Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
У Л.м. тонкі пучок рэнтгенаўскіх прамянёў неперарыўнага спектра падае на нерухомы монакрышталь. Рассеянае выпрамяненне ў напрамках. вызначаных паводле Брэга—Вуль-фа ўмоў, рэгіструецца на фотаплёнцы, разме-шчанай за крышталём, перпендыкулярна праменю; атрыманы відарыс наз. лаўэграмай (у выпадку вял. крышталёў плёнка размяшча-ецца перад імі і лаўэграма наз. эпіграмай). Гл. таксама Рэнтгенаўскі структурны аналіз.
М.М.Аляхновіч.
Да арт. Лаўэ метад: лауэграма крышталю меднага купарвасу.
ЛАФАЕТ (La Fayette, Lafayette) Мары Жазеф Мацье (Metier) дэ (6.9.1757, замак Шаваньяк, Францыя — 20.5.1834), французскі палгг. дзеяч, вое-начальнік Ген.-маёр арміі ЗША (1780). На вайск. службе з 1771. 3 1777 удзель-нік вайны за незалежнасць у Паўн. Амерыцы 1775—83, вызначыўся ў вы-рашальных баях каля Йорктаўна (1781). 3 1789 дэп. Генеральных штатаў ад два-ран. У час Французскай рэвалюцыі 1789—99 да 1792 адзін з яе лідэраў, адзін з ініцыятараў і аўтараў Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна, з 14.7.1789 камандзір Нац. гвардыі. Вы-ступаў за канстытуцыйную манархію, супраць радыкалізму якабінцаў. Пасля няўдалай спробы захаваць франц. ма-нархію ў жн. 1792 намагаўся эмігрыра-ваць у Нідэрланды, аднак трапіў у аўстр. і прускі палон. Вызвалены ў 1797, вярнуўся ў Францыю ў 1800. Пас-ля 1815 адзін з лідэраў ліберальнай апа-зіцыі, чл. палаты дэпутатаў (з 1818). У час рэвалюцыі 1830 зноў камандаваў парыжскай Нац. гвардыяй, садзейнічаў узвядзенню на прастол Луі Філіпа. Пад-трымліваў польск. эмігрантаў і польскі нац.-вызв. рух, адзін з заснавальнікаў Амерыканска-польскага к-та па аказан-ні дапамогі паўстанню 1830—31.
ЛАФАЕТ (La Fayette; Lafayette) Мары Мадлен дэ (18.3.1634, Парыж — 25.5.1693), французская пісьменніца. У раманах «Прынцэса дэ Манпасье» (1622) і «Заіда» (т. 1—2, 1670—77) no-634 з традыцыямі галантна-гераічнай прозы барока тэндэнцыі да класіцыс-тычнай прастаты, сцісласці, псіхалагіз-му. Майстэрствам псіхал. аналізу адме-тны раман «Прынцэса Клеўская» (т. 1—4, 1678, экранізацыя 1960), у цэнтры якога канфлікг сэрца і розуму, пачуцця і маральнага абавязку. Аўтар гіст. кніг «Апісанне жыцця Генрыеты Англій-скай» (1720), «Мемуары французскага двара за 1688 і 1689 гады» (1731). Твор-часць Л. паўплывала на развіццё франц. рамана 18—19 ст.
Тв.: Рус. пер. — Прннцесса Клевская. М., 1959. Г.В.Сініла.
ЛАФАН ГЭН (La Fontaine) Анры Мары (22.1.1854, Брусель — 14.5.1943), дзеяч бельг. і міжнар. руху прыхільнікаў міру, юрыст, бібліёграф. Скончыў Свабодны ун-т у Бруселі са ступенню д-ра права (1877). 3 1889 ген. сакратар бельг. аддз. Асацыяцыі міру і міжнар. арбітражу Адзін з заснавальнікаў Новага ун-та (аддз. Свабоднага), дзе загадваў кафед-рай міжнар. права (1893—1940). У 1895 разам з П.Атле заснаваў Міжнар. біблі-ягр. ін-т у Бруселі (з 1938 Міжнародная федэрацыя інфармацыі і дакументацыі). 3 1895 чл., з 1907 сакратар, у 1919—32 віцэ-прэзідэнт сената Бельгіі. Выступаў за раззбраенне і вырашэнне міжнар. спрэчак’шляхам арбітражу. У 1907—43 старшыня Міжнароднага бюро міру. У 1-ю сусв. вайну жыў у Вялікабрытаніі і ЗША. Член бельг. дэлегацыі на Парыж-скай мірнай канферэнцыі 1919—20. Пад-трымаў стварэнне Лігі Нацый, дэлегат яе першай Асамблеі (1920—21). Аўтар
ЛАФАТЭНСКІЯ 163
прац «Бібліяграфія міру і міжнароднага арбітражу» (1902—05), «Ключавое ра-шэнне; найвялікшая Хартыя» (1916). Нобелеўская прэмія міру 1913.
А.М.Лафантэн. П.Лафарг
ЛАФАНТЭН (La Fontaine) Жан дэ (8.7.1621, г. Шато-Цьеры, Францыя — 13.4 1695), французскі пісьменнік; прадстаўнік класіцызму. Чл. Француз-скай акадэміі (з 1684). Дэбютаваў воль-най перапрацоўкай аднайм. камедыі Тэрэнцыя «Еўнух» (1654). Аўтар драма-тызаванай эклогі «Клімена» (1658), па-эм «Адоніс» (1658), «Сон у Во» (1658— 61), «Хіна» (1682), «Філемон і Баўкіда» (1685, паводле «Метамарфоз» Авідзія), рамана з верпіаванымі ўстаўкамі «Ка-ханне Псіхеі і Купідона» (1669, паводле навелы з рамана Апулея «Залаты асёл»), зб. «Казкі і вершаваныя апавяданні» (кн. 1—5, 1665—85), «Зборніка хрысці-янскіх вершаў» (1671). Гал. твор — на-пісаныя рытмізаванай прозай «Байкі» (кн. 1—12, 1668—94), у якіх паўстае шырокая карціна франц. рэчаіснасці 17 ст. і адначасова універсальная энцыкла-педыя заганаў свету. Яны вызначаюцца драматызмам і лірызмам, лаканічнасцю і выкарыстаннем інтанацый жывой га-воркі.
Тв.: Рус. пер — Любовь Пснхей н Купн-дона. М.; Л., 1964; У кн.: Класснческая бас-ня. М., 1981.
Ліш.: В н п п е р ІО.Б. Лафонтен // Нсто-рня всемнрной лмтературы. М., 1987. Т. 4
Г.В. Сініла.
ЛАФАРГ (Lafargue) Поль (15.1.1842, г. Сант’яга-дэ-Куба, Куба — 25.11.1911), дзеяч французскага і міжнар. сацыяліст. руху. Па адукацыі медык. У 1866—68 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, член Ген. савета Інтэрнацыянала 1-га. 3 1871 у Іс-паніі, у 1872—82 у Лондане. 3 канца 1870-х г. паплечнік Ж.Геда. Адзін з зас-навальнікаў франц. Рабочай партыі (1879) і Інтэрнацыянала 2-га (1889). У 1891—93 дэп. парламента Францыі. Выдаваў на франц. мове творы К.Мар-кса і Ф.Энгельса і папулярызаваў іх ідэі ва ўласных творах. Аўтар прац па рэлі-гія-, літаратура-, мов^знаўстве. Скон-чыў самагубствам.
Те:. Рус. пер. — Воспомннання о Марксе. М., 1967.
ЛАФАТЭНСКІЯ АСТРАВЫ (Lofoten), архіпелаг у Нарвежскім м., каля паўн -
164 ЛАФЕТ
зах. ўзбярэжжа Скандынаўскага п-ва; тэр. Нарвегіі Ад паўвострава аддзелены пралівам Вест-фіёрд. Уключае а-вы Эў-ствагёй, Вествагёй, Флакстадзёй, Мос-кенесёй і шмат дробных. Пл. 1,2 тыс. км2. Нас. 27,1 тыс. чал. (1979). Выш. да 1161 м. Берагі ў асноўным скалістыя, парэзаныя фіёрдамі. Складзены пера-важна з гранітаў, гнейсаў, сіенітаў, крышт. сланцаў. Клімат акіянічны, вільготны. Сярэдняя т-ра студз. каля 0 °C, ліп. 12 °C. Ападкаў болып за 1000 мм за год. Мора каля берагоў не замяр-зае. Горныя тундры, верасоўнікі. Інтэн-сіўнае рыбалоўства (селядзец, траска). Авечкагадоўля. Гал. населены пункт і порт — Свольвер.
ЛАФЕТ (ням. Lafette, ад франц. Jaflut), частка артыл. гарматы, на якой мацуец-ца ствол. Прызначаны для надання ствалу верт. і гарыз. вуглоў (пры дапа-мозе механізмаў наводкі), паглынанні энергіі аддачы пры выстрале, а таксама для перамяшчэння гарматы. Л. быва-юць рухомыя (на калёсным або гусеніч-ным ходзе), паўстацыянарныя (на рухо-май аснове ў танк., самаходных, кара-бельных, авіяц. і інш. гарматах) і ста-цыянарныя (на нерухомай аснове ў берагавых, казематных і інш. гарматах). Ha Л. устанаўліваюць труну пры паха-ванні заслужаных военачальнікаў, як від ушанавання.
ЛАФЛІН (Laughlin) Роберт Бэтс (н. 1.11.1950, г. Вісейлія, ЗША), амерыкан-скі фізік. Чл. Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990), Нац. АН ЗША (1994). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1972). 3 1982 у Ліверморскай нац. ла-бараторыі імя Лоўрэнса, адначасова з 1985 у Стэнфардскім ун-це (з 1989 праф.). Навук. працы па тэорыі кванта-вага эфепа Хала, тэорыі квантавых вадкасцей, высокатэмпературнай звыш-праводнасці. Прапанаваў тлумачэнне (1983) эксперыментальна адкрытага ў 1982 Т Штормерам і Ц.Цуем дробавага квантавага эфекгу Хола, заснаванае на пераносе эл. зараду квазічасціцамі з дробавым (*/з ад зараду электрона) эл. зарадам, які эскперыментальна зарэгіс-траваны (1997). Нобелеўская прэмія 1998 (разам з Г.Штормерам і Д.Цуем).
М.М.Касцюковіч.
ЛАХАЗВА. рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Шча-ра (бас. р. Нёман). Даўж. 29 км. Пл. ва-дазбору 335 км2 Пачынаецца каля в. Дзекалы. Цячэ па лясістай мясцовасці, у вярхоўі праз воз. Хаткі. Асн. пры-ток — Дзеравянка. Ніжэй упадзення Дзеравянкі ў Лахазву, у маляўнічай мясціне вадасх. Гаць.
ЛАХАЗВЯНСКАЯ ШОЎКАКРУЦІЛЬ-
НАЯ ФАБРЫКА Дзейнічала ў 1896— 1914 у маёнтку Лахазна (з 1900 — Ла-хазва) Навагрудскага пав. (цяпер тэр. Баранавіцкага р-на). 3 сыравіны, якую набывалі ў Японіі, выраблялі аснову і ўток для шаўковых тканін. Мела вадзя-
ную турбіну (35 к.с.), пазней паравую машыну, 16 круцільных станкоў, 6 тыс. верацён. У 1904 працавала 190 чал.
ЛАХАМА, у шумерскай міфалогіі дэма-ны воднай стыхіі, створаныя богам мудрасці Энкі ў падземным акіяне Абзу. Паводле міфа «Энкі і сусветны пара-дак», іх было 50. У пашыраным міфе пра выкраданне багіняй Інанай схава-ных у глыбіні Абзу таемных сіл, што кі-руюць светам (т. зв. ме), Энкі пасылае за ёй у пагоню пяць Л.
ЛАХВА, рака ў Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 90 км. ГІл. вадазбору 731 км2. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Старая Вадва Шклоў-скага р-на. Асн. прытокі: Лахвіца, Жы-варэзка, Праціўніца (справа). Цячэ пе-раважна па Цэнтральнабярэзінскай раў-ніне. Даліна трапецападобная, шыр. ад 500—800 м у верхнім цячэнні да 1—1,5 км у ніжнім. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, выш. да 25 м. Пойма двухба-ковая, слабаперасечаная. Рэчышча ка-налізаванае на 3 участках агульнай пра-цягласцю каля 22 км. На астатнім пра-цягу рэчышча звілістае, шыр. 15—20 м, месцамі да 40 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м3/с. На рацэ зона ад-пачынку Лахва.
ЛАХВА, вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Смердзь, на аў-тадарозе Лунінец—Мікашэвічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на У ад г. Лунінец, 265 км ад Брэста, 2 км ад чыг. ст. Лахва. 1620 ж., 724 двары (1998).
У 16 ст. ў Навагрудскім пав. BKJI. Належа-ла вял. князям, потым Кішкам, Радзівілам, Вптенштэйпам 3 17 ст. мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У пач. 18 ст. ў Л. пабудаваны палац, у 1746 — мураваны Троіц-кі касцёл (не збярогся). 3 1793 у Рас. імпе-рыі. У пач. 19 ст працавалі ф-кі па вырабе плеценай мэблі. У 1886 мястэчка, цэнтр во-ласці Мазырскага пав. Мінскай губ., 892 ж., 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сіна-гогі, 2 крамы. 3 1921 у складзе Польшчы. 3 1939 у БССР. 3 1940 цэнтр сельсавета Луні-нецкага р-на. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі загубілі 437 ж., спалілі 168 двароў. Вясной 1942 фашысты стварылі ў Л. гета, ку-ды было сагнана больш за 2500 яўрэяў з Л., навакольных мястэчак і вёсак. 3.9.1942 у час знішчэння гета адбылося паўстанне, у выніку якога каля 600 чал. выратавалася. У 1972 — 2374 ж, 675 двароў.
Нафтабаза, рыбгас. Дзіцячы санато-рый. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магілы ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Прачысценская царква (1880-я г.). За 2 км на Пд ад вёскі селішча жал. веку.