Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛЕЛЬЧЫЦКІ РАЁН На ПдЗ Гомель-скай вобл. Утвораны 17.7.1924, у 1962 ліквідаваны, у 1965 адноўлены. Пл. 3,2 тыс. км2. Нас. 31,3 тыс. чал. (1998), га-радскога 30%. Сярэдняя шчыльн. 10 чал. на 1 км2. Цэнтр — г.п. Лельчыцы.
ЛЕЛЬЧЫЦКІ РАЁН І.Столінскі р-н
Уключае 72 сельскія нас. пункты, 14 сельсаветаў: Астражанскі, Бараўскі, Буй-навіцкі, Букчанскі, Глушкавіцкі, Грабя-нёўскі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Лель-чыцкі, Мілашавіцкі. Сіманіцкі, Стадо-ліцкі, Тонежскі, Ударненскі. Раён па-цярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, б.ч. яго тэрыторыі забруджана ра-дыенуклідамі. 2 вёскі адселены.
Тэр. раёна размешчана ў межах Ма-зырскага Палесся і Прыпяцкага Палесся. Паверхня пласкахвалістая, 70% тэрыто-рыі на выш. 120—150 м, найвыш. пункт 167 м (за 2 км на ПдЗ ад в. Запя-сочнае). Карысныя выкапні: буры ву-галь, торф, буд. (Глушкавіцкае радові-шча будаўнічага каменю) і абліцовачны камень граніт (радовішча Кар’ер Надзеі каля в. Глушкавічы), каалін, гліны, су-глінкі, пяскі шкловыя і фармовачныя. Сярэдняя т-ра студз. -5,8 °C, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 546 мм за год. Веге-тац. перыяд 199 сут. Найб. рэкі: Убарць з Каросцінкай, Свінавод, Сцвіга з пры-токам Плаў. Буйнейшыя меліярац. ка-налы: Жмурненскі, Братухінскі, Валаў-скі. Пераважаюць глебы тарфяна-балот-ныя (39,1%), дзярнова-падзолістыя за-балочаныя (32,5'%), дзярнова-падзоліс-тыя (16,7%). Пад лесам 68% тэрыторыі, з іх 24% — штучныя насаджэнні (хвоя, дуб). Найб. лясістасць на 3 раёна. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, дубо-выя, трапляюцца чорнаальховыя, яло-выя, таполевыя, асінавыя, грабавыя і інш. Балоты займаюць 34,5 тыс. га, найб. Тапілаўскае балота і Кандаль-Яло-вец-Вольхава. У раёне частка нац. парку Прыпяцкі; заказнікі: рэсп. значэння — біял. Букчанскг. мясц. значэння гідрала-гічныя Берын, Заручэўе, Засадзішча, Лахніцкае, Лельчыцкае, Лугавое, Ман-чыцы, Невіца, Рэчыца, Тапілаўскае; помнікі прыроды рэсп. значэння: дуб у Данілевіцкім лясніцтве; выхад на павер-хню крышт. парод каля в. Глушкавічы. Зона адпачынку Чырвонабярэжжа. На левабярэжжы р. Убарць рэлікгавы хмызняк пантыйскай азалеі (жоўтага рададэцдрану).
Агульная пл. с.-г. угоддзяў 50 тыс. га, з іх асушаных 26,8 тыс. га. На 1.1.1999 у раёне 19 калгасаў, 3 саўгасы, 4 фермер-скія гаспадаркі. Асн. галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлага-доўля, пашыраны пасевы збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыем-ствы харч. (масла, сыр, кансервы) і буд. матэрыялаў прам-сці. У в. Глушкавічы друзавы з-д (кар’ер «Сялянская ніва») і кар’ер «Глушкавічы» Мікашэвіцкага ка-менеапрацоўчага з-да. Тэр. раёна пера-сякаюць аўтадарогі Мазыр—Лельчы-цы—Глушкавічы, Тураў—Лельчыцы— Славечна. У раёне 17 сярэдніх, 11 база-вых, 11 пач., 1 муз., 1 маст. школы, прафес.-тэхн. вучылішча, 23 дашколь-ныя ўстановы, 22 клубы, 18 дамоў куль-туры, 33 б-кі, 5 бальніц, 1 паліклініка, 1 амбулаторыя, 29 фельч.-ак. пунктаў. Помнік архітэктуры: драўляная царква (18 ст.) у в. Прыбалавічы. Выдаецца газ. «Светлае жыццё». Г.С.Смалякоў.
ЛЕЛЬЧЫЦЫ, гарадскі пасёлак, цэнтр Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл., на
р. Убарць. За 215 км ад Гомеля, 67 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы— Оўруч. Аўтадарогамі злучаны з Мазы-ром, Туравам, Глушкавічамі. 9,4 тыс. ж. (1998).
Вядомы з 16 ст. як сяло Мазырскага пав. Кіеўскага, з 1569 — Мінскага ваяв. ВКЛ. 3 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці ў Мазыр-скім пав. 3 1863 мястэчка, прыватнае ўладан-не. У 1874 было 6 вадзяных млыноў, карчма. У 1886 — 425 ж., 67 даароў, валасное праў-ленне, царква, школа, сінагога, яўр. малітоў-ная школа. У 1897 — 890 ж., у 1909 — 1216 ж., 170 двароў. У 1919—20 у Гомельскай губ., з 1921 у Мазырскай акрузе. 3 17.7.1924 цэнтр Лельчыцкага раёна. 3 27.9.1938 — rap. пасёлак Палескай вобласці. 3 23.9.1941 да 23.1.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Л. і раёне 2148 чал. У ноч на 26.11.1942 пар-тыз. злучэнне С.АКаўпака пры ўдзеле Ельс-ката партыз. атрада разграміла ў Л. варожы гарнізон. 3 1954 у Гомельскай вобл. У 1962— 65 у Мазырскім р-не. У 1972 — 5,4 тыс. ж.
Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, харч. прам-сці, 2 сярэднія школы, шко-ла мастацтваў, 5 дашкольных устаноў, 2 б-кі, Лельчыцкі краязнаўчы музей. Дом
Лельчыцы. Забудова вуліцы Перамогі.
культуры, кінатэатр, бальніца. Касцёл прасвятога сэрца Ісуса і Дзевы Марыі з Фацімы (1999). Брацкая магіла членаў аператыўнай групы ЦК ВЛКСМ, лёт-чыкаў і партызана; магіла ахвяр фашыз-му В.М.Князева. ЛЕЛЮКІ, вёска ў Іўеўскім р-не Гро-дзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 16 км на ПдУ ад г.п. Іўе, 164 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Юрацшікі. 387 ж., 138 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія за-гінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЛЕЛЮШФНКА Дзмітрый Данілавіч (2.11.1901, с. Новакузняцоўка Зерна-градскага р-на Растоўскай вобл., Ра-сія — 20.7.1987), савецкі военачальнік. Ген. арміі (1959). Двойчы Герой Сав. Саюза (1940, 1945), Герой Чэхаславакіі (1970). У арміі з 1919. Удзельнік гра-мадз. вайны. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1949). 3 1925 у кав. часцях, потым у бранятанк. войсках. Удзельнік паходу сав. войск у Зах. Беларусь (1939), сав.-фінл. вайны
1939—40. У Вял. Айч. вайну камандзір механіз. і стралк. карпусоў, з кастр. 1941 камандуючы 5, 30, 1, 3-й гв., з 1944 — 4-й танк. арміямі. 3 1945 на ка-мандных пасадах у Сав. Арміі. У 1960— 64 старшыня ЦК ДТСААФ.
ЛЁЛЯКАІІАДбБНЫЯ (Caprimulgifor-mes), атрад птушак, 5 сям., 93 сучасныя і 8 выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных раёнаў, найб. — у тропіках. На Беларусі 1 від — ляляк звычайны (Caprimulgus europaeus). Жыве парамі ў лясах, пера-важна хваёвых. Начная птушка. Нар. назвы начніца, лежань. Пуэртарыканскі ляляк (С. noctitherus) — у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. леляка звычайнага да 29 см, маса да 100 г. Апярэнне мяккае, рыхлае, буравага-шэрае, стракатае. Крылы і хвост доўгія. Дзюба кароткая, рот шырокі, абкружаны доўгімі шчацінкападобнымі пёрамі. Вочы вялікія. Ногі кароткія, слабыя. Корміцца на-сякомымі. Нясе 3 яйцы.
Да арт. Лелякападобныя. Ляляк звычайны.
ЛЕМ (Lem) Станіслаў (н. 12.9.1921, г. Львоў, Украіна), польскі пісьменнік; майстар навук. фантастыкі. Чл. Польс-кай АН у Кракаве (1994). Вучыўся ў Львоўскім мед. ін-це (1939—41), скон-чыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1948). Друкуецца з 1946. У шматлікіх творах у жанры чавук.-філас. фантастыкі (рама-ны «Астранаўты», 1951; «Дзённік, зной-дзены ў ваннай», «Салярыс», абодва 1961, апошні экранізаваны ў 1972, рэж. А.Таркоўскі; «Голас Неба», 1968; «Нас-марк», 1976; «Мір на зямлі», «Фіяска», абодва 1987, і інш.) разглядае ролю вы-находніцтваў у лёсе чалавецтва, узнімае праблемы маральнай адказнасці чалаве-ка за вынікі сваіх дзеянняў. Аўгар дэ-тэктыўнага («Следства», 1959) і аўтабі-ягр. («Высокі замак», 1966) раманаў, зб-каў навук-фантаст. апавяданняў «Сезам» (1954), «Зорныя дзённікі» (1957), «Уварванне з Альдэбарана» (1959), «Кніга робатаў» (1961), «Казкі робатаў» (1964), «Кіберыяда», «Паля-ванне» (абодва 1965), «Апавяданні пра пілота Піркса» (1968), «Бяссонніца» (1971). Яго проза адметная драматыз-мам калізій, глыбокім псіхалагізмам, багаццем палітры камічнага. Выдаў фі-лас.-сацыялагічныя даследаванні «Дыя-логі» (1957), «Сума тэхналогіі» (1964), філас.-літаратуразнаўчыя працы «Філа-
софія выпадку» (1968), «Фантастыка і футуралогія» (т. 1—2, 1970), літ. нары-сы. На бел. мову асобныя творы Л. пе-ракладаў М.Валошка. Дзярж. прэмія Польшчы 1976.
Тв.\ Бел. пер. — Прыгоды Піркса: Апавя-данні. Мн., 1992; Салярыс. Мн., 1994; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—2. Мн., 1992; Собр. соч.: В 10 т. Т. 1—5. М„ 1992—94.
Літ.: Beres S. Rozmowy ze Stanislawem Lemem. Krakow, 1987; Lem w oczach krytyki swiatowej. Krakow, 1989. Е.А.Лявонава.
ЛЕМА (грэч. lemma) y матэматы-ц ы, дапаможнае сцвярджэнне, якое ўжываецца пры доказе адной ці некаль-кіх тэарэм. Уведзена стараж.-грэч. геа-метрамі; асабліва часта сустракаецца ў Архімеда.
ЛЕМАН, франц. назва Жэнеўскага возе-ра
ЛЕ-МАН (Le Mans), горад на ПнЗ Францыі, на р. Сарта. Адм. ц. дэпарта-мента Сарта і гал. горад гіст. вобл. Мэн. 148 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўта-дарог. Прам-сць: аўта- і авіябуд., тэлеві-зійная, тэкст., хімічная. Маст. музей. Раманскі сабор (11—12 ст) і цэрквы (10—14 ст.).
ЛЁМАН (Lehmann) Лілі (24.11.1848, г. Вюрцбург, Германія — 17.5.1929), ня-мецкая спявачка (каларатурнае, пазней драм. сапрана). Вучылася ў маці, опер-най спявачкі М.Т.Лёў. 3 1865 салістка Часовага т-ра ў Празе, з 1869 у Берлін-скай прыдворнай оперы. Сябравала з Р Вагнерам, удзельнічала ў першым поўным выкананні яго тэтралогіі «Пяр-сцёнак нібелунга» ў Байройце. У 1886— 90 гастраліравала ў ЗША. У яе рэперту-ары было 170 партый, у т.л.: Ваглінда, Брунгільда, Артруда, Ізольда («Золата Рэйна», «Валькірыя» і «Зігфрыд», «Ла-энгрын», «Трыстан і Ізольда» Вагнера), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Норма («Норма» В.Беліні), Аіда («АІда» Дж.Вердзі). Вядома як вак. педагог; ся-род вучняў В.Урсуляк. Аўтар аўтабіягр. кніг «Маё мастацтва спеваў» (1902), «Мой пшях» (1913) і інш.
ЛЕМАН (Lehmann) Лотэ (27.2.1888, г. Перлеберг, Германія — 26.8.1976), ня-мецкая спявачка (лірыка-драм. сапра-на). Вучылася ў Берлінскай вышэйшай школе музыкі. 3 1910 салістка Гамбург-скай, з 1914 — Венскай дзярж. опер. У 1924—38 у т-ры «Ковент-Гардэн» у Лондане. 3 1930 выступала ў ЗША як оперная (у 1934—45 у т-ры «Метраполі-тэн-опера») і камерная спявачка. Адна з буйнейшых выканальніц гал. партый у операх Р.Вагнера («Золата Рэйна», «Пярсцёнак нібелунга», «Лаэнгрын», «Тангейзер») і Р.Штрауса («Арабела», прысвечана Л.; «Арыядна на Наксосе», «Жанчына без ценю», «Інтэрмецца», «Кавалер ружы»), 3 інш. партый: Ганна («Віндзорскія свавольніцы» О.Нікалаі), Леанора («Фідэліо» Л.Бетховена). 3 1951 выкладала.
ЛЕМАНСКАЯ РЭСПУБЛІКА (Republi-que Lemanique), дзяржава на тэр. канто-на Во ў Швейцарыі (цэнтр — г. Лаза-
ЛЕМЕР 197
на), якая існавала з 24.1 да 12.4.1798. Абвешчана на сходзе прадстаўнікоў гар. і сельскіх камун. 9.2.1798 сход у Лазане прыняў канстытуцыю Л.р. на ўзор франц. канстытуцыі 1795; носьбітам су-верэнітэту абвяшчаўся народ, ліквідава-ны каставасць і феад. правы, прадастаў-лены дэмакр. свабоды. Пасля ўзнікнен-ня Гельветычнай рэспублікі. Л.р. ўвай-шла ў яе склад як кантон Леман.