• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЕСАЎПАРАДКАВАННЕ, сістэма ме-рапрыемстваў па арганізацыі ляснога фонду і рацыянальным лесакарыстанні. На Беларусі пачата ў 1921. Уключае: ар-ганізацыю тэрыторый лесагасп. прад-прыемства; вызначэнне лясных рэсурсаў, катэгорый ахоўных лясоў; праектаванне лесагасп., лесааднаўленчых, лесамелія-рац. і інш. работ. Праводзіцца Бел. ле-саўпарадкавальным ВА «Белдзяржлес» кожныя 10 гадоў (у 1945—96 — 5 ра-зоў). 3 канца 1990-х г. — т.зв. беспе-рапыннае Л. (змяненні ў стане ляснога фонду фіксуюцца штогод). Адначасова з Л. могуць весціся глебава-тыпалагічныя абследаванні і паляўніцтваўпарадкаван-не.
    ЛЕСАХІМІЧНАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ, галіна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлю-лозна-папяровай прамысловасці, заснава-ная на хім. перапрацоўцы драўніны. Да яе адносяцца: сухая перагонка драўні-ны, розныя віды каніфольна-шкіпінар-ных вытв-сцей (гл. Лесахімія), выпаль-ванне вугалю. На Беларусі спецыяліза-вана па выпуску каніфолі, шкіпінару (тэрпенцінавага масла), хваёвай смалы, масла хваёвага флатацыйнага, дубіль-ных экстрактаў.
    У дарэв. Беларусі дзейнічалі дробныя сама-тужныя смолашкіпінарныя і дзягцярныя прадпрыемствы. У 1900 іх было 161, працава-ла каля 400 рабочых (без занятых нарыхтоў-кай і падвозам); у 1912 давалі 18% агульнара-сійскай прадукцыі Л.п. Першымі прадуктамі былі смала, драўняны вугаль, дзёгаць. У БССР каніфольна-пікіпінарная вытв-сць па-чалася ў 1926 з прамысл. падсочкі жывіцы ў Старабарысаўскім і Крупскім ляснііггвах. У 1927 засн. каніфольны з-д у Навабеліцы (з 1976 Гомельскі папярова-лесахім. з-д), у 1928 — Барысаўскі лесахім. з-д (з 1971 у складзе папярова-лесахім. з-да). У 1940 зда-бьгга 2903 т жывіцы, выраблена 2837 т кані-фолі, 4269 т шкінінару-сырцу і 3534 т ачы-шчанага шкіпінару.
    У 1967 валавая прадукцыя Л.п. дасяг-нула найвышэйшага ўзроўню, у наступ-ныя і'ады яе аб’ём скараціўся, што абу-моўлена змяншэннем сыравіннай базы, заменай асобных відаў прадукцыі сінтэ-тычнымі. Нарыхтоўка асмолу і смола-шкіпінарная вытв-сць метадам сухой перагонкі драўніны праводзілася ў
    вытв. лесанарыхтоўчых аб’яднаннях. Цяпер атрымліваюць пераважна вугаль і дзёгаць; перапрацоўку жывіцы вядзе акц. т-ва «Лесахімік» (б. Барысаўскі ле-сахім. з-д). У 1998 выраблена каніфолі хваёвай 7 тыс. т, шкіпінару жывічнага 1,4 т, прэпарата ВРП (рэчыва для нак-лейкі этыкетак на пластыкавыя бутэль-кі) 227 т, мальтаміну 20 т, клею-пасты 3002 т, аліфы 3567 т, сальвенту 1873 т, лаку па дрэве 103 т, тасолу 920 т, лаку бітумнага 1503 т, фарбы ВЭ 280 т, лакаў паркетнага ПФ-283 — 23 т, для фарбаў ПФ-060 — 288 т. Запланаваныя ў пад-сочку хваёвыя лясы дазваляюць забяс-печыць аб’ём здабычы жывіцы да 15 тыс. т. Акц. т-ва «Лесахімік» штогод пе-рапрацоўвае 10 тыс. т жывіцы. Патрэб-насць у жывіцы для вытв-сці неабход-най Беларусі каніфолі складае 20% ад агульнага аб’ёму яе здабычы.
    ІІ.ІО.Пабірушка, П.І.Кавалёнак.
    ЛЕСАХІМІЯ, галіна ведаў аб хім. улас-цівасцях драўніны і хім. вытв-сцях па перапрацоўцы драўніны і інш. раслін-най сыравіны. Вылучаюць цэлюлозна-папяровую, гідролізную, дубільна-эк-стракгавую, каніфольна-шкіпінарную і піролізную вытв-сці.
    Да арт. Лесахімічная прамысловасць. Збор жывіцы ў леспрамгасе.
    218 ЛЕСБАС
    Цэлюлозна-папяровая в ы т -ворчасць выпускае цэлюлозу, паперу, кар-дон і вырабы з іх, драўнянавалакністыя пліты, а таксама паўцэлюлозу і хім. драўняную Macy — паўпрадукты, якія разам з цэлюлозай маюць геміцзлюлозы і лігнін. У якасці сыраві-ны выкарыстоўваюць балансавую драўніну, пераважна хвойную, пашыраецца выкарыс-танне драўніны лісцевых парод (асіна, бяро-за), адходаў лесанарыхтоўкі і дрэваапрацоўкі, некат. раслінных матэрыялаў (салома, трыс-нёг), макулатуры (у вытв-сці паперы і кардо-ну). Гідролізная вытворчасць перапрацоўвае адходы лесапілавання і с.-г. раслінаводства (напр., кукурузныя храпкі, сланечнікавае шалупінне), з якіх атрымліва-юць этылавы спірт, фурфурол, бялкова-віта-мінныя канцэнтра™ і інш. (гл. Гідролізная прамысловасць). Дубільна-экстрак-тавая вытворчасць вьшускае ду-більныя экстракты (гл. Дубільныя рэчывы), якія атрымліваюць з водных выцяжак кары елкі, вярбы, бадану, лістоўніцы ці драўніны дубу, каштану і інш. Каніфольна-шкіпінарная вытворчасць — перапрацоўка жывіцы і асмолу; значную колькасць каніфолі і шкіпінару атрымліваюць гаксама з сульфатнага мыла (пабочны пра-дукт цэлюлоэнай вытв-сці). Піролізная вытворчасць вырабляе ў асн. драўняны вугаль. Гл. таксама Лесахімічная прамысло-васць.
    На Беларусі даследаванні ў галіне Л. пачаліся з канца 1920-х г. у Ін-це хіміі АН Беларусі, вядуцца ў Ін-це фізіка-ар-ган. хіміі Нац. АН Беларусі і Бел. тэх-нал. ун-це. Распрацаваны прамысл. спосабы атрымання палімераў тэрпе-наў, каніфолі з высокімі электраізаля-цыйнымі ўласцівасцямі, каніфольных кляёў і інш.
    Літ. :Богомолов Б.Д. Хнмня древесн-ны м основы хнмнм высокомолекулярных со-еднненмй. М., 1973; Гордон Л.В., Скворцов С.О., Лнсов В.Н. Техноло-гня н оборудованме лесохнммческмх пронз-водств. 5 нзд. М., 1988. Я.Г.Міляшкевіч. ЛЁСБАС (Lesbos), М і т ы л і н і, вос-траў у Эгейскім м., каля ўзбярэжжа п-ва М. Азія; тэр. Грэцыі. Пл. 1636 км2. Нас. больш за 100 тыс. чал. Узгоркі і горы выш. да 967 м (г. Олімбас), шмат бухтаў. Тэрмальныя крыніцы. Міжзем-наморскія хмызнякі, лясы. Аліўкавыя гаі. Вырошчваюць цьпрусавыя, тытунь. Рыбалоўства. Здабыча мармуру. Гал. порт — Мітыліні. Л. — адзін з цэнтраў стараж.-грэч. культуры.
    ЛЕСБІЯНСТВА, лесбійская л ю -боў, сапфізм, трыбадыя, жано-чы гомасексуалізм. Назва ад в-ва Лес-бас, дзе ў 7—6 ст. да н.э. жыла стараж.-грэч. паэтэса Сапфо, якая ў сваіх Bep-max апявала каханне і прыгажосць.
    ЛЁСГАФТ Пётр Францавіч (3.10.1837, С.-Пецярбург — 11.12.1909), расійскі педагог, анатам і ўрач, адзін з засна-вальнікаў школьнай гігіены і ўрачэбна-пед. кантролю ў фіз. выхаванні. Д-р ме-дыцыны (1865), хірургіі (1868). Скон-чыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецяр-бургу (1861). Працаваў ва ун-тах Пецярбурга, Казані, у Гал. упраўленні ваенна-навуч. устаноў. Выступаў за раз-віццё нар. адукацыі, у т.л. жаночай. У
    1896 стварыў Курсы выхавальніц і кі-раўніц фіз. выхавання, на базе якіх у 1919 адкрыты Дзярж. ін-т фіз. адукацыі імя Л. (Ін-т фіз. культуры імя Л.). Гал. прынцып адукац. тэорыі Л. — адзінства фіз. і разумовага развіцця чалавека. Сіс-тэму накіраваных пракгыкаванняў раз-глядаў як сродак фіз., разумовага, ма-ральнага і эстэт. выхаванпя.
    Тв.: Собр. пед. соч. Т. 1—5. М., 1951—54; Мзбр. псд. соч. М., 1988.
    Літ:. Ш а б у н н н АВ. П.Ф.Лесгафг (1837—1909). М„ 1982.
    ЛЕСІВАЖ (ад франц. lessivage вышча-лочванне, вымыванне), перамяшчэнне ілістых (тонкадысперсных) часцінак глебы ў форме водных суспензій (без іх хім. пераўтварэння) з верхніх гарызон-таў у ніжнія. Хараклэрны для канты-нентальнага і ўмеранага клімату з вял. колькасцю ападкаў у летні перыяд, са слабымі сезоннымі кантрастамі (атл., міжземнаморскі) на розных паводле ге-незісу глебаўтваральных пародах. Адбы-ваецца ў шэрых, лясных, падзолістых і інш. глебах, з разнастайнай расліннас-цю (лістападныя і шыракалістыя лясы цёплага пояса, мяшаныя і лісцевыя ля-сы больш халоднага клімату). У рознай ступені інтэнсіўнасці праяўляецца ва ўсіх глебава-кліматычных зонах Белару-сі.	Л.В.Круглоў.
    ЛЁСІНГ (Lessing) Готхальд Эфраім (22.1.1729, г. Каменц, Германія — 15.2.1781), нямецкі пісьменнік і тэарэ-тык мастацгва, філосаф; адзін з засна-вальнікаў ням. класічнай літаратуры. Магістр вольных навук (1751). Чл.-кар. Берлінскай АН (з 1760). Вучыўся ў Лейпцыгскім (1746—48) і Вітэнбергскім (1748) ун-тах. Адзін з арганізатараў Гамбургскага нац. тэатра (1767—68). Дэбютаваў п’есамі «Малады вучоны» (1747), «Вальнадумец» (1749), а таксама анакрэантычнымі вершамі (зб. «Дробя-зі», 1751). У «Пісьмах пра найноўшую літаратуру» (1759—65) выступіў за нац. самавызначэнне л-ры, у тракіаце «Лаа-коан, ці Пра межы жывапісу і паэзіі» (1766) выклаў прынцыпы рэаліст. мас-тацтва, у кн. «Гамбургская драматургія» (т. 1—2, 1767—68) залажыў тэарэт. ас-новы драмы. У барацьбе з класіцызмам стварыў першую ў ням. л-ры «мяшчан-скую» драму «Міс Сара Сампсан» (1755) і камедыю з нац. характарамі «Міна фон Барнхельм» (1767), у якой рысы камізму пераплятаюцца з чуллі-васцю і сцвярджэннем высокага гра-мадз. бюргерскага ідэалу. Вяршыня дра-матургіі Л. — трагедыя «Эмілія Галоці» (1772), адзначаная глыбокім псіхалагіз-мам і вастрынёй сац. канфліктаў, пафа-сам тыранаборства, абароны годнасці і свабоды асобы. У філас. драме «Натан Мудры» (1779) выступіў супраць рэліг. фанатызму, за роўнасць людзей усіх канфесій. У філасофіі Л. — адзін з па-чынальнікаў матэрыяліст. традыцыі. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў У.Папковіч.
    Те.: Рус. пер. — Драмы. Баснн в прозе. М., 1972; Нзбранное М., 1980.
    Літ:. Стадннков Г.В. Лессннг: Лнт. крнтнка н худож. творчество. М.; Л., 1987.
    Г.В.Сініла.
    ЛЕСІРбЎКА (ням. Lasierung літар. па-крыццё палівай), прыём тэхнікі жыва-пісу. На высахлыя шчыльныя слаі фар-бы наносяць тонкія слаі празрыстых або паўпразрыстых фарбаў. Л. дазваляе змяніць, узмацніць або аслабіць колера-выя тоны, дасягнуць іх лёгкасці і гуч-насці, узбагаціць каларыт, надаць яму большае адзіпства і гармонію. Вядома са старажытнасці. Пашырана ў практы-цы жывапісцаў 16—19 ст. як завяр-шальны этап стварэння карціны. У 20 ст. выкарыстоўваецца ў кірунках жыва-пісу, арыентаваных на класічную тра-дыцыю.
    Г.Лесінг.	А.І.Лесніковіч.
    ЛЁСКАВІЧЫ, возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Сечна, за 5 км на Пд ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,72 км2, даўж. 2,8 км, найб. шыр. 750 м, найб. глыб. 30,7 м, даўж. берагавой лініі 8,2 км. Пл. вадазбору 6,2 км2. Схілы катлавіны выш. 20—22 м (на Пн і 3 14—15 м), параслі хмызняком, на Пн разараныя. У паўд.-ўсх. ч. 2 вузкія залі-вы. Берагі зліваюцца са схіламі, на 3 нізкія, забалочаныя. Найб. глыбакавод-ная паўн. ч. возера, у залівах глыб. не больш за 5—6 м. Дно выслана ілам, уз-доўж берагоў пясчанае. На Пд упада-юць ручаі з воз. Разван і возера без на-звы, на ПнЗ злучана пратокай з воз. Круглік.
    ЛЁСКІН (Leskien) Аўгуст (8.7.1840, г. Кіль, Германія — 20.9.1916), нямецкі мовазнавец; адзін з заснавальнікаў мла-даграматызму. Акад. Берлінскай і Мюнхенскай АН. Замежны чл.-кар. Пе-цярбургскай АН (1876). Вучыўся ва ун-тах Кіля, Лейпцыга, Іены, Гётынге-на. Праф. ун-таў Іены (1869), Лейпцыга (1870—1916). Вывучаў фаналогію балт. і слав. моў, садзейнічаў стварэнню іх па-раўнальнай граматыкі. Асн. працы: «Скланенне назоўнікаў славянска-лі-тоўскіх і германскіх моў» (1876), «Гра-матыка старабалгарскай мовы» (1909), «Граматыка сербахарвацкай мовы» (1914) і інш. Вьшаў зборы слав. і літоў-скага фальклору.