• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    У развіцці практычнай бел. Л., як і ў інш. народаў, вылучаюць 3 перыяды. У даслоўнікавы перыяд раз-віцця Л. кніжнікі пры дапамозе глос тлумачылі незразумелыя словы ў тэксце або на палях. Гэты перыяд бел. Л. звя-заны з дзейнасцю Ф.Скарыны, С.Буд-нага, В.Цяпінскага і інш. бел. кніжнікаў 16—17 ст. Асн. функцыя р а н н я г a слоўнікавага перыяду — вывучэнне нац. моў. Таму да яго адно-сяцца і першыя рукапісныя зборнікі глос (гласарыі, азбукоўнікі, лексісы, лек-сіконы), і першыя друкаваныя слоўнікі (напр., «Лексіс» 1596 Л .Зізанія), і больш познія поўныя слоўнікі апісальнага ты-пу. «Слоўнікам беларускай мовы» І.І.Насовіча (1870) — адкрываецца п е -рыяд развітой Л. на Беларусі, асн. функцыяй якога з’яўляецца нарма-лізацыя і кадыфікацыя слоўнікавага складу нац. мовы, павышэнне моўнай культуры яе носьбітаў. Да гэтага перыя-ду адносяцца бел. слоўнікі, створаныя ў канцы 19—20 ст. Паводле тыпаў і жан-раў слоўнікаў, характару моўнай інфар-мацыі ў іх вылучаюць энцыклапедыч-ную Л. (універсальныя, галіновыя і рэ-гіянальныя энцыклапедыі, энцыклапе-дычныя слоўнікі і даведнікі, напр., «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі», т. 1—5, 1984—87), нарма-тыўную Л. (нарматыўныя слоўнікі роз-
    ных тыпаў, напр., «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуа-цыя. Словазмяненне», 1987), дыялект-ную Л. (дыялектныя, абласныя, краё-выя, рэгіянальныя слоўнікі мясц. лексі-кі, дыялекгалагічныя і лексічныя атла-сы і інш. працы па лінгвагеаграфіі, напр., «Тураўскі слоўнік», т. 1—5, 1982—87), гістарычную Л. (гіст. слоўні-кі розных тыпаў: азбукоўнікі, старабел. лексіконы і лексісы, тлумачальныя і тэрміналагічныя слоўнікі мовы пісьмо-вых помнікаў пэўнага перыяду і інш., напр., «Пстарычны слоўнік беларускай мовы» у 40 вып., вып. 1—17, 1982—98), перакладную, двухмоўную Л. (бел.-рус., укр.-бел., англа-бел. і інш. слоўнікі агульнага, дыферэнцыяльнага, тэрміна-лагічнага, школьнага і інш. тыпаў, напр., «Руска-беларускі слоўнік», т. 1— 3, 6-е выд., 1995), фразеаграфію, фра-зеалагічную Л. (рознатыповыя слоўнікі літ, і нар.-дыялекгнай фразеалогіі, напр., «Этымалагічны слоўнік фразеа-лагізмаў» І.Я.Лепешава, ч. 1—2, 1981 — 93), пісьменніцкая Л. (рознатыповыя слоўнікі мовы пісьменнікаў, напр., «Слоўнік мовы Янкі Купалы», т. 1, 1997) і інш.
    Літ.. ІЦерба Л.В. Языковая сястема м речевая деятельность. Л., 1974; Внногра-д о в В.В. Лекснкологмя н лекснкографяя: йзбр. труды. М., 1977; Г уліцкі М.Ф. На-рысы гісторыі беларускай лексікаграфіі (XIX— пачатак XX ст.). Мн., 1978; Шер-б н н В.К. Вселенная в алфавнтном порядке: Словарн —вчера, сегодня, завтра. Мн., 1987; Я г о ж. Тэарзгычныя праблемы беларускай лексікаграфіі. Мн., 1996. В.К.Шчэрбін.
    ЛЕКСІКАГРАФІЯ музычная, 1) раздзел музыказнаўства, які распрацоў-вае тэарэт. аснову і практычныя мето-дыкі стварэння муз. слоўнікаў, энцык-лапедый, даведнікаў. 2) Сукупнасць па-добных выданняў, а таксама адбор, упа-радкаванне і тлумачэнне спец. муз. тэрмінаў і лексікі. Змест і макраструк-тура артыкулаў у муз. даведніках зале-жаць ад тыпу выдання, аб’ёму навук. інфармацыі, узроўню развіцця муз. тэо-рыі, гіст.-культ. кангэксту пэўнай эпохі.
    Вытокі муз. Л. ўзыходзяць да практыкі ся-рэдневяковых гласарыяў (заўваг на палях трактатаў) і вакабуларыяў (навуч. дапаможні-каў). Першым муз.-тэрміналаг. слоўнікам у сучасным разуменні слова лічаць трактат франка-флам. вучонага-музыканта І.Тынкто-рыса «Вызначэнне музычных тэрмінаў» (каля 1474, апошняе выд. 1963). У эпоху Асветніц-тва паявіліся муз.-энцыкл. слоўнікі ў Фран-цыі, Чэхіі, Германіі (С. дэ Брасар, Ж.ЖРу-со). Да канца 19 ст. склаліся 2 асн. тыпы на-вук.-даведачных муз. выданняў: універсальны даведнік (муз. энцыклапедыя, муз.-энцыкла-педычны слоўнік) і спецыялізаваны слоўнік: біяграфічны, біябібліяграфічны, галіновы (оперны, харавы, харэаграфічны), тэрмінала-гічны і інш. Найб значныя замежныя выдан-ні 19 ст. — энцыклапедычныя слоўнікі «Му-зычны лексікон» Г.Рымана (1882) і «Слоўнік музыкі і музыкантаў» ДжГрова (т. 1—4, 1879—1889).
    У 20 ст. з пашырэннем аб’ёму навук. ведаў і бурным развіццём сродкаў маса-вай інфармацыі кола выданняў па муз. Л. пашырылася (слоўнікі і энцыклапе-дыі муз. персаналій, конкурсаў, уста-ноў, інструментаў, двух- і шматмоўныя
    перакладныя муз. слоўнікі, слоўнікі-да-веднікі, у т.л. для дзяцей і юнаптва, і інш.). У 1973—82 выдадзена першая сав. «Музычная энцыклапедыя» (т. 1— 6), у 1985 — «Энцыклапедычны слоўнік юнага музыканта», у 1990 — «Музычны энцыклапедычны слоўнік», у 1981 і 1997 адпаведна энцыклапедыі «Балет» і «Рускі балет». На Беларусі выдадзены спецыялізаваныя слоўнікі і даведнікі «Музычныя тэрміны» Ю.Дрэйзіна (1926, серыя «Беларуская навуковая тэрміналёгія»; перавыд. ў 1989 з прад-мовай М.Шыманскага), даведнікі бія-бібліяграфічны «Саюз кампазітараў БССР» Дз.Жураўлёва (1978) і навук.-па-пулярны «Кампазітары Беларусі» Т.Мдывані і Р.Сергіенка (1997), пера-кладныя «Слоўнік музычных тэрмі-наў» В.Антаневіч (1994), «Музычны слоўнік» (1999); выдаецца нотаграфічны паказальнік «Музычная літаратура Бе-ларусі» (з 1975); да муз.-лексікаграфіч-ных выданняў у вял. ступені набліжаец-ца «Энцыклапедыя літаратуры і мастац-тва Беларусі» (т. 1—5, 1984—87).
    Т.А.Цітова.
    ЛЕКСІКАЛІЗАЦЫЯ, ператварэнне эле-мента мовы (марфемы, словаформы) ці спалучэння слоў (словазлучэння) у асобную лексічную адзінку. Прыватны-мі выпадкамі Л. з’яўляюцца: ператва-рэнне службовай марфемы (афікса) у слова: «акмеісты, футурысты і іншыя істы»; ператварэнне назоўнікаў у твор-ным склоне ў прыслоўе («зайцам» —■ «ехаць зайцам»); ператварэнне слова-злучэння ў слова: «мабыць» (з «мае быць»); фразеалагізацыя, узнікненне ідыяматычнага словазлучэння з свабод-нага: «дагары нагамі», «шыварат навы-варат» і інш. Пад Л. разумеюць таксама семантычнае адасабленне адной з форм слова ці часткі форм, напр., форм мн. л. назоўнікаў: «вада» — «воды» (водныя прасторы).
    Літ.: Реформатскнй А.А. Введенне в языковеденме. 4 нзд. М., 1967; Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985. П.П.ПІуба. ЛЕКСІКАЛбГІЯ (ад лексіка + ..логія), раздзел мовазнаўства, які вывучае слоў-нікавы склад мовы, яе лексіку. Mae сваю праблематыку (суадносіны слова і значэння, значэння і паняцця, лексіч-нага і граматычнага ў слове, вызначэн-не месца слова сярод інш. адзінак мо-вы, выяўленне будовы лексіка-семан-тычнай сістэмы мовы і інш.) і свае ме-тады вывучэння лексікі (дыстрыбуцый-ны, кампанентны, кантэкстуальны, ло-гіка-паняційны і інш.).
    Л. цесна звязана з лексікаграфіяй, гра-маткай, стылістыкай і культурай мовы. У залежнасці ад ахопу і характару выву-чаемай лексікі, сутнасці праблем і спе-цыфікі метадаў, што выкарыстоўваюц-ца, Л. падзяляецца на шматлікія разга-лінаванні.
    Агульная Л. вьгеучае праблемы слоў-нікавага складу розных моў; прыватная, ці нацыянальная (бел., рус., ням. і г.д.), — лексіку канкрэтнай мовы; алісальная, ці сінхранічная,— лексіку мовы на пэўным этапе яе развідця (найчасцей на сучасным); гістарычная, ці дыяхранічная, разгля-
    ЛЕЛУАР	195
    дае лексіку мовы ў працэсе яе развіцця, вы-яўляе яе гіст. пласты, паходжанне, змяненне семантычнай структуры, фаметыка-марфал. будовы; этымалагічная высвятляе па-ходжанне асобных слоў; супастаў-ляльная, ці параўнальная, аналізуе лексі-ку 2 і больш моў адначасова; функцыя-н а л ь н а я апісвае розныя групы слоў з улі-кам іх функцый у маўленні; н а р м а т ы ў-н а я вызначае агулыіаўжывальную лексіку літ. мовы і нормы яе выкарыстання ў маўлен-ні і г.д.
    Бел. Л. зарадзілася ў пач. 20 ст. Акту-альным пытанням Л. прысвечаны пра-цы бел. мовазнаўцаў А.Я.Баханькова, А.М.Булыкі, А.І.Жураўскага, М.І.Кру-коўскага, А.Я.Супруна, Л.М.Шакуна, П.П.Шубы і інш.
    Літ.: Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970; Методы мзучення лекснкн. Мн., 1975; Плотннков Б.А., Трай-к о в с к а я В.Ф Днхотомнческая лекснко-логня. Мн., 1989; Лексікалогія сучаснай бела-рускай літаратурнай мовы. Мн., 1994; Бела-рускае слова ў тэксце і ў сістэме мовы. Мн., 1994. В К.Шчэрбін.
    ЛЕКСІЧНАЯ АНАФАРА, гл. ў арт. Ана-фара.
    ЛЕКУЎРОР (Lecouvreur) Адрыена (5.4.1692, Дамеры, каля г. Эпернэ, Францыя — 20.3.1730), французская актрыса. Вучылася дэкламацыі ў акцёра Леграна (Парыж). Выступала ў правін-цыі, з 1717 у т-ры «Камеды Франсэз» у Парыжы. Пад уплывам М.Барона пер-шая з франц. актрыс унесла ў акцёрскае выкананне рэаліст. рысы, адмовілася ад напеўнай, знешне эфектнай класіцыс-цкай дэкламацыі, імкнулася да нату-ральнасці пластычнага малюнка ролі, рэфармавання сцэн. касцюма. Лепшыя ролі ў трагедыях П.Карнеля — Эмілія («Цына»), Раксана («Іфігенія»), Карне-лія («Смерць Пампея») і Ж.Расіна — Федра («Федра»), камедыях Мальера — Анжэліка («Жорж Дандэн»), Алкмена («Амфітрыён») і інш.
    ЛЕЛІКАВА, вёска ў Дзівінскім с/с Коб-рынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 47 км на ПдУ ад горада і чыг. станцыі Кобрын, 97 км ад Брэста. 1012 ж., 354 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувя-зі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Дзмітрыеўская царква (18 ст.).
    ЛЕЛУАР (Leloir) Луіс Федэрыка (6.9. '^' Парыж — 2.12.1987), аргенцінскі біяхімік. Чл. Аргенцінскай нац. акадэміі медыцыны (1961), Нац. АН ЗША (1960), Амер. акадэміі навук і мастац-тваў (1961). Скончыўун-т у Буэнас-Ай-рэсе (1932). 3 1941 праф. гэтага ун-та, у 1943—46 ва ун-це ў Сент-Луісе (ЗША). 3 1946 працаваў у Буэнас-Айрэсе: у Ін-це фізіялогіі, з 1947 дырэкгарам Ін-та біяхім. даследаванняў, з 1962 заг. кафедры ун-та. Навук. працы па абмене і біясінтэзе вугляводаў. Атрымаў бяс-клетачны прэпарат, які акісляе тлустыя к-ты, устанавіў механізм ферментацый-
    196	ЛЕЛЬВАНІ
    ных рэакцый біясінтэзу аліга- і полі-цукрыдаў, даследаваў ролю нырак пры гіпертаніі, адкрыў гіпертэнзін. Нобелеў-ская прэмія 1970.
    ЛЕЛЬВАНІ, у хацкай і хецкай міфалогіі бажаство падземнага свету. Лічьшася мужчынскім бажаством, у больш поз-няй хецкай міфалогіі — жаночым і аса-цыіравалася з акадскай бапняй Алатум. Каб пазбегнуць заўчаснай смерці, вер-нікі наладжвалі святы ў гонар Л. і пры-носілі ёй ахвяры.
    ЛІЛЬЧЫЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ Створаны ў 1989 у г.п. Лельчыцы Го-мельскай вобл. Пл. экспазіцыі 115 м2, каля 400 экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў крамянёвыя прылады працы, наканечнікі стрэл 3—2-га тыс. да н.э. з археал. помнікаў раёна; рэчы матэрыяльнай культуры (кросны, сту-пы, жорны і інш.), нац. касцюмы, вы-шыванкі 19 — пач. 20 ст.; дакументы і матэрыялы часоў грамадз. вайны, пра-вядзення калектывізацыі, Вял. Айч. вайны (партыз. рух, дзейнасць падпол-ля, злучэнняў укр. і малдаўскіх парты-зан, узоры ўзбраення, пра воінаў-земля-коў, у тл. Героя Сав. Саюза М.П.Сы-дзько, камандзіраў партыз. атрада ІА.Коласа, брыгады Лельчыцкай К.М.Дамброўскага і інш.); дакументы і матэрыялы пра пасляваеннае аднаўлен-не і развіццё прам-сці і культуры нас. пунктаў раёна. Дз.С.Жук.