Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
менніка і набывае такім чынам вял. кантэкст, напаўняецца глыбокім змес-там. Напр., у паэзіі А.Куляшова такімі дэталямі з’яўляюцца вобразы Бесядзі і першага кахання лірьгчнага героя — Алесі, якія нясуць думку пра памяць, вернасць дарагому ў жыцці. У паэзіі ак-рамя малюнкавых адзначаюць Л. гука-выя, інтанацыйна-рытмічныя. 2) У му -з ы ц ы — адносна кароткая муз. пабу-дова, якая неаднойчы паўтараецца на працягу твора; служыць абазначэннем і харакгарыстыкай пэўнага персанажа, прадмета, з’явы, эмоцыі і інш. У якасці Л. могуць выступаць тэма (лейггэма), гарманічны зварот ці асобная гармонія (лейтгармонія), інстр. тэмбр (лейт-тэмбр).
Найчасцей выкарыстоўваецца ў муз.-тэатр. жанрах, з 19 ст. і ў сімф. праграмнай музыцы. Як муз.-драматургічны прыём фарміраваўся ў канцы 18 ст. ў позніх операх В.АМоцарта, у
кампазітараў франц. іпколы (А.Грэтры, Э.Меполя, Л.Керубіні). Найб. ролю адыгры-ваў у операх 19—20 ст. (Р.Вагнер, Дж.Вердзі, Ш.Гуно, ЖБізэ, Ж.Маснэ, М.Мусаргскі, П.Чайкоўскі, М.Рымскі-Корсакаў, Р.Штраус, К.Дэбюсі, АБерг, Л.Яначак, Дз.Шастаковіч, С.Пракоф’еў, АПятроў, Р.Шчадрын і інш ). Л. у сімф. творах выкарыстоўвалі Штраус, АСкрабін і інш.
У муз.-драм. творах бел. кампазітараў Л. выкарыстаны ў операх М.Аладава, А.Багатырова, А-Бандарэнкі, Г.Вагнера, В.Войціка, С.Картэса, Дз.Лукаса, Ю.Се-мянякі, Дз.Смольскага, У.Солтана, Я.Ці-коцкага, балетах Вагнера, Я.Глебава, В.Залатарова, У.Кандрусевіча, М.Крош-нера, А.Мдывані, аперэтах Семянякі, Р.Суруса і інш.
Літ:. Асафьев Б.В. Музыкальная фор-ма как продесс. Кн. 1—2. 2 нзд. Л., 1971; Кулешова Г.Г. Белорусская советская опера. Мн., 1967; Я е ж. Компознцня оперы. Мн., 1983.
А.М.Пяткевіч (літаратура), Г.Р.Куляшова (музыка).
ЛЕЙТЭ (Leyte), востраў у Філіпінскім архіпелагу. Пл. 7,2 тыс. км2. Даўж. з Пн на Пд 183 км. Нас. (з бліжэйшымі ас-травамі) каля 3 млн. чал. (1977). Рэльеф пе-раважна нізкагорны, ёсць патухлыя вулка-
192 ЛЕЙТЭНАНТ
ны (г. Лобі, выш. да 1350 м). Складзе-ны з пясчанікаў, сланцаў і каралавых вапнякоў, на У з алювіяльных адкладаў. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Ападкаў да 2000 мм за год. Вечназялё-ныя і лістападныя трапічныя лясы. Нац. паркі — Махагнао-Волькана, Ку-апніт-Балінсасаяо. Вырошчваюць како-савыя пальмы, цукр. трыснёг. Гал. го-рад і порт — Таклобан.
ЛЕЙТЭНАНТ (франц. lieutenant намес-пік), воінскае званне малодшага афі-цэрскага саставу ва ўзбр. сілах многіх дзяржаў. Узнікла ў Францыі ў 15 ст., дзе так называлі афіцэра, які быў нам. начальніка. 3 2-й пал. 17 ст. ў Францыі і інш. еўрап. дзяржавах чын у арміі і ва-ен. флоце. У Расіі чын Л. існаваў з пач. 18 ст. на флоце. Ва ўзбр. сілах СССР у 1935 уведзены званні Л. і старшага Л., у 1937 — малодшага Л.; захаваліся ва ўзбр. сілах Рэспублікі Беларусь і інш. дзяржаў. Гл. таксама Званні воінскія.
ЛЕЙФ ЙЙРЫКСАН (Leif Eriksson; Leiv Eiriksson; каля 975 — каля 1020), нар-вежскі і ісландскі мараплавец эпохі ві-кінгаў. Сын Эйрыка Раўдзі. Каля 1000 у час падарожжа ў Грэнландыю збіўся з курсу з-за шторму і трапіў да ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі (верагодна, тэр. п-ва Новая Шатландыя або п-ва Лабрадор), якое ён назваў Вінланд, дайшоў пад ветразем да раёна сучаснага г. Бостан (ЗША). Яго адкрыццё Амерыкі да Х.Ка-лумба не мела гіст. вынікаў.
Літ.: йнгстад X. По следам Лейва Счастлмвого: Пер. с норв. М., 1969.
ЛЕЙЦЫН, (L-d-амінаізакапронавая кіс-лата), незаменная амінакіслата, бяско-лернае крышталічнае рэчыва гаркавата-га смаку, знаходзіцца ў жывёльных і раслінных бялках. Упершыню вылуча-ны ў 1820 франц. хімікам А Бракано з мышачных валокнаў. Адсутнасць Л. ў стравах вядзе да адмоўнага балансу азо-ту і спынення росту ў дзяцей. Прэпарат пад назвай «Лейцын» (мае ў сабе Л.) выкарыстоўваецца ў медыцыне.
ЛЕЙЦЫТ (ад грэч. leukos белы), Mine-pan групы фельдшпатоідаў, алюмасілі-кат калію, KAlSiiOs. Крышталізуеіша ў тэтраганальнай сінганіі, больш за 625 °C пераходзіць у кубічную. Утварае крышталі і ўкрапіны ў пародзе. Колер белы, шэры. Бляск матавы на гранях і шюгяны на ракавістым зломе. Цв. 5,5— 6,0. Шчыльн. 2,4—2,5 г/см3. Крохкі. Трапляецца ў шчолачных пародах лей-цыцітах, лейцытавых базальтах і інш. Сыравіна для вытв-сці алюмінію, пата-шу, калійных угнаенняў і інш. Радові-шчы ў Расіі, Арменіі, Італіі, ФРГ, ЗША, Аўстраліі і інш.
ЛЕЙШМАНІЁЗЫ, група інфекцыйных захворванняў скуры, якія выклікаюць жгуцікавыя прасцейшыя з роду лейшма-ній. Крыніца інфекцыі — грызуны і хворыя людзі; пераносчыкі — маскіты. Адрозніваюць 2 клінічныя формы — гарадскую і сельскую. Вылучаюць ста-
дыі бугарка, язвы і рубцавання. Лячэн-не тэрапеўтычнае. Н.З.Ягоўдзік.
ЛЕЙШМАНІІ (Leishmania), род жгуці-
кавых сям. трыпанасамід атр. кінета-пластыд. Унутрыклетачныя паразіты паўзуноў, некаторых млекакормячых (пясчанка, суслік і інш. грызуны, саба-ка) і чалавека. У чалавека паразітуюць 3 віды Л.: трапічная (L. tropica), бразіль-ская (L. brasiliensis) і Донавана (L. donovani) — узбуджальнікі адпаведпа скурнага, слізіста-скурнага і вісцэраль-нага лейшманіёзаў. Перадаюцца праз
Да арт Лейшманіі: 1 — клетка з паразітамі — узбуджальнікамі скурнага лейшманіёзу; 2 — жгуцікавыя формы лейшманій у культуры.
укусы маскітаў (з роду Флебатомус і інш.).
Памеры 2—7 мкм. У арганізме жывёл (на лейшманіяльнай стадыі) трапляюцца толькі бязжгуцікавыя, круглаватыя або авальныя формы Л. Яны маюць ядро (трофануклеус) і падобнае на кароткую палачку ўключэнне (блефарапласт). Ў арганізме маскіта Л. набы-ваюць (на лептаманаднай стадыі) верацёнапа-добную форму і жгуцік, які адыходзіць ад блефарапласта.
ЛЕКАВЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, што выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэ-рынарыі ў лекавых або прафілактычных мэтах. Болып за 10 тыс. відаў. На Бела-русі больш за 130 відаў. Дзейныя рэчы-вы (алкалоіды, гліказіды, вітаміны, флаваноіды і інш.) Л.р. аказваюць фізі-ял. ўздзеянне на арганізм чалавека і жывёл ці маюць біял. акгыўнасць да ўзбуджальнікаў розных захворванняў. Падзяляюцца на сардэчна-сасудзістыя, кроваспыняльныя, заспакаяльныя, жаў-цягонныя, слабільныя, патагонныя, ма-чагонныя, вяжучыя, адхаркавальныя і інш. Выкарыстоўваюцца таксама ў харч., парфумернай, лакафарбавай, ме-талургічнай прам-сці.
Літ.: Мурох В.Й., Стекольннков Л.Н. Наш зеленый ясцеляюіцмй друг. Мн., 1985; Ш м я р к о Я.П., М а з а н І.П. Лека-выя расліны ў комплексным лячэнні Мн., 1989. У.П.Пярэднеў. ЛЁКАВЫЯ СРбДКІ, лякарствы, рэчывы, якія выкарыстоўваюць у мэтах дыягностыкі, прафілакгыкі і лячэння захворванняў чалавека і жывёл. У якас-ці Л.с. выкарыстоўваюць мінер. рэчывы (напр., сульфат магнію, хларыд калію), прэпараты жывёльнага (напр., гепарын, гармоны), расл. паходжання (напр., ва-ляр’ян, марфін, атрапін, гл. Лекавыя ра-сліны), сінт. рэчывы (напр., навакаін, парацэтамол), прадукгы мікробнага бія-
сінтэзу (напр., антыбіётыкі, вітаміны), штучныя прэпараты, якія атрымліваюць метадам геннай інжынерыі (інсулін, са-мататрапін). Перад укараненнем у мед. практыку Л.с. першапачаткова вывуча-юцца на лабараторных жывёлах, потым у клінічных умовах (на людзях). Павод-ле міжнар. класіфікацыі адрозніваюць 14 гал. груп Л.с., якія ўздзейнічаюць на стрававальны тракт і метабалізм (напр., жаўцягонныя сродкі, слабільныя сродкі), кроў і крывятворныя органы (напр., ан-тыкаагулянты, кроваспыняльныя сродкі, проціанемічныя сродкі), сардэчна-сасу-дзістую сістэму (напр., сардэчныя гліка-зіды, гіпатэнзіўныя сродкі), урагеніталь-ную сістэму і палавыя гармоны (напр., матачныя сродкі, мачагонныя сродкі, процізачаткавыя сродкі), касцёва-мы-шачную сістэму (напр., процізапаленчыя сродкіу ц.н.с. (напр., седатыўныя сродкі, нейраплегічныя і транквілізавальныя сродкі), дыхальную сістэму (nanp., ad-харквальныя сродкі, процікашлевыя срод-кіў органы пачуццяў (напр., мясцова-анестэзіруючыя сродкі), прэпараты, якія выкарыстоўваюць у дэрматалогіі (напр., антысептычныя сродкі), гармоны для сістэмнага выкарыстання, акрамя пала-вых гармонаў (гарманальныя прэпара-ты), проціінфекцыйныя прэпараты (напр., антыбіётыкі, сульфаніламідыў проціпухлінныя (проціпухлінныя сродкі), проціпаразітарныя прзпараты (напр., антыгельмінтыкі) і група розных. У ар-ганізм Л.с. ўводзяць рознымі шляхамі: праз рот, падскурна, унутрымышачна, унутрывенна і інш. Выпускаюцца ў выглядзе таблетак, парашкоў, раство-раў, мазяў і інш. Для Л.с. устаноўлены паказанні і проціпаказанні. Пры ўжы-ванні некат. можа развіцца лекавая за-лежнасць (наркатычныя анальгетыкі, гармоны і інш.). У некат. людзей бывае павышаная адчувальнасць да асобных Л.с. — ідыясінкразія.
Літ:. Машковскяй М.Д. Лекар-ственмые средства: Пособпе для врачей. Т. 1—2. 13 нзд. Харьков, 1998; Базнсная н клн-ннческая фармакологня: Пер. с англ. Т. 1—2. М.; СПб., 1998; Регястр лекарственных средств Роснн: Энцнкл. лекарств. М., 1999.
М.К.Кеўра.
ЛЕКАНбРА (Lecanora), род накіпных лішайнікаў сям. леканоравых. Каля 400
Леканора разнастайная.
відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмеранай зоне. На Беларусі 30 відаў: Л. разнастайная (L. allophana), грабавая (L. сагріпеа), пешчатнаватая (L. chlarotera) і інш. Трапляецца на кары дрэў і кустоў, камянях, субстратах антрапагеннага па-ходжання (апрацаваная драўніна, цэ-мент).
Слаявіна паверхневая ў выглядзе парошыс-тай, зярністай або бугрыстай корачкі. Пладо-выя целы з добра развітым краем, сядзячыя або паглыбленыя ў слаявіну. Сумкі з 8 бяско-лернымі аднаклетачнымі спорамі. Размна-жэнне сумкаспорамі, часам вегетатыўна (са-рэдзіямі). Фікабіёнт — водарасці роду Protococcus. У.У.Галубкоў.
Ле Карбюзье.
ЛЕ КАРБЮЗЬЁ, Карбюзье [Le Corbusier Corbusier; сапр. Ж а н е р э -Г р ы (Jeanneret-Gris) Шарль Эдуар; 6.10.1887, г. Ла-Шо-дэ-Фон, Швейца-рыя — 27.8.1965], французскі архітэк-тар, тэарэтык архітэктуры, жывапісец, дызайнер; адзін са стваральнікаў сучас-ных кірункаў у архітэктуры (рацыяналіз-му, функцыяналізму). Вучыўся ў Школе мастацтваў Ла-Шо-дэ-Фона; вучыўся і працаваў у арх. І.Гофмана ў Вене (1907), А.Перэ ў Парыжы (1908—10) і П.Берэнса ў Берліне (1910—11). 3 1917 жыў у Парыжы. Распрацаваў з А.Азан-фанам у жывапісе канцэпцыю пурызму. У 1922 заснаваў арх. майстэрню і да 1940 працаваў разам з братам П.Жане-рэ. Выступаў за абнаўленне архітэісгу-ры, вызваленне пабудоў ад эклекгыч-ных упрыгожанняў, стварэнне функцы-ян. структуры пабудовы і яе архітэкга-нічнай выразнасці, падкрэсліваў вял. магчымасці архітэктуры ў пераўгварэнні грамадства (кнігі «Да архітэктуры», 1923; «Горадабудаўніцтва», 1925, і інш.). У ранніх творах імкнуўся да стварэння суладдзя пабудовы і наваколля, распра-цоўваў метады індустр. буд-ва: жылы дом «Сітраэн» (1922), комплекс асабня-