Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Леанарда да Вінчы. Аўтапартрэт. Каля 1510— 13.
альнага» горада, канструкцыі цэнтраль-на-купальнага храма. У 1490—1500 пра-цаваў над вял. (7,2 м) конным ману-ментам Ф.Сфорцы (мадэль яго ў нату-ральны памер была зруйнавана французамі пры ўзяцці Мілана). У 1490—91 выканаў жывапісны твор
«Мадонна з дзіцем» («Мадонна Літа»), У карціне «Мадонна ў скалах» (1483— 94; 2-і варыянт каля 1497—1511) найб. дасканала распрацаваў уласцівую боль-шасці яго твораў кампазіцыю, пабуда-ваную на дакладных разліках. Яна ўяў-ляла сабой замкнёную ідэальную прас-тору, т.зв. прасторавую піраміду (трох-вугольнік), у якую ўпісваюцца фігуры; найтанчэйшая святлацень (сфумата) мае ролю духоўна-сувязнага пачатку. У трапёзнай кляштара Санта-Марыя дэле Грацые стварыў размалёўку «Тайная вя-чэра» (1495—97), якая стала адной з вяршынь усяго еўрап. мастацтва. У гэ-тым творы Леанарда адкрыў для жыва-пісу новую галіну — псіхал. канфлікт. Высокі этычны змест перададзены праз строгія матэм. заканамернасці кампазі-цыі, што падпарадкоўвае сабе рэальную арх. прастору, праз ясную расстаноўку персанажаў, сістэму іх жэстаў і мімікі. Пасля 1500 працаваў у Фларэнцыі, Мантуі, Венецыі, Мілане, Рыме; у 1516 па запраіпэнні караля Францыска I прыехаў у Францыю. У Фларэнцыі пра-цаваў над размалёўкай у Палацца Век’ё («Бітва пры Анг’яры», 1503—06, не скончана, вядома па копіях з кардону), якая стаіць ля вытокаў батальнага жан-ру. У партрэце Моны Лізы (т. зв. «Джа-конда», каля 1503) увасобіў узнёслы ідэал жаноцкасці і прыгажосці. У поз-ніх творах развіваў пошукі ў галіне святлопаветранай перспектывы і гарма-нічнай пірамідальнай кампазіцыі («Св. Ганна з Марыяй і немаўляткам Хрыс-том», каля 1500—07). Эксперыменты з маст. матэрыяламі, разнастайнасць ін-тарэсаў абумовілі невял. колькасць за-вершаных яго маст. і навук. работ, іх дрэнную захаванасць. Як вучоны ўзба-гаціў амаль усе галіны ведаў свайго ча-су. У галіне механікі вывучаў пьгганні трэння, раўнавагі, супраціўлення матэ-рыялаў і інш. Распрацоўваў канструк-цыі машын і механізмаў, шмат з якіх значна апярэдзілі свой час (праекты металургічных печаў і пракатных ста-наў, ткацкіх станкоў, друкарскіх, дрэва-апрацоўчых, землекапальных і інш. ма-шын, падводнай лодкі, танка, ляталь-ных апаратаў і парашуга), праекты фар-тыфікацыйных і гідратэхн. збудаванняў. Шмат эксперыментаваў у галіне оіггыкі, выказваў правільныя здагадкі аб прыро-дзе бінакулярнага зроку. Блізка стаяў да стварэння геліяцэнтрычнай сістэмы светабудовы. Займаўся анатамічнымі даследаваннямі, імкнуўся ўвесці ў бія-логію эксперым. метад. Упершыню стаў разглядаць батаніку як самаст. біял. дысцыпліну. Яго анат. малюнкі сталі асновай сучаснай навук. ілюстрацыі. Да нашага часу захавалася каля 7 тыс. ар-кушаў яго рукапісаў і запісных кніжак, частка з якіх увайшла ў «Тракгат пра жывапіс», што склаў пасля смерці Mac-Taxa яго вучань Ф.Мельцы. Іл. гл. так-сама да арт. Адраджэнне.
Тв.: Рус. пер. — Кннга о жшопнсн, М., 1934; Нзбр. промзв. Т. 1—2. М., 1935; Язбр.
170 ЛЕАНАРДАЎ
естественнонаучные пронзв. М., 1955; Анато-мня. Запнскн н рнсункя, М., 1965.
Літ:. Джнвелегов АК. Леонардо да Вннчн. М., 1974; Нардннн Б. Жмзнь Леонардо: Пер. с нтал. М., 1978; Гастев А. Леонардо да Вннчн. М., 19й2Л.Ф.Салавей.
ЛЕАНАРДАЎ Дзмітрый Сяргеевіч (21.10.1871, в. Узунава Маскоўскай вобл. — 1915), гісторык і педагог. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1896). Працаваў выкладчыкам у По-лацкім духоўным вучылішчы, у Віцеб-скім настаўніцкім ін-це (з 1910). Аўтар працы «Полацкі князь Усяслаў і яго час» (1912—16), у якой даў нарыс гісто-рыі Полацкага княства 10—12 ст., яго ўнутр. становішча і ўзаемаадносін з інш. стараж.-рус. землямі і на гэтым фоне паказаў жыццё і дзейнасць Уся-слава Брачыславіча, яго палітыку, накі-раваную на пашырэнне Полацкай зямлі і забеспячэнне яе эканам. і паліт. са-мастойнасці.
ЛЕАНІД (Leonidas; 508 ці 507, Спар-та — 480 да н.э.), цар Спарты ў 488— 480 да н.э. У час грэка-персідскіх войнаў узначаліў у 481 да н.э. аб’яднанае вой-ска грэч. гарадоў супраць перс. цара Ксеркса I, які ўварваўся ў Грэцыю. Загі-нуў у бітве каля Фермапілаў, калі з не-вял. атрадам прыкрываў адыход асн. часткі грэч. войска. У ант. л-ры імя Л. — сімвал патрыятызму і воінскай доблесці.
ЛЕАНІДАЎ Іван Ільіч (22.1.1902, с. Ба-біна Цвярской вобл., Расія — 6.11.1959), расійскі архітэктар. Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т у Маскве (1927; вучыўся ў А.А.Весніна); выкладаў у ім (1928—30). Адзін з кіраўнікоў Аб’яднання сучасных архітэктараў. Зра-біў значны ўклад у архітэктуру кан-структывізму. У работах (Ін-т бібліятэ-казнаўства, 1927; дом Цэнтрасаюза, 1928; абодва ў Маскве; пасёлак новага тыпу пры Магнітагорскім горнамета-лургічным камбінаце, 1930) выкарыс-тоўваў маст. магчымасці простых геам. форм (шар, конус) і на іх аснове ства-раў прасторавыя кампазіцыі з ужыван-нем новых канструкцый. Горадабудаў-нічым праектам уласцівы макс. выка-рыстанне прыродных умоў, аддзяленне вытв. зоны ад жылой, свабодная плані-роўка, забудова гарадоў дамамі малапа-вярховымі аблегчанай канструкцыі і шматпавярховымі вежавымі.
Літ.: Александров П.А., X ан-Магомедов С.О. Нван Леонндов. М., 1971.
ЛЕАНІДАЎ (сапр. Вальфензон) Леанід Міронавіч (3.6.1873, г. Адэса, Украіна — 6.8.1941), расійскі акцёр, рэ-жысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1936). Д-р мастацтвазнаўства, праф. (1939). Вучыўся ў Маскоўскім імператарскім тэатр. вучылішчы (1895—96). 3 1903 у трупе МХАТ. 3 1935 выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарска-га. У творчасці прапагандаваў сістэму
К.Станіслаўскага. Трагедыйны акцёр. Сярод роляў: Плюшкін («Мёртвыя ду-шы» паводле М.Гогаля), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Дзмітрый Карамазаў («Браты Карамаза-вы» паводле Ф.Дастаеўскага), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Г.Ібсена) і інш. Зняўся ў кіна-фільмах «Крылы халопа» (1926), «Габ-сек» (1937) і інш. 3 выпускнікоў курса Л. створаны Гомельскі абл. рус. драм. т-р (1939—41). Падрыхтаваў з імі ў час вучобы спектаклі: «Хто смяецца апош-нім» К.Крапівы, «Рэвізор» Гогаля, «Чайка» А.Чэхава, «Васа Жалязнова» Горкага і інш.
Тв:. Воспомннання, статьн, беседы, запнс-ные кнмжкн. М., 1960.
Літ.: Любнмов Н. Былое лето: йз вос-помннаннй зрмтеля. М., 1982.
ЛЕАНІДЗЕ Георгій Мікалаевіч (8.1.1900, с. Петардзеулі, Грузія — 9.8.1966), грузінскі паэт. Нар. паэт Гру-зіі (1959). Акад. АН Грузіі (1944). 3 1907 вучыўся ў Тбіліскім духоўным вучылі-шчы, з 1913 — у семінарыі. Дырэктар Літ. музея Грузіі (1930—52), Ін-та гісто-рыі груз. л-ры (1957—66). Друкаваўся з 1911. Ў 1918 увайшоў у групу груз. сім-валістаў «Блакітныя рогі». Многія вер-шы 1924—25 — шэдэўры груз. лірыкі («Нінацміндская ноч», «Кіліла і Дама-на», «Цхнецкая ружа» і інш.). У ліра-эпічных паэмах «Самгоры» (1950), «Партахала» (1951, Дзярж. прэмія СССР 1952) зварот да гісторыі, вобра-заў славутых продкаў. Паэзіі Л. ўласці-вы жыццялюбства, героіка-рамант. па-фас, мяккі лірызм. Аўтар зб. апавядан-няў на аўтабіягр. аснове «Чарадзейнае дрэва» (1962), даследаванняў па гісто-рыі груз. л-ры «Саят-Нова» (1931), «Бе-сікі» (1942), «Давід Гурамішвілі» (1957) і інш., сцэнарыя кінафільма «Шчьгг Джургая» (Дзярж. прэмія СССР 1950). На бел. мову асобныя вершы Л. пера-клалі П.Макаль і Р.Яўсееў. Дзярж. прэ-мія СССР 1941.
Тв.: Рус. пер. — Нзбр. стнхотворення н поэмы. Тбнлнсн, 1986; Древо желання. Тбн-ллсн, 1987.
Літ.: Маргвелашвнлн Г. Георгнй Леонндзе. Тбнлнсн, 1970.
ЛЕАНІДЫ, метэорны паток з радыян-там у сузор’і Льва. Назіраецца з сярэ-дзіны лістапада. Звязаны з каметай 1866 I, перыяд абарачэння якой 33 гады. Шчыльны рой метэорных цел займае невялікую частку арбіты каметы; пры яго сустрэчах з Зямлёй у 1799, 1833, 1866 і 1966 назіраліся метэорныя даж-джы. У іншыя гады назіраецца невялі-кая колькасць метэораў.
ЛЕАНІНСКІ ВЕРШ, л е а н і н, верш, у якім асобныя паўрадкоўі рыфмуюцца паміж сабой (у адрозненне ад неры-фмаванага ант. верша). У бел. верша-творчасці танізаваны Л.в. спарадычна сустракаўся ў 17 ст. 3 пісьмовай л-ры ён перайшоў у фальклор. Фальклорны Л.в. у сваю чаргу паўплываў на твор-часць некаторых паэтаў: Я.Баршчэў-скага, В.Дуніна-Марцінкевіча, М.Багда-новіча, Я.Купалы і інш.
Біце ж чалом тром сакалом, хлепцы, маладзіцы!
Гла ж кветкі з свойскай веткі славянскай зямліцы.
(В.Дунін-Марцінкевіч, «Павіншаванне войта Наума»)
У новай бел. паэзіі Л.в. — верш з рэ-гулярнымі ўнутр. рыфмамн. Да такога верша асабліва часта звяртаўся Я.Ку-пала («Касцам», «3 дарогі», «За праў-ду»), В.П.Рагойша.
ЛЕАНКАВАЛА (Leoncavallo) Руджэра (25.4.1857, г. Неапаль, Італія — 9.8. 1919), італьянскі кампазітар, піяніст,
педагог. Д-р л-ры (1878). Скончыў кан-серваторыю ў Неапалі па класах кампа-зіцыі і фп. (1874). Вывучаў л-ру ў Ба-лонскім ун-це. Выкладаў спевы ў краі-нах Еўропы і Егіпце. Вяршыня яго творчасці — опера «Паяцы» (паст. 1892) — класічны ўзор муз. верызму. Сярод інш. твораў: оперы «Багема» (паст. 1897), «Заза» (паст. 1900), «Цыга-ны» (паст. 1912), «Цар Эдып» (паст. 1920), аперэта «Каралева руж» (паст. 1912), якія вылучаюцца меладычным багаццем, яркай тэатральнасцю, а так-сама балет «Жыццё марыянеткі», сімф. паэма «Серафіта» (1894); фп. п’есы, ра-мансы і інш.
Літ.: Торадзе Г.Р. Леонкавалло н его опера «Паяцы». М., 1960.
ЛЕАНбВІЧ Антаніна Лаўрэнцьеўна (н. 15.1.1929, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-р мед. н. (1968), праф. (1972). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1951). 3 1961 у Бел. ін-це ўдаскапалення ўрачоў (у 1973—91 заг. кафедры), з 1992 у Мінскім нарка-лагічным дыспансеры. Навук. працы па патагенезе, дыягностыцы і лячэнні рас-сеянага склерозу, першапачатковых эн-цэфаламіэлітаў, полірадыкуланеўрытаў; класіфікацыі, прафілактыцы і лячэнні неўралагічных ускладненняў сіндрому алкагольнай залежнасці.
Тв:. Рассеянный склероз. М., 1976 (разам з Д.АМаркавым); Невропатологня: Справ. по-собне. Мн., 1996 (разам з В.У.Казаковай). ЛЕАНбвіЧ Іван Іосіфавіч (н. 18.4.1929, в. Цырын Карэліцкага р-на Гродзен-скай вобл.), бел. вучоны ў галіне да-рожнага буд-ва і прамысл. транспарту. Д-р тэхн. н. (1974), праф. (1970). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скон-чыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). 3 1962 у Бел. тэхнал. ін-це. У 1968—84 нам. мі-ністра вышэйшай і сярэдняй спец. аду-