• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ялі на ўзроўні сярэдзіны літар. Каля 234 да н.э. ўведзена літара G, амаль аднача-сова ўпарадкавана ўжыванне С, К, Q: С — найб. агульнае абазначэнне для к; Q — перад u; К — захоўвасцца толькі ў некалькіх словах. 3 увядзеннем у 1 ст. да н.э. літар Y і Z для слоў грэч. пахо-джання скончылася фарміраванне лац. алфавіта (23 знакі). Найстараж. помнік лац. пісьма — надпіс на сярэбранай па-судзіне (7 ст. да н.э.) з г. Прэнеста (Іта-лія). У сярэднія вякі, калі лац. мова з’яўлялася міжнар. мовай еўрап. культ. свету, лац. алфавіт папоўніўся лпарамі J і W, а літары U і V сталі адрознівацца гукавым значэннем (у і в). У пасляант. час узнік падзел літар на вял. і малыя, з’явіліся знакі прыпынку і дыякрытыч-ныя знакі. У нац. сістэмах пісьма, якія маюць у аснове Л. п., яго прыстасаван-не да адпаведных фанет. сістэм адбыва-лася пераважна за кошт увядзення дыя-крытычных знакаў (у франц., польскай, літ. і інш. мовах). Сучасны лац. алфавіт мае 2 друкарскія віды: гатычны шрыфт (фактура) і лацініца (антыква) — блізкі да стараж., з’яўляецца пануючым.
    На Беларусі Л.п. вядома са старажыт-насці ў пашыраных на яе тэрыторыі пісьмовых помніках на польскай і лац. мовах. У 18 ст. паралельна з кірыліцай Л.п. выкарыстоўвалася ў некат. (напр.,
    ,е		Л	5 £
    £ ®			
    			
    о -8-			° -s-
    			
    	Со =		Co e
    A	Аа	N	Nn
    &	ВЬ	o	Oo
    С«)	Сс	Г	Pp
    k	Dd	Q	Qq
    &	Ее	k	R r
    &	Ff		Ss
    	Gg		Tt
    н	Hh		Uu
    1	1 і	V	Vv
    	Ji		Ww
    k	Kk	X	Xx
    			Yy
    	Mm		
    Да арт. Лацінскае пісьмо. Лацінскі алфавіт.
    драматычных) творах на бел. мове. У 19 ст. Л.п. (пры існаванні кірыліцы) бел. пісьменнікі (Я.Чачот, П.Багрым, В.Ду-нін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, А.Гуры-новіч і інш.) прыстасавалі для перадачы роднай мовы. Лацінкай друкавалася не-легальная, першая на бел. мове газ. «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага (1862—63), кірыліцай і лацінкай — га-зеты «Наша доля» (1906) і «Наша ніва» (1906—12), кнігі Цёткі «Хрэст на свабо-ду» (1905), «Скрыпка беларуская», «Ііерйіае чытанне для дзетак бсларусаў» (абедзве 1906), зб. Я.Купалы «Гусляр» (1910). У аснове сучаснай бел. графікі рус. грамадзянскі шрыфпі. У Зах. Белару-сі побач з ім лац. алфавіт ужываўся да 1939. Цяпер выкарыстоўваецца пры друкаванні асобных бел. выданняў за мяжой.
    Літ:. Днрннгер Д. Алфавнт: Пер. с англ. М., 1963; Люблннская АД. Ла-тннская палеографня. М., 1969; Федоро-в a Е.В Введенве в латннскую эпнграфнку. М., 1982; Крамко І.І., Юрэвіч АК., Яновіч A.1 Гісторыя беларускай літара-турнай мовы. Т. 2. Мн., 1968. А.М.Булыка. ЛАЦІНСКАЯ АМЕРЫКА (ісп. America Latina, англ. Latin America), агульная назва краін, якія займаюць паўд. ч. Паўн. Амерыкі (на Пд ад р. Рыо-Брава-дэль-Нортэ, уключае Цэнтральную Аме-рыку і Вест-Індыю) і ўсю Паўд. Амеры-ку, тэрыторыя якіх у 15—16 ст. была заваявана і каланізавана Іспаніяй і Пар-тугаліяй. На працягу 19 і 20 ст. на гэтай тэрыторыі ўтварыліся самаст. дзяржавы. Л.А. на пач. 1999 уключае дзяржавы: Антыгуа і Барбуду, Аргенціну, Багам-скія Астравы, Балівію, Барбадас, Беліз, Бразілію, Венесуэлу, Гаіці, Гандурас, Гаяну, Гватэмалу, Грэнаду, Дамінікан-скую Рэспубліку, Дамініку, Калумбію, Коста-Рыку, Кубу, Мексіку, Нікарагуа, Панаму, Парагвай, Перу, Сальвадор, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Сент-Кітс і Невіс, Сент-Люсію, Сурынам, Трыні-дад і Табага, Уругвай, Чылі, Эквадор, Ямайку (гл. пра кожную адпаведны ар-тыкул), а таксама ўладанні Вялікабры-таніі, Францыі, Нідэрландаў і ЗША. Пл. Л.А. 22,8 млн. км2. Нас. каля 500 млн. чал. (1998). Нац. склад (нашчадкі еўрап. перасяленцаў, індзейцы, метысы, негры, мулаты і інш.) сфарміраваўся ў выніку складаных этн. і гіст. працэсаў. 3 33 палітычна самаст. дзяржаў Л.А. ў 18 (каля 2/з насельніцтва) афіц. або дзярж. мовай з’яўляецца іспанская, у адной (Бразілія) — партугальская, у 14 невял. дзяржавах — французская (Гаі-ці), англійская (Антыгуа і Барбуда, Ба-гамскія Астравы, Барбадас, Беліз, Гая-на, Грэнада, Дамініка. Сент-Кітс і Не-віс, Сент-Люсія, Сент-Вінсент і Грэна-дзіны, Трынідад і Табага, Ямайка) і галандская (Сурынам). Больш за 10% насельніптва размаўляюць на розных індзейскіх мовах. Назва Л.А. ўзнікла ад лац. асновы рамансюх моў, на якіх раз-маўляе б.ч. насельніцтва гэтай часткі кантынента; упершыню такая назва вы-карыстана ў Францыі каля 1860.
    ЛАЦІНСКАЯ ІМПЕРЫЯ. Р а м а н і я, феадальная дзяржава ў 1204—61, ство-
    раная на тэр. Візантыі пасля заваяван-ня Канстанцінопаля ўдзельнікамі 4-га крыжовага паходу. Л.і. ахоплівала раё-ны Балканскага п-ва, ПнЗ М. Азіі, а-вы Эгейскага і Іанічнага мораў. Найболь-шымі феад. ўладаннямі былі каралеў-ства Фесалонікі, Ахейскае княства, Афіна-Фіванскае герцагства і інш. Фе-ад. закабаленне сялян, нац. і рэліг. (ак-тыўны наступ каталіцызму) уціск вы-клікалі супраціўленне мясц. насельніц-тва, што перашкодзіла крыжакам завая-ваць усю тэр. Візантыі. У выніку сталі ўзнікаць самаст. грэч. дзяржавы (напр., Эпірскі дэспатат, Трапезундская імпе-рыя, Нікейская імперыя). Унутр. разла-ды, канфлікты з суседзямі аслаблялі Л.і., і яна паступова страчвала ўладанні. У 1206 балг. войскі пад Адрыянопалем нанеслі паражэнне крыжакам і спынілі іх далейшую агрэсію на Балканах. У 1261 войскі Нікейскай імперыі на чале з Міхаілам VIII Палеалогам (гл. Палеа-логі) авалодалі Канстанцінопалем і па-клалі канец існаванню Л.і. Візантый-ская імперыя была адноўлена.
    Літ.. Нсторня Внзантнн. Т. 3. М., 1967.
    Ю.В.Бажэнаў. ЛАЦІНСКАЯ МбВА, л а т ы н ь, адна з італійскіх моў. Мёртвая. Мова ката-ліцкай царквы, афіц. мова (разам з італьян.) Ватыкана.
    У фанетыцы — доўгія і кароткія га-лосныя, націск на 2-м або 3-м складзе ад канца слова; у марфалогіі — выка-рыстанне флексіі як асн. сродку фор-маўтварэння, 6 склонаў, 3 лады (інды-катыў, кан’юнктыў і імператыў), 2 ста-ны (актыўны і медыяльна-пасіўны); у лексіцы — уплыў сабінскай, этрускай і пераважна грэч. моў. Паводле пахо-джання — мова племені лацінаў. Пісь-мовыя помнікі з 6 ст. да н.э. 3 павелі-чэннем тэр. Рымскай імперыі Л.м. па-шырылася на ўвесь Апенінскі п-аў, паз-ней — на паўн. Афрыку, Галію, Брытанію, Дакію і інш.
    У гісторыі Л.м. ант. часу вылучаюць не-калькі перыядаў. Архаічны перыяд, ад якога захавалася некалькі надпісаў 6—4 ст. да н.э., фрагменты стараж. законаў, урыў-кі з сакральнага гімна сакліяў і інш. Да-класічны перыяд (3—2 ст. да н.э.) — час станаўлення літ. Л.м., у аснове якой дыялект Рыма; захаваліся камедыі Плаўта і Тэрэнцыя, фрагменты твораў інш. аўгараў. Класічная, ці «залатая», латынь (1 ст. да н.э.) — мова з багатай лексікай, развітой навук.-філас., паліт. і тэхн. тэрміналогіяй, разнастайнасцю сінтакс. срод-каў. Найб. развіцця дасягнула л-ра (Цыцэ-рон, Вергілій, Гарацый, Авідзій). Пасля-класічная, ці «с я р э б р а н а я>, ла-тынь (1 ст.), калі канчаткова склаліся фа-нет. і марфал. нормы літ. мовы, устаноўлены правілы арфаграфіі, якімі кіруюцца і пры су-часным выданні лац. тэкстаў. П о з н я я л а т ы н ь (2—6 ст.) характарызуецца развіц-цём нар.-размоўнай мовы. Пасля заняпаду Рымскай імперыі (5 ст.) з дыялектаў Л.м. па-чалі развівацца раманскія мовы. Л.м. ў сярэд-нія вякі стала міжнар. мовай навукі, школы, філасофіі, дыпламатыі, часткова л-ры. На ёй пісалі Т.Мор, Эразм Ратэрдамскі, М.Капер-нік, Ф.Бэкан, І.Ньютан. Дзякуючы Л.м. куль-тура Рыма і ўспрынятая ім грэч. культура сталі набыткам чалавецтва. Еўрап. мовы ад-чулі на сабе ўнлыў Л.м. як крыніцы лексічна-га ўзбагачэння і папаўнення паліт., навук. і
    тэхн. тэрміналогіі. Лац. алфавіт абслугоўвае многія мовы свету (гл. Лацінскае пісьмо).
    У 16—18 ст. на ўсх.-слав. землях, у т.л. на Беларусі, Л.м. выкладалася ў на-вуч. установах, выкарыстоўвалася ў справаводстве, дыпламат. перапісцы, пры напісанні навук. трактатаў і літ. твораў. Яе добра ведалі і на ёй пісалі бел. асветнікі Мікола Гусоўскі, С.Буд-ны, Сімяон Полацкі і інш. Многія за-пазычанні з Л.м. ўвайшлі ў бел. мову (гл. Лацінізм).
    Літ:. Тронскмй Й.М. Очеркн по нс-торнн латннского языка. М.; Л., 1953; Я го ж Нсторнческая грамматнка латннского языка. М., 1960.
    ЛАЦІНСКІ САЮІ, федэрацыя стара-жытнаіталійскіх гарадоў на тэр. сучас-най вобл. Лацыо, якая ўзнікла ў пач. 1-га тыс. да. н.э. і аб’ядноўвала (павод-ле ант. традыцыі) 30 абшчын. Напачат-ку Л.с. узначальваў г. Альба-Лонга, з 6 ст. да н.э. — Рым. Гарады мелі агуль-ныя святы, саюзны сход вырашаў агульныя пытанні і спрэчкі паміж яго членамі. У канцы 6 — пач. 5 ст. да н.э. некаторыя лац. абшчыны часова вызва-ліліся ад рым. панавання. У 493 да н.э. Л.с. адноўлены (на чале з Рымам) на ўмовах узаемадапамогі ў войнах, удзеле камандавання пры падзеле здабычы. У час гальскага нашэсця (390 ці 387 да н.э.) Л.с. распаўся. У 358 да н.э. адна-віўся на больш выгадных для Рыма ўмовах. Скасаваны пасля 2-й Лацінскай вайны (340—338 да н.э., гл. Лацінскія войны).
    ЛАЦІНСКІЯ вбйны, войны гарадоў Лацінскага саюза супраць панавання ў ім Стараж. Рыма. 1-я Л.в. (496—493 да н.э.; гал. бітва адбылася ў 496 да н.э. каля Рэгільскага воз. і не прынесла пе-равагі ніводнаму з бакоў) завяршылася аднаўленнем саюза на чале з Рымам. Эканам. і паліт. ўмацаванне рымлян парушыла раўнавагу ў саюзе і выклікала 2-ю Л.в. (340—338 да н.э., перамаглі рымляне), якая прывяла да скасавання Лац. саюза, уключэння лацінаў і іх зя-мель у склад Рым. дзяржавы, узнікнен-ня т.зв. лац. права.
    лАцінскія шкблы, лавучальныя ўстановы з лац. мовай навучання. Уз-ніклі ў Зах. Еўропе ў перыяд ранняга сярэдневякоўя і былі асн. формай аду-кацыі да 13 ст., калі з’явіліся гар. шко-лы з роднай мовай навучання. Выкла-данне на лац. мове вялося ў царк. шко-лах, калегіумах, некаторых гар. школах, ун-тах. У залежнасці ад тыпу школы і ўзроўню адукацыі ў Л.ш. выкладаліся чытанне, пісьмо, лац. граматыка, наба-жэнскія спевы, дыялекгыка, арыфме-тыка, рыторыка і інш., вучылі складан-ню дзелавой дакументацыі і карэспан-дэнцыі на лац. мове. Элементарныя Л.ш. былі бясплатныя і даступныя ўсім слаям насельніцтва. У перыяд Рэфарма-цыі (з 16 ст.) роля Л.ш. як сярэдняга звяна ў адукацыі павялічылася, метады выкладання ў іх (сістэма лекцый, дыс-путы) з цягам часу ўвайшлі ў пракгыку ун-таў. У 16—18 ет. на аснове Л.ш. ствараліся сярэднія навуч. ўстановы,
    ЛАЦЫО
    167
    якія давалі класічную адукацыю (гімна-зіі або педагогіумы).
    ЛАЦІНЫ (Latini), плямёны старажыт-най Італіі (адгалінаванне італікаў), якія ў 1-м тыс. да н.э. насялялі сучасную вобл. Лацыо. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі родавымі паселі-шчамі. Зазналі ўплыў этрускаў. Разам з сабінамі засн. Рым (754—753 да н.э.). У пач. 1-га тыс. да н.э. аб’ядналіся ў Ла-цінскі саюз на чале з г. Альба-Лонга. Пасля ліквідацыі ў 338 да н.э. Лацін-скага саюза і падпарадкавання Рымам бальшасш абшчын Лацыі Л. атрымалі абмежаваныя грамадз. правы, з 90 да н.э. паўнапраўныя грамадзяне Рыма.