Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
М.Ф.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п Ра-дашковічы (1976) і інш. Сярод інш. твораў помнікі воінам-бухарцам у Буха-ры (1975), «Салдацкае поле» ў г. Вал-гаград (1976—80, абодва ў сааўт). Прэ-мія Ленінскага камсамола Беларусі 1967.
Л.М.Левін.
ЛЁВІН Майсей Аронавіч (22.6.1937, г. Віцебск — 28.3.1993), бел. вучоны ў га-ліне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-р тэхн н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). 3 1962 у БПА. Навук. працы па буд. механіцы, супраціўленні матэрыялаў, дынаміцы колавых сістэм. Распрацаваў дыскрэт-ныя мадэлі для разліку кантынуальных сістэм буд. механікі, даследаваў пьпанні дэфармацыі і напружання.
Тв.: Теорня качення деформнруемого коле-са. М., 1989 (разам з М.АФуфаевым).
ЛЁВІНА Эла Пятроўна (н. 7.11.1927, Кіеў), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыла Кіеўскі інж,-буд. ін-т (1950). 3 1953 працавала ў ін-це «Белдзяржпраект», з 1961 у ін-це «Мінскпраекг» (гал. архітэктар праек-таў). Асн. работы ў Мінску: серыі цаг-ляных і буйнаблочных жылых дамоў; шматпавярховыя жылыя дамы на пр. Машэрава (1962—67), Лагойскім трак-це (ад вул. Валгаградскай да вул. Гамар-ніка), па вул. Казінца, Рэспубліканскай, М.Багдановіча; гандл.-грамадскія цэн-тры «Вільнюс» (1975), «Зялёны Луг 5» (1978), «Зялёны Луг 7» (1983); планіроў-ка, праекгаванне і забудова мікрараёнаў Зялёны Луг 1, 2, 3, 5, 7 (1962—80-я г.), шляхаправоды на праспектах Ф.Скары-ны і Машэрава (усе ў сааўт.).
ЛЕВІНСКІ (Levinsky) Іозеф (20.9.1835, Вена —27.2.1907), аўстрыйскі акцёр. 3 1855 працаваў у правінцыяльных т-рах, з 1858 — у «Бургтэатры» ў Вене. Сярод роляў: Франц, Вурм («Разбойнікі», «Ка-варства і каханне» Ф.Шылера), Яга, Рычард III, Палоній, Шэйлак («Атэла», «Рычард III», «Гамлет», «Венецыянскі купец» У.Шэкспіра), Мефістофель («Фауст» І.В.Гётэ), епіскап Нікалас («Барацьба за прастол» Г.Ібсена) і інш. У ролях цынічных ліхадзеяў, крыва-душнікаў і разбойнікаў імкнуўся пака-заць вытокі зла. Вял. значэнне надаваў знешняй і ўнутр. выразнасці, моўнай характарыстыцы вобраза, дакладнасці індывід. партрэтаў.
180 ЛЕВІНСОН
ЛЕВІНСбН-ЛЙСІНГ Франц Юльевіч (9.3.1861, С.-Пецярбург — 25.10.1939), расійскі геолаг і петрограф. Акад. АН СССР (1925, чл.-кар. 1914). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1883). 3 1892 праф. Тартускага ун-та, з 1902 — Вышэйшых жаночых курсаў у Пецярбургу, аднача-сова пецярбургскіх політэхн. ін-та (1902—30) і ун-та (з 1921). У 1925—29 першы дырэктар Глебавага ін-та АН СССР, у 1930—38 заснавальнік і ды-
Ф.Ю.Левівсон-Лесінг
рэкгар Петраграфічнага ін-та АН СССР, першы дырэкіар Вулканалагіч-най станцыі на Камчатцы. Навук. пра-цы па тэарэт. петраграфіі (абгрунтаваў уяўленні аб петраграфічных правінцы-ях, даў хім. класіфікацыю горных па-род), крышталяграфіі, мінералогіі, вул-каналогіі.
ЛЕВІН^ (Levine) Эйген (Яўген Юлье-віч; 23.5.1883, С.-Пецярбург — 5.6.1919), дзеяч расійскага і германскага рэв. руху. 3 1 896 вучыўся ў Гайдэль-бергскім ун-це. 3 1904 у Расіі, чл. пар-тыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэ-раў), з 1905 — яе Пецярбургскага к-та. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Неадна-разова арыштаваны, у т.л. восенню 1908 у Мінску, куды быў накіраваны ў якас-ці эмісара ЦК партыі эсэраў. У 1908 уцёк у Германію, далучыўся там да ле-вага крыла с.-д. партыі. У час 1-й сусв. вайны чл. камуніст. «Саюза Спартака», з вясны 1918 афіц. прадстаўнік рас. партыі левых эсэраў у Германіі. Удзель-нік Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі. Дэлегат устаноўчага з’езда Ка-муніст. партыі Германіі (снеж. 1918 — студз. 1919), у студз. 1919 прымаў удзел у паўстанні берлінскіх рабочых. 3 сак. 1919 узначаліў барацьбу за сав. ўладу ў Баварыі, 13—27.4.1919 кіраваў Выка-наўчым саветам Баварскай сав. рэспуб-лікі, пасля яе разгрому расстраляны па-водле прыгавору ваен.-палявога суда.
Э.А.Ліпецкі.
ЛЕВІРАТ (ад лац. levir дзевер), шлюбны звычай, паводле якога ўдава была аба-вязана або мела права выйсці замуж за брата свайго памерлага мужа. Быў па-шыраны ў многіх народаў у эпоху рада-вога ладу як перажытак групавога шлю-бу. У перыяд распаду радавога ладу і ў класавым грамадстве доўті час захоўваў-ся ў некаторых народаў Каўказа, Ся-рэдняй Азіі, у яўрэяў і інш. Захаванню Л. садзейнічаў звычай калыму.
ЛЕВІ-СТРОС (Levi Strauss) Клод (28.11.1908, Брусель), французскі са-цыёлаг і этнограф; адзін з гал. прад-стаўнікоў структуралізму. Член Франц. акадэміі (1973). Скончыў ун-т у Пары-жы (1933). Яго канцэпцыя звязана з са-цыялаг. школай Э.Дзюркгейма—М.Moca амер. культ. антрапалогіяй (Ф.Боас, А.Кробер). Пры вылучэнні суадносін біял. і сац. ў паводзінах чалавека лічыў гал. наяўнасць фармальных структур ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі, уплыў на паводзіны чалавека традыцый, пра-віл шлюбу, роднасці, міфаў як асабліва-га роду моў, якія мадэліруюць структуру грамадскіх ін-таў. Стварыў арыгіналь-ную тэорыю першабытнага мыслення як мыслення канкрэтнага, метафарыч-нага, здольнага да абагульненняў, класі-фікацыі і лагічнага аналізу; такое мыс-ленне, на яго думку, заклала асновы тэхн. і інтэлекгуальнага прагрэсу ў эпо-ху неаліту. Гнасеалагічны аспект кан-цэпцыі Л.-С. заключаецца ў прызнанні разумнасці як уласцівасці самога сусве-ту, саміх рэчаў, а не ўласцівасці, якая прыўносіцца суб’ектам. Працы: «Татэ-мізм сёння», «Неасвоеная думка» (абе-дзве 1962), «Міфалогія» (т. 1—4, 1964— 71), «Шлях масак» (т. 1—2, 1975).
Тв.: Рус. пер. — Печальные тропнкн М., 1984; Структурная амтропологая. М., 1985; Первобытное мышленме. М., 1994.
ЛЕВІТ Зігфрыд Натанавіч (31.3.1919, г. Чарнаўцы, Украіна — 21.3.1978), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Свярдлоўскі пед. ін-т (1944). 3 1952 выкладаў у Мінскім пед. ін-це замежных моў. Гал. працы: «Курс французскай лексікалогіі» (1963), «Да праблемы аналітычнага слова ў сучас-
І.Левітан. Сакавік. 1895.
най французскай мове» (1968), «Нары-сы па лексікалогіі сучаснай француз-скай мовы» (1969) і інш. ІК.Германовіч.
ЛЕВІТАН Ісак Ільіч (30.8.1860, г. Кі-бартай, Літва — 4.8.1900), расійскі жы-вапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Маскоў-скім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1873—85) у \.Саўрасава і В.Паленава, з 1898 выкладаў у гэтым вучылішчы. 3 1884 экспанент, з 1891 чл. Т-ва перасоўных выставак (гл. Пе-расоўнікі). 3 1897 чл. маст. аб’яднання «Мюнхенскі Сецэсіён». Зазнаў уплыў мастакоў барбізонскай школы. Жыў пе-раважна ў Маскве. Працаваў у Крыме, на Волзе, у Фінляндыі, Італіі, Францыі, Швейцарыі. Майстар камернага, лірыч-нага пейзажа, т. зв. пейзажа настрою. Імкнуўся да раскрыцця найтанчэйшых станаў прыроды, цэласнасці эмацыя-нальнага вобраза. У 1880-я г. ствараў кампазіцыі з дакладна пабудаванымі прасторавымі планамі, звязанымі ўраў-наважаным колеравым ладам («Вечар. Залаты Плёс», «Пасля дажджу», абодва 1889). Пазней перадача канкрэтных ландшафтаў змянілася ўвасабленнем тыповых рыс, характару рус. прыроды («Вячэрні звон», «Каля віру», абодва 1892). Святлонасычанасць, празрыс-тасць чыстых колераў, унутр. дынаміка некаторых работ блізікія да стылістыкі імпрэсіянізму («Бярозавы гай», 1885— 89; «Сакавік», 1895). У вял. кампазіцы-ях гэтыя якасці з’яўляюцца сродкам да-сягнення мажорнай звонкасці колеру, якая спалучаецца з устойлівай вызнача-насцю форм («Свежы вецер. Волга», 1891—95; «Залатая восень», 1895). Творчасць 1890-х г. развівалася ў рэчы-
ЛЕГАР 181
шчы агульных стылістычных пошукаў рус. мастацгва; вызначалася імкненнем да абагульненасці пісьма, плоскасна-дэ-кар., вострасілуэтнага вырашэння кам-пазіцыі, некаторай драматызацыі пей-зажнага матыву («Над вечным спако-ем», 1894; «Змярканне. Стагі», 1899; «Летні вечар», 1900). Скончыў жыццё самагубствам.
Літ:. Н.Н.Левнтан: Пнсьма. Документы. Воспомвнаввя. М., 1956; Федоров-Да-в ы д о в АА. Н.Н.Левнтан: Жнзнь н твор-чество. М., 1966.
ЛЕВІТАН Юрый Барысавіч (2.10.1914, г. Уладзімір, Расія — 4.8.1983), расійскі дыктар радыё. Нар. арт. Расіі (1973). Нар. арт. СССР (1981). 3 1931 працаваў на Усесаюзным радыё. Валодаў рэдкім па тэмбры і выразнасці голасам. Чытаў найб. важныя афіц. паведамленні, у тл. ў перыяд Вял. Айч. вайны. Дыктарскі стыль вызначаўся высокай акцёрскай культурай, строгай узвышанасцю інта-нацыі і адначасова дакладнасцю, прас-татой, даступнасцю.
ЛЕВІЯФАН, у біблейскай міфалогіі вя-лізная марская пачвара ў выглядзе кра-кадзіла, змея ці дракона, здольная ўскі-пяціць увесь акіян. У Бібліі (Старым За-павеце) узгадваецца як прыклад (разам з бегемотам) недаступнасці спасціжэн-ня боскага тварэння, або ў якасці варо-жай Богу магутнай істоты, якая сімвалі-зуе першабытны хаос, які ён перамагае напачатку светаўтварэння. У перанос-ным сэнсе — нешта вялізнае і пачвар-нае.
ЛЕВб, Л е В о (Leveau, Le Vau) Луі (каля 1612, Парыж — 11.10.1670), французскі архітэктар, адзін з вядучых майстроў франц. класіцызму. 3 1654 «першы архітэкгар караля». Пабудовам Л. ўласцівы строгая элегантнасць, скла-данасць планіроўкі, дэкар. багацце ўнутр. аддзелкі: атэль Ламбер (з 1640), Калеж чатырох нацый (з 1661) — абод-ва ў Парыжы. У супрацоўніцтве з Ш.Лебрэнам і А.Ленотрам садзейнічаў стварэнню новага тыпу палацава-парка-вага ансамбля (палац у Версалі, 1661— 68; замак-палац Во-ле-Віконт у Іль-дэ-Франс, 1656—61).
ЛЕВУЛЁЗА, тое, што фруктоза.
«ЛЁВЫ ФРОНТ МАСТАЦТВАЎ», гл.
ЛЕФ.
«ЛЁВЫЯ* I «ПРАВЫЯ» ў п а л іт ы -ц ы, традыцыйныя паліталагічныя па-няцці для абазначэння 2 найб. значных паліт. плыней у большасці краін свету. Тэрміны «Л » і «п.» ўзніклі ў часы Французскай рэвалюцыі 1789—99, калі радыкальныя і кансерватыўныя дэпута-ты Канвента размяшчаліся адпаведна на лаўках з левага і правага бакоў залы пасяджэнняў. 3 тых часоў у зах. (еўрап.) традыцыі «левымі» называюць прыхіль-нікаў паліт., сац. і эканам. пераўгварэн-няў у інтарэсах працоўных, прыярытэту агульнадзярж. і грамадскіх інтарэсаў над асабістымі (з 2-й пал. 19 ст. пера-важна носьбітаў камуніст. і сацыяліст. ідэалогіі); «правымі» адпаведна лічаць
прыхільнікаў капіталізму і захавання традыц. форм дзярж. ладу — звычайна членаў антыкамуніст. і антысацыяліст. партый і рухаў. У СССР панавала ўяў-ленне, што «правыя» — гэта перш за ўсё прыгнятальнікі народа, ворагі сва-боды думкі і слова, а «левыя» — суп-рацьлеглая ім пЛынь прыхільнікаў вы-звалення чалавека ад паліт., сац., нац. і эканам. прыгнёту. У наш час у краінах былога СССР паступова ўсталёўваецца традыц. для зах. краін падзел на «Л.» і «п.».