Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЕГКАВЫ АЎТАМАБІЛЬ, аўтамабіль, прызначаны для перавозкі людзей (умяшчальнасць да 8 чал.) і багажу. Вы-пускаюцца з закрьпымі кузавамі (седан, лімузін, купэ, універсал) і кузавамі з ад-кідным верхам (кабрыялет, ландо, фаэ-тон). Найб. пашыраныя 4—5-месныя Л.а. з закрытымі кузавамі. У залежнасці ад рабочага аб’ёму рухавіка, масы аўта-мабіля, яго прызначэння, камфарта-бельнасці і інш. Л.а. падзяляюць на класы і групы, напр., мікралітражныя, малалітражныя. На Беларусі серыйная вытв-сць Л.а. пачата ў 1997 на з-дзе «Форд-Юніён» пад Мінскам.
ЛЕГКАПЛАЎКІЯ ГЛІНЫ, поліміне-ральныя, звычайна жалезіста-мантма-
184 ЛЕГКАПЛАЎКІЯ
рыланітавыя і гідраслюдзістыя гліны з паказчыкам вогйетрываласці менш за 1350 °C; часта з дамешкам пяску і ар-ган. рэчываў. Выкарыстоўваюцца для вытв-сці грубых керамічных вырабаў (гл. Керамічная прамысловасць, Кераміч-ная сыравіна), цэменту, керамзіту і інш. Летпыя гатункі пластычных Л.г. выка-рыстоўваюць для вырабу посуду і ў мас-тацкай кераміцы. На Беларусі разведаны значныя паклады Л.г. для вытв-сці цэг-лы, абліцовачных камянёў і дрэнажных труб; улічаны 232 радовішчы з запасамі 251,6 млн. м3, эксплуатуецца 100 радо-вішчаў.
ЛЕГКАПЛАЎКІЯ СПЛАВЫ, металіч-ныя сплавы з т-рай плаўлення, ніжэй-шай за т-ру плаўлення волава (231,9 °C). У састаў Л.с. уваходзяць у розных спа-лучэннях і суадносінах волава, вісмут, індый, свінец, кадмій, цынк, галій, ртуць (гл. Амальгамы) і інш. металы. Найб. пашыраныя эўтэктычныя сплавы гэтых кампанентаў (гл. Эўтзктыка), напр., сплаў Вуда (50% Ві, 25% РЬ, 12,5% Sn, 12,5% Cd) плавіцца пры 68 °C. Самы легкаплаўкі з вядомых — сплаў ртуці (91,5%) і талію (8,5%) мае 1Ш -59 °C. Выкарыстоўваюць у якасці прыпояў, плаўкіх засцерагальнікаў, метал. зама-зак, матэрыялаў для ліцейных мадэляў.
Г.Г.Ланіч
ЛЕібРН, асноўная яйцаноская парода курэй. Выведзена ў Італіі ў 19 ст. скры-жаваннем італьян. белых курэй з мінор-камі, іспанскімі, байцовымі і інш. паро-дамі, у 1852 завезена ў ЗША, дзе палеп-шана. Назва ад італьян. г. Ліворна (англ. Leghorn). Разнавіднасці Л. адроз-ніваюцца складам цела, формаю грэбе-ня.
Сярэдняя маса пеўняў 2,5—2,7, курэй 1,8—2 кг. Апярэнне шчыльнае, белае. Тулава падоўжанае, спіна шырокая, хвост прыўзня-ты, доўгі, з моцна развітымі коскамі. Грэбень лістападобны, звіслы набок. Нясуіша з 4,5—5 мес. Яйцаноскасць да 300 і больш яец за год. Маса яйца да 62 r. He наседжваюць. На Бе-ларусі вьшедэены высокапрадуктыўны 3-лі-нейны крос Беларусь-9. Племянная работа вядзецца на Бел. занальнай доследнай стан-цыі па птушкагадоўлі (г. Заслаўе, Мінскі р-н) і на племптушказаводзе «Івянецкі» (Вало-жынскі р-н). М.Ц.Гарачка, Л.Л.Галубкова.
ЛЕГРАН (Legrand) Мішэль (н. 24.2.1932, Парыж), французскі кампазітар, джаза-вы піяніст, дырыжор. Скончыў Парыж-скую кансерваторыю (1950, клас Н.Бу-ланжэ). Працаваў акампаніятарам эстр спевакоў. Напісйў шэраг балетаў для трупы «Балет Парыжа», у тл. «Пракля-тыя красуні» (1955), «Валяннша» (1956). Пранікнёны лірызм уласцівы яго музы-цы да муз. фільмаў «Шэрбургскія пара-соны» (1963), «Дзяўчаты з Рашфора» (1967). Яго музыка вылучае таксама кі-нафільмы «Незвычайная Амерыка» і «Жанчына ёсць жанчына», «Сем смя-ротных грахоў», «Ева», «Лета 42-га» і інш. Неаднаразова наведваў Беларусь, у м. як старшыня журы міжнар. фесты валю «Славянскі кірмаш» у Віцебску.
ЛВДА, спадарожнік Юпітэра. Адлег-ласць ад Юпітэра каля 11 млн. км, ды-яметр каля 10 км. Адкрьгты Д.Коўэлам (ЗША, 1974).
ЛЕДАВІКІ, рухомыя скопішчы лёду ат-масфернага паходжання на зямной па-верхні. Утвараюцца ў тых раёнах, дзе цвёрдых атм. ападкаў намнажаецца больш, чым растае і выпараецца. Зай-маюць пл. 16,3 млн. км2 (10,9% пл. су-шы), сумарны аб'ём лёду каля 30 млн. км3 (98,5% прэснага лёду на Зямлі). Магугнасць сучасных Л. ад 20 м да 4600 м. Асн. раёны скопішча Л.: Антаркты-да, Грэнландыя, арктычныя астравы, некаторыя горныя раёны па-за межамі Арктыкі і Антарктыкі. У Л. вылучаюць вобласці жыўлення, дзе адбываецца намнажэнне снегу і ператварэнне яго ў фірн і лёд, і абляцыі, якія падзелены мя-
жой жыўлення. Л. падзяляюцца на покрыўныя, або расцякання, і г о р н ы я, або сцёку. Покрыўныя рас-пасціраюцца на шмат млн. км2, маюць пукатую форму паверхні, лёд у іх рас-цякаецца ад цэнтра да перыферыі. Пра-цягам наземных ледавіковых покрываў служаць шэльфавыя ледавікі. Горныя Л. займаюць пераважна адмоўныя элемен-ты рэльефу, утвараюць к a р а в ы я (гл. Кар), вісячыя, далінныя і інш. тыпы Л. Пераходнымі ад горнага да покрыўнага з’яўляюцца сеткавыя і перадгорныя тыпы зледзянен-няў. Рух Л. адбываецца ў выніку дэфар-мацый, што ўзнікаюць пад дзеяннем сі-лы цяжару. Звычайна скорасць руху Л. дзесяткі і першыя сотні метраў за год, асобных Л. Грэнландыі — 20—40 м за суткі, пры катастрафічных зрухах — да 100 м за суткі (ледавік Мядзведжы на Паміры, 1953). Найбуйнейшы горны Л.— ледавік Берынга на Алясцы (даўж. 170 км), шэльфавы Л. —ледавік Роса ў Антарктыдзе (пл. 538 тыс. км2). У выні-ку дзейнасці Л. фарміруюцца ледавіко-выя адклады. Разам з расталымі водамі Л. ўдзельнічаюць ва ўтварэнні розных форм ледавіковага рэльефу. Вывучае Л. Гляцыялогія. Гл. таксама Зледзяненні.
ЛЕДАВІкбВАЯ ТЭКТбніКА, гл. Гля-цыятэктоніка.
ЛЕДАВІКОВАЯ ЭІІОХА, тое, што леда-вікоўе.
ЛЕДАВІКбВАЯ ЭРбЗІЯ, экзара ц ы я, разбурэнне ледавіком і ўмерзлымі ў яго абломкамі горных парод свайго ложа. Адбываецца пры росце і прасоў-ваннях ледавіка. Выклікае здзіранне, драбленне, растрэскванне, адшчаплен-не парод. Садзейнічае выпрацоўцы многіх форм ледавіковага рэльефу. Пра-цэсы Л.э. на Беларусі абумовілі ўтва-рэнне гляцыядыслакацый (у тл. адорве-няў), ледавіковых лагчын, эратычных ва-луноў, ледавіковай штрыхоўкі, сешчаў, значнай колькасці азёрных катлавін.
ЛЕДАВІКбвЫ КбМПЛЕКС, 1) спалу чэнне заканамерна размешчаных леда-віковых адкладаў і форм рэльефу, якія сфарміраваліся ў выніку геал. і геамар-фал. дзейнасці ледавікоў. У рэльефе вы-ражаны градамі канцовых марэн, дуга-падобна выгнутых у напрамку руху ле-давіка, з унутр. боку па ходу ледавіка размешчаны ўзгорыста-марэнныя ці азёрна-ледавіковыя раўніны, камы, озы, друмліны, з вонкавага — маргінальныя озы, флювіягляцыяльныя тэрасы і дэль-ты, конусы вынасу, лагчыны сцёку, зандравыя раўніны, іншы раз ледавіко-выя азёры. Перад краявымі градамі пры нахіле паверхні ў іх бок могуць быць роўныя ўчасткі донных адкладаў (алеў-рытавы матэрыял і стужачныя гліны) стараж. азёрна-ледавіковых вадаёмаў. У кожнае са стараж. зледзяненняў асобнай ледавіковай лопасці адпавядае асобны Л .к. На Беларусі ў межах паазерскага, сожскага і дняпроўскага зледзяненняў вылучаюць больш за 70 Л.к. Ледавіко-выя адклады складаюць да 88% аб’ёму чацвярцічнага покрыва Беларусі. Звы-
чайна ў іх аснове ляжаць водна-ледаві-ковыя адклады, потым марэнны гары-зонт, флювіягляцыяльныя адклады, якія пераходзяць у міжледавіковыя, азёрна-ледавіковыя і інш. Адклады Л.к. часцей угвараліся ледавіком, які насту-паў. Характэрны павелічэнне матэрыя-лу ўверх па разрэзе, частая і рэзкая зме-на саставу, пакамечанасць і дыслацыра-ванасць слаёў, наяўнасць блокаў і лін-заў іншага саставу, адорвеняў. Для адкладаў ледавіка, які адступаў, харак-тэрна памяншэнне буйнасці ўверх па разрэзе. 2) Адзінае ледавіковае цела, якое складаецца з ледавікоў розных марфал. тыпаў. У гэтым сэнсе вылуча-юць Л.к. мацерыковыя, астраўныя, гор-на-покрыўныя, горных хрыбтоў і каніч-
ных вяршынь, плато, схілаў і перад-гор’яў. ВЛ.Ярцаў.
ЛЕДАВІКОВЫ ГІЕРЫЯД, этап геал. гісторыі Зямлі, на працягу якога шмат-разова чаргаваліся адрэзкі часу з вельмі халодным (ледавікоўе) і з больш цёплым (мжледавікоўе) кліматам на фоне агульнага пахаладання. Вядомы ў ніж-нім пратэразоі Паўн. Амерыкі, верхнім рыфеі Афрыкі і Аўстраліі, вендзе Еўро-пы, Азіі і Паўн. Амерыкі, канцы карбо-ну — пач. пярмі на стараж. мацерыку Гандвана і ў нлейстацэне (найб. дасле-даваны). Змены клімату прыводзілі да перамяшчэнняў геагр. зон на Пд, мігра-цыі флоры і фауны, угварэння вял. плошчаў і аб’ёмаў мацерыковых зледзя-ненняў і пашырэння горных ледавікоў. У час міжледавікоўяў ва ўмераных шы-ротах значная частка ледавікоў растава-ла. Перыяды слабейшых пацяпленняў наз. міжстадыяламі (інтэрстадыяламі). На тэр. Беларусі добра захаваліся леда-віковыя адклады, ледавіковы рэльеф, рэшткі раслін і жывёл плейстацэну. Яны далі магчымасць высветліць падзеі, што адбыліся 1,65 млн. гадоў назад.
А. Ф Санько.
ЛВДАВІКбВЫ РЭЛЬЕФ. гляцы-яльны рэльеф, тыпы і формы зямной паверхні, якія ўтварыліся ў вы-ніку дзейнасці мацерыковых і горных ледавікоў і іх расталых вод. Л.р. разам з ледавіковымі адкладамі ўтварае ледавіко-вы комплекс. Адрозніваюць экзарацый-ны і ледавікова-акумулятыўны тыпы
Л.р. Да экзарацыйнага адносяцца фор-мы рэльефу, угвораныя ў цвёрдых гор-ных пародах («барановы лбы», «кучара-выя» скалы), гарах (трогі, кары і рыге-лі), рыхлых адкладах (ледавіковыя лаг-чыны). Ледавікова-акумулятыўны тып рэльефу ўтвараюць марэнныя, водна-ледавіковыя (флювіягляцыяльныя) і азёрна-ледавіковыя (лімнагляцыяль-ныя) раўніны і нізіны, зандры, а такса-ма краявыя ледавіковыя ўгварэнні (канцова-марэнныя ўзвышшы і грады), тэрасы, камы, озы, гляцыякарставыя (тэрмакарставыя) западзіны і катлавіны (запоўненыя і незапоўненыя вадой) і інш. На Беларусі пераважае ледавікова-акумулятыўны рэльеф. Найб. выразна ён захаваўся ў паўн. ч. ў межах пашы-
Да арт. Ледавікі. Далінны ледавік на Паміры.
рэння апошняга паазерскага зледзянення (каля 20—15 тыс. гадоў назад). Гл. так-сама Марэнны рэльеф. А.Ф.Санько.
ЛЕДАВІКбВЫЯ АДКЛАДЫ, геалагіч-ныя адклады, інто ўзніклі ў выніку дзейнасці ледавіка і яго расталых вод на сушы. Падзяляюцца на ўласна ледаві-ковыя (гл. Марэна), флювіягляцыяль-ныя, лімнагляцыяльныя адклады. Л.а. лічыцца і абломкавы матэрыял, перане-сены айсбергамі і адкладзены ў моры (ледавікова-марскія ці марынагляцы-яльныя адклады). Флювіягляцыяльныя адклады ўтварыліся ў працэсе перамыву марэн і марэназмяшчальных пластоў ільду расталымі ледавіковымі водамі. Гэта пяскі, часта буйназярністыя, са жвірам і галькай. У месцах, дзе такі пе-рамыў адбываўся ва ўмовах гідраста-тычнага ціску, узнікалі магутныя пясча-на-жвіровыя акумуляцыі з дамешкамі валунна-галечнай сумесі. Флювіягляцы-яльныя адклады складаюць водна-леда-віковыя раўніны, зандры, озы, камы. Лімнагляцыяльныя адклады (стужачныя гліны, супескі, суглінкі, тонка- і дроб-назярністыя пяскі) сфарміраваліся ў прыледавіковых азёрах, у надледавіко-вых і ўнугрыледавіковых вадаёмах, a таксама ў адкрытых ледавіковых лагчы-нах. Беларусь — тыповая вобласць аку-муляцыі Л.а. 3 Л.а. звязаны радовішчы цагельнай сыравіны, буд. пяскоў, жвіру, галькі, валуноў, падземных вод. Гл. так-сама Ледавіковы комплекс. А.Ф.Санько.