• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛВДЭРМАН (Lederman) Леон Макс (н. 15.7.1922, Нью-Йорк), амерыканскі фі-зік-эксперыментатар. Чл. Нац. АН ЗША (1965). Скончыў Калумбійскі ун-т (1948), дзе працаваў у 1951—79 (з 1958 праф.). 3 1978 у Нац. паскаральнікавай лабараторыі, з 1989 у Чыкагскім ун-це, з 1992 у Ілінойскім тэхнал. ін-це. На-вук. працы па фізіцы высокіх энергій і элемептарных часціц. Разам з інш. ад-крыў доўгажывучы нейтральны каон (1956), мюоннае нейгрына (1962), эпсі-
    лон-часціцу і зачараваны (ніжні) кварк (1977). Пад яго кіраўніцтвам сінтэзава-на ядро антырэчыва — антыдэйтрон (1965). Нобелеўская прэмія 1988 (разам з МШварцам і ^.Штэйнбергерам).
    Тв.: Рус. пер. — Наблюденмя в фнзяке частнц: от двух нейтрнно к Стандартной мо-деля // Успехн фнз. наук. 1990. Т. 160, вып. 2. М.М.Касцюковіч.
    ЛЕДЭРЫН (ад ням. Leder скура), тка-ніна (міткаль) ці папера з аднабаковым афарбаваным нітрацэлюлозным пак-рыццём, якія імітуюць скуру. Выкарыс-тоўваюць пераважна на кніжныя пера-плёты.
    ЛЕЖАНДР (Legendre) Адрыен Мары (18.9.1752, Парыж — 10.1.1833), фран-цузскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1783). Скончыў Калсж Мазарыні ў Па-рыжы (1774). 3 1816 праф. політэхн. школы ў Парыжы, адначасова з 1813 чл. Бюро далгот. Навук. працы па ма-тэм. аналізе, тэорыі лікаў, нябеснай ме-ханіцы і тэорыі геадэзічных вымярэн-няў. Увёў найпрасцейшыя сферычныя функцыі (гл. Лежандра мнагасклады), распрацаваў найменшых квадратаў ме-піад (1806) і выкарыстаў ягр для вызна-чэння каметных арбіт, сфармуляваў за-кон размеркавання простых лікаў (1808). Удзельнічаў у вылічэннях даў-жыні дугі зямнога мерыдыяна для выз-начэння метра як адзінкі даўжыні. Аў-тар класічнага курса элементарнай геа-метрыі.
    Літ.: С т р о й к Д.Я. Краткмй очерк нсто-рнм математнкн: Пер. с нем. 2 нзд. М., 1969.
    ЛЕЖАНДРА МНАГАСКЛАДЫ, сфе-
    рычныя мнагасклады, спе-цыяльная сістэма мнагаскладаў з пасля-
    доўна ўзрастаючымі ступенямі. Уведзе-
    ны	А..М.Лежандрам	і незалежна
    П.СЛапласам (1782—85).
    Л.м. артаганальныя на адрэзку [1, 1] з ва-
    гой 1 (гл. Артаганальная сістэма), і для
    п = 0, 1, 2, ... вызначаюцца
    Л^-^ ^(^-1)" Характар п ’ 2 ах
    прыкладна такі ж, як і ў шэрагаў Фур’е. Ды-ферэнцыяльнае ўраўненне для Л.м. узнікае пры раздзяленні пераменных у Лапласа ўраў-ненні ў сферычных каардынатах. Гл. таксама Сферычныя функцыі.
    ЛЕЖЭ (Leger) Надзя, гл. Хадасевіч-Ле-жэ Надзея Пятроўна.
    ЛЕЖ^ (Leger) Жуль Фернан Анры (4.2.1881, г. Аржантан, Францыя — 17.8.1955), французскі мастак. Вучыўся ў Школе дэкар. мастацтва (1903—05) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Працаваў
    пераважна ў Парыжы, у 1940—45 у ЗІПА. У 1924 заснаваў «Сучасную ака-дэмію». У ранні перыяд зазнаў уплывы П.Сезана, фавізму, футурызму. У 1909—14 прымыкаў да кубістаў. Творы гэтага перыяду вызначаюцца дынамікай прасторавай пабудовы, кантрастамі ад-крытых колераў: «Аголеныя ў лесе» (1909—10), «Дама ў блакітным» (1912) і інш. Пад уплывам падзей 1-й сусв. вай-ны прыдумаў «новую эстэтыку машын-ных форм», якая абумовіла «механічны» перыяд у яго міжваен. творчасці. Рабо-там гэтага часу ўласціва пабудова фігур чалавека і прадметаў з абагульненых цыліндрычных і акруглых форм. яркія лакальныя колеравыя зоны: «Дыскі» (1918), «Горад» (1919—20), «Механік» (1920), «Механічныя элементы», «Чала-век у світэры», «Чытанне» (усе 1924) і інш. 3 1920 супрацоўнічаў з Ле Кар-бюзье ў афармленні тагачасных інтэр’е-раў. У 1924—27 зазнаў уплыў пурызму («Акардэон», 1926; «Нацюрморт з ру-кой», 1927). У 1930—50-я г. ўзмацніліся рысы дэкаратывізму («Вялікія чорныя ныралыпчыкі», 1944), імкненне да сю-жэтнасці і сац. скіраванасці («Будаўні-кі», 1951). Сярод манум. работ: мазаікі і вітражы ў цэрквах у Асі (1949) і Адэн-куры (1951), пано для будынка ААН у Нью-Йорку (1952); паводле яго эскізаў аформлены музей яго імя ў Б’ё (1956— 60), зроблены мазаікі ў Доме культуры моладзі ў Карбей-Эсоне (1965—66), віт-ражы ў Ін-це М.Тарэза ў Парыжы (I960) і інш. Працаваў таксама ў галіне манум.-дэкар. керамікі, габелена, тэ-атр.-дэкарацыйнага масташва, кніжнай ілюстрацыі. У 1924 зняў маляваны фільм «Механічны балет».
    Літ:. Жадова Л. Фернан Леже: (Аль-бом]. М., 1970; Сагаловнч М. По сле-дам Ф.Леже. М., 1983.
    формулай збежнасці
    Ф.Лежэ. Чытанне. 1924.
    ЛЕЗВІНКА, возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас р. Зах. Дзвіна, за 16 км на Пд ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,21 км2, даўж. 590 м, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 1,5 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вадазбору 10,2 км2. Схілы катлавіны выш. 5—7 м (на ПнЗ да 12 м), разараныя, на Пн пад лесам.
    188 ЛЕЗГІНКА
    Берагі нізкія, пераважна сплавінныя. Дно ішоскае, выслана сапрапелем. За-растае па ўсёй плошчы. У возеры расце вадзяны арэх — рэдкі від флоры, зане-сены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. Злучана ручаём з возерам Гародна, на ПнУ выцякае ручай у р. Зах. Дзвіна.
    ЛЕЗГІНКА, народны танец лезгін. Муз. памер 6/8, ёсць варыянты на 2/4. Тэмп хуткі. Мелодыя дакладная, дынамічная. У аснове сюжэта Л. — танец-спабор-ніцтва, што дэманструе спрыт, віртуоз-насць, нястомнасць танцораў. Выконва-ецца як сольны мужчынскі танец і ў пары з жанчынай. У многіх народнас-цей Каўказа існуюць разнавіднасці Л., якія атрымалі найменне ад назвы на-роднасці, мясцовасці ці мелодыі супра-ваджэння. На Беларусі вядомы падобны танец «Лязінка».
    ЛЕЗЕН (Leysin), горнакліматычны ку-рорт у Швейцарыі. На ПдУ ад г. Лазан, на схілах Бернскіх Альпаў паблізу ад Жэнеўскага возера. Мяккі, сухі горны клімат, лясное паветра, сонечнае над-вор’е спрыяльныя для клімататэрапіі хвароб органаў дыхання і функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Цэнтр ту-рызму і зімовага спорту.
    ЛЕ ЗУАН (Le Duan; 7.4.1907, прав. Ку-ангчы. В’етнам — 10.7.1986), в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч. 3 1930 чл. Каму-ніст. партыі Індакітая (КПІК). У 1931 — 36. 1940—45 арьшггаваны франц. калан. ўладамі. 3 1936 сакратар к-та КПІК у Цэнтр. В’етнаме, з 1939 чл. Пастаянна-га к-та ЦК КПІК. Пасля Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 на кіруючай парт. ра-боце ў Паўд. В’етнаме. Удзельнік вайны Супраціўлення в’етн. народа 1946—54. 3 1951 чл. Палітбюро і сакратар ЦК Партыі працоўных В’етнама (ППВ, з 1976 Камуніст. партыя В’етнама, КПВ). У 1960—76 1-ы сакратар ЦК ППВ, у 1976—86 ген. сакратар КПВ. Пры ім вялася В’етн. вайна 1964—73, адбылося аб’яднанне краіны (1975).
    ЛЕЙБАРЫСТЫ, назва членаў лейба-рысцкіх (рабочых) партый у Вялікабры-таніі (гл. Лейбарысцкая партыя Вялікаб-рытаніі), Аўстраліі (партыя засн. ў 1891) і Новай Зеландыі (засн. ў 1916).
    ЛЕЙБАРЬІСЦКАЯ ПАРТЫЯ ВЯЛІ-
    КАБРЫТАНІІ (Labour Party Рабочая партыя), адна з дзвюх гал. партый краі-ны, апанекг Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. Засн. ў 1900 (да 1906 наз. К-т рабочага прадстаўніцтва) на базе чартысцкага руху (гл. Чартызм). Паводле складу пераважна партыя ра-бочых і часткова сярэдніх слаёў. Ідэало-гія — рэфармісцкі сацыялізм (гл. Рэ-фармізмў пасля 2-й сусв. вайны высту-пала за дэкаланізацыю Брыт. імперыі (у т.л. наданне незалежнасні Індыі, Бірме, Цэйлону), да 1989 і супраць уцягвання Вялікабрытаніі ў зах.-еўрап. інтэгра-цыйны працэс. У 1924 і 1929—31 (прэм’ер-міністр Цж.Р.Макдональд),
    1945—51 (прэм’ер-міністр К.Р.Э^гіі), 1964—70, 1974—79 (прэм’ер-міністры Цж.Г.Вільсан і Л.ДжЖаяагэн) і з 1997 (прэм’ер-міністр Э.Блейр) кіруючая партыя. У сярэдзіне 1990-х г. разам з падкантрольнымі прафсаюзамі мела больш за 5 млн. членаў. Кіруючыя ор-ганы — штогадовы парт. з’езд, паміж з’ездамі — нац. выканаўчы к-т.
    Літ:. Вяноградов В.Н. У мстоков лейборнстской партмм (1889—1900). М., 1965; Перегудов С.П. Лейборнстская партая в соцнально-полктнческой снстеме Велнкобркганнн. М., 1975; Рыжнков В.А. Брмтансклй лейборнзм сегодня: теорня н практяка: Полнтнка послевоен. лейборнст. правнтельств Велнкобрнтаннм. М., 1984; О с а д ч а я Ж.Ф. Лейбормстская партая Ве-лнкобрлтанлн: лнцом к будуіцему. М., 1990.
    ЛЕЙБ-ГВАРДЫЯ (ад ням. Leib цела + гвардыя), асабістая ахова манарха і га-наровае найменне адборных прывілея-ваных вайск. часцей у некат. краінах. У Расіі ўведзена ў канцы 17 ст. У далей-шым гэта найменне мелі амаль усе гв. часці рас. арміі. Часціца «лейб» дадава-лася таксама да назвы часцей, шэфамі якіх былі імператар або імператрыца.
    ЛЕЙБЕНЗбН Леанід Самуілавіч (26.6. 1879, г. Харкаў, Украіна — 15.3.1951), расійскі вучоны ў галіне механікі, за-снавальнік падземнай гідраўлікі. Акад. AH СССР (1943). Скончыў Маскоўскія ун-т (1901) і Вышэйшае тэхн. вучьші-шча (1906). У 1925 арганізаваў у Маскве першую ў СССР нафтапрамысл. лаба-раторыю. Навук. працы па тэорыі пруг-касці, нафтапрамысл. механіцы, трыва-ласці, геафізіцы і інш. Дзярж. прэмія СССР 1943.
    ЛЕЙБЛЬ (Leibl) Вільгельм Марыя Гу-берт (23.10.1844, г. Кёльн, Германія — 4.12.1900), нямецкі жывапісец; буйней-шы прадстаўнік ням. рэаліст. жывапісу 19 ст. Вучыўся ў Г.Бекера (1861—64) і ў AM у Мюнхене (1864—69). Зазнаў уп-лыў Г.Курбэ. Пісаў пераважна партрэты і сцэны побыту патрыярхальнага бавар-скага сялянства. У ранніх творах уплы-
    В.Лейбль. Партрэт работпіцы.
    вы франц. рэаліст. жывапісу (партрэт П.Сіньеі-Мершэ, 1869; «Какотка», 1870; «Стары пан Паленберг», 1871, «Партрэт работніцы»). Пазней звяртаўся да спад-чыны ням. мастацтва Адраджэння («Тры жанчыны ў царкве», 1878—82, і інш ). У карцінах апошніх гадоў жыцця свабодны, мяккі, насычаны паветрам і святлом жывапіс блізкі да імпрэсіянізму («Прадзільшчыца», 1892).
    Ле Зуан.	Г.Лейбнід.
    ЛЕМБНІЦ (Leibniz) Готфрыд Вільгельм (1.7.1646, г. Лейпцыг, Германія — 14.11.1716), нямецкі вучоны, філосаф, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Лейпцыг-скім і Іенскім ун-тах (1661—66). У 1672—76 на дыпламат. рабоце ў Пары-жы. 3 1676 на службе ў гановерскіх гер-цагаў. Заснавальнік (1700) і першы прэ-зідэнт Берлінскай АН. Адзін са ства-ральнікаў дыферэнцыяльнага і інтэг-ральнага вылічэння, даследчык у галіне фізікі і механікі, пачынальнік матэм. логікі. Займаўся геалогіяй, біялогіяй, псіхалогіяй, лінгвістыкай, гісторыяй, юрыспрудэнцыяй. Аўгар шэрагу тэхн. вынаходстваў (гідраўлічны рухавік, лі-чыльная машына, пнеўматычныя пры-лады і інш.). Асн. творы: «Новая сістэ-ма прыроды» (1695), «Новыя вопыты пра чалавечы розум» (1704), «Новы ме-тад максімумаў і мінімумаў» (1684), «Тэадыцэя» (1710), «Манадалогія» (1714). Быццё ўяўляў як бясконцую колькасць дзейных субстанцый, непа-дзельных першаэлементаў — манад, якія з’яўляюцца духоўнымі, дзейнымі ўгварэннямі. Кожная з манад, паводле Л., першапачаткова валодае здольнасцю ўспрымаць (перцэпцыяй), але гэта толькі бессвядомы стан манады; усвя-домленым успрыманнем (аперцэпцыяй) валодае толькі чалавек. У тэорыі па-знання Л. імкнуўся пераадолець край-насць дэкартаўскага рацыяналізму і эм-пірызму ДжЛока, адмаўляў вучэнне Р.Дэкарта пра прыроджаныя ідэі і ву-чэнне Лока пра душу як «чыстую дош-ку». Ён лічыў, што існуюць ісціны фак-таў (адкрываюцца вопытам) і метафіз. (вечныя) ісціны, якія выяўляюцца з да-памогай розуму. На Беларусі філас. і навук. працы Л. былі вядомы з 1-й пал. 18 ст.; уплыў яго ідэй заўважаецца ў працах БДабшэвіча, Г.Каніскага і інш. бел. мысліцеляў.