• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Леахар Апалон Бельведэрскі. 2-я пал. 4 ст. да н.э.
    ЛЁБЕДЗЕВА, вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Ма-ладзечна—Смаргонь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на 3 ад г. Маладзеч-на, 85 км ад Мінска, 2 км ад чыг. раз’езда Асанаўскі. 1153 ж., 468 двароў (1998).
    У пісьмовых крыніцах упершыню ўпаміна-ецца ў 1387. У 16 ст. мястэчка Ашмянскага пав. ВКЛ. У 1638 было 6 вуліц, гандл. пло-шча, 121 двор, існаваў сядзібны комплекс. 3 1793 у Рас. імперыі, мястэчка Вілейскага пав. Віленскай губ. У 1861 у Л. 1099 ж., 182 дамы, у канцы 19 ст. каля 1290 ж., 160 дамоў, 2 царквы, школа, бровар, 2 заезныя дамы, 7 кірмашоў штогод. 3 1921 у складзе Полыпчы, у Маладзечанскім пав. Віленскага ваяв. 3
    АЛебег.
    1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Мала-дзечанскага р-на. У Вял. Айч. вайну ням,-фаш. захопнікі загубілі тут 450 ж., знішчылі 154 двары.
    Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аіггэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. ваеннапалонных. Магіла ахвяр фашыз-му. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэкту-ры — Крыжаўзвіжанская царква (1869) і капліца (пач. 20 ст.).
    ЛЁБЕДЗЕВА Ганна Андрэеўна (29.1.1930, г. Істра Маскоўскай вобл. — 19.4.1990), бел. спявачка (драм. сапра-на). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончы-ла Ленінградскую кансерваторыю (1962). Працавала ў т-рах оперы і бале-та Новасібірска і Саратава. У 1968—87 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Бе-ларусі. Валодала добра пастаўленым го-ласам прыгожага тэмбру, драм. выраз-насцю. Сярод партый на бел. сцэне: Жонка («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Наталля («У буру» Ц.Хрэннікава), Мзія («Міндыя» А.Тактакішвілі), Марыя («Кастрычнік» В.Мурадэлі; спявала ў спектаклі Вял. т-ра ў Маскве), Ліза («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Ната-ша («Русалка» А.Даргамыжскага), Ярас-лаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Ар-труда («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Аіда, Ле-анора («Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Сантуца («Сельскі гонар» П.Масканьі).
    Дз. М. Жураўлёў.
    ЛЁБЕДЗЕВА Лідзія Аляксандраўна (10.3.1871, в. Лапцева Краснахолмскага р-на Цвярской вобл., Расія — 18.11.1950), савецкі батанік, адзін з пер-шых даследчыкаў мікалагічнай флоры на Беларусі. Д-р біял. н. (1937), праф. (1946). Нрацавала ў Ленінградзе: з 1930 ва Усесаюзным ін-це раслінаводства, з
    ЛЕБЕДЗЕЎ 173
    1938 у Бат. ін-це AH СССР. Навук. працы па геабат. даследаваннях грыб-ных харч. рэсурсаў Беларусі.
    Тв.: Первый спнсок грнбов н ммксомнце-тов Белорусснм; Второй сішсок грнбов н ммксомнцетов Белорусснн // Зап. Бел. гос. нн-та сельского н лесного хозяйства. 1925. Вьпі. 4, 9; Третнй спнсок грнбов мнксомн-цетов Белорусснн // Тр. Ботанмческого нн-та AH СССР. Сер. 2. Споровые растення. 1935. Вып. 2.
    ЛЁБЕДЗЕВА Наталля Іванаўна (18.7. 1894, г. Разань, Расія — 19.3.1978), ра-сійскі этнограф. Канд. гіст. н. (1928). Вучылася на Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсах. Працавала ў Разанскім краязнаўчым музеі, Дзярж. акадэміі гіс-торыі матэрыяльнай культуры, 1-м Маскоўскім ун-це. Даследавала матэры-яльную культуру беларусаў (экспедыцыі ўздоўж Прыпяці ў 1927 і 1930). Аўтар першых фундаментальных прац пра бел. нар. жыллё («Жыллё і гаспадарчыя пабудовы Беларускай ССР», 1929), пра-дзенне і ткацтва, якія разглядаліся ў су-вязі з матэрыяльнай культурай рускіх і ўкраінцаў («Прадзенне і ткацтва ўсход-ніх славян у XIX — пачатку XX ст.», 1956). В.К.Бандарчык ЛЁБЕДЗЕВА Ніна Цімафееўна (н. 6.4.1925, г. Кіраў, Расія), бел. вучоны ў галіне педыятрыі і гігіены. Д-р мед. н. (1974), праф. (1976). Скончыла Ленін-градскі сан.-гігіенічны ін-т (1949). У 1967—95 у Мінскім мед. ін-це (у 1975—89 заг. кафедры), з 1997 у Рэсп. дыспансеры спарт. медыцыны. Навук. працы па біял. заканамернасцях рухаль-най актыўнасці і рэзервах здароўя дзя-цей, аптымізацыі фіз. і гігіенічнага вы-хавання, асаблівасцях развіцця і зда-роўя школьнікаў у забруджаных радые-нуклідамі зонах і дзяцей-інвалідаў.
    Тв.: Профнлактнческая н оздоровнтельная работа педаатра. Мн., 1982 (у сааўг ); Школа н здоровье учашнхся. Мн., 1998.
    ЛЁБЕДЗЕВА Сара Дзмітрыеўна (23.12. 1892, С.-Пецярбург — 7.3.1967), расій-скі скульптар-партрэтыст. Засл. дз. маст. Расіі (1945). Чл.-кар. AM СССР (1958). У 1910—15 вучылася ў майстэр-ні Л.Шэрвуда і інш. 3 1926 чл. Т-ва рус. скулытгараў. У ранні перыяд зазнала ўплывы імпрэсіянізму і кубізму, з пач. 1920-х г. імкнулася да спалучэння рыс гэтых стыляў з рэаліст. тракгоўкай воб-раза (партрэты Ф.Дзяржынскага, 1925; АЦюрупы, 1927). Творам 1920—30-х г. уласцівы востры псіхалагізм, пластыч-ная спецыфіка індывід. аблічча мадэлі і жывапісна-дынамічная трактоўка матэ-рыялу з захаваннем эцюднай непасрэд-насці (партрэты В.Чкалава, 1936; С.Мі-хоэлса, 1939). Аўгар партрэтаў АТвар-доўскага (1943), У.Татліна (1943—44), Б.Пастарнака (1961—63) і інш., серый партрэтных статуэтак («Дзяўчынка з матыльком», 1936), фігурак для фарфо-ру і фаянсу, эцюдаў аголенай натуры і інш.
    Літ.: Сарра Лебедева. М., 1973.
    ЛЕБЕДЗЕЎ Аляксандр Аляксеевіч (26.11.1893, г. Паневяжыс, Літва — 15.3.1969), расійскі фізік. Акад. АН
    СССР (1943). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). 3 1919 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленін-град), адначасова з 1922 у Ленінград-скім ун-це. Навук. працы па тэхн., да-стасавальнай і элекгроннай оптыцы. Распрацаваў тэорыю адпалу агггычнага шкла, стварыў (разам з інш.) першы ў СССР элекгроннм мікраскоп, прапана-ваў канструкцыю здымачнай камеры для фатаграфавання хуткабежных пра-цэсаў, сканструяваў шэраг прыёмнікаў эл.-магн. выпрамянення. Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949.
    Літ.: ААЛебедев. М., 1957.
    ААЛебедзеў.	В.Ц.Лебедзеў.
    ЛЁБЕДЗЕЎ Валянцін Вітальевіч (н. 144.1942, Масква), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1973, 1982), лётчык-касманаўт СССР (1973), д-р тэхн. н. Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1966). 3 1972 у атрадзе касманаўтаў.
    С.Лебедзева. Дзяўчынка з матыльком. 1936.
    18—26.12.1973 з \\.\.Клімуком здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-13» (як бортінжынер); 13.5—10.12.1982 з А.М.Беразавым — палёт на касм. ка-раблі «Саюз Т-5» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (як бортінжынер); вярнуўся на Зямлю на касм. караблі «Саюз Т-7». У космасе правёў 219,3 сут.
    ЛЁБЕДЗЕЎ Віктар Цімафеевіч (н. 13.1.1932, г. Арол, Расія), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1955). 3 1956 працуе ў Бел. т-ры юнага гледача. Акцёр шыро-кага творчага дыяпазону. Яго творчасць адметная спалучэннем псіхал. аналізу з выразным знешнім малюнкам. Ролі бу-дуе на эмацыянальных кантрастах, тон-ка адчувае жанравыя асаблівасці твора. Сярод роляў: Трахім («Прымакі» Я.Ку-палы), Кароль, Самахвальскі («Цудоў-ная дудка», «Несцерка» В.Вольскага), Халімон («Подых навальніцы» І.Меле-жа), Кароль («Сярэбраная табакерка» З.Бядулі), Анатоль, Андрэй («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Круціцкі, Рыспаложанскі («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Банкрут» А.Астроўскага), Румін («Дач-нікі» М.Горкага), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Фёдар («У пошуках радасці» В.Розава), Пратэй, Мальволіо («Два ве-ронцы», «Дванаццатая ноч» У.Шэкспі-ра), Панталоне («Зялёная птушка» К.Гоцы), Трэлані, Ліўсі («Востраў скар-
    В.Лебедзеў у ролі Трэлані.
    баў» Р.Стывенсана), Артур («Авадзень» паводле Э.Войніч), Юліус («Новыя прыгоды Карлсана» паводле А.Лінд-грэн) і інш. Здымаецца ў кіно і на тэле-бачанні. В.А.Ракіцкі.
    174 ЛЕБЕДЗЕЎ
    ЛЁБЕДЗЕЎ Герасім Сцяпанавіч (1749, г. Яраслаўль, Расія — 27.7.1817), пер-шы расійскі індолаг. У 1785—97 жыў у Мадрасе і Калькуце. Заснавальнік пер-шага інд. т-ра еўрап. тыпу (1795—96). У 1801 выдаў у Лондане граматыку мовы хіндустані, у 1805 у Пецярбургу — кн. «Непрадузяты змест сістэм Усходняй Індыі брамгенаў, свяшчэнных абрадаў і іх народных звычаяў», якая змяшчала звесткі пра культуру, эканоміку, геагра-фію Індыі, яе касты і інш. Шэраг рука-пісаў (бенгальская граматыка, па інд. арыфметыцы і інш.) не выдадзены і частка іх страчана. Першы з рус. наву-коўцаў, які вывучыў асновы санскрыту і адной з дравідскіх моў.
    ЛЁБЕДЗЕЎ Мікалай Аляксеевіч (24.10.1897, г. Папасная Луганскай вобл., Украіна — 24.6.1978), расійскі гіналнавец і педагог. Засл. дз. маст. Ра-сіі (1969). Д-р мастацтвазнаўства (1963). Скончыў Ін-т чырв. прафесуры (1933). У кіно з 1921. Адзін з заснавальнікаў Асацыяцыі рэв. юнематаграфіі (1924— 35). 3 1925 сцэнарыст і рэжысёр кіна-фабрыкі Культурфільм. 3 1931 выкладаў ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (з 1940 праф., у 1934—36 і 1955—56 ды-рэкгар). У 1937—30 дырэктар Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Аўтар «Нарыса гісторыі кіно СССР» (т. 1 — «Нямое кіно», 1947), сааўт. «Нарысаў гісторыі савецкага кіно» ў 3 т. (т. 1—2, 1956— 59) і «Кароткай гісторыі савецкага кіно» (1969).
    Тв.: К вопросу о спецнфнке кнно М., 1935; ІЦукнч — актер кнно. М., 1944; Внн-манме — кннематограф! М., 1974; КПД кн-нематографа. М., 1978.
    ЛЁБЕДЗЕЎ Мікалай Іванавіч (6.1.1919, в. Гнілаўка Цвярской вобл., Расія — 9.11.1985), бел. вучоны ў галіне эпідэ-міялогіі. Д-р мед. н. (1973), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953), з 1957 працаваў у ім (з 1969 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, эпідэміялогіі і прафілактыцы шкарля-тыны, сальманелёзаў, тэорыі эпідэміч-нага працэсу, проціэпідэмічным забес-пячэнні насельнііггва.
    Тв:. Сальмонеллезы: Эпвдемнологня, клн-ннка н профнлактака, Мн. 1980.
    ЛЁБЕДЗЕЎ Пётр Мікалаевіч (8.3.1866, Масква — 14.3.1912), расійскі фізік-эк-сперыментатар, стваральнік навук. фіз. школы ў Расіі. Скончыў Страсбургскі ун-т (1891). У 1892—1911 у Маскоўскім ун-це (з 1900 праф.). Навук. працы па эксперым. абгрунтаванні эл.-магн. тэо-рыі святла. Першым атрымаў мілімет-ровыя эл.-магн. хвалі (1895) і даследа-ваў іх уласці,васці. Выявіў ціск святла на цвёрдыя целы (1899) і газы (1907) і пра-вёў адпаведныя вымярэнні. Выканаў арыгінальныя эксперыменты па магне-тызме вярчальных цел, выказаў гіпотэзу аб паходжанні каметных хвастоў. Яго імем названы Фіз. ін-т Pac. АН.
    Тв:. Собр. соч. М., 1963.
    Літ.: Сердюков АР. П.Н.Лебедев, 1866—1912 М., 1978.
    ЛЁБЕДЗЕЎ Сяргей Аляксеевіч (2.11.1902, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 3.7.1974), сав. вучоны ў галіне элекгра-тэхнікі і вылічальнай тэхнікі. Акад. АН СССР (1953) і АН УССР (1945). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Маскоў-скае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). Працаваў ва Усесаюзным электратэхн. ін-це, у 1946—51 дырэктар Ін-та элек-тратэхнікі АН УССР, у 1953—73 ды-рэкгар Ін-та дакладнай механікі і вылі-чальнай тэхнікі AH СССР. Навук. пра-цы па праблемах устойлівасці і аўтама-тызацыі энергет. сістэм, вылічальнай тэхніцы, тэорыі лічыльных прыстаса-ванняў. Пад яго кіраўніцівам у 1950