Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЕАНЮК 171
кацыі, з 1980 у БГІА. Навук. працы па праблемах прамысл транспарту, буд-ве і эксгшуатацыі аўгамаб. дарог, дарож-ным матэрыялазнаўстве і механіцы да-рожных збудаванняў, тэорыі разліку зборна-разборных дарожных пакрыц-цяў, экалаг. маніторынгу.
Тв: Дорожное грунтоведенне с основамн механнкн грунтов. Мн., 1977 (разам з М.П.Вырко); Основы стронгельного дела Мн., 1980 (у сааўг.); Дорожно-стронтельные матерналы. Мн., 1983 (разам з К.Ф.Шумчы-кам); Дорожная клнматологня. Мн., 1994.
ЛЕАНОВІЧ Іван Сямёнавіч (3.7.1920, в. Слабодка Дзяржынскага р-на Мінскай
І.С.Леановіч.
М.АЛеантовіч
вобл. — 12.11.1946), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі аэраклуб (1938), Харкаўскую ваен. авіяц. школу (1939), Краснадарскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1940). 3 1942 на Ленін-градскім, Волхаўскім, Карэльскім франтах: пілот, камандзір звяна, нам. камандзіра, штурман эскадрыллі зні-шчальнага палка ст. лейтэнант Л. зрабіў 340 баявых вылетаў, удзельнічаў у 51 павегр. баі, збіў 28 самалётаў праціўні-ка. Загінуў у аўтакатастрофе.
ЛЕАНбвіЧ Сяргей Іванавіч (н. 28.3. 1938, в. Мітраполыпчына Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў га-ліне клінічнай хірургіі. Д-р мед. н. (1995), праф. (1997). Засл. ўрач Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1966), з 1979 працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні вострага і хра-нічнага панкрэатыту і перытаніту, хі-рург. лячэнні захворванняў вілачкавай залозы, лячэнні цукровага дыябету.
Тв.: Клмннческая хнрургня. Мн., 1998 (ра-зам з М. I. Батвінковым, М.М.Іаскевічам); Ос-новы практнческой хнрургмн Мн., 1998 (ра-зам з Р.В.Максіменем, Г.Р.Максіменя).
ЛЕАНТОВІЧ Валерый Аляксеевіч (н. 29.1.1939, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна), бел. мастак дэкар.-прыклад-нога мастацтва Засл. дз. маст. Беларусі (1983). Скончыў Львоўскі ін-т прыклад-нога і дэкар. мастацтва (1964). Працуе на Мінскім фарфоравым з-дзе (з 1966 гал. мастак). Распрацоўвае для масавай вытв-сці ўзоры сервізаў, ваз, сувеніраў і інш. Сярод работ: сервізы «Віды Мін-ска» (1966), «Гербы беларускіх гарадоў» (1969), «Вішнёвы» (1976), «Раўбічы» (1981), «Карункі» (1990), «Казіно» і «Сетачка» (абодва 1996), «Кветкі» і «Во-сень» (абодва 1998); вазы «Гісторыя»
(1965), «Народная» (1971), «Юбілейная» (1978), «100 гадоў Янку Купалу» і «100 гадоў Якубу Коласу» (1982), «Каласок» (1986), «Слуцкая» і «Лотас» (абедзве 1998); набор дэкар. блюд «Слуцкія ма-тывы» (1997). Аўгар дэкар. пано ў рэс-таранах «Вячэрні» (1974) і аэравакзала (1980) у Мінску, інтэр’ера гасцініцы «Мальбарк» (г. Мальбарк, Польшча; 1993, у сааўт.). Залаты медаль Міжнар. кірмашу ў г. Брно (Чэхія, 1983).
ЛЕАНТОВІЧ Мікалай Дзмітрыевіч (13.12.1877, с. Манастырок Няміраўска-га р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 23.1.1921), украінскі кампазітар, хар. дырыжор, фалькларыст. Скончыў Ка-мянец-Падольскую духоўную семіна-рыю (1898), вучыўся на курсах пры Пе-цярбургскай прыдворнай капэле (1903—04), у Б.Яворскага (кампазіцыя). Выкладаў у кансерваторыі і Муз.-драм. ін-це імя М.Лысенкі ў Кіеве. Арганіза-тар і кіраўнік многіх нар. хароў, засна-вальнік (1919) першых укр. сімф. аркес-тра і Дзярж. укр. харавой капэлы. Ства-рыў класічныя хар. апрацоўкі нар. песень («Дударык», «Пралля», «Шчэд-рык»), дзе арганічна спалучыў прыёмы імітацыйнай і нар. падгалосачнай полі-фаніі. Сярод інш. твораў: опера «Свята русалак» (завяршыў і інструментаваў М.Скорык, 1977); хар. паэмы. Скла-дальнік зборнікаў апрацовак укр. нар. песень (1901, 1903).
ЛЕАНТОВІЧ Міхаіл Аляксандравіч (7.3.1903, Масква — 30.3.1981), расійскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. шко-лы па радыёфізіцы і фізіцы плазмы. Акад. AH СССР (1946). Скончыў Мас-коўскі ун-т (1923), дзе і працаваў. У 1934—41 і 1946—52 у Фіз. ін-це, з 1951 у Ін-це атамнай энергіі AH СССР. На-вук. працы па электрадынаміцы, отггы-цы, стат. фізіцы, тэрмадынаміцы, ра-дыёфізіцы, фізіцы плазмы і інш. 3 1951 узначальваў даследаванні па праблемах кіравальнага тэрмаядз. сінтэзу і фізіцы плазмы. Ленінская прэмія 1958.
ЛЕАНТбвіЧ Фёдар Іванавіч (1833, с. Папоўка Сумскай вобл., Украіна — 3.1.1911), гісторык права, прадстаўнік т.зв. «юрыдычнай школы» рус. гіста-
В.Леантовіч. Сервіз дая кавы і гарбаты «Сетачка». 1996.
рыяграфіі 2-й пал. 19 ст. Д-р права (1868). Скончыў Кіеўскі ун-т (1860). Працаваў у Кіеўскім, Новарасійскім (Адэса), Варшаўскім ун-тах. Даследаваў гісторыю дзярж. устаноў і права Ста-раж. Русі і ВКЛ. Развіваў тэорыю аб-іпчыннага паходжання Рус. дзяржавы. Даследаваў праблемы прыняцця польс-кага права ў ВКЛ, гістарыяграфіі права паўд. славян і неславянскіх народаў Ра-сіі. Падрыхтаваў да друку больш за 750 акгаў 1413—1507 з Метрыкі ВКЛ. За манаграфію «Нарысы гісторыі літоўска-рускага права» (1894) Увараўская прэ-мія 1895.
ЛЕАНЦЮК Анаіоль Сяргеевіч (н. 5.4.1932, в. Марынаўка Мікалаеўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне эмбрыялогіі і гісталогіі. Д-р мед. н. (1973), праф. (1975). Засл. работнік аду-кацыі Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1955) і працуе ў ім (у 1971 — 97 заг. кафедры). Навук. працы па эм-брыянальным марфагенезе органаў і рэ-гулюючых сістэм (нерв., эндакрыннай, імуннай), матэм. аналізе арганізацыі бі-ял. сістэм, эмбрыянальным развіцці кі-тападобных, эксперым. марфалогіі і транспланталогіі.
Те:. Янформацнонный аналнз в морфоло-гнческнх нсследованнях. Мн., 1981 (разам з Л.АЛеанцюк, А.І.Сыкала); Возрастная гнсто-логня. Ч. 1—5. Мн., 1996 (у сааўг ).
ЛЕАНЦібК Людміла Аляксандраўна (4.4.1931, г. Кыштым Чэлябінскай вобл., Расія — 6.8.1991), бел. вучоны ў галіне гісталогіі. Д-р мед. н. (1982). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1955). 3 1959 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Белару-сі. Навук. працы па струкгурных асно-вах механізмаў нерв. рэгулявання фун-кцый жаночай рэпрадукгыўнай сістэ-мы, метадах карэкцыі іх парушэнняў.
Тв.: Функцнональная морфологня нервно-го аппарата янчннков в онтогенезе Мн., 1977; Бнологнческая роль оварвопекснй Мн., 1979.
ЛЕАНЮК Сяргей Мікалаевіч (н. 3.4.1960, Мінск), бел. спартсмен (тэніс). Майстар спорту СССР міжнар. класа
172 ЛЕАПАЛЬДВІЛЬ
(1980). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1982). У 1991—95 на трэнерскай рабо-це ў ЗША. 3 1995 саветнік Мін-ва спорту і турызму Расіі. Чэмпіён Еўропы 1980 у камандным першынстве і пар-ным разрадзе, 1983 — у парным разра-дзе, у 1980 бронз. прызёр у змешаным разрадзе. Чэмпіён СССР 1979, 1982—83 у парным, 1982 у змешаным, 1983 у адзіночным разрадах.
ЛЕАПАЛЬДВІЛЬ (Leopoldville), назва г. Кіншаса ў 1881—1966.
ЛЕАПАРД, гл. Барс.
ЛЕАПАРДЗІ (Leopardi) Джакома (29.6. 1798, г. Рэканаці, Італія — 14.6.1837), італьянскі пісьменнік. 3 маленства па-кутаваў ад невылечнай хваробы, што паўплывала на рамант. настраёвасць лі-рыкі. Песімізм яго паэзіі сугучны маты-вам «сусветнага жалю» Дж.Байрана Асн. матывы — трагізм жыцця, ілюзор-насць шчасця і славы, палкая абарона свабоды. Лепшы твор — зб. філас., па-літ. і інтымнай лірыкі «Песні» (1831). У патрыят. канцонах («Да Італіі», «На помнік Дангэ», абедзве 1818), філас. ідыліях («Бясконцасць», 1819) услаўляў мінулае Італіі, самаахвярнасць у імя ра-дзімы. Аўгар сатыр. паэмы «Параліпа-мены Вайны мышэй і жаб» (выд. 1842), філас.-эстэт. і філал. прац («Творы на тэмы маралі», 1827; «Думкі», 1845). Пе-ракладаў Гамера, Сіманіда, Вергілія і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв:. Рус. пер. — Этнка н эстетнка. М., 1978; Язбр. пронзв. М., 1989.
Літ.: Творчество Д.Леопарда. М., 1983.
Л. П.Баршчэўскі.
ЛЕАПОЛЬД ПІ (Leopold; 3.11.1901, Брусель — 25.9.1983), бельгійскі кароль [1934—44 і 1950—51], 3 Саксен-Ко-бургскай дынастыі. Старэйшы сын Аль-берта I (правіў у 1909—34). 3 1936 пра-водзіў курс на знешнепаліт. нейтралітэт Бельгіі. У 2-ю сусв. вайну 28.5.1940 падпісаў акт аб капітуляцыі краіны пе-рад фаш. Германіяй, у 1940—44 інтэр-ніраваны ў замку Лаэкен каля Бруселя, у 1944 вывезены з Бельгіі як ваеннапа-лонны. 3 1945 у эміграцыі (паводле прынятага ў ліп. 1945 бельг. парламен-там закону не мог вярнуцца ў краіну без спец. дазволу). Вярнуўся ў Бельгію пасля рэферэндуму 12.3.1950 (57,68% тых, хто галасаваў, выказаліся за вяр-танне Л. III). He маючы дастатковай папулярнасці, 1.8.1950 заявіў аб перада-чы правоў на прастол сыну Бадуэну I, у ліп. 1951 адрокся ад прастола на яго ка-рысць.
ЛЕАХАР (Leochares), старажытнагрэ-часкі скулыггар сярэдзіны 4 ст. да н.э.; прадстаўнік позняй класікі. Працаваў у Афінах, Алімпіі, Дэльфах, Галікарнасе (са Скопасам), пры двары Аляксандра Македонскага. Сярод вядомых твораў: скульпт. група «Аляксандр на львіным паляванні», статуі цароў македонскай дынастыі, выкананыя ў тэхніцы хрыса-
элефантнай скулытгуры (золата са сла-новай косцю). Яму прыпісваюць статуі «Артэміда Версальская», «Апалон Бель-ведэрскі», «Ганімед» (захаваліся ў рым. копіях).
ЛЕАШЭНЯ Яўген Варфаламеевіч (23.12.1900, пас. Альбярцін, цяпер у ме-жах г. Слонім Гродзенскай вобл. — 6.12.1981), генерал-лейтэнант інж. войск (1955). Канд. ваен. н. (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1919, удзельнік баёў супраць Урангеля і Махно. У 1935—41 выкладчык у Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У Вял. Айч. вайну нач. інж. службы, нач. штаба аператыўнай групы інж. загарод Зах. і Крымскага франтоў, нач. штаба інж. войск 1-га Бел. і Забай-кальскага франтоў, удзельнік абароны Масквы і Севастопаля, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай і Ханга-на-Мукдэнскай аперацый. У 1946—59 на выкладчыцкай рабоце ў ваен. акадэ-міях.
ЛЕБЁГ (Lebesgue) Анры Леон (28.6. 1875, г. Бавэ, Францыя — 26.7.1941), французскі матэматык, адзін з засна-вальнікаў тэорыі функцый сапраўднай пераменнай. Чл. Парыжскай АН (1922). Замежны чл.-кар. AH СССР (1929). Скончыў Вышэйшую нармальную шко-лу ў Парыжы (1897). Праф. Парыжскага ун-та і Сарбоны (з 1910), Калеж дэ Франс (з 1921). Навук. працы па тэорыі функцый, тэорыі інтэгравання, тэорыі мностваў, гісторыі метадалогіі матэма-тыкі. Пабудаваў новую тэорыю інтэгра-ла (інтэграл Л.), увёў новыя паняцці меры, мноства і вымяральных функцый (1902—04), што зрабіла магчымым ін-тэграванне шырокага класа функцый. Даследаванні Л. спрыялі стварэнню но-вых кірункаў у матэматыцы.
Літ.: Т у м а к о в Н.М. АЛЛебег, 1875— 1941. М., 1975.