• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЕМБЕРГ, Лембергс (Lehmbergs) Аляксандрс (25.3.1921, Рыга — 25.11.1985), латвійскі артыст балета, ба-летмайстар, педагог. Нар. арт. Латвіі (1971). Нар. арт. СССР (1982). Скончыў балетную школу пры Нац. оперы і ба-летную студыю А.Фёдаравай у Рызе (1938). У 1939—68 (з перапынкам) ар-тыст, з 1968 гал. балетмайстар Латв. т-ра оперы і балета. 3 1956 выкладчык, у 1964—48 дырэктар Рыжскага харэагр. вучылішча. Сярод партый: Аўстрыс («Лайма» А.Лепіньша), Тот («Сакга сва-боды» А.Скултэ), Лайманіс («Стабурагс» А.Калніньша), Зігфрыд («Лебядзінае во-зера» П.Чайкоўскага), Франдоса («Лаў-рэнсія» А.Крэйна), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Альберт («Жызэль» А.Адана), Прынц, Рамэо і Тыбальд («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Паставіў балеты: «Спрыдытыс» А.Жылінскіса, «У агні» Ю.Карлсана, «Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга, «Сабор Парыжскай Божай Маці» Ц.Пуні, Р.Дрыга, Р.Глазупа, «Скарамуш» Я.Сібеліуса, «Кармэн-сюі-та» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына, «Антоній і Клеапатра» Э.Лазарава і інш.
    ЛЁМЕНСКАЯ ШКОЛА-КАМЎНА до-следна-паказальная прац. школа ў в. Лемень Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. Існавала ў 1920—-24. Засн. бел. пе-дагогамі М.М.Лепяшынскім і М.І.Кер-нажыцкім. Працягвала традыцыі Ліцві-навіцкай школы-камуны. Выкладаліся рус. мова і л-ра, франц. мова, гісторыя, грамадазнаўства, палітэканомія, фізіка, хімія, прыродазнаўства, псіхалогія, логі-ка, гігіена, фіз. культура. У школе спа-лучалася навучанне з прадукцыйнай с.-г. працай. Прац. навыкі набываліся ў працэсе самаабслугоўвання. Школа Mena гаспадарку і майстэрні (сталярная, слясарная, шавецкая, пераплётная і інш.), дзе працавалі навучэнцы, а так-сама метэаралагічную станцыю. Было развіта вучнёўскае самакіраванне. Дзей-нічалі камісіі: прац., гігіенічная, культ,-масавая, харч., гаспадарчая. Працавалі гурткі —лгг., драм., маст. самадзейнас-ці, с.-г., спартыўныя. Школа выпусціла каля 150 чал. Сярод яе выхаванцаў акад. АН Беларусі ХХ.Ф.Ракіцкі, чл.-кар. АН Беларусі [ В.Гутараў, кампазітар \.\Любан і інш.
    Літ.: Народная адукацыя і педагагічная на-вука ў Беларусі (1917—1945). Мн., 1993. С. 46—54.
    ЛЕМЁР (Lemaire, Le Maire) Якаб (1585—1616), галандскі купец і мара-
    198	ЛЕМЕСОС
    плавец. У 1615—16 разам з мараплаў-цам В.Схаўтэнам узначальваў экспеды-цыю ў Інданезію. Абгінаючы Вогнен-ную Зямлю, адкрылі в-аў Эстадас і мыс Горн; у Ціхім ак. — некалькі атолаў у архіпелагах Туамоту і Тонга, а-вы Хорн, усх. бераг Новай Ірландыі і 5 груп астравоў на ПнУ ад яе, а-вы Схаўтэн каля паўн. ўзбярэжжа Новай Гвінеі; на-ведалі а-вы Хальмахера і Ява.
    ЛЕМЕСОС (Lemesos), грэч. назва г. Лі-масол на Кіпры.
    ЛЁМЕШ Валерый Мітрафанавіч (н. 11.12.1938, г. Рэчыца Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне эпізаатало-гіі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Белару-сі (1994), д-р вет. н. (1987), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (I960). 3 1966 у Бел. НДІ эксперым. ве-тэрынарыі (у 1973—88 заг. аддзела), з 1990 заг. кафедры Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па лей-козе буйн. par. жывёлы, паталаг. марфа-логіі, эпізааталогіі, ветсанэкспертызе прадукгаў, распрацоўцы сістэмы вет. аховы буйн. par. жывёлы.
    Тв.\ Лейкоз крупного рогатого скота. Мн., 1978 (у сааўт.); Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у са-аўт.); Бнологнческая оценка качества мяса прн лейкозе крупного рогатого скота (разам з П.І.Пахомавым) // Уч. зап. Внтебской гос. академнн ветерннарной медвднны. 1995. Т. 32.
    ЛЁМЕШ Уладзімір Піліпавіч (22.3. 1908, в. Падлессе Слуцкага р-на Мін-скай вобл. — 14.8.1975), бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-р с.-г. н. (1952), праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў БСГА (1929). 3 1938 нам. дырэктара, у 1944—68 рэктар, ад-начасова з 1933 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук. працы па вывучэнні хім. саставу і пажыўнасці кармоў, мік-раэлементным жыўленні с.-г. жывёлы.
    Тв '. Состав н пнтательность кормов Бело-русснн. Мн., 1962 (у сааўт.); Амннокнслот-ный состав протенна кормов. Мн., 1971 (у сааўт.).
    ЛЁМЕШАЎ Сяргей Якаўлевіч (10.7. 1902, в. Старое Князева Цвярской вобл., Расія — 26.6.1977), расійскі спя-вак (лірычны тэнар); адзін з буйнейшых прадстаўнікоў рус. вак. школы. Нар. арт. СССР (1950). Скончыў Маскоў-скую кансерваторыю (1925). У 1931—65 саліст Вял. т-ра. У 1959—61 маст. кіраў-нік Опернай студыі пры Маскоўскай кансерваторыі. Валодаў прыгожым го-ласам мяккага светлага тэмбру. Яго творчасць адметная шчырасцю і яскра-вай эмацыянальнасцю, тонкім адчуван-нем стылю, стараннай апрацоўкай воб-раза. Сярод партый: Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага; адзін з лепшых выканаўцаў), Фра-Д’ябала (аднайм. опера Ф.Абера), Альфрэд, Герцаг («Тра-віята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Беран-дзей («Снягурачка» М.Рымскага-Корса-кава), Уладзімір Дуброўскі («Дуброўскі» Э.Напраўніка), граф Альмавіва («Се-
    выьскі цырульнік» Дж.Расіні), Фауст, Рамэо («Фауст», «Рамэо і Джульета» Ш.Гуно), Сін Бі У («Мікіта Вяршынін» Дз.Кабалеўскага). Тонкі інтэрпрэтатар камернай вак. лірыкі, выканаўца рус. і ўкр. нар. песень. Выступаў як оперны рэжысёр; сярод пастановак «Вертэр» Ж.Маснэ (1957). Здымаўся ў кіно. Ay-Tap кн. «Шлях да мастацтва» (1968). Дзярж. прэмія СССР 1941.
    Літ.: С.Я.Лемешев: Яз бногр. зап.; Статьм. Беседы. Пнсьма. М., 1987.
    В.М.Лемеш.
    С.Я.Лемешаў.
    ЛЁМІНГІ, млекакормячыя жывёлы падсям. палёвак, сям. хамяковых атр. грызупоў. 4 роды: Л. лясныя (Myopus); балотныя, ці мышападобныя (Synapto-mys); сапраўдныя (Lemmus) і капьггныя (Dicrostonyx); каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Найчасцей сустракаюцца Л. капытны (D. torqua-tus); сібірскі, ці обскі (L. sibiricus), і нарвежскі (L. lemmus). Жывуць у лясах і тундрах. На Беларусі вядомы з геал. адкладаў ранняга плейстацэну (Л. сібір-скі і 3 падвіды Л. капытнага). Іх рэііггкі выяўлены ў Аршанскім, Баранавіцкім, Віцебскім, Гродзенскім, Дубровенскім, Лёзненскім р-нах. Маюць палеагеагр. і стратыграфічнае значэнне.
    Даўж. цела да 16, хваста да 2,7 см, маса да 75 г. Афарбоўка аднатонная шэра-карычневая або стракатая; зімой больш светлая або белая. У Л капытнага кіпцюры на пярэдніх лапах бліжэй да зімы разрастаюцца («капыты»), Кісці і ступні шырокія, падэшвы пакрыты шэрсцю. Актыўныя ўвесь год. Расліннаедныя, часам паядаюць дробных беспазваночных. Нараджаюць 1—9 (звычайна 4—6) дзіцянят 2—4 разы за лета. У тундры размнажаюцца прыкладна з 4-гадовай перыядычнасцю ў вял. колькасці (да 300 асобін на 1 га), робяць да-лёкія міграцыі. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў шэрагу вірусных захворванняў. Л. — асн. корм пясца, колькасць якога залежыць ад колькасці Л. П.Ф.Каліноўскі.
    ЛЕМНІСКАТА (лац. lemniscatus літар. ўпрыгожаны стужкамі), плоская кры-вая, для якой здабытак адлегласцей ад кожнага пункта М да дадзеных пункгаў (фокусаў Fi, Fi, ... Fn) роўны пастаянна-му ліку. Пры л=2 і пастаянным ліку, роўным квадрату палавіны міжфокус-най адлегласці а, крывая наз. л е м -ніскатай Бернулі (разгледжа-на Я.Бернулі ў 1694); ураўненне ў пра-мавугольных каардынатах (г+у2)2--Та^-у2)^, у палярных — p2=2o2cos2