Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЕЙКАЦЫТЫ (ад грэч. leukos белы + kytos клетка), белыя крывяныя к л е т к і, бясколерныя шарападобныя клеткі крыві і лімфы пазваночных жы-вёл і чалавека. Маюць ядры, самастой-на рухаюцца (могуць і супраць цёку крыві), выконваюць пераважна ахоўную функцыю. Адрозніваюць Л. зярніс-тыя — гранулацыты (базафілы, нейтра-філы, эазінафілы) і незярністыя — агра-нулацыты (лімфацыты, манацыты). Ма-юць агульнае паходжанне з эрытрацы-тамі і трамбацытамі. У 1 л крыві зда-ровага чалавека 3,8—9 х 109 Л. Фун-кцыянуюць у тканках арганізма: зні-шчаюць мікраарганізмы, змярцвелыя клеткі, прадукты распаду і інш. (гл. Іму-нітэт). А.С.Леанцюк.
ЛЕЙКЕМІЯ, тое, што лейказ.
ЛЕЙКІН Мікалай Аляксандравіч (19.12. 1841, С.-Пецярбург — 19.1.1906), рускі пісьменнік-гумарыст, журналіст. Ву-чыўся ў Пецярбургскім рэфарматарскім вучылішчы (1853—58). Друкаваўся з 1860. Асн. тэма шматлікіх апавяданняў, нарысаў, сцэнак, п’ес, аповесцей, рама-наў — норавы пецярбургскага купецтва і чыноўніцтва, асн. жанр — сцэнкі. На-ват яго раманы («Стукін і Хрустальні-каў. Банкавая эпапея», 1886; «Сатыр і німфа», 1888, і інш.) уяўляюць сабой шэраг сцэн, звязаных агульнасцю геро-яў і фабулы. У 1881—1905 — рэдактар-выдавец гумарыстычнага час. «Оскол-кл», у які прыцягнуў многіх б. супра-цоўнікаў час. «Нскра* і А.Чэхава.
Тв:. Повестн, рассказы н драматнческне сочннення. Т. 1—2. СПб., 1871.
ЛЕЙКОЗ (ад грэч. leucos белы), б е -лакроўе, лейкемія, пухліннае захворванне крывятворнай тканкі ў жы-вёл і чалавека, пры якім пашкоджваюц-ца касцявы мозг, лімфатычныя вузлы, селязёнка, кроў і інш. Апісаны Р.Вірха-вым (1845). Адрозніваюць Л. вострыя і хранічныя. Вострыя падзяляюцца на мі-эла-, лімфа-, мона-, эрытрабластавыя і інш.; хранічныя — на міэлалейкоз, міэ-лафіброз, лімфалейкоз, эрытрамію, тромбацытамію і інш. Прыкметы Л.: малакроўе, слабасць, хуткая стамляль-насць, павелічэнне селязёнкі, печані, лімфатычных вузлоў, боль у касцях, бластоз крыві і парушэнне абмену рэ-чываў. Лячэнне — аўта- і алатранс-плантацыя касцявога мозга. Я.П Іваноў ЛЕЙКбМА, тое, што бяльмо.
ЛЙНА (Leino; сапр. Л ё н б у м; Lon-nbohm) Эйна (6.7.1878, г. Палтама, Фінляндыя — 10.1.1926), фінскі пісь-меннік. Вучыўся ў Хельсінкскім ун-це. Першыя зб-кі («Сакавіцкія песні», 1896, і інш.) створаны пад уплывам па-эзіі Т.Гейнэ. Пад уздзеяннем эстэтыкі неарамантызму напісаны зб-кі «Зімовая ноч» (1905), «Замаразкі» (1908), балады «Песні Халкі» (т. 1—2, 1903—16), рама-ны «Туамас Вітыка» (1906) і «Яна Рэн-цю» (1907). Дэкадэнцкія ўплывы пра-явіліся ў тэтралогіі «Нявольнік» (1911— 13). У аповесці «Мядовая лапа» (1914) бунтарскія настроі, у зб-ках «Эолава ар-
фа» (1919), «Калі цвіце бэз» (1920) песі-містычныя і трагічныя матывы. Рэфар-матар традыц. фін. драматургіі (цыклы п’ес «Маскі», 1905—11; «Калевала на сцэне», 1911) Аўтар аўтабіягр. рамана «Ілюстраваная кніга майго жыцця» (1925). На бел. мову асобныя вершы Л. пераклаў Я.Лапатка.
Тв.: Рус пер — Нзбраннос. М.; Л„ 1959; У кн.: Поэзня Фмнлянднн. М., 1962.
Л.П.Баршчэўскі.
ЛЁЙПЦЫГ (Leipzig), горад на У Гер-маніі, у зямлі Саксонія, на р. Вайсе-Эльстэр. 490,9 тыс. ж. (1994). Важны прамысл., гандл., навук. і культ. цэнтр. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш-буд., у тл. станкабудаванне, вытв-сць с.-г. і тэкст. машын, абсталявання для паліграф., хім., харч. прам-сці; вытв-сць пластмас, гумава-тэхн. вырабаў, лакаў і фарбаў; паліграф., тэкст., швейная, пушніна-футравая, харчасмакавая, ды-вановая. Цэнтр кнігадрукавання (з 15 ст.). Месца правядзення штогадовых міжнар. кірмашоў, у т.л. кніжных (з 1954), кінафсстываляў, пушных аўкцыё-наў. Саксонская АН. Лейпцыгскі універ-сітэт. Ін-т геаграфіі і геаэкалогіі. Ня мецкая бібліятэка. Сімф. аркестр Ге-вандхаўз, хор хлопчыкаў «Таманерхор» (з 13 ст., яго кантарам быў І.С.Бах), кансерваторыя, оперны т-р. Музеі: вы-яўл. мастацтва, этнаграфіі, маст. рамёс-тваў, гісторыі горада, Германскі музей кнігі і пісьменнасці. У гіст. цэнтры го-рада — цэрквы і інш. будынкі 13—18 ст. Манумент Бітвы Народаў (1913).
3 900 паселішча прыбалтыйскіх славян (наз. Ліпск), пазней каланізаваны немцамі. Як Л. згадваецца каля 1017. Каля 1165 атры-маў rap правы, пачалося правядзенне кірма-шоў. У 1409 засн. ун-т. У 1519—39 адзін з цэнтраў рэліг. Рэфармацыі ў Германіі. 3 1-й пал. 19 ст. індустрыялізаваны (тэкст. вьгтв-сць і інш.). У час напалеонаўскіх войнаў каля Л. адбылася Лейпцыгская бітеа 1813. У 1843 у Л. засн. першая ў Германіі кансервато-рыя. У 1830 і 1848 адзін з цэнтраў рэв. руху ў Германіі, у 1860-я г. — пач. 20 ст. адзін з цэнтраў герм. рабочага руху. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыстаў туг адбыўся Лейпцыгскі працэс 1933. У 2-ю сусв. вайну значна разбураны. У.Я .Калаткоў (гісторыя).
ЛЁЙПЦЫГСКАЯ БІТВА 1813, бітва народаў пад Лейпцыгам, адна з вырашальных бітваў у час напа-леонаўскіх войнаў (кампанія 1813). Ад-былася 16—1910.1813 каля г. Лейпцыг (Германія) паміж саюзнымі прускімі, аўстр., рас. і швед. войскамі (300-—316 тыс. чал., больш за 1,3 тыс. гармат) і арміяй Напалеона / (каля 190—200 тыс. французаў, палякаў, саксонцаў, італьян-цаў, бельгійцаў, галандцаў; 700 гармат). 16 кастр. адбыліся ўзаемныя малавыні-ковыя атакі па.між войскамі Напалеона і Багемскай арміяй саюзнікаў (133 тыс. чал.), бакі страцілі па 30 тыс. чал. 17 кастр. баёў не было. 18 кастр. Напалеон намагаўся адцясніць войскі кааліцыі і адкрыць сабе дарогу для адыходу, але моцны ўдар саюзнікаў з Пд, У і Пн прымусіў яго вярнуцца ў Лейпцыг, ад-куль ён ноччу 19 кастр. пачаў адыхо-дзіць на 3 па адзіным уцалелым мосце. Пакінуты Напалеонам у ар’ергардзе
ЛЕЙТЭ 191
корпус ЮЛанятоўскага, які стрымліваў наступаючых, быў амаль увесь знішча-ны, пры ўзрыве моста праз р. Вайсе-Эльстэр загінуў і Панятоўскі. Страты арміі Напалеона склалі 40 тыс. чал. за-бітымі і параненымі, 20 тыс. палонны-мі, 325 гармат, саюзнікаў — 45—50 тыс. чал. (22 тыс. расійскіх, 14 тыс. прускіх, 9 тыс. аўстр. вайскоўцаў). Паз-ней рэшткі франц. арміі (60 тыс. чал.) адышлі за Рэйн. У выніку Л.б. ад франц. панавання вызвалена Германія, Францыя пазбавілася тэр. заваёў у Еў-ропе. У 1913 у Лейпцыгу ўзведзены Ма-нумент Бітвы Народаў.
Літ:. Поход русской армнн протмв Напо-леона в 1813 г н освобожденне Германнн Сб. док. М., 1964; Освободательная война 1813 г. протнв наполеоновского господства. М., 1965. В.А Юшкевіч.
ЛЕЙІІЦЫГСКІ ІІРАЦЙС 1933, судовы працэс супраць камуністаў у г. Лейпцыг (Германія) 21.9—23.12.1933. Адбыўся пасля прыходу да ўлады ў Германіі На-цыянал-сацыялісцкай партыі, кіраўніц-тва якой (Г.Герынг і інш.) з мэтай пра-вакацыі арганізавала падпал будынка рэйхстага ў Берліне ноччу 27.2.1933, каб абвінаваціць у гэтым апазіцыйную Ка-муніст. партыю Германіі (КПГ) і раз-гарнуць супраць яе рэпрэсіі. На месцы здарэння быў арыштаваны галандскі беспрацоўны Ван дэр Любе, па абвіна-вачанні ў саўдзеле ў падпале — кіраў-нік фракцыі КПГ у рэйхстагу Торглер, а таксама балг. камуністы Г .Дзімітроў, Б.Папоў і В.Танеў, якія знаходзіліся ў Германіі. Нацысцкая правакацыя вы-клікала хвалю пратэстаў у свеце; ство-раная вядучымі юрыстамі свету Між-нар. следчая камісія на «контрпрацэсе» ў Лондане (вер. 1933) даказала, што рэйхстаг падпалілі герм. нацысты. У гэ-тых умовах, а таксама дзякуючы пра-моўніцкаму таленту Дзімітрова, які да-казаў ілжывасць прад’яўленага яму абві-навачання, усе падсудныя (акрамя пры-гаворанага да пакарання смерцю Ван дэр Любе) былі апраўданы «за адсутнас-цю доказаў».
Літ:. Процесс о поджоге рейхстага н Геор-гнй Днмнгров: Док.: В 3 т. Т. 1—2. М., 1981—88; Днмнтров Г. Лейпцмгскнй процесс: Речн, пнсьма н документы. 2 нзд. М., 1984. УЯ.Калаткоў ЛІЙПЦЫГСКІ УНІВЕРСІТЙТ, адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Гер-маніі. Засн. ў 1409 у г. Лейпцыг. У гады фаш. дыктатуры (1933—45) ун-т быў закрыты. У 1946 аднавіў работу. Ф-ты: права, тэалогіі, гіст., філал., адукацыі, мастацтва і ўсходніх дысцыплін, біял., вет., мед., эканам., сац. навук і філасо-фй, матэматыкі і камп’ютэрных дыс-цыплін, фармацэўтычных дысцыплін і псіхалогіі, хіміі і мінералогіі, фізікі і на-вук аб Зямлі. У 1995 у Л.у. больш за 18,5 тыс. студэнтаў. Пры ун-це працу-юць ін-ты, лабараторыі, н.-д. ўстановы, б-ка (з 1543; больш за 4,2 млн. тамоў), музеі (муз. інструментаў, медыцыны і прыродазнаўства, стараж. свету, егіггга-логіі, манет і манускрыптаў), бат. сад, радыёстанцыя. У розны час у ім вучылі-ся У. фон Гутэн, Т.Мюнцэр, Г.В.Лей-
бніц, Г.Э.Лесінг, ДМ.Радзішчаў, І.В./е-тэ, І.Г.Фіхтэ., Ф.Шлегель, В.Р.Вагнер, Ф Ніцшэ і інш.; выкладалі К.Людвіг (у яго лабараторыі працаваў Х.П.Паўлаў), А.В.Кольбе, В.Вунт, В.Ф.Оствальд і інш. В.М.Навумчык.
ЛЕЙТМАН Леў Мееравіч (23.3.1896, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. — 20.9.1974), бел. графік, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Вучыўся ў Віцеб-скай школе-майстэрні Ю.Пэна. Выкла-даў у Віцебскім (1931—41) і Мінскім (1947—58) маст. вучылішчах. Працаваў пераважна ў тэхніцы акварэлі. Ствараў пейзажы, партрэты, нацюрморты, у тэ-матычных работах адлюстроўваў ін-дустр. тэму. Аўтар лірычных, тонкіх па-водле колеру пейзажаў «Дажджлівы дзень. Дзвіна» (1934), «Вясна» (1939), «Зіма» (1942), «Чырвоныя дахі», «Вёска Серада» (абодва 1943), «Старадаўняя альтанка», «Цішыня» (абодва 1945), краявідаў Мінска («Мінская ўскраіна», 1945; «Ля таполі Янкі Купалы», 1957, і
Л.Лейтман. Мала-дзёжная брыгада за работай. 1950.
інш). Сярод ініп. твораў: серыі акварэ-лей «Жанчыны на вытворчасці» (1930-я г.), «Абарончыя збудаванні пад Мас-квой» (1942), «Новыя абрысы гарадоў Беларусі» (1950-я г.), акварэль «Мала-дзёжная брыгада за работай», партрэты Л.С.Дуброўскай (абодва 1950), М.П.Кір-пічковай (1951), М.Г.Берасцевіч (1962), будаўніцы (1970), настаўніцы («Першага верасня», 1971) і інш.
Літ.: Арава Э.В. Л.М.Лейтман. Мн., 1976.
ЛЕЙТМАТЫЎ (ням. Leitmotiv літар. вя-дучы матыў), 1)у літаратуры — асноўная думка, сюжэтна-тэматычны кірунак, ідэйна-эмацыянальны тон, стылявая дамінанта творчасці пісьмен-ніка ці асобнага гвора. Напр., рамант. ўзвышэнне свабодалюбівых імкнен-няў — Л. дакастр. творчасці Я.Купалы; сцвярджэнне харасіва духоўнасці — Л. паэзіі М.Багдановіча. Л. можа быць ха-рактэрны для асобнага стылю ці кірун-ку. Напр., разрьіў паміж ідэалам і рэча-існасцю — філасофскі Л. л-ры раман-тызму. Канкрэтна гіраяўляецца Л. у сю-жэце, дэталі, што паўтараецца і вар’іруецца ў творчасці (творы) пісь-