Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Ле Карбюзье. Калэла Нотр-Дам-дзю-О ў Ран-шане. 1950—53.
коў у Парыжы (1923—24; з 1970 ін-т Ле К.), віла Савой у Пуасі каля Парыжа (1929—31). Распрацаваў «пяць зыход-ных пунктаў сучаснай архітэктуры»: бу-дынак на апорах-слупах, плоскі дах-сад, адвольная ўнутр. планіроўка, суцэльнае стужачнае акно, нясучая фасадная сця-на. У праектах 1920—30-х г. развіваў ідэю «вертыкальнага» горада-сада з вял. шчыльнасцю насельнінтва, вежападоб-нымі будынкамі і вял. азелянёнымі прасторамі паміж імі, з падзелам шля-хоў руху пешаходаў і транспарту, зон жылля, дзелавой актыўнасці і прам-сці: праект горада на 3 млн. жыхароў (1922), планы «Вуазен» (планы рэканструкцыі Парыжа, Буэнас-Айрэса, Алжыра, Ант-верпена і інш.). Шэраг яго тэарэт. ідэй, рэалізаваныя пры ўзвядзенні вял. збуда-ванняў канца 1920—30-х г. (дом Цэн-трасаюза ў Маскве, 1928—35, з удзелам М.Дж.Колі; інтэрнаты швейц. студэнтаў ва універсітэцкім гарадку, 1930—32; цэнтр Арміі выратавання, 1932—33; абодва ў Парыжы і інш.), ляглі ў аснову «Афінскай хартыі» (прынята ў 1933 Міжнар. кангрэсам сучаснай архітэкгу-ры) і выкладзены ў яго кнігах «Прамя-ністы горад» (1935), «Тры вызначэнні чалавека» (1945). У 1940-я г. стварыў сістэму рацыянальных велічынь, засна-ваную на прапорцыях чалавечага цела (мадулёр), якую прапанаваў як шкалу зыходных памераў для буд-ва і маст. канструявання. Пабудовам 1950—60-х г. уласцівы магутная і тонка нюансіра-ваная пластыка, выразная архігэктоніка форм і мас, кантрастнасць святлоценя-вых, колеравых і фактурных эфектаў, выкарыстанне тыпавых зборных і ары-гінальных элементаў і канструкцый, спалучэнне розных матэрыялаў, сакаві-тая паліхромія: жылы дом у Марселі (1947—52), капэла Нотр-Дам-дзю-О ў Раншане (1950—53), манастыр Ла-Ту-рэт у Эвё каля Ліёна (1956—59) — усе ў Францыі, Нац. музей зах. мастацтва ў Токіо (1957—59), Цэнтр мастацтваў Гарвардскага ун-та ў Кембрыджы (ЗША; 1964), бальніца ў Венецыі (1965). Стварыў вял. цыкл работ у Індыі (1950—57): генплан горада і ансамбль урадавых будынкаў у Чандыгарху, музей і вілы ў Ахмадабадзе і інш. Паводле яго ііраекта ўзведзены «Цэнтр Ле Кар-бюзье» ў Цюрыху (Швейцарыя; 1967).
Тв.: Рус пер — Планлровка города. М., 1933; Творческнй путь. М., 1970; Модулор. М., 1976; Архнтектура XX в. 2 нзд. М., 1977.
Літ.-. Эрн Я.В. Последнме работы Ле Корбюзье. М., 1975; С h о a у F. Le Corbusier. New York, 1960. В.Я.Буйвал. ЛЕКАЎ Іван (4.3.1904, Сафія — 4.8. 1978), балгарскі мовазнавец. Чл.-кар. Балгарскай АН (1945), праф. (1945). Ву-чыўся ў Сафійскім і Ягелонскім (Кра-каў) ун-тах. У працах, прысвечаных па-раўнальна-гіст. і тыпалагічнаму выву-чэнню слав. моў, выкарыстоўваў матэ-рыял бел. мовы: «Характарыстыка агульных рыс у балгарскай і ўсходне-славянскіх мовах» (1942), «Старая су-польнасць і новыя канвергенцыі ў раз-віцці беларускай і балгарскай моў» (1972), «Супастаўляльны аналіз бела-рускай і балгарскай моў у рамках род-
ЛЕКЛАНШЭ 193
насных адносін паміж дзвюма мовамі» (1976). Складальнік і рэдактар зборні-каў літ. тэкстаў на слав. мовах, у якіх упершыню змешчаны ўзоры бел. маст. прозы і паэзіі ў арыгінале для балгар-скага чытача, у т.л. вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, А.Куляшова.
Г.А.Цыхун.
ЛЁКАХ Сямён Навумавіч (н. 1.10.1947, г. Глыбокае Віцебскай вобл.), бел. вучо-ны ў галіне металургіі. Д-р тэхн. н. (1987). Засл. вынаходнік Беларусі (1993). Скончыў БШ (1969). 3 1974 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі плаўкі, крышталі-зацыі ліцейных сплаваў, рэцыклінгу ме-талаў.
Тв.: Ресурсосберегаюіцне технологнн полу-чення высококачественных чугунов для ма-шнностронтельных отлнвок. Мн., 1991; Вне-печная обработка высококачественных чугу-нов в машнностроеннн. Мн., 1992 (разам з М.І.Бястужавым); Экономное легнрованне железоуглеродастых сплавов. Мн., 1996 (у са-аўг.).
ЛЕКЁН (Lekain; сапр. К е н; Cain) Ан-ры Луі (31.3.1729, Парыж — 8.2.1778), французскі акцёр; найбуйнейшы прад-стаўнік асветніцкага класіцызму. Вучань і паслядоўнік Валыпэра. Зазнаў уплывы М.Барона і А..Лекуўрор. У 1740-я г. ўдзельнічаў у спектаклях прыватных т-раў. 3 1750 акцёр «Камеды Франсэз» у Парыжы. Салонна-арыстакратычнай вы-танчанасці акцёрскай ігры проціластаў-ляў вобразы, напоўненыя грамадз. па-фасам і велічнай прастатой. Лепшыя ролі ў трагедыях Вальтэра — Арасман («Заіра»), Магамет («Магамет»), Чын-гісхан («Кітайскі сірата»), у творах А.М.Лем'ера — Лінсей («Гіперместра»), Вільгельм Тэль («Вільгельм Тэль»), Ж.Ф.Лагарпа — Уорык («Граф Уорык») і інш. Ажыццявіў рэформу ў галіне тэ-атр. касцюма, імкнуўся да гіст. і этнагр. дакладнасці ў адзенні персанажа.
ЛЕКІФ (грэч. lerythos), старажытнагрэ-чаская керамічная пасудзіна для алею. Мела вузкае горла, якое пераходзіць у раструб, нізкую ножку і верт. ручку. Форма Л. эвалюцыяніравала ад пасудзін з конусападобным тулавам (чорнафігур-ныя, 2-я пал. 6 ст. да н.э.) да пасудзін з цыліндрычным тулавам (чорнафігурныя і чырвонафігурныя, 5 ст. да н.э.). Л. з размалёўкай па белым фоне (пашыраны з сярэдзіны 5 ст.) былі звязаны з памі-нальным культам.
ЛЕКЛАНШл) ЭЛЕМЁНТ, першасны гальванічны элемент, у якім дадатны электрод зроблены з дыаксіду марганцу (з дабаўкай графіту і сажы), адмоўны — з цынку, а электралгтам служыць водны раствор хларыду амонію або іншых хла-рыдаў (калію, магнію, кальцыю). Па-чатковае напружанне 1,4—1,6 В. Л.э. — найб. зручныя хімічныя крыніцы току, выкарыстоўваюцца ў электронных га-дзінніках, радыёапаратуры, цацках і інш. Вынайдзены ў 1865 франц. вучо-ным Ж.Лекланшэ.
7. Зак. 456.
194 ЛЕКОНТ
леконт дэ ліль (Leconte de Lisle) Шарль Мары (22.10.1818, г. Сен-Поль, Францыя — 18.7.1894), французскі па-эт, тэарэтык мастацтва. Чл. Француз-скай акадэміі (з 1886). Вучыўся ва ун-це г. Рэн. Кіраўнік літ. групы «Парнас», якая прытрымлівалася прынцыпаў «мастацтва дзеля мастацгва», «аб’екты-візму». Удзельнік рэвалюцыі 1848 у Францыі, паражэнне якой абумовіла песімізм яго творчасці. Аўтар паэт. зб-каў «Антычныя вершы» (1852), «Вар-варскія вершы» (1862), «Трагічныя вер-шы» (1884), «Апошнія вершы» (1895), трагедый «Эрыніі» (1873), «Апаланіда» (1888), памфлетаў. Яго творы адметныя моўнай і рытмічнай разнастайнасцю, насычаны культ. рэмінісцэнцыямі і алюзіямі. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Ю.Гаўрук.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Гаўрук Ю. Кветкі з чужых палёў. Мн., 1928; Рус. пер. — Нз че-тырех кннг: Стнхн. М., 1960. Е.А.Ляеонава.
ЛЕКСЕМА (ад грэч. lexis слова, выраз), адзінка лексічнага ўзроўню мовы, яго лексікі. Вылучаецца разам з інш. аб-стракгнымі адзінкамі мовы (фанема, марфема, семема, графема). Уяўляе са-бой сукупнасць форм і значэнняў, што ўласцівы аднаму і таму ж слову ва ўсіх яго ўжываннях і рэалізацыях. Напр., усе формы слова «мова» («мову», «мовам» і
інш.) і розныя значэнні гэтых форм у розных спалучэннях: «беларуская мо-ва», «мова твора», «мёртвая мова» і інш.— тоесныя як прадстаўнікі лексе-мы «мова».
Літ.'. Слово в грамматнке н словаре. М., 1984.
ЛЕКСІКА (ад грэч. lexikos які адносіцца да слова), сукупнасць усіх слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад і ўзровень. У больш вузкім значэнні Л. — асобны пласт слоўнікавага складу мовы, вылу-чаны на падставе пэўнай прыкметы. Ад інш. моўных узроўняў (фаналогіі, мар-
Лекіф. Каля 420 г. да н.э.
фалогіі, сінтаксісу і інш.) Л. адрозніва-ецца сваімі больш цеснымі і непасрэд-нымі сувязямі з рэчаіснасцю, больш высокай рухомасцю і зменлівасцю ў ча-се, няпэўнасцю межаў у кожны кан-крэтны момант свайго існавання, ад-крытасцю і пранікальнасцю для слоў-ных наватвораў, часавай і прасторавай усеабдымнасцю абазначаных словамі прадметаў, паняццяў і з’яў, шматлікас-цю лексічных адзінак у слоўнікавым складзе жывой мовы. Паводле пэўнай прыкметы, што кладзецца ў аснову вы-лучэння, Л. падзяляецца на шэраг вял. груп слоў. Паводле нарматыўнасці ўсе бел. словы адносяцца да літ. Л. (агуль-наўжывальная, агульнанар. і інш.) ці да нелітаратурнай Л., якая падзяляецца на дыялекгную (гл. Дыялектызм), устарэ-лую (гл. Архаізм, гістарызм), новую (гл. Неалагізм, Аказіяналізм), тэрміналагіч-ную і вытворча-прафес. Л. (тэрміны, наменклатурныя назвы, прафесіяналізм). Паводле паходжання словы адносяцца да спрадвечнай Л. (індаеўрапейская, агульнаславянская, усходнеслав., улас-набел.) ці да запазычанай Л. з інш. моў (гл. Запазычанні ў мове) або да агульнай для шмат якіх моў Л. (гл. Інтэрнацыяна-лізмы). Паводле стылістычнай афарбоў-кі вылучаюць кніжную Л. (тэрмінала-гічная, гіст., паэт. і інш.) і размоўную Л. (прастамоўная, жаргонная, вульгар-на-лаянкавая і інш.; гл. ў арт. Арго). Паводле эмацыянальна-экспрэсіўных магчымасцей словы адносяць да ней-
тральнай Л. (словы, што ўжываюцца ў любых стылях і кантэкстах) ці да кана-тацыйна-экспрэсіўнай Л. (абразлівая, узнёслая, фамільярная і інш.). Паводле сферы выкарыстання — на афіц.-дзела-вую, бытавую, дзіцячую, студэнцкую і інш. Л. Паводле адрасатнай характа-
рыстыкі вылучаюць Л. паэтычную, пэў-нага твора (напр., Л. паэмы «Новая зямля» Я.Коласа), аўтара і інш. Паводле ступені ўжывальнасці словы падзяля-юць на актыўную лексіку і пасіўную лек-сіку. Л. вывучаюць лексікалогія, грама-тыка, фразеалогія, стылістыка і інш. лінгвістычныя дысцыпліны. Фіксацыяй і сістэматызацыяй Л. займаецца лексі-каграфія.
Літ.: Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970; Ш м е л е в Д.Н. Совре-менный русскмй язык: Лекснка. М., 1977; Методы нзучення лексмкн. Мн., 1975; Лексі-калогія сучаснай беларускай літаратурнай мо-вы. Мн., 1994; Беларускае слова ў тэксце і ў сістэме мовы. Мн., 1994. В.К.Шчэрбін.
ЛЕКСІКАГРАФІЯ (ад лексіка + ...гра-фія), 1) раздзел мовазнаўства, які зай-маецца тэорыяй і практыкай укладання слоўнікаў розных тыпаў. 2) Сукупнасць слоўнікаў, блізкіх паводде свайго тыпу, жанру ці мовы. Вылучаюць тэарэтыч-ную Л. (уключае слоўнікавую лексікало-гію і тыпалогію, распрацоўку прынцы-паў пабудовы слоўніка і слоўнікавага артыкула, пытанні арганізацыі слоўні-кавай працы, гісторыю Л., навук. кры-тыку слоўнікаў) і практычную (аб’яд-ноўвае разнастайныя тыпы і віды лексі-каграфічнай дзейнасці па зборы, апра-цоўцы і захоўванні слоўнікавых матэрыялаў у выглядзе картатэк, індэк-саў, камп’ютэрных баз даных і інш.).
Л. зарадзілася ў розных народаў свету на ранніх этапах развіцця пісьменнасці ў сувязі з неабходнасцю тлумачэння незразумелых слоў, што пранікалі ў тую ці інш. мову з роз-ных крыніц. На Усходзе (Шумер) пачатковыя элементы лексікаграфічнай работы засведча-ны за 2,5 тыс., у Кітаі — за 2 тыс. гадоў да н.э., у Еўропе — у 5 ст. н.э. («Лексікон, або Гласарый Гесіхія Александрыйскага»), у Ра-сіі — у 11 ст.