Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЁВЫЯ ЭСбРЫ, левыя с а ц ы я -лісты-рэвалюцыянеры (і н -тэрнацыяналісты), партыя са-цыяліст. кірунку ў Расіі ў 1917—23. 3 пач. 1-й сусв. вайны існавалі як плынь, з лета 1917 — як фракцыя ў партыі са-цыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў); як самаст. партыя аформіліся на сваім 1-м з’ездзе 19—28.11(2—11.12).1917 у Пет-раградзе. Яе лідэры: Б.Д.Камкоў, М.А.Натансон, МА.Спірыдонава і інш. Цэнтр. орган — газ. «Знамя труда» (1917—18). У ліп. 1918 80 тыс. чл. Вы-ступалі за неадкладную перадачу зямлі сялянам, за выхад Расіі з 1-й сусв. вай-ны, супраць кааліцыі з кадэтамі. Удзельнічалі ў Кастрынніцкай рэвалюцыі 1917, галасавалі за дэкрэты 2-га Усерас. з’езда Саветаў, увайшлі ў ВЦВК (30 чл.), аднак адмовіліся ўвайсці ў сав. ўрад (СНК), патрабуючы стварыць каа-ліцыйны ўрад з прадстаўнікоў сацыя-ліст. партый. 3 ліст. 1917 на пазіцыі Л.э. перайшла большасць эсэраўскіх арг-цый Беларусі. У студз. 1918 Л.э. ўвайшлі ў СНК (7 чал.). Выступалі суп-раць Брэсцкага міру 1918, а пасля яго ратыфікацыі (сак. 1918) выйпілі з СНК. Асуджалі палітыку бальшавікоў у адно-сінах да сярэдняга і заможнага сялян-ства, на сваім 2-м з’ездзе (крас. 1918) афіцыйна заявілі аб разрыве з імі. Улет-ку 1918 адбыўся леваэсэраўскі мяцеж 1918 у Маскве (6—7 ліп.), выстушіенні ў інш. месцах, у тл. ў Оршы і Сянне (5—6 жн.), якія былі падаўлены. 5-ы Усерас. з’езд Саветаў 9.7.1918 выклю-чыў Л.э. са складу Саветаў, дзесяткі тыс. радавых чл. пакінулі партыю. У вер. 1918 з Л.э. вылучыліся партыі «на-роднікаў-камуністаў» і «рэв. камуніс-таў», якія ў 1920 увайшлі ў РКП(б). Большая ч. леваэсэраўскіх кіраўнікоў, у т.л. Спірыдонава, ААІзмайловіч і інш. працягвалі змагацца супраць бальшаві-коў у падполлі. Страціўшы ўплыў на масы, Л.э. ў 1923 самаліквідаваліся.
Літ.: Л н т в н н АЛ., Овруцкнй Л.М. Левые эсеры: программа н тактнка: (Некото-рые вопр.). Казань, 1992; Малашко AM. К вопросу об оформленнн однопартнйной снстемы в СССР. Мн., 1969; Фельштнн-с к м й Ю. Крушенне ммровой революцнн. Брестскмй мвр, октябрь 1917 — ноябрь 1918. М., 1992. Э.АЛіпецкі.
ЛЕВЯШ Ілья Якаўлевіч (н. 22.8.1937, г. Вінніца, Украіна), бел. філосаф. Д-р фі-лас. н. (1975), праф. (1979). Скончыў Адэскі ун-т (1960). 3 1993 у Мінскім лінгвістьгчным ун-це. Навук. працы па праблемах культуралогіі, дыялекгыкі
сац. і навук.-тэхн. прагрэсу, цывілізацыі і культуры, трансфармацыі культ.-цыві-лізацыйных працэсаў.
Тв:. Содержанне н крнтернй обіцественно-го прогресса. Саратов, 1973; НТР: предпо-сылкн, суідность, соцнал. последствмя. Кнев, 1981; Культурологня: В 3 ч. Ч. 1. Мн., 1994; 1994; Культурологня: Курс лекцнй. 2 мзд. Мн., 1999; Perestroika and its alternatives. Jerusalem, 1992.
ЛЕГАГЛАБІН, тое, што леггемаглабін.
ф.Легар.
ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ, 1) дазвол дзейнасці якой-н. арг-цыі, яе ўзаконенне, надан-не юрыд. сілы якому-н. акту, дзеянню. 2) Пацвярджэнне сапраўднасці подпісаў на дакументах. Л., як правіла, належаць дакументы, складзеныя за мяжой або прызначаныя для дзеяння ў замежнай дзяржаве. Выконваецца ў форме засвед-чанага надпісу консула («консульская Л>).
«ЛЕГАЛЬНЫ МАРКСІЗМ», ідэйна-па-літычная плынь рас. інтэлігенцыі ў 1890-я г. Прадстаўнікі «Л.м.» (П.Б.Стд'-вэ, МА.Туган-Бараноўскі, С.М.Булгакаў і інш.), выступаючы ў легальных часо-пісах «Новое слово» (1894—97), «Жнзнь» (1897—1901), «Начало» (1899) і інш., выкарыстоўвалі палажэнні мар-ксісцкай эканам. тэорыі для абгрунта-вання развіцця капіталізму ў Расіі як прагрэсіўнай з’явы, але адмаўлялі ці рэ-візавалі марксісцкую рэв. тэорыю. Яны выступалі супраць самадзяржаўя, за дэ-макр. свабоды, развівалі ліберальныя тэорыі сац. рэфармавання капіталіст. грамадства. У сярэдзіне 1890-х г. разам з сацыял-дэмакратамі змагаліся супраць народніцтва і інш. тэорый, якія адмаў-лялі капіталіст. шлях развіцця Расіі. 3 канца 1890-х г. перайшлі ад марксізму да лібералізму, іх лідэры сталі ядром паргыі кадэтаў.
ЛЕГАр (Lehar) Ферэнц Франц (30.4. 1870, г. Комарам, Венгрыя — 24.10. 1948), венгерскі кампазітар, дырыжор. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1888, клас АБеневіца). 3 1888 скрьшач у тэатр. аркестрах Будапешта і Вены, ваен. капельмайстар. 3 1902 дырыжор венскага т-ра «Ан дэр Він». Адзін з зас-навальнікаў т. зв. новай венскай аперэ-ты. Яго музыка адметная лірычнай ін-танацыйнасцю, заснаванай на спалу-чэнні венг., рум., аўстр. і слав. элемен-таў. Пашырыў рамкі класічнай аперэты, наблізіў яе да камічнай оперы і зін-
182 ЛЕГАТ
гшпілю. Аўгар больш за 30 аперэт. Найб. вядомыя «Вясёлая ўдава» (1905), «Цыганскае каханне» (1910), «Фраскіта» (1922; усе паст. Дзярж. т-рам муз. каме-дыі Беларусі адпаведна ў 1978, 1974, 1984), «Граф Люксембург» (1909). Ся-род інш. твораў: опера «Зязюля» (паст. 1896); сімф. паэма для голасу з арк. (1917); канцэрты для скрыпкі з арк.; са-наты для скрыпкі і фп.; маршы, валь-сы, песні; музыка да драм. спектакляў.
ЛЕГАТ (ад лац. legatus пасол), 1) у Ста-ражытным Рыме прызначаны сенатам пасол ці ўпаўнаважаны, які выконваў паліт. даручэнне. У перыяд позняй рэс-публікі Л. наз. памочнікаў палкаводцаў і намеснікаў у правінцыях. Пры Юлію Цэзару Л. камандавалі легіёнамі. У час імперыі Л — намеснікі ў імператарскіх правінцыях, валодалі консульскай ула-дай. 2) Л. п а п с к і — тытул вышэй-шага дыпламат. прадстаўніка папы рымскага. Упершыню сталі прызначац-ца ў 6 ст. У каталіцкай царкве існуе не-калькі відаў Л. 3) У грамадз. праве Л.— завяшчальная адмова (лац. legatum), ус-кладанне на спадчанніка паводле завя-шчання выканання якіх-н. абавяза-цельстваў на карысць якіх-н. асоб.
ЛЕГАТ Мікалай Густававіч (27.12.1869, Масква — 24.1.1937), расійскі артыст балета, педагог, балетмайстар. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1888), выкладаў у ім у 1896—1914. 3 1888 вя-дучы класічны танцоўшчык, з 1910 гал. балетмайстар Марыінскага т-ра. Вало-даў бездакорнай тэхнікай і акцёрскім дараваннем. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Базіль («Дон Кі-хот» Л.Мінкуса), Жан дэ Брыен («Рай-монда» А.Глазунова), Арлекін, Лука («Арлекінада», «Чароўная флейта» РДрыга), Франц («Капелія» Л.Дэліба). 3 1922 у эміграцыі. Выкладаў у трупе Рускі балет Дзягілева (1925—26). Ад-крыў школу ў Лондане (1923). Сярод вучняў: Т.Паўлава, М.Фокін, Т.Карсаві-на, М.Нжынскі. А.Ваганава, Ф.Лапухоў, М.Фантэйн і інш. Аўтар кн. «Апавядан-не пра рускую школу» (1932), альбома «Рускі балет у карыкатурах» (1903, з СЛегатам).
Літ.. Красовская В.М. Русскнй ба-летный театр начала XX в. [Ч. 1]. Хореогра-фы. Л., 1971; Кшесннская М. Воспо-ммнанмя. М., 1992.
ЛЕГАТОВІЧ Ігнат Сямёнавіч (10.8.1796, в. Малая Капліца Гродзенскага р-на — 10.10.1867), бел. і польскі паэт, педагог. Скончыў дамініканскую школу ў Грод-не, Віленскі ун-т (1817). У 1817—39 выкладаў лац. мову і л-ру ў Мінскай гімназіі, у 1839—46 інспектар пав. ву-чылішчаў у Лепелі, Полацку, Вількамі-ры. Страціўшы зрок, пакінуў службу і пасяліўся ў Мінску. Вядомы яго адзіны бел. верш антыпрыгонніцкага зместу «Скажы, вяльможны пане...», за надру-
каванне якога віленскі альманах «Bojan» («Баян», 1838) быў канфіскава-ны. Аўтар навук. працы «Даследавапне пра лісты» (1817), кніг на польскай мо-ве «Эпіграмы» (Вільня, 1848), дыдак-тычных двухрадковых максімаў «Апаф-тэгмы» (Вільня, 1854), павучальных кніг для дзяцей і юнацтва. Вядомы і як бібліёграф, выдавец гіст.-літ. помнікаў, перакладчык, збіральнік афарызмаў. Меў багаты кнігазбор з унікальнымі выданнямі. Сябраваў з В.Дуніным-Марцінкевічам.
Те.: У кн.: Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай. Мн., 1998. Г.В.Кісялёў. ЛЕІТЕМАГЛАБІН, легаглабін, складаны бялок — гемапратэід. Гем малекулы Л. сінтэзуюцца клубеньчыка-вымі бактэрыямі, што жывуць у сімбіё-зе з бабовымі раслінамі, а бялковая час-тка (глабін) —г клеткамі раслін. Надас чырв. афарбоўку каранёвым клубеньчы-кам бабовых раслін, якія актыўна фік-суюць атмасферны азот.
ЛЕГЁНДА (лац. legenda літар. тое, што трэба прачытаць), фальклорны і літара-турны жанр, у аснове якога фантаст. падзея або герой падаюцца як сапраў-дныя. Рэальныя падзеі ў Л. пераплята-юцца з фантастычнымі. У параўнанні з паданнем, дзе расказваецца толькі пра мінулае, якое яшчэ помніцца, Л. менш ахоплівае гіст. і быт. абставіны дзеяння. Калі ў Л. свабодна развіваецца маст. выдумка, яна збліжаецца з казкаю. Па-дзяляюцца Л. на касмаганічныя, тапані-мічныя, этыялагічныя, этнаганічныя, зааганічныя, рэлігійныя (апакрыфіч-ныя), гіст., сац.-утапічныя і інш.
Спачатку Л. — жыціе святога. Першы зб. лац. хрысціянскіх Л. «Залатая легенда» (13 ст.) перакладзены потым на многія мовы. Паступова назва пашыралася на ўсе мараль-на-павучальныя рэліг. апавяданні, якія фан-тастычна тлумачаць падзеі на падставе нар. рэлігійных, гіст., сац.-утапічных, этычных і інш. поглядаў. Самыя стараж. Л. касмаганіч-ныя — пра стварэнне сусвету, Зямлі, Сонца, зорак і інш. У іх усё стварае Бог, дзейнічае д’ябал (загіісы Е.Раманава, У.Дабравольскага, М.Федароўскага, АСержпутоўскага і інш.). Эгыялагічныя Л. фантастычна тлумачаць па-ходжанне жывёл; тапанімічныя — узнікненне гарадоў, вёсак, рэк, азёр, урочышчаў і іх наз-ваў; этнаганічныя — паходжанне народаў, плямён і інш. Шмат Л. пра вандроўкі Хрыс-та, святых. Гіст. Л. ■— пра важныя гіст. па-даеі, ввдомых асоб (Пятра I, каралёў Саса, Панятоўскага, вайну 1812 і інш.) Выкрыццё сац. несправядлівасці —. асн. змест сац.-ута-пічных і быт. Л. Самы пашыраны сюжэт Л.— «Мадэй» (апубл. 43 польскія, 8 рус., 6 бел. тэкстаў) — дараванне грахоў вял. грэшніку за забойства жорсткага прыганятага.
Літ. Л. часта грунтуюцца на фалькл. сюжэтах. Сюжэты, матывы і вобразы Л. выкарыстоўвалі І.В.Гётэ, А.Пушкін, М.Някрасаў, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, У.Караткевіч і інш.
Публ.: Р о м а н о в Е.Р. Белорусскнй сборнмк. Вып. 4. Внтебск, 1891; Добро-вольскнй В.Н. Смоленскнй этнографн-ческпй сборннк. Ч. 1. СПб., 1891; Ш е й н П.В. Матерналы для нзученмя быта н языка русского населення Северо-Западного края Т. 2. СПб., 1893; Federowski М. Lud biaioruski na Rusi Litewskiej. T. 1—2 Krakow, 1897—1902; Сержпутовскнй A.K.
Сказкн н рассказы белорусов-полешуков. СПб., 1911; Я го ж . Казкі і апавяданні бе-ларусаў з Слуцкага павета. Мн., 1926; Яго ж. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930; Леіенды і паданні. Мн., 1983; А ф а н а с ь е в АН. Народные русскне ле-генды. Новоснбярск, 1990; Легендн та пере-казн. Кйів, 1985.