• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Рус. пер. —Хромой бес. М., 1969; По-хождення Жнль Бласа нз Сантнльяны. М., 1990. ГВ.Сініла.
    ЛЕСАЗНАЎСТВА, навука пра лес, яго фарміраванне, структуру, экалогію, бія-логію, развіццё, сувязь з навакольным асяроддзем; тэарэтычная аснова леса-водства. Уключае лясную тыпалогію. Карыстаецца метадамі глебазнаўства (пры вывучэнні лясных глеб), клімата-логіі (пры вывучэнні фітаклімату ў ле-се), фізіялогіі раслін (пры даследаванні фізіял. працэсаў у фітацэнозах), біяхіміі (пры вывучэнні кругавароту рэчываў паміж ляснымі фітацэнозамі і глебай),
    дэндралогіі, матэм. статыстыкі і інш. навук.
    На Беларусі тыпалагічныя даследаванні ля-соў праводзілі рас. лесаводы Н.К.Генко у Бе-лавежскай пушчы (1902—03) і ААКрудзенер (1909). Асновы Л. як навукі закладзены ў 1920-я г. ў Горацкім с.-г. ін-це і Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі (пасля іх аб’яд-нання — БСГА), на Мінскай, Жорнаўскай і Цэнтр. лясных доследных станцыях (В.І.Пе-раход, Г.М.Высоцкі, С.П.Мельнік, Д.І.Таў-сталес). Вяліся гідралагічныя і тыпалагічныя даследаванні лясоў, вывучэнне сезоннага раз-віцця дрэвавых і кустовых відаў і інш. У 1930 створаны Бел. НДІ лясной гаспадаркі (з 1993 Ін-т лесу Нац. АН Беларусі) і Бел. лесатэхн. ін-т (з 1993 Бел. тэхнал. ун-т). Даследаванні па Л. праводзяцца таксама ў Ін-це эксперым. батанікі і Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі, у запаведніках.
    Распрацаваны тэарэт. асновы класіфі-кацыі тыпаў лесу, іх эколага-фітацэна-тычная характарыстыка, метады выву-чэння тыпаў лесу па цэнаэлементах, вызначана фармавая разнастайнасць ле-
    саўтваральных парод, вывучаны пытан-ні плоданашэння і прыроднага аднаў-лення лесу, прапанаваны класіфікацыя дрэў у насаджэннях і спосабы іх біял. ацэнкі. Даследаваны глебавыя працэсы пад лесам, біял. кругаварот азоту і по-пельных элементаў у сістэме лес — гле-ба, экалагічнае і фітакліматычнае ася-роддзе ў лесе, уплыў кіслотнасці глебы, вільготнасці і светлавога рэжыму на дрэвавыя пароды. Выяўлены ўздзеянне экалагічных фактараў на фізіял. і бія-хім. працэсы, заканамернасці ўплыву рэжыму і балансу грунтавых вод і гле-бавай вільготнасці на прадукцыйнасць лясных фітацэнозаў, эколага-фізіял. працэсьт ўзаемадзеяння раслін у фітацэ-нозах. Вядзецца комплекснае вывучэн-не ўзаемасувязі кампанентаў лясных біягеацэнозаў, вызначэнне і мадэліра-ванне гал. эколага-фітацэнатычных па-раметраў, экалагічны і радыялагічны маніторынг лясных біягеацэнозаў і інш.
    ЛЕСАКАРЫСТАННЕ, комплекснае вы-карыстанне лясных рэсурсаў для зада-вальнення патрэб насельніцтва і нар. гаспадаркі; адзін з відаў прыродакарыс-тання. Парадак, формы і ўмовы Л. ў Рэспубліцы Беларусь вызначаюцца ляс-ным заканадаўствам. Яно павінна адпа-вядаць патрабаванням аховы лясоў і комплекснага выкарыстання багаццяў лесу.
    На тэр. дзярж. ляснога фонду могуць ажыццяўляцца асн. (нарыхтоўка драўні-ны, жывіцы) і другарадных лясных ма-тэрыялаў (пнёў, лубу, кары і інш.), па-
    бочнае Л. (сенакашэнне, выпас жывё-лы, размяшчэнне вулляў і пчальнікоў, нарыхтоўка соку, збор пладоў, арэхаў, грыбоў, ягад, лек. раслін, тэхн. сыраві-ны, насення дрэў і кустоў, моху, лясно-га подсцілу). Нарыхтоўка драўніны пра-водзіцца пры высечках гал. карыстання (у спелых дрэвастоях) і прамежкавага (высечкі пры доглядзе лесу і санітар-ныя, звязаныя з рэканструкцыяй мала-каштоўных лясных насаджэнняў і інш.). Забараняюцца ці абмяжоўваюцца нека-торыя віды Л. вакол гарадоў і запавед-нікаў у інтарэсах пажарнай бяспекі, вя-дзення арэхапрамысловай, лесаііладо-вай, лесанасеннай або запаведнай гас-падарак.
    ЛЕСАМАТЭРЫЯЛЫ, матэрыялы з драўніны. Захоўваюць яе прыродную структуру і хім. састаў. Бываюць хвой-ныя (хвоя, елка, піхта, лістоўніца, кедр) і лісцевыя (бяроза, дуб, асіна, граб, бук, ясень і інш.); неапрацаваныя круглыя (бярвенне, жэрдзе, калы і інш.) і апра-цаваныя (піламатэрыялы — дошкі, бру-сы, брускі, рэйкі, шпалы, а таксама ко-латыя Л., струганая і лушчаная шпона). Да Л. адносяць і пнёва-каранёвыя ма-сы, сучча, кару, пілавінне, трэскі і інш. Перапрацоўваюцца на лесапільных з-дах, выкарыстоўваюцца пры вытв-сці мэблі, буд. дэталей і канструкцый, у цэ-люлозна-паняровай і лесахім. вытв-сці.
    Круглыя Л. атрымліваюць распілоўкай ствалоў (хлыстоў) на адрэзкі — сартыменты (кароткія да 2,5 м, доўгія 2,5—8 м, даўгамер-ныя больш за 8 м). Падгаварнік (дыяметр у верхнім водрубе 8—13 см, даўжыня 3—9 м), жэрдзе (адпаведна 3—7 см і 3—9 м), калы (6 см і да 2,85 м) выкарыстоўваюць для абра-шоткі ў пакрыццях, агароджах, насцілах і інш. Гл. таксама Лесанарыхтоўчая прамысло-васць, Лесанарыхтоўчыя работы. І.І.Леановіч.
    ЛЕСАНАРЫХТбЎЧАЯ ІІРАМЫСЛб-ВАСЦЬ, галіна лясной, дрэваапрацоў-чай і цэлюлозна-папяровай прамысло-васці, па нарыхтоўцы, вывазцы і тран-спартаванні драўніны. Забяспечвае сы-равінай і лесаматэрыяламі лесапільную вытв-сць, дрэваапрацоўчую, цэлюлоз-на-папяровую, гідролізную, гарнаруд-ную, лесахім. прам-сць, буд-ва, аўта- і вагонабудаванне і інш. галіны нар. гас-падаркі (гл. адпаведныя артыкулы). Эксплуатацыйны фонд — пераважна хвоя, бяроза, елка, вольха, дуб, асіна. Драўнінныя матэрыялы выкарыстоўва-юць на вытв. і буд. патрэбы (дзелавая драўніна), паліва (дровы), часткова экс-партуюцца. Нарыхтоўка драўніны пра-водзііша ў час высечак галоўнага, пра-межкавага (санітарныя, пры ўпарадка-ванні лесу) карыстання і інш. высечак (напр., квартальныя прасекі, трасы ка-налаў, газа- і нафтаправодаў, дарогі, расчыстка зямельных участкаў пры пе-радачы іх для мэт, не звязаных з лясной гаспадаркай). Валка лесу ажыццяўляец-ца бензапіламі, валачна-тралёвачнымі машынамі, тралёўка — трактарамі, аб-рэзка сукоў — бензапіламі і сукарэзны-мі машынамі, пагрузка — сківічнымі
    214 ЛЕСАНАРЫХТОЎЧЫЯ
    пагрузчыкамі і гідраманіпулятарамі, вы-ваз лесу ў хлыстах на ніжнія склады і спажыўцам — лесавозамі. 3 дробната-варнай драўніны і адходаў робяць тэх-нал. трэскі. Л.п. найб. развіта ў ЗША, Расіі, Канадзе, Швецыі, Фінляндыі, Бразіліі, некаторых краінах трапічнай Афрыкі і Паўд.-Усх. Азіі.
    На Беларусі лесанарыхгоўкі вяліся са стараж. часоў, калі драўніна выкарыс-тоўвалася на паліва, для буд-ва жылля, абарончых збудаванняў, прылад працы, зброі, посуду, пазней — для будавання ваенных і гандл. суднаў. У 14—16 ст. з’явіліся першыя прававыя акты па рэ-гуляванні лесанарыхтовак. У канцы 19 — пач. 20 ст. пашырэнне лесана-рыхтовак было абумоўлена спрыяльным у гандл. адносінах геагр. размяшчэннем Беларусі, з яе зручнымі для сплаву на Пд і 3 рэкамі, сеткай чыгунак. 3 1900 да 1913 штогод вывозілася ням. і англ. фірмамі 4,2 млн. м3 драўніны. У Вял. Айч. вайну было высечана больш за 500 тыс. га каштоўных лясных насаджэн-няў, лясістасць знізілася да 19,7% (най-меншая за ўсю гісторыю). Аб’ёмы леса-нарыхтовак у пасляваенныя гады (1945—50) склалі 68,8 млн. м , у т.л. га-лоўнага карыстання 73,5%. У 1990-я г. нарыхтоўку драўніны галоўнага карыс-тання ажыццяўляюць прадпрые.мствы канцэрна «Беллеспаперапрам» (57% ад усяго аб’ёму высечак, 18 вытв. аб’яд-нанняў і 5 леспрамгасаў), Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (20%) і інш. нарыхтоўшчыкі. Аб’ёмы лесанарыхтовак у 1997 скдалі: вываз драўніны (тыс. шчыльных mj) — 5686,
    
    Да арт. Лесанарыхтоўчая прамысловасць. Вывазка хлыстоў.
    у т.л. дзелавой драўніны — 4860. У 1998 для патрэб цэлюлозна-папяровай прам-сці адгружана 130 тыс. м‘ хвой-ных балансаў і для патрэб гідролізнай прам-сці — 120 тыс. м3 трэсак і піла-віння.
    Буйнейшыя лесанарыхтоўчыя прад-прыемствы: ААТ «Лунінецлес», ЗАТ «Мазырскі леспрамгас», ААТ «Віцебск-лес», ААТ «Полацклес», ААТ «Мала-дзечналес». Прадукцыя Л.п. экспарту-ецца ў Расію, Украіну, Казахстан.
    Н.Ю.Пабірушка, П.І.Кавалёнак.
    ЛЕСАНАРЫХТОЎЧЫЯ РАБОТЫ ра-боты па валцы, тралёўцы і першаснай апрацоўцы дрэў, вывазцы лесаматэрыя-лаў. Выконваюцца лесанарыхтоўчымі прадпрыемствамі (леспрамгасы, адкры-тыя акц. аб’яднанні, лесакамбінаты і
    Да арт. Лесаварых-тоўчая прамысло-васць Валка лесу ў Барысаўскім лес-прамгасе.
    інш.) і часткова арг-цыямі лясной гас-падаркі (лясгасы).
    Для валкі дрэў адводзяць участкі спелага лесу (лесасекі). Выкарыстоўваюць бензама-торныя ланцуговыя пілы, машыны і агрэгаты для валкі і пакетавання, у т.л. валачна-сучка-рэзна-распіловачныя. Ствалы (хлысты) тран-спартуюць у пункты першаснай апрацоўкі тралёвачнымі трактарамі або валачна-тралё-вачнымі машынамі і вывозяць аўтамаб., чыг. або водным транспартам (лесавозамі). Аўгама-білі часта абсталёўваюць гідраманіпулятарамі для аўганомнага выканання пагрузачна-раз-грузачных работ. У горных раёнах пашыраны канатны транспарт. На цэнтр. складах драў-ніну распілоўваюць на сартыменты, акорва-юць, маркіруюць, штабялююць і рыхтуюць да адпраўкі. Склады абсталёўваюць распіловач-нымі лініямі, сучкарэзна-распіловачнымі працэсарамі, ланцуговымі транспарцёрамі, пагрузачнымі кранамі і інш. Гл. таксама Ле-санарыхтоўчая прамысловасць. І.І.Леановіч.
    ЛЕСАПАРК. лес у непасрэднай блізкас-ці ад горада добраўпарадкаваны ддя ад-пачынку на ўлонні прыроды; адзін з ві-даў загараднага парку. Бываюць агуль-нага тыпу (прагулачныя), шматпрофіль-ныя (для спорту, адпачынку, забаў) і спецыялізаваныя (курортна-аздараўлен-чыя, спарт., гісторыка-мемарыяльныя). Каля буйных гарадоў Л. звычайна зай-маюць 300—500 га. Адкрытыя прасторы (паляны, лугі, вадаёмы) у іх складаюць да 30%. Абсталяванне найчасцей робяць з прыродных матэрыялаў (дрэва, ка-мень, чарот і інш.). Загарадныя паркі, у якіх пераважаюць лугі, паляны і вадаё-мы наз. лугапаркамі і гідрапаркамі.
    A. В. Сычова.
    ЛЕСАГІАСАДАЧНАЯ МАШЫНА, на-вясная на трактар машына для пасадкі сеянцаў і саджанцаў дрэвавых і хмызня-ковых парод. Mae пасадачныя апараты, сашнікі, каткі для ўшчыльнення глебы вакол саджанцаў і інш. прыстасаванні. Высаджвае 1—2 рады з шагам пасадкі да 1,5 м і на глыб. да 70 см. Прадук-цыйнасць да 2,5 га/гадз.
    ЛЕСАПІЛЬНАЯ ВЫТВбРЧАСЦЬ, лесапілаванне, вытворчасць дрэ-ваапрацоўчай прамысловасці па вырабе піламатэрыялаў (дошкі, брусы, шпалы) з бярвён. Дадатковая прадукцыя — тэх-нал. трэскі, якія атрымліваюць здраб-
    ЛЕСАСПЛАЎ 215
    3 4
    Схема універсальнай лесапасадачнай машы-ны: 1 — вялікі сашнік; 2 — ахоўная агаро-джа; 3 — скрыня з пасадачным матэрыялам; 4 — пасадачны апарат; 5 — баластная скры-ня; 6 — уіпчыльняльны каток.