Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Тв:. Рус. пер. — Соч. Т. 1—4. М., 1982— 89. Т.І.Адула.
ЛЕЙКАПЛАСТЫ 189
ЛЁЙБНІЦА фбРМУЛА, формула для вызначэння вытворнай n-га парадку ад здабытку дзвюх функцый праз вытвор-ныя сумножнікаў. Прыведзена Г.В.Лей-бніцам у лісце да І.Бернулі (1695).
Калі функцыі u(x) і v(x) у пункце х маюць вытворныя да п-га парадку ўключна, то іх эдабытак у тым жа пункце мае вытворныя тых жа парадкаў, якія паводле Л.ф. маюць
выгляд:
d", , d"u
—(uv) =-----V +c.
dxT dx" '
,d"-'udv id^u d\
dx^' dx " d^ dx2
,»-1 du d^'v + d"v ’ dx d^ ' + “~dx"
дзе c*— бінаміяль-
ныя каэфіцыенты. Выкарыстоўваецца пры вызначэнні вытворных вышэйшых парадкаў. Гл. таксама Дыферэнцыяльнае злічэнне.
ЛЁЙВЕР (Laver) Родні Джордж (н. 9.8.1938, г.Ракгемптан, Аўстралія), аў-стралійскі спартсмен (тэніс). Ула-дальнік прыза «Вялікі шлем» (1962, 1969). Пераможца Уімблдонскага ту-рніру ў адзіночным (1961, 1968), у мужчынскім парным (1971, з Р.Эмерса-нам) і ў змешаным парным (1959—60, з Д.Хард) разрадах Чэмпіён Аўстраліі (1960). Пераможца Кубка Дэвіса (1958—62, 1973).
ЛЁЙДЫГ (Leydig) Франц (21.5.1821, г. Ротэнбург, Германія — 13.4.1908), ня-мецкі гістолаг. Замежны чл.-кар. Пе-цярбург. АН (1897). Праф. ун-таў у Цю-бінгене (1857) і Боне (1875). Навук. працы па параўнальнай гісталогіі орга-наў і тканак пазваночных жывёл і чала-века, гісталогіі беспазваночных. Разам з ням.гістолагам і эмбрыёлагам Р.А.Кёлі-керам распрацаваў морфафізіял. класі-фікацыю тканак (1857), апісаў від ткан-кі мужчынскай палавой залозы (пра-межкавая тканка Л.).
ЛЕЙДЭН (Leiden), горад у Нідэрлан-дах. Стараж.-рым. пасяленне, гар. пра-вы з 1200. 113 тыс. ж. (1992). Порт на паўн. рукаве дэльты Рэйна. Старадаўні цэнтр вытв-сці воўны. Машынабуда-ванне, паліграф., шарсцяная, швейная прам-сць. Ун-т (з 1575). Музеі стара-жытнасцей, этнаграфіі, гісторыі прыро-дазнаўства і інш. Дом-музей Рэмбранта (у якім нарадзіўся мастак). Арх. помнікі 13—18 ст.
ЛЁЙЗЕРАЎ Аркадзь Тэвелевіч (н. 17.1.1922, Мінск), бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Ваенна-юрыд. акадэмію Сав. Арміі (1949) і Ваен. ін-т замежных моў у Маскве (1953). У 1940—57 у Сав. Арміі. 3 1959 навук. супрацоўнік АН БССР, з 1966 — дацэнт, праф. кафедры кансты-туцыйнага права БДУ. Аўтар прац па дзярж., канстытуцыйным праве.
Тв.: Савецкая выбарчая сістэма. Мн., 1974; Демократаческне формы деятельностп мест-ных Советов. Мн., 1977; Местные Советы: формнрованме н деятельность: (Опыт кон-кретно-соцнол. нсслед.). Мн., 1991.
ЛЁЙКА Кандрат Тодаравіч (17.9.1860, в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 6.9.1921), бел. пісьменнік. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую се-мінарыю (1879). Настаўнічаў у Косаве
(Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл). 3 1884 на Украіне. 3 1918 паралізаваны, жыў у г. Здалбунаў Ровенскай вобл. Вершы на бел. мове пачаў пісаць у 1883 («Песня ластаўкі», «Бусел», «Сарока»). У 1893 у Харкаве выдаў кн. «Руская азбука». 3 1911 у газ. «Наша ніва» друкаваў апавя-данні, п’есы, пераклады з укр. мовы. Яго прозу вызначае блізкасць да жыцця (апавяданні «Кульгавы дзядзька Раман»
і «Таклюся-сухотніца», 1912; «Пан Тру-доўскі», 1914). Апавяданні вылучаюцца пранікнёным лірызмам («Успамін», 1911), дабрадушным гумарам («Абмыл-ка». 1915). У апавяд. «Панас Крэнт» (1913) паказаў вобраз кулака-крывасмо-ка. П’еса «Снатворны мак» (асобнае выд. 1912, Вільня) на казачна-фантаст. сюжэт з расліннага і жывёльнага све-ту — першая спроба ў бел. л-ры ства-рыць драм. твор для лялечнага т-ра. У 1914 даслаў у рэдакцыю «Нашай нівы» зб. «Засеўкі» (выхаду перашкодзіла 1-я сусв. вайна). У 1921 выслаў у віленскае Бел. навук. т-ва 8 сшыткаў з апавядан-нямі, вершамі, казкамі (лёс невядомы).
Тв:. У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965; У кн : Беларуская дакас-трычніцкая драматургія. Мн., 1978.
Літ:. Л о й к a А. Гісторыя беларускай лі-таратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 2. 2 выд. Мн., 1989. І.У.Саламевіч. ЛЕЙКАДЭРМА (ад грэч. leukos белы + дэрма), парушэнне пігментацыі скуры ў выніку змяншэння ці знікнення ў ёй пігменту меланіну. Праяўляецца ў вы-глядзе шматлікіх больш светлых за ко-лер скуры плям невял. памераў. Адроз-ніваюць Л. лекавую, прафесійную (пад уздзеяннем хім. рэчываў) і сіфілітычную пры другасным рэцыдыўным сіфілісе. Лячэнне тэрапеўтычнае.
ЛЕЙКАЗЛУЧЙННІ, прадукты аднаў-лення многіх арган. фарбавальнікаў.
Звычайна пры пераходзе фарбавальнікаў (напр., трыфенілметанавых, індыгоідных, хі-нонімінавых, сярністых) у Л. аднаўляюцца экзацыклічныя падвойныя (напр., С=О, С=С) ці дысульфідныя (S—S) сувязі, што прыводзіць да змены характару сувязей у ара-матычных астачах і, як правіла, колеру. Л. бясколерныя або слабаафарбаваныя. лёгка акісляюцца (многія пад уздзеяннем кіслароду паветра) да зыходных фарбавальнікаў. Вода-нерастваральныя кубавыя, сярністыя. індыго-ідныя фарбавальнікі пры аднаўленні (напр., дытыянітам натрыю NajSaO^ у шчолачным асяроддзі ўтвараюць солі Л., якія добра рас-твараюцйа ў вадзе або асновах, вызначаюцца павышанай роднасцю да цэлюлозных валок-наў (гл. Кубавыя фарбавальнікіў Устойлівыя да акіслення алкілсульфаты Л. агульнай ф-лы R(OSOjNa)x (дзе R — арган. астача, х = 2—4)
выкарыстоўваюць у кубавым фарбаванні. Гл. таксама Індыга. Я.Г.Міляшкевіч.
ЛЕЙКАІІАДбБНЫХ КЎБКАЎ КУЛЬ-
ТУРА, археалагічная культура неалітыч-ных і энеалітычных плямён, якія ў 4— 3-м тыс. да н.э. жылі на тэр. Паўн. і Цэнтр. Еўропы, сучаснай Полыіічы, паўн.-зах. Ўкраіны і (на познім этапе) паўд.-зах. Беларусі. Назва ад наяўнасці ў кераміцы кубкаў з лейкападобнай (ка-нічнай) шыйкай. Насельніцтва займала-ся земляробствам, жывёлагадоўляй, па-ляваннем, знаходзілася на стадыі пат-рыярхату; вырабляла касцяныя і крамя-нёвыя прылады (сякеры, матыкі, праколкі, наканечнікі дзідаў, нажы, разцы і інш.), зрэдку трапляюцца мед-ныя вырабы. Посуд арнаментаваны зіг-загамі, касымі насечкамі, пальцавымі ўцісканнямі, адбіткамі зубчастага штам-па ці шнура. Паселішчы размяшчаліся на мысах берагоў рэк ці азёр, некато-рыя былі ахаваны равамі і валамі. Жыт-лы — невял. прамавугольныя ў плане зямлянкі, паўзямлянкі і наземныя слу-павой капструкцыі памерам 5 х 4 м; бу-даваліся і вял. жытлы даўж. да 80 м. Унутры іх размяшчаліся глінабітныя аг-нішчы, побач — гасп. ямы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на бескурган-ных могільніках, сустракаюцца мегалі-тычныя збудаванні памерамі да 130 х 15 х 3 м, з некалькімі пахаваннямі пад кожным. Ва ўсх. частцы арэала (Ва-лынь, Брэстчына) помнікі Л.к.к. з’явілі-ся 3,5—2,5 тыс. г. да н.э. На думку не-каторых вучоных, плямёны Л.к.к. ма-юць дачыненне да этнагенезу стараж. германцаў. УФ.Ісаенка.
ЛЕЙКАІІЕНІЯ (ад грэч. leucos белы + репіа беднасць), памяншэнне колькасці лейкацытаў у перыферычнай крыві.
Можа назірацца пасля перанесеных не-кат. інфекцыйных хвароб, пры прамя-нёвай хваробе, пасля ўжывання некат. лекавых сродкаў (Л. таксічнага характа-ру). Я.П.Іваноў.
ЛЕЙКАІІЛАКІЯ (ад грэч. leucos белы + plakion плітка, пласцінка), пашкоджан-не слізістай абалонкі чалавека ў выніку працяглага ўздзеяння раздражняльнікаў (алкаголь, тытунь, зубныя пратэзы і інш.). Адносіцца да перадпухлінных хвароб. Найчасцей хварэюць мужчыны. Выяўляецца ачагамі шаравата-белага колеру на слізістых абалонках языка, шчок, геніталіяў з нязначнымі ўшчыль-неннямі; пры працяглым існаванні адбываецца патаўшчэнне слізістай аба-лонкі, сасочкавыя разрастанні, магчы-мы пераход у плоскаклетачны рак. Ля-чэнне тэрапеўтычнае. хірургічнае, пра-мянёвая тэрапід. Н.З.Ягоўдзік.
ЛЕЙКАІІЛАСТЫ (ад грэч. leukos белы + plastos вылеплены, створаны), бяско-лерныя пластыды ў расліннай клетцы. Адрозніваюцца формай і функцыямі. У Л. знаходзяцца ДНК, рыбасомы, фер-менты, што ажыццяўляюць сінтэз і гід-
190 ЛЕЙКАРТ
роліз назапашаных рэчываў Бываюць амілапласты (у іх знаходзіцца другасны крухмал), злаяпласты (ёсць алей), пра-тэінапласты (маюць бялок). Часам у ад-ным Л. назапашваюцца розныя рэчывы. Здольныя пераўтварацца ў хларагыасты. радзей у храмапласты.
ЛЁЙКАРТ (Leuckart) Рудольф (7.10. 1822, г. Гельмштэт, Германія — 6.2. 1898), нямецкі заолаг, адзін з засна-вальнікаў паразіталогіі. Праф. ун-таў у г. Гісен (з 1850) і г. Лейпцыг (з 1870). Навук. працы па біялогіі паразітычных чарвей, у тл. стужачных, трыхінелы, параўнальнай марфалогіі і сістэматыцы беспазваночных. Падзяліў прамяністых жывёл на 2 тыпы: кішачнаполасцевыя і ігласкурыя.
Тв.: Рус. пер. — Обідая естественная нсто-рня паразнтов, особенно ввдов, водяшнхся у человека. СПб., 1881
ЛЕЙКАЦЫТАЗОАН (Leucocytozoon), род беспігментных прасцейшых класа спаравікоў, якія паразітуюць у эндатэлі-яльных клетках сценак крывяносных і лімфатычных сасудаў і форменных эле-ментах крыві (эрытрабластах) птушак. Выяўлены ў 1884—89 В.Я.Данілеўскім. Пераносчыкі Л. — крывасосныя нася-комыя, мошкі сям. Simuliidae. Палавыя асобіны (гаметацыты) Л. у страўніку мошкі ўгвараюць зіготы, якія праз шэ-раг стадый развіцця (аацысты, спаразо-іты. меразоіты) трапляюць у кроў птуш-кі праз укус мошкі. Яны разносяцца ў эндатэліяльныя клеткі, дзе размнажа-юцца шляхам шызаганіі, і трапляюць у эрытрабласты. Тут яны фарміруюцца ў гаметацьпы. Л. знойдзены ў многіх пту-шак, у т.л. ў свойскіх (гусі, індыкі, кач-кі, куры, цацаркі).
Літ.'. М а р к о в А.А Лейкоцнтозоозы // Болезнн птнц. 2 нзд. М., 1971.
ЛЕЙКАЦЫТАРНАЯ фбРМУЛА, лей-кацытаграма, лейкаграма, працэнтныя суадносіны розных відаў лейкацытаў у перыферычнай крыві паз-ваночных жывёл і чалавека. Mae ўзрос-тавыя асаблівасці. У норме Л.ф. дарос-лага чалавека ўтрымлівае лейкацыты (базафільныя гранулацыты — 0—1%, эазінафільныя — 0,5—5%, нейтрафіль-ныя — 65—75%), лімфацыты — 19— 45%, манацыты — 3—11%. Л.ф. і коль-касць лейкацытаў адрозніваюцца ў роз-ных відаў жывёл і чалавека, залежаць ад фізіял. стану арганізма, зменьваюцца ў час хвароб. Л.ф. мае дыягнастычнае і прагнастычнае значэнне. а. С.Леанцюк.
ЛЕЙКАЦЫТбЗ, павышаная звыш нор-мы колькасць лейкацытаў у перыфе-рычнай крыві. Назіраецца пры некат. інфекцыйных хваробах (інфекцыйны ці бакгэрыяльны Л.), таксама ў час цяжар-насці, псіхаэмацыянальных узрушэн-няў, пад уздзеяннем моцнага болю і інш. (неінфекцыйны ці стрэсавы Л.). Ацэнка колькасці лейкацытаў і лейка-цытарная формула маюць важнае дыяг-настычнае значэнне. Я.П.Іваноў.