Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
фп.; музыка да драм. спектакляў і кіна-фільмаў. Дзярж. прэмія Расіі 1971.
ЛЕВАІІібЎСКАЕ РАДбВІШЧА НАФ-ТЫ. У Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля в. Левашы. Уваходзіць у Прыпяцкі нафтагазаносны басейн. Ад-крьпа ў 1988, распрацоўваецца з 1989. Паклады нафты пл. 10 км2 прымеркава-ны да міжсалявых верхнедэвонскіх ад-кладаў усх. ч. Прыпяцкага прагіну ў ме-жах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Нафтаносныя гарызонты заляга-юць на глыб. 2510—2600 м. Пароды-ка-лектары — карбанатныя кавернозна-порыстыя. Агульныя запасы нафты 2115 тыс. т. Нафта лёгкая, малавязкая, маласярністая, парафінавая. А.П.Шчураў.
ЛЕВАЭСЭРАЎСКІ МЯЦЁЖ 1918. уз-броенае антыбальшавіцкае выступленне левых эсэраў у Маскве 6—7 ліп. з мэ-тай сарваць выкананне Брэсцкага міру 1918, які яны лічылі пагібельным для краіны і рэвалюцыі. 5 ліп. леваэсэраў-ская фракцыя на 5-м Усерас. з’ездзе Саветаў зрабіла няўдалую спробу пра-весці рашэнне аб недаверы ўраду У.І.Леніна. 6 ліп. левы эсэр Я.Р.Блюм-кін забіў герм. пасла В.Мірбаха. У той жа дзень левыя эсэры арыштавалі 30 бальшавікоў, у т.л. старшыню ВЧК Ф.Э.Дзяржынскага, старшыню Масса-вета П.Г.Смідовіча, апіраючыся на свае ўзбр. атрады (больш за 1800 чал.), у ноч на 7 ліп. захапілі цэнтр. тэлеграф, аб-стралялі з гармат Крэмль і заклікалі інш. часці гарнізона далучыцца да іх. 7 ліп. мяцеж падаўлены. Паводле паста-новы ВЧК 8 ліп. 13 актыўных мяцежні-каў расстраляны. Мяцеж падтрымалі мясц. леваэсэраўскія арг-цыі Петрагра-да, Уладзіміра, Віцебска і некаторых інш. гарадоў. 6 жн. адбыліся мяцяжы ў Оршы (кіраўнік І.І.Буевіч) і Сянно (кі-раўнік Д.з.Ф.Прышчэпаў). У час следства кіраўнікі левых эсэраў сцвярджалі, што ЦК іх партыі не ставіў за мэту скінуць сав. ўладу і балыпавіцкі ўрад. 27.11.1918 Вярх. рэв. трыбунал асудзіў 13 кіраўні-коў леваэсэраўскай партыі на турэмнае зняволенне ад 1 да 3 гадоў, у тл. МЛ.Спірыдонаву на 1 год (29.11.1918 амнісціравана ВЦВК). Л.м. паставіў партыю левых эсэраў на мяжу катастро-фы, яна страціла паліт. ўплыў і дзесяткі тысяч членаў. 5-ы Усерас. з’езд Саветаў 9.7.1918 выключыў левых эсэраў, якія падтрымлівалі лінію свайго ЦК, са складу Саветаў. Э.А.Ліпецкі.
ЛЁВАЯ ЛЯСНАЯ, рака ў Пружанскім і Камянецкім р-нах Брэсцкай вобл. (бас. р. Зах. Буг). Даўж. 50 км. Пл. вадазбору 750 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Мыльніск ПружанСкага р-на. Зліўшыся з р. Правая Лясная, утварае р. Лясная. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Асн. прыток — р. Вішня (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 1,6—2,5 км, у сярэднім цячэнні месцамі невыразная. Пойма шыр. 300—500 м, нізкая, заба-лочаная, перасечаная старыцамі і мелі-ярац. каналамі. Рэчышча каналізаванае, шыр. 6—20 м. Берагі нізкія, параслі
хмызняком. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м3/с.
ЛЁВЕЛЕРЫ (англ. Levellers літар. ўраў-няльнікі), радыкальная паліт. групоўка ў час Англійскіх рэвалюцый 17 стагоддзя, апаненты прэсвітэрыян, індэпендэнтаў (кангрэгацыяналістаў) і сапраўдных ле-велераў (дыгераў). Вядомы з 1645 як ле-
АЛевенгук.
Р.Леві-Мантальчыні
вае крыло індэпендэнтаў, з 1647 самаст. агульнаангл. групоўка (да 20 тыс. акты-вістаў). Лідэры — Дж.Лілберн, Р.Овер-тан, У.Уолвін. Сац. база — заможныя сяляне і рамеснікі, дробныя гандляры. Выступалі за рэспубліку з аднапалат-ным парламентам, вяршэнства і суверэ-нітэт народа, свабоду і ўраўнаванне ў правах (адсюль назва) усіх людзей, усе-агульнае выбарчае права для мужчын з 21 года (акрамя слуг і атрымальнікаў «дабрачынных выплат»), захаванне прыватнай уласнасці, забарону агаро-джванняў, дэмакратызацыю судаводства і права, поўную рэліг. верацярпімасць, аддзяленне царквы ад дзяржавы і інш. У 1647 стварылі свае саветы салдацкіх прадстаўнікоў. Вялі супраць індэпен-дэнтаў «памфлетную вайну», дамагліся абвяшчэння Англіі рэспублікай (19.5.1649, яе ўзначаліў лідэр індэпен-дэнтаў О.Кромвель), у маі і вер. 1649 уз-нялі шэраг антыіндэпендэнцкіх паў-станняў у арміі; разгромлены ў выніку праследаванняў індэпендэнцкіх улад.
ЛЁВЕНГУК (Leeuwenhoek) Антані ван (24.10.1632, г. Дэлфт, Нідэрланды — 26.8.1723), нідэрландскі біёлаг-натура-ліст, заснавальнік мікраскапіі. Чл. Лон-данскага каралеўскага т-ва (1680). Зра-біў лінзы, якія павялічвалі ў 150—300 разоў. 3 іх дапамогай назіраў і замалёў-ваў бактэрыі (1683), эрытрацыты, прас-цейшых, раслінныя і жывёльныя клет-кі, будову мышцаў і інш. часткі і орга-ны больш за 200 відаў раслін і жывёл. Адкрыў сперматазоіды чалавека (1677); лічыў, што ў сперматазоідзе ўтрымліва-ецца сфарміраваны зародак, а яйцо слу-жыць сілкавальным матэрыялам. Апісаў партэнагенез у тлей. Адзначыў розніцу ў будове адна- і двухдольных раслін. Назіранні апісваў у лістах (каля 300), гал. чынам Лонданскаму каралеўскаму т-ву.
ЛЕВЕР’Ё (Le Verrier) Урбен Жан Жа-зеф (11.3.1811, г. Сен-Ло, Францыя — 23.9.1877), французскі астраном. Чл. Парыжскай АН (1846). Замежны чл.-
ЛЕВІНСКІ
179
кар. Пецярбургскай AH (1848). Скон-чыў Політэхн. школу ў Парыжы (1833). 3 1854 дырэктар Парыжскай абсервато-рыі. Навук. працы па нябеснай механі-цы і тэорыі руху вял. планет Сонечнай сістэмы. На аснове даследавання ўзбу-рэнняў Урана вызначыў (1846, незалеж-на ад Дж.К.Адамса) арбіту і становішча планеты, названай Нептунам (адкрьпа ў 1846 ням. астраномам І.Г.Гале). Ад-крыў векавы рух перыгелія Меркурыя, што знайшло тлумачэнне ў агульнай тэ-орыі адноснасці.
Літ.: Паннекук А Нсторня астроно-мнн: Пер. с англ. М., 1966. С. 391—396.
ЛЕВІ-БРУЛЬ (Levy-Brohl) Люсьен (10.4.1857, Парыж — 13.3.1939), франц. філосаф, псіхолаг і этнограф. Праф. Сарбоны (1899—1927). Вывучаў перша-бытныя народы, прыйшоў да высновы, што розным сац. тыпам адпавядаюць розныя формы мыслення. Развіваючы ідэі сацыялагічнай школы Э.Дзюркгей-ма, стварыў тэорыю т.зв. далагічнай ментальнасці, паводле якой спосаб мыслення чалавека ў «прымітыўным» грамадстве адрозніваецца ад спосабу мыслення «цывілізаванага» чалавека, бо ў першым яшчэ не дзейнічаюць законы фармальнай логікі. У этычных разва-жаннях выступаў супраць рэліг. інтэр-прэтацыі маральнасці і разглядаў яе як з’яву сацыяльную. Асн. творы: «Фун-кцыі мыслення ў ніжэйіпых грамад-ствах» (1910), «Першабытнае мыслен-не» (1922), «Першабытная душа» (1927). ЛЁВІ-МАНТАЛЬЧЫНІ (Levi-Montalci-пі) Рыта (н. 22.4.1909, г. Турын, Італія), італа-амерыканскі біёлаг. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастац-тваў, Італьян. Нац. АН. Скончыла Ту-рынскі ун-т (1936). 3 1947 у Вашын-гтонскім ун-це (у 1969—77 праф.), ад-начасова з 1969 у лабараторыі клетач-най біялогіі ў Італьянскім нац. даследчым савеце ў Рыме (да 1979 ды-рэктар). Навук. працы па вывучэнні ме-ханізмаў рэгудяцыі росту клетак і орга-наў. Адкрыла фактар росту нерв. тканкі. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з С.Ко-энам).
ЛЁВІН Аляксандр Майсеевіч (16.3.1918, г. Днепрапятроўск, Украі-на — 17.2.1998), бел. вучоны ў галіне цеплагазазабеспячэння. Д-р тэхн. н. (1968), праф (1971). Скончыў Харкаў-скі механіка-машынабуд. ін-т (1941). 3 1976 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы па нестацыянарным руху ў га-заправодах, працэсах інжэкцыі, стабілі-зацыі полымя, эмісіі шкоднасцей пры спальванні газу, распрацоўцы спец. прылад, метадах разліку газавых сетак.
Тв.: Прннцнпы рацнонального сжнгання газа. Л., 1977.
ЛЁВІН Арон Самуілавіч (28.1.1895, Мінск — 15.8.1970), бел. вучоны ў галі-не педыятрыі. Д-р мед. н. (1957), праф. (I960). Скончыў Жэнеўскі ун-т (1919). 3 1946 у Бел. НДІ удасканалення ўра-чоў (з 1955 заг. кафедры). Навук. працы па паталогіі органаў дыхання і сардэч-на-сасудзістай сістэмы ў дзяцей.
Тв.: Очеркм по педнатркн. Мн., 1961; Аб-домннальный снндром у детей // Здравоохра-ненне Белорусснн. 1970. № 3.
ЛЁВІН Барыс Міхайлавіч (29.6.1914, г. Віцебск — 22.11.1990), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. сту-дыю пры Цэнтр. тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). У 1931—38 праца-ваў у Віцебскім ТРАМе, БДТ-3, Бел. т-ры юнага гледача імя Крупскай, у 1938—83 у Бел. т-ры імя Я.Коласа. Вы-канаўца вострахаракгарных і камед. ро-ляў. Валодаў майстэрствам стварэння падкрэслена вонкавага малюнка ролі з выкарыстаннем розных камед. сродкаў (гратэск, буфанада і інш.). Найб. знач-ныя ролі ў т-ры імя Я.Коласа ў нац. драматургіі: Паніч («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), пан Бараноўскі («Несцерка» В.Вольскага), Рабінін («Святло з Усхо-ду» П.Глебкі), Дзед («Зацюканы апос-тал» А.Макаёнка), Альховік («Трывога» А.ГІетрашкевіча). Сярод інш. роляў: Ка-рэнін («Жывы труп» Л.Талстога), князь Валкоўскі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага), Прапацей і Бабаедаў («Ягор Булычоў і іншыя» і «Ворап» М.Горкага), герцаг Албанскі і Кісель («Кароль Лір» і «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Вурм («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Благое («Доктар філасофіі» Б.Нушыча) і інш. Г.П Маркіна. ЛЁВІН Генрых Майсеевіч (н. 13.11.1938, Мінск), бел. вучоны ў галіне тэхн кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1997). Скончыў БПІ (1961). 3 1968 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі праек-тна-канструктарскіх работ, даследаванні аперацый, дыскрэтным праграмаванні. Распрацаваў метады параметрычнай дэ-кампазіцыі для рашэння складаных эк-стрэмальных задач, мадэлявання і аптымізацыі праектных рашэнняў.
Тв:. Декомпознцяонные методы оптнммза-цнм нроектных решеннй. Мн., 1978 (разам з В.С.Танаевым); К теорнн параметрнческой дехомпознцнн н погруження экстремальных задач (разам з Л.Ф.Верынай. В.С.Танаевым) // Докл. АН Беларусн. 1995. Т. 39, № 4.
М.П.Савік.
ЛЁВІН Леанід Мендэлевіч (н. 25.7.1936. Мінск), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў БПІ (1960) Працаваў у ін-це «Мінскпраект» (у 1980—97 кіраўнік арх. майстэрні). Ра-боты ў Мінску: інтэрнат тракгарнага з-да (1966), павільён Рэсп. выставачнага цэнтра (1968), будынак б. гаркома КПБ (1979; цяпер Мін-ва замежных спраў), станцыі метро «Плошча Леніна» (1984; цяпер «Плошча Незалежнасці») і «Ня-міга» (1990); праект дэталёвай планіроў-кі і забудовы цэнтра (1970—75), Машэ-рава праспекпга, рэканструкцыя і доб-раўпарадкаванне Траецкага прадмесця (1980—86, усе ў сааўт.). Працуе таксама ў галіне манум. мастацтва: арх.-скульпт. мемар. комплексы Хатынь (Ленінская прэмія 1970), «Прарыў», «Кацюша» і «Праклён фашызму» (усе ў сааўт); пом-нікі Я.Купалу і Я.Коласу ў Мінску (абодва 1972), К.С.Заслонаву ў Оршы (1964), падпольшчыкам Асінторфа, Ф.Конанавай у г. Любань (абодва 1967),