Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЕДАРЭЗ 185
ЛЕДАВІКОВЫЯ ЛАГЧЬІНЫ, л а г -чыны ледавіковага вы-ворвання і размыву, выцяг-нутыя далінападобныя паглыбленні ў рэльефе ложа антрапагенавых адкладаў, утвораныя актыўнымі ледавікамі і на-порнымі водамі падледавіковых пато-каў. На Беларусі трапляюцца ў паласе канцова-марэнньк утварэнняў (напр., у бас. Дняпра і Нёмана). Глыб. лагчын 50—250 м ніжэй узроўню вады ў сучас-ных рэках, адзнакі макс. заглыбленняў да 120—168 м ніжэй узроўню мора; не-каторыя дасягаюць крышт. фундамента і ўразаюцца ў яго да 40 м; даўж. ад со-цень метраў да дзесяткаў кіламетраў, шыр. ад 0,5 да 25—30 км. Стромкасць схілаў да 30—35°. Падоўжаны профіль днішчаў няроўны. На дне і на бартах звычайна дыслакацыі, шмат адорвеняў. Ніжняя ч. разрэзу запоўнена гляцыя-алювіем, марэннымі адкладамі; верхняя складзена азёрна-ледавіковымі і мала-дымі ледавіковымі адкладамі. Самыя глыбокія Л.л. ўівораны беларускім (раннебярэзінскім) і бярэзінскім (поз-набярэзінскім) ледавікамі. Большасць лагчын аднаўлялася ў час кожнага зле-дзянення. На асобных участках насле-даваны сучаснымі рэкамі. Л.л. з’яўля-юцца сховішчамі падземных вод.
Літ.: Горецкнй Г.Н. Особенноста па-леопотамологнн ледннковых областей. Мн., 1980; Нечнпоренко Л.А Условня зале-гання н тектоннческая предопределенность антропогенового покрова Белоруссхн. Мн., 1989. В.І.Ярцаў. ЛЕДАВІКбЎЕ, гляцыял, ледаві-ковая эпоха, адрэзак часу ў геал. гісторыі Зямлі, які характарызуецца значным пахаладаннем клімату і развіц-цём магутных покрываў мацерыковага лёду ў палярных і ва ўмераных шыро-тах. Л. падзяляліся эпохамі амаль поў-нага знікнення льдоў — міжледавікоў-ямі. Гл. таксама Зледзяненні, Ледавіковы перыяд.
ЛЕДАКЙЛ, судна, якое пракладвае шлях іншым суднам у льдах замярзаю-чых басейнаў і служыць для падтры-мання навігацыі. Ламае лёд масай свай-го корпуса пры напаўзанні нахіленай насавой ч. на край ільдзіны. Ахова кор-пуса ад бакавога сціскання забяспечва-ецца яго спец. формай і павышанай трываласцю, засцярога вінтоў і рулёў — вял. асадкай.
Л. бываюць марскія, у ,т.л. лінейныя (для далёкіх пераходаў у арктычных морах, даўж. да 150 м, водазмяшчэнне да 23,5 тыс. т), азёрныя і рачныя. Першы ў свеце аркгычны Л. «Ермак» пабудаваны ў 1899 пад кіраўніц-твам С.В.Макарава. Найб. магутныя сучас-ныя Л. — атамныя ледаколы. Ледакольныя флаты маюць Расія, ЗША, Канада, Швецыя, Фінляндыя.
Літ:. Белкнн CH. Сокрушаюіцне лед. М., 1983; Безопасность плавання во льдах. М„ 1993.
ЛЕДАРЭЗ, частка апоры моста, быка плаціны, шлюза-рэгулятара або асобная канструкцыя перад апорамі для аховы
186 ЛЕДАСПАД
іх у час ледаходу і папярэджання зато-раў. Mae нахіленую ці вертыкальную верхавую грань, накіраваную супраць цячэння, якая ламае лёд і накіроўвае яго абломкі ў пралёты моста (плаціны). Бываюць бетонныя, жалезабетонныя і драўляныя.
Спосабы разбурэння ледзянога покрыва ле-даколам: 1, 2 — з дапамогай крэну корпуса; 3, 4 — э дапамогай насавой баластнай цыс-тэрны (у яе перапампоўваецца паліва з кар мавой цыстэрны пасля насоўвання носа ка-рабля на лёд).
Ледарэз (1) на апоры моста (2).
ЛЕДАСПАД, л е д а л о м, участак леда-віка, разбіты глыбокімі трэшчынамі на асобныя глыбы рознай формы і памеру. Утвараецца ў месцах стромкага перагібу падоўжнага профілю ложа ледавіка, дзе павялічваецца скорасць руху масіву лё-ду, што выклікае расколы.
ЛВДАСТАЎ, працэс утварэння на па-верхні вадаёма і вадасцёка нерухомага ледзянога покрыва. Таксама перыяд, на працягу якога назіраецца нерухомае ле-дзяное покрыва на рацэ, вадаёме. Гл. Лядовы рэжым.
ЛЕДАЎСКАЯ Таццяна Міхайлаўна (н. 21.5.1966, г. Шчокіна Тульскай вобл., Расія), бел. спартсменка (лёгкая атле-тыка). Засл. майстар спорту СССР (1989). Скончыла Бел. ш-т фіз. культу-ры (1991). 3 1999 ст. трэнер нац. каман-ды Беларусі па лёгкай атлетыцы. Чэм-піёнка XXIV Алімп. гульняў (1988, Се-ул) у эстафеце 4 х 400 м, сярэбраны прызёр у бегу на дыстанцыі 400 м з бар’ерамі. Чэмпіёнка свету (1991) у бегу на 400 м з бар’ерамі і ў эстафеце 4 х 400 м, Еўропы (1990) у бегу на 400 м з бар’ерамі і сярэбраны прызёр у эс-тафеце 4 х 400 м. Чэмпіёнка СССР (1988—90); шматразовая чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі.
ЛВДЗЯНАЯ IАРА, тое, што айсберг.
ЛЕДЗЯНАЯ ПУСТЫНЯ, разнавіднасць халоднай пустыні з вельмі нізкімі т-ра-мі паветра ў раёнах Арісгыкі і Антар-кгыды, а таксама ў гляцыяльна-ніваль-ным поясе высокіх гор. Пераважаюць ледавікі; бедная разрэджаная раслін-насць (накіпныя лішайнікі і імхі) трап-ляецца на свабодных ад лёду ўчастках сушы, у т. зв. аазісах.
ЛЕДЗЯНбЕ НОКРЫВА ледзяныя ўтварэнні, якія ўкрываюць у халодны перыяд года паверхні акіянаў, мораў, рэк, азёр, вадасховішчаў, а таксама прынесеныя цячэннямі і вятрамі з су-седніх раёнаў. У морах і акіянах высо-кашыротных абласцей існуе на працягу ўсяго года. Марская вада з пачатку за-мярзання праходзіць стадыі ўтварэння лёду: іголкі, сала, ніласавыя льды (таў-шчыня ад 1 да 10 см), маладыя — шэ-рыя, шэра-белыя і белыя' (ад 10 да 100 см). У палярных абласцях шматгадовае Л.п. дасягае таўшчыні 2,5 м і больш.
ЛЕДЗЯНЫЯ ВОБЛАКІ крышта-лічныя воблакі, усе воблакі верхняга яруса (перыстыя, перыста-сла-істыя, перыста-кучавыя, а таксама вяр-шыні кучава-дажджавых), якія склада-юцца з дробных ледзяных крышталёў. Пры пераламленні святла ў тонкіх сла-ях такіх воблакаў могуць узнікаць ап-тычныя з’явы тыпу гало.
ЛЕДЗЯНЫЯ ФАРБАВАЛЬНІКІ, тое, uno азагены.
ЛЕДРЎ-РАЛЕН (Ledru-Rollin) Алек-сандр Агюст (2.2.1807, Парыж — 31.12.1874), французскі паліт. дзеяч, журналіст. У 1834—35 як адвакат абара-няў на паліт. працэсах радыкальных ле-вых. 3 1841 у палаце дэпутатаў. Адзін з заснавальнікаў (1843) і гал. рэдактар апазіц. газ. «La Reforme» («Рэформа»), Пасля рэвалюцыі 1848 міністр унутр. спраў часовага рэсп. ўрада. У чэрв. 1849 узначаліў дэманстрацыю супраць урада Луі Банапарта (гл. Напалеон III), потым
эмігрыраваў у Вялікабрытанію, дзе ра-зам з Цж.Мадзіні і Н.Кошутам заснаваў рэсп. Еўрапейскі дэмакр. к-т. У 1870 вярнуўся на радзіму. 3 1871 дэп. Нац. сходу Францыі ад радыкальных рэспуб-ліканцаў, выступаў за ўсеагульнае вы-барчае права. Пратэстуючы супраць падпісання Франкфурцкага міру 1871, адмовіўся ад дэпутацкага мандата.
ЛЕДЎ, Ле Ду (Ledoux, Le Doux) Клод Нікала (1736, г. Дарман, Фран-цыя — 19.11.1806), французскі архггэк-тар. Вучыўся ў Ф.Бландэля і Л.Ф.Труа-ра. 3 1773 «архітэктар караля». У рабо-тах (т-р у Безансоне, 1775—84; заставы ці т. зв. прапілеі Парыжа, захаваліся 4 з 6 пабудаваных, 1784—89) выкарыстоў-ваў строгія стэрэаметрычныя формы, часткова прадвызначыў арх. мову сты-лю ампір. У праекце г. Шо (з 1771, ажыццёўлены часткова) развіваў ідэю рэнесансавага «ідэальнага» горада, дзе жылыя, вьггв. і адм. будынкі складалі адзіны комплекс. Ідэі сац. утапізму ўласцівы і інш. яго праектам, у якіх за-хапленне сімвалізмам простых геам. форм — куба, цыліндра, шара, пірамі-ды.
Him.: А р к я н Д.Е. Леду // Аркнн Д.Е. Образы архнтектуры н образы скульптуры. М., 1990.
ЛЕ ДУ (Le Doux) Франсуа Габрыэль (1755?, Парыж — 2.2.1823), танцоў-шчык, балетмайстар, педагог. Паводле паходжання француз. Паслядоўнік Ж.Ж.Навера. 3 1770 саліст т-ра «Кара-леўская акадэмія музыкі і танца» («Гранд-Апера») у Парыжы. У 1782—85 па запрашэнні падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза працаваў балетмай-страм у яго прыдворным т-ры ў Гродне, выкладаў у балетнай школе ў ІІаставах (у 1784 паставіў уласны «Балет вод, або Купель Дыяны»), Пасля смерці Тызен-гаўза па загадзе караля Станіслава Аў-густа Панятоўскага сфарміраваў і ўзна-чальваў балетную трупу «Таварцства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікас-ці» (дэбютавала 24.9.1785 яго балетам «Гілас і Сільвія», падрыхтаваным у Пастаўскай балетнай школе; працавала да 1794). Аснову трупы складалі пры-гонныя артысты Гродзенскага балета, у т.л. яго вучні М.Рымінскі, Н.Валінскі, Ц.Сітанская, М.Малінская, Р.Лаўцэвіч. У 1785—89 паставіў больш за 30 бале-таў, у т.л. на ўласныя лібрэта («Ванда, каралева Польская» і інш.). У 1800 ар-ганізаваў у Варшаве балетную школу, у 1805—07 узначальваў балетную трупу Нац. т-ра В.Багуслаўскага, у 1817 ад-крыў прыватную школу салонных тан-цаў. Г.І.Барышаў ЛЕ ДЫК АНЬ (Le Duc Anh; н. 1.12.1920, Хуа Цьен-Хюэ, В’етнам), в’етнамскі ва-ен. і дзярж. дзеяч. Ген. арміі. Скончыў Акадэмію Ген. штаба Узбр. сіл СССР у Маскве. Удзельнік партыз. руху супраць япрнцаў у 2-ю сусв. вайну і вайны Суп-раціўлення супраць французаў (1946— 54). У час В етн вайны 1964—73 ка-мандаваў сіламі Нацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага Вётнама 3 1976 на камандных і штабных пасадах у
ЛЕЗВІНКА 187
В’етн. нар. арміі, у 1980—86 нам. мініс-тра, у 1987—92 міністр нац. абароны Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам (СРВ). У 1992—97 прэзідэн'г СРВ.
ЛЕ ДЫК ТХО (Le Duc Tho; 14.10.1911, прав. Нам Ха, В’етнам — 13.10.1990), в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч, адзін з заснавальнікаў Камуніст. партыі Індакі-
Ле Дык Тхо.
Дж.Ледэрберг.
Л Ледэрмав.
тая (КПІК, 1930), удзельнік В'етміня. У 1930—36 і 1941—45 знаходзіўся ў зня-воленні ў франц. турме. 3 1945 чл. ЦК і Пастаяннага к-та КПІК. У 1948—55 на парт. рабоце на Пд В’етнама. 3 1955 чл. палітбюро ЦК Партыі працоўных В’ет-нама (потым Камуніст. партыя В’етна-ма), у час в’етн. вайны 1964—73 адказ-ваў за палітыку партыі ў Паўд. В’етна-ме. 3 1968 фактычны кіраўнік дэлегацыі Дэмакр. Рэспублікі В’етнам на парыж-скіх перагаворах, у выніку якіх падпіса-на Парыжскае пагадненне 1973. У 1986 пакінуў усе парт. і дзярж. пасады. Но-белеўская прэмія міру 1973 (разам з Г.Кісінджэрам), адмовіўся ад яе.
ЛЕДЭБУР (Ledebour) Карл Фрыдрых (8.7.1785, г. Штральзунд, Германія — 4.7.1851), нямецкі батанік. Скончыў Грайфсвальдскі ун-т (1805). 3 1805 ды-рэктар Бат. сада і праф. ун-та (1811 — 36) у г. Дэрпт (цяпер г. Тарту, Эстонія). Сабраў і апісаў каля 400 відаў раслін Алтая, склаў зводку больш чым па 6,5 тыс. відаў сасудзістых раслін Расіі. Аў-тар працы «Флора Расіі» (т. 1—4, 1842—53).
ЛЕДЭРБЕРГ (Lederberg) Джошуа (н. 23.5.1925, г. Монтклэр, ЗША), амеры-канскі генетык і біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Калумбійскі (1944) і Іельскі (1947) ун-гы. У 1947—58 у Віс-консінскім ун-це, з 1959 праф. Стан-фардскага і адначасова з 1962 Каліфар-нійскага (з 1978 рэкгар) ун-таў. Навук. працы па генетыцы мікраарганізмаў. Адкрыў механізм генет. рэкамбінацыі ў бактэрый. Нобелеўская прэмія 1958 (разам з ЗХк.Бідлам і Э.Тэйтэмам).