• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Упершыню ўпамінаецца ў 1568 у іірывілеі Жыгімонта Аўгуста кн. Юрыю Алелькавічу на заснаванне мястэчка. У ім названы і тапонім будучага нас. пункга — Ленін. У 1582 мяс-тэчка перайшло да кн. Аляксандра Алелькаві-ча. 3 17 ст. ва ўладанні Радзівілаў, з пач. 19 ст. — Вітгенштэйнаў. 3 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1863 адкрыта аднакласнае нар. вучылішча. У 1886 — 437 ж., 79 двароў, у 1908 — 1019 ж., 196 двароў. У 1922—39 у складзе Поль-шчы, цэнтр Ленінскай гміны Палсскага ваяв. 3 12.10 1940 rap. пасёлак, у 1940—50 цэнтр Ленінскага раёна Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 6.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Л. і раёне 4474 чал.; у жн. 1942 акупанты расстралялі ў Л. каля 2 тыс. чал., у лют. 1943 у час карнай
    ЛЕНІН 201
    аперацыі «Горнунг» загубілі 1200 чал. 12.9.1942 адбыўся Ленінскі бой 1942. 3 9.1.1952 вёска ў Ленінскім р-не Пінскай, з 1954 Брэсцкай абл., з 1960 у Жьггкавіцкім р-не Гомельскай вобл. У 1972 — 842 ж., 252 двары.
    Лясніцтва, цэх па перапрацоўцы драўніны. Сярэдняя школа, Дом куль-туры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брац-кія магілы сав. ваеннапалонных і ахвяр фашызму, камсамольцаў, паргызан. Магілы ахвяр фашызму, Помнік парты-занам. Помнік архітэктуры — капліца на могілках (1870-я г.)
    ЛЁНІН Уладзімір Ільіч (сапр. У л ь я -н а ў; 22.4.1870, г. Сімбірск, цяпер Уль-янаўск, Расія — 21.1.1924), расійскі і савецкі паліт., дзярж. дзеяч, дзеяч між-нар. рабочага руху. Нарадзіўся ў сям’і інспектара нар. вучылішчаў, які стаў патомным рас. дваранінам. Старэйшы брат Л. пакараны смерцю (1887) за ўдзел у замаху на цара Аляксандра III. Л. вучыўся ў Казанскім ун-це (1887), з якога за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны і сасланы ў с. Какушкіна Казанскай губ. Экстэрнам здаў экзамен за юрыд. ф-т у Пецярбургскім ун-це (1891). Працаваў пам. прысяжнага паве-ранага ў г. Самара. У 1895 удзельнічаў у стварэнні Пецярбургскага «Саюза ба-рацьбы за вызваленне рабочага класа», арыштаваны і высланы на 3 гады ў с. Шушанскае Енісейскай губ. У ссылцы вітаў стварэнне ў Мінску ў 1898 Расій-скай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) і асн. палажэнні яе «Маніфеста». У 1900 выехаў за мяжу і разам з Г.'В.ІТляханавым пачаў выданне газ. «Нскра», якая падрыхтавала праект Праграмы РСДРП. У розны час быў рэ-дактарам бальшавіцкіх газ. «Пролета-рнй», «Рабочая газета», «Правда». Ha II з’ездзе РСДРП (1903, Брусель—Лон-дан) Л. узначаліў бальшавіцкую плынь РСДРП (гл. Камуністычная партыя Са-вецкага Саюза). У працах «Што рабіць?» (1902), «Крок наперад, два крокі назад» (1904) ён сфармуляваў ідэйныя і аргані-зац. асновы партыі новага тыпу. 3 1905 у С.-Пецярбургу, з 1907 зноў у эмігра-цыі. У перыяд рэвалюцыі 1905—07 рас-працоўваў тэорыю перарастання бурж-дэмакр. рэвалюцыі ў сацыялістычную, абгрунтаваў неабходнасць вядучай ролі ў іх рабочага класа («Дзве тактыкі сацы-ял-дэмакратыі ў дэмакратычнай рэва-люцыі», 1905). Чл. ЦК партыі з ліст. 1903 (кааптаваны), у 1905—06 і з 1912 (канд. у 1907—12), чл. Палітбюро ЦК у кастр. 1917 і з 25.3.1919. Пасля Лютаў-скай рэвалюцыі ў крас. 1917 вярнуўся ў Петраград, абвясціў курс на перамогу сацыяліст. рэвалюцыі мірным шляхам, пераходам улады да Саветаў. Узначаль-ваў кіраўніцтва Кастр. узбр. паўстаннем у Петраградзе (гл. Кастрычніцкая рэва-люцыя 1917). Ha II Усерас. з’ездзе Саве-таў 25—27.10(7—9.11).1917 выбраны Старшынёй Савета Нар. Камісараў (СНК) РСФСР. Адначасова з 1918 Старшыня Савета Рабочай і Сял. Аба-роны (з 1920 Савет Працы і Абароны). 3 сак. 1918 у Маскве. Адыграў выра-шальную ролю ў заключэнні Брэсцкага міру 1918. 30.8.1918 пры замаху на яго
    жыццё эсэркай Ф.Каплан быў цяжка паранены. Адобрыў стварэнне Усерасій-скай надзвычайнай камісіі (ВЧК) па ба-рацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам, якая разам з палітычнымі выкарыстоў-вала метады насілля і рэпрэсій у адносі-нах да духавенства, інтэлігенцыі, апазі-цыйных партый. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1922 Саюза Савецкіх Сацы-ялістычных Рэспублік (СССР), у які ў якасці сузаснавальніка ўвайшла і Бела-руская Савецкая Сацыялістычная Рэс-публіка (БССР). 3 6.7.1923 Старшыня СНК і Савета Працы і Абароны СССР. Чл. ВЦВК з 1917, ЦВК СССР з 1922. У 1922 цяжка захварэў і актыўна не ўдзельнічаў у паліт. жыцці. Пахаваны ў Маўзалеі на Краснай плопічы ў Маскве.
    Л. рана стаў прыхільнікам ідэй К..Маркса і Ф.Энгельса. Развіваў іх ву-чэнне аб пераўтварэнні грамадства на камуніст. пачатках (гл. Камунізм, Мар-ксізм, Марксізм-ленінізм) у прымяненні да новых гіст. умоў. Найважнейшым сродкам рэв. барацьбы лічыў стварэнне партыі прафес. рэвалюцыянераў — «партыі новага тыпу», у адрозненне ад парламенцкіх с.-д. партый. Л. адстойваў прынцып «дэмакратычнага цэнтраліз-му» ў пабудове партыі. Вызначаўся не-прымірымым атэізмам. Прыйшоў да высновы, што капіталізм уступіў у апошнюю стадыю — імперыялізм, і пе-радавыя краіны Еўропы выспелі для сусв. сацыяліст. рэвалюцыі. Адстойваў курс на ўсталяванне замест дыктатуры буржуазіі дыкгатуры пралетарыяту. Лі-чыў, што Расія павінна пачаць сусв. са-цыяліст. рэвалюцыю. У процівагу II Ін-тэрнацыяналу ён стварыў III Камуніс-тычны Інтэрнацыянал. Востры крызіс у краіне пасля грамадзянскай вайны і ва-еннай інтэрвенцыі 1918—20 прывёў Л. да прызнання неабходнасці замены па-літыкі «ваеннага камунізму» і пераходу да «новай эканамічнай палітыкі».
    Л. пакінуў вял. навук. і літ.-публі-цыст. спадчыну. У сваёй асн. філас. працы «Матэрыялізм і эмпірыякрыты-цызм» (1909) прааналізаваў важнейшыя філас. напрамкі канца 19 — пач. 20 ст., абагульніў найважнейшьія прырода-знаўча-навук. адкрыцці. Ён распрацаваў праблемы класавай сутнасці і функцый розных відаў дэмакратыі і дыкгатуры, Саветаў як дзярж. формы дыктатуры пралетарыяту («Дзяржава і рэвалюцыя», 1917; «Пралетарская рэвалюцыя і рэне-гат Кауцкі», 1918, лекцыі «Аб дзяржа-ве», 1919 і інш). У яго працах больш за 400 выказванняў, тэлеграм, запісак і інш. дакументаў, якія непасрэдна ты-чацца Беларусі. У творы «развіццё капі-талізму ў Расіі» (1899) асветлена сац-эканам. становішча бел. губерняў на мяжы 19—20 ст., паказана развіццё ка-піталіст. вытв. адносін у сельскай гаспа-дарцы Мінскай, Магілёўскай, Віцеб-скай і Гродзенскай губ., наяўнасць рэшткаў прыгонніцтва, параўнальна хуткі рост гар. насельніцтва, наяўнасць у бел. губернях пераважна дробных і ся-рэдніх прадпрыемстваў, вызначаны не-кат. спецыфічныя рысы ў сац.-эканам. развіцці Беларусі, што адбівалася на
    класавай барацьбе і дзейнасці мясц. парт. арг-цый. Вывучэнне сац.-эканам. становішча Беларусі дало Л. магчы-масць паказаць, што гаспадарка краю развіваецца па шляху капіталізму, што ў Беларусі ёсць усе ўмовы дая развіцця с.-д. руху. У працы «Вынікі дыскусіі аб самавызначэнні» (1916) ён адзначыў, што беларусы цярпелі сац. і нац. пры-гнёт не толькі рус. царызму, але і польскіх памешчыкаў, што яшчэ з ча-соў, калі Беларусь была ў складзе Рэчы Паспалітай, Польшча захавала за сабой правы, якія «заключаюцца ў прыгне-чанні чужых народаў», бо «польскі па-мешчык прыгнятае ўкраінскага і бела-рускага «хлопа». Л. адносіў Беларусь і Украіну да тых рэгіёнаў Расіі, дзе нац. рух яшчэ не завяршыўся і не вычарпаў сваёй прагрэсіўнай місіі. У працы «Аб карыкатуры на марксізм і аб «імперыя-
    лістычным эканамізме» (1916, апубл. 1924) ён пісаў: «Для ўкраінцаў і белару-саў... «Бацькаўшчына» тут яшчэ не ад-спявала ўсёй сваёй гістарычнай песні. «Абарона бацькаўшчыны» яшчэ можа быць тут абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды супраць прыгнятаючых нацый, супраць сярэд-невякоўя...». Л. рэзка крытыкаваў праг-раму культ.-нац. аўтаноміі аўстрыйскіх марксістаў, якую ўзялі на ўзбраенне амаль усе паліт. партыі Расіі, у т.л. Бе-ларуская сацыялістычная грамада» (арт. «Да гісторыі нацыянальнай праграмы ў Аўстрыі і Расіі», 1914). Вызваленне бел. народа ад сац. і нац. прыгнёту Л. звяз-ваў з перамогай сацыяліст. рэвалюцыі ў Расіі. Беларусь і Зах. фронт разглядаў’ як важны ваеннапаліт. фактар, які мог станоўча паўплываць на перамогу Кастр. ўзбр. паўстання 1917. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 падтрымліваў Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту, адобрыў разгон Усебеларускага з’езда 1917, які не прызнаў мясц. сав. ўладу; адмоўна ста-віўся да Беларускай Народнай Рэспублікі і падтрымліваў ініцыятыву беларускіх секцый РКП(б) аб стварэнні БССР.
    У аналізе дзейнасці Л. і яго ідэй, якія значна паўплывалі на ход гісторыі ў 20 ст., існуе шырокі спектр ацэнак — ад пазітыўных да рэзка крытычных.
    Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—55. 5 нзд. М., 1958—65; Ленннскяй сборннк Т. 1—39. М.; Л., 1924—80; Бел. пер. —Тв. Т. 1—45. Мн.,
    202	ЛЕНІНА
    1948—74; Toe ж. Т. 1—17. Мн., 1953—55; Выбр. творы. Т. 1—10. Мн., 1986—91.
    Літ.: Воспомннання о В.Й.Леннне. Т. 1— 5. М., 1968—69; У эл лс Г. Россня во мгле: Пер. с англ. М., 1970; В.Н.Ленмн: Бногр. хро-ннка. Т. 1—12. М., 1970—82; Белявцев В.М. В.Й.Ленян н Белоруссня. Мн., 1978; Cola D. Leninisme. Paris, 1982; В.Н.Леннн: Бнографня, 1870—1924. Т. 1—2. 8 нзд. М., 1987; Шагннян М. Семья Ульяновых: тетралогня. М., 1988; Н вечно в памягй люд-ской: В.Н.Леннн н Белоруссня. Мн., 1990; Леннн: Человек — мыслнтель — революцно-нер: Воспомннання н суждення современнн-ков. М., 1990; Карр Э.Х. Руеская револю-цня от Леннна до Сталнна, 1917—1929: Пер. с англ. М., 1990; Т р о ц к н й Л.Д. О Леннне // Троцкнй Л.Д. К нсторнн русской револю-цнн. М., 1990; Леннн, о котором спорят се-годня. М., 1991; Волобуев П.В. Леннн (Ульянов) В.Н. // Полнтмческне деятелм Росснн 1917: Бногр. словарь. М., 1993; В о л -когонов Д. Леннн: Полнт. портрет. Кн. 1—2. Мн., 1994; Л а т ы ш е в А.Г. Рассекре-ченный Леннн. М., 1996; В.Н.Леннн о Бело-русснн: Бнблногр. указ. Мн., 1970.
    П.ЦПетрыкаў.
    ЛЕНІНА. вёска ў Горацкім р-не Магі-лёўскай вобл., на р. Мярэя, на аўгада-розе, якая злучае Л. з г. Горкі. Да 1918 наз. Раманава. Цэнтр сельсавета і плем-завода. За 17 км на ПнУ ад г. Горкі, 103 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Паго-дзіна. 1955 ж., 506 двароў (1999).
    Упамінаецца ў Дагаворнай грамаце 1523 аб перамір'і паміж Маск. дзяржавай і ВКЛ. У 1529 яе купіў кн. Астрожскі і перадаў у пасаг сваёй дачцэ, якая выйшла замуж за Х.М.Ра-дзівіла. У выніку адм.-тэр. рэформы 1565—66 у Аршанскім пав. Віцебскага ваяв. 3 1647 мястэчка, 56 двароў, фальварак, царква, ві-накурня, мльш, сукнавальня, карчма. 3 1772 у Рас. імперыі, мястэчка Аршанскай прав., потым Аршанскага пав. 3-за адмовы ўладаль-ніка К.Радзівіла прысягнуць імператрыцы Кацярыне II мястэчка ў 1773 перададзена ў казну, а ў 1774 падаравана кн. Дандуковым-Корсакавым. 8.11.1812 тут размяшчалася гал. кватэра М.І.Кутузава. У 1897 мястэчка, 958 ж., царква, 2 малітоўныя дамы, гарбарны і клеяварны з-ды, 7 кузняў, царк.-прыходская школа, нар. вучылішча, фельчарскі пункт, пошта, 21 крама, карчма; 4 разы на год пра-водзіліся кірмашы. 3 1924 цэнтр сельсавета Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР (да 1930), з 1938 — Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў 1943 вёску спалілі ням. -фаш. за-хопнікі, загубілі 186 жыхароў. 12—13.10.1943 у баі за вёску ўпершыню ўдзельнічалі воіны 1-й Польскай дывізіі імя Т.Касцюшкі. У 1972 — 730 ж., 210 двароў.