• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    І.Ю.Януш (гісторыя).
    ЛЁПЕЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, Л е п е л ь, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула (выцякае з возера), на паўн. ус-краіне г. Лепель. Пл. 10,18 км2, даўж. 7,6 км, найб. шыр. больш за 2 км, найб. глыб. 33,7 м, даўж. берагавой лініі 39,6 км. Пл. вадазбору 1280 км2. Катлавіна падзяляецца на 3 часткі, якія маюць мясц. назвы: паўн. — Кусцінскае воз. (глыб. 23 м), паўд. — Гарадское воз. (глыб. 19,5 м), усх. — Белае воз. (глыб. 33,7 м). Схілы катлавіны на Пд і ПдУ і месцамі на 3 выш. да 25 м, з асыпкамі і апоўзнямі, месцамі задзернаваныя; ас-татнія выш. каля 10 м, пад пасевамі, на У пад лесам. Шмат заліваў і паўастра-воў. Берагі нізкія, задзернаваныя, мес-цамі пад хмызняком, на Пд і ПдУ злі-ваюцца са схіламі, месцамі абразійныя. У 1958, калі на р. Ула пабудавана Ле-пельская ГЭС, узровень возера падняты прыкладна на 4 м, што істотна змяніла яго гідралагічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі. Падводная ч. катлавіны ўскладнена іпматлікімі мелямі на месцы былых астравоў і ўпадзінамі. Дно да глыб. 7—7,5 м выслана пяскамі, глы-бей — сапрапелямі. Шыр. паласы пры-бярэжнай расліннасці да 300 м. Упада-юць рэкі Эса (на Пд) і Зеха (на Пн). Выкарыстоўваецца для адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе дзіцячы санаторый).
    ЛЁІІЕЛЬСКАЕ ІІАТРЫЯТЫЧНАЕ
    ПАДПОЛЛЕўВялікую А й ч ы н -ную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да 28.6.1944 у Лепельскім р-не Віцеб-
    ЛЕПЕЛЬСКІ	207
    скай вобл. Аб’ядноўвала 24 групы (241 чал.) у г. Лепель (кіраўнік А.А.Марунь-ка), вёсках Ворань (М.М.Александро-віч), Гарадчэвічы (С.А.Будкевіч), Губіна (Марунька), Загорцы (А.П.Ярашэўскі), Заслаўкі (П.К.Пацей), Кісцялёва (С.В.Шнітка), Ляхавічы (К.А.Яско), Ра-дунь (П.В.Хацько), Саснягі (Г.Ф.Шаты-ронак), Свядзіца (С.А.Пад’ельскі) і інш. У друкарні, створанай сумесна з парты-занамі, выдавалі лістоўкі, плакаты, адозвы, газ. «Калгасная праўда» Ле-пельскага і газеты Бешанковіцкага, Вет-рынскага, Чашніцкага і Ушацкага падп. райкомаў. Падпольшчыкі ўдзельнічалі ў вызваленні з лагера смерці сав. ваенна-палонных, забяспечвалі іх акупац. даку-ментамі, уладкоўвалі на працу, пера-праўлялі да партызан; зрывалі пастаўкі харчавання для ням. арміі; вялі анты-фаш. прапаганду сярод салдат варожых фарміраванняў; праводзілі дыверсіі на чыгунцы. Вясной 1943 здабылі і перада-лі партызанам план фаш. карнай апера-цыі «Котбус». За час акупацыі загінула 70 падполыпчыкаў. У.І.Гуленка.
    Лепельскае возера
    ЛЁПЕЛЬСКАЯ АКРЎГА, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1935—38. Утворана 21.6.1935. Цэнтр — г. Лепель. Пл. акругі 6266 км2, нас. 251,8 тыс. чал. (1938). Уключала 4 раёны: Бягомльскі, Ле-пельскі, Ушацкі, Чашніцкі. Скасавана 20.2.1938, Бягомльскі р-н перададзены Мінскай вобл., Лепельскі, Ушацкі і Чашніцкі р-ны — Віцебскай вобл.
    ЛЁІІЕЛЬСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1943, апе-рацыя партыз. злучэнняў Віцебскай вобл. па разгроме буйных фаіп. гарнізо-наў у тыле ням. 3-й танк. арміі з мэтай дэзарганізацыі кіравання і абароны пра-ціўніка, адцягвання часткі яго сіл з ві-цебскага ўчастка Калінінскага (з 20 кастр. 1-ы Прыбалтыйскі) фронту 19— 22 кастр. ў Вял. Айч. вайну. У аперацыі ўдзельнічала больш за 20 партыз. бры-гад і палкоў Віцебскай і Мінскай абл. пад агульным камандаваннем ген.-маё-ра Ф.Ф.Дуброўскага. Партызаны правялі цяжкія баі за г. Лепель. (гл. Лепельскі бой 1943), Чашнікі (гл. Чашніцкія баі 1943), в. Бачэйкава (гл. Бачэйкаўскія баі
    1943), поўнасцю разграмілі 9 гарнізонаў ворага ў вёсках. Ім дапамагалі мясц. жыхары, якія капалі процітанк. равы, разбуралі дарогі, рабілі на іх завалы. Выканаўшы задачу, партызаны адышлі з раёнаў баявога сутыкнення з праціўні-кам і распачалі ўдары па яго камуніка-цыях. У выніку Л.а. таксама сарвана буйная карная аперацыя захопнікаў.
    У. С.Пасэ.
    ЛЁПЕЛЬСКІ БОЙ 1943, бой партызан-скіх брыгад Лепельскай імя Сталіна, імя Чапаева, 2-й Ушацкай імя Панама-рэнкі, Чашніцкай «Дубава» і Сеннен-скай супраць апорнай базы ням. 3-й танк. арміі ў г. Лепель 19—21 кастр. ў Вял. Айч. вайну. Праводзілася паводле загаду ЦШПР з мэтай перашкодзіць уз-мацненню абароны Дтлераўцаў на ле-вым флангу групы армій «Цэнтр», дзе намячаўся прарыў сав. войск. У Лепелі размяшчаліся 3 пях. палкі, танк. баталь-ён, 2 артыл. і 1 мінамётная батарэі (больш за 2 тыс. гітлераўцаў), горад быў акружаны густой сеткай дзотаў, акопаў, драцяных загарод, подступы да яго былі замініраваны. У ноч на 20 кастр. парты-заны раптоўным ударам ушчыльную наблізіліся да абарончых умацаванняў, змялі іх і на досвітку прабіліся ў цэнтр горада, але былі контратакаваны пры-быўшым падмацаваннем ворага. У ноч на 21 кастр. партызаны зноў штурмава-лі Лепель, але ў цэнтры горада праціў-ніку ўдалося іх спыніць. Партызаны адыіплі, заблакіраваўшы варожы гарні-зон з У і Пд. У.С.Пасэ.
    ЛЁПЕЛЬСКІ ГІДРАМЕЛІЯРАЦЫЙНЫ ТЭХНІКУМ Засн. ў 1975 у г. Лепель. Рыхтуе тэхнікаў. Спецыяльнасці (1998/99 навуч. г.): меліярацыя і водная гаспадарка; механізацыя меліярацый-ных і водагаспадарчых работ; прамысл. і грамадзянскае буд-ва; добраўпарадка-ванне сельскіх тэрыторый. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Наву-чанне дзённае.
    ЛЁПЕЛЬСКІ ЗАМАК Існаваў у 16 ст. на востраве Лепельскага возера, насуп-раць в. Стары Лепель (Лепельскі р-н). Пабудаваны ў час Лівонскай вайны 1558—83. Пасля ўзяцця Полацка Л.з. занялі і спалілі ў 1563 рус. войскі. На замчышчы яны залажылі астрог і раз-мясцілі ў ім гарнізон. Войскі ВКЛ заха-пілі астрог і спалілі яго. Пасля аднаў-лення ўмацавання ў 1563 побач з зам-кам заснаваны горад Лепель. У 1568 па-чалося буд-ва новага драўлянага замка. Яго будавала мясц. насельніцтва пад кі-раўніцгвам лепельскага старосты і по-лацкага кашталяна ІО.Зяновіча. Замак быў прамавугольны ў плане, фланкіра-ваны вуглавымі вежамі. 3 паўн. боку ад горада яго аддзяляў шырокі роў, які часткова запаўняўся вадой з возера. Ка-ля Л.з. і пад яго аховай знаходзіўся гандл. порт. М.А.Ткачоў.
    ЛЁПЕЛЬСКІ КОНТРУДАР 1941, контрудар на Лепельскім напрамку сав. войск 20-й арміі (ген.-лейт. riA./ypa»-кін) Зах. фронту ў складзе 5-га і 7-га
    механіз. карпусоў 6—10 ліп. ў Вял. Айч. вайну з мэтай разгрому групоўкі ворага, які наступаў у напрамку Віцебска. Злу-чэнні 5-га і 7-га карпусоў выйшлі з ра-ёна Багушэўска на Сянно, вызвалілі яго, прасунуліся на 30—40 км, разгра-мілі 2 ням. матарызаваныя палкі, на Лепельскім напрамку знішчьыі матары-заваную дывізію, да 40 гармат, шмат трансп. сродкаў праціўніка. Найб. упар-тыя баі, у тл. танкавыя (удзельнічала да 1,5 тыс. танкаў), ішлі на Пн ад Сянна. Падцягнутыя рэзервы ворага і падтрым-ка авіяцыі вымусілі сав. карпусы спы-ніць наступленне і адысці ў раён Оршы. Контрударам ворагу прычынены стра-ты, значна паменшана яго ўдарная сіла і тэмп прасоўвання на У. У памяць аб Л.к. ў г.п. Багушэўск Сенненскага р-на пастаўлены помнік.
    ЛЁПЕЛЬСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ
    Адкрыты ў 1954 у г. Лепель Віцебскай вобл. Пл. экспазіцыі 237 м2, больш за 14,2 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). У 6 залах экспазіцыі адлюстравана гіс-торыя Лепельшчыны. Сярод экспанатаў прылады працы, упрыгожанні 8 ст. да н.э. — 12 ст. н.э. з раскопак стараж. па-селішчаў на тэр. раёна; дакументы і ма-тэрыялы пра рэв. рух 19 — пач. 20 ст., грамадз. вайну, індустрыялізацыю і ка-лектывізацыю, рэпрэсіі сав. часу і інш. Значнае месца займае экспазіцыя, прысвечаная Вял. Айч. вайне (абарон-чыя баі, Лепельскі контрудар 1941, дзей-насць падполля і партыз. руху, вызва-ленчыя баі, у т.л. асабістыя рэчы і бая-вая зброя Герояў Сав. Саюза Ф.Ф.Дуб-роўскага, У.Е.Лабанка). Дэманструюцца прылады працы і рэчы побыту 19—20 ст., ганчарныя вырабы, нац. адзенне ле-пельскага строю, нар. муз. інструменты. У раздзеле прыроды — чучалы жывёл і птушак Бярэзінскага запаведніка.
    В.Я.Ланікіна.
    ЛЁПЕЛЬСКІ МАЛбчНА-КАНСЁРВА-
    ВЫ КАМБІНАТ. Пабудаваны ў 1951 як малочна-кансервавы з-д у г. Лепель Ві-цебскай вобл. 3 1962 малочна-кансерва-вы камбінат, да 1992 уключаў таксама Новалукомскі, Докшыцкі і Бешанковіц-кі малочныя з-ды. У 1993 уведзены ў эксплуатацыю цэх сухога абястлушча-нага малака. Будуецца цэх па вырабе цэльнамалочнай прадукцыі. 3 1999 ад-крытае акц. т-ва. Асн. прадукцыя (1999): сухія вяршкі і абястлушчанае малако, масла жывёльнае, цэльнама-лочныя прадукты, марожанае, мясныя кансервы, каўбасныя вырабы.
    ЛЁПЕЛЬСКІ ПАВЁТ, адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1793—1923. Цэнтр — г. Лепель. У 1793—96 уваходзіў у Полац-кую, у 1802—1923 — Віцебскую губ. Утвораны на частцы тэр. Полацкага ва-яв. ВКЛ, далучанай да Рас. імперыі ў выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793). У 1796 далучаны да Полацкага пав., у 1802 адноўлены. Уключаў больш за 330 маёнткаў, 14 мястэчак (Арэхаўна,
    208	ЛЕПЕЛЬСКІ
    Бабынічы, Бачэйкава, Бешанковічы, Варонеч, Ветрына, Заскаркі, Камень, Кублічы, Пышна, Селішча, Ула, Уша-чы, Чашнікі). Пасля адмены прыгонна-га права (1861) падзелены на 28 валас-цей. Дзейнічалі 42 правасл. царквы, 11 касцёлаў (з іх да 1867 засталося 7). Пл. павета каля 3,5 тыс. км2, насельніцтва 104 431 чал. (1880), у т.л. 82 963 правас-лаўныя, 13 138 католікаў, 7490 іудзеяў, 812 старавераў, 24 пратэстанты, 4 му-сульманіны. Да 7.11.1917 у павет увахо-дзілі 27 валасцей: Арэхаўская, Бабыніц-кая, Бачэйкаўская, Бельская, Бешанко-віцкая, Варонецкая, Воранская, Вет-рынская, Гарадчэвіцкая, Гутаўская, Забалоцкая, Каменская, Копцевіцкая, Кубліцкая, Марцінаўская, Нацкая, Не-сінская, Пышнянская, Смалянецкая, Станіслаўская, Стрыжаўская, Ульская, Усайская, Ушацкая, Франопальская, Цяпінская, Чарсцвяцкая. У 1923 Л.п. перайменаваны ў Бачэйкаўскі павет.
    В.Л.Насевіч.
    ЛЕПЕЛЬСКІ РАЁН. На Пд Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,8 тыс. км2. Нас. 25,6 тыс. чал. (1998, без г. Ле-пель). Сярэдняя шчыльн. 14 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Лепель. Уключае 232 сельскія нас. пункты, 12 сельсаветаў:
    ЛЕПЕЛЬСКІ РАЁН
    Баброўскі, Бароўскі, Валосавіцкі, Гор-скі, Домжарыцкі, Заазерскі, Каменскі, Лепельскі, Пышнянскі, Слабадскі, Стайскі, Сушанскі.
    Паўд.-зах. ч. раёна размешчана ў ме-жах Верхнебярэзінскай нізіны, паўн.-зах. — Пышнагорскага ўзвышша, паўд.-ўсх. — Лукомскага ўзвышша. Паверхня пласкахвалістая. Пераважаюць выш. 150—170 м, найвыш. пункг 279 м (за 6 км на ПнУ ад в. Новыя Валосавічы). Карысныя выкапні: торф, сапрапель, пясчана-жвіровыя сумесі, гліны, мінер. вада. Сярэдняя т-ра студз. -7,2 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 638 мм за год. Вегетац. перыяд 187 сут. На тэр. раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў. Найб. рэ-кі: Эса з прытокамі Байна, Свядзіца і Бярэшча; Ула, Зеха; на мяжы з Док-шыцкім р-нам цячэ Бярэзіна з прыто-кам Сергуч. У Л.р. 137 азёр з назвамі і 70 без назваў, найбольшыя: Лепельскае, Окана, Бярэшча, Ворань, Домжарыц-кае, Бобрыца, Тэкліц, Астроўна. Глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (54,7%), дзярнова-падзолістыя забало-чаныя (23%), тарфяна-балотныя (13,2%) і інш. Лясы займаюць 43% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя і чорнаальховыя. Найб. ля-сістасць на 3 і ПдЗ у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Балоты займа-юць 10% тэрыторыі, найб. Домжарыц-кае балота. Заказнікі гідралагічныя мясц. значэння: Жабінка, Плінтаўка, Пунькі, Слабадское, Вольны Бор II, Какісіна, Кляцішча. Помнікі прыроды: рэсп. значэння Цар-дуб (400 гадоў) у в. Тадуліна, мясц. значэння парк «Фа-тынь» каля в. Радунь.