• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЕСкб (Lescot) П’ер (паміж 1500 і 1515, Парыж ? — 10.9.1578), французскі архітэктар эпохі Адраджэння. Працаваў у Парыжы (пераважна са скулыгг. Ж.Гужонам). Творы Л. адметныя багац-цем ордэрных чляненняў, вытанчанага скульпт. дэкору, тонкасцю прафілёўкі
    ЛЕСОТА	219
    дэталей: драўляны амбон царквы Сен-Жэрмен л’Аксеруа (каля 1542—44), праект перабудовы Луўра (часткова ажыццяўляўся з 1546), атэль Ліньеры (цяпер Музей Карнавале; пачаты ў 1544, скончаны ў 1661 Ф.Мансарам) у Парыжы, замак Валеры каля Санса (з Ф.Дэлормам, 1549).
    ЛЕСНІКбвіЧ Анатоль Іванавіч (н. 3.4.1941, в. Рачкавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.), бел. фізікахімік. Акад. Нац. АН Беларусі (1996, чл.-кар. 1994), д-р хім. н. (1987), праф. (1989). Скон-чыў БДУ (1965), дзе і працаваў. 3 1978 у НДІ фіз.-хім. праблем пры БДУ, з 1990 прарэктар БДУ. 3 1996 першы нам. старшыні Вышэйшага атэстацый-нага камітэта Беларусі. Навук. працы па вывучэнні энерганасычаных і высока-дысперсных рэчываў і матэрыялаў на іх аснове. Распрацаваў метад рашэння ад-варотнай задачы неізатэрмічнай кінеты-кі для простых і некат. складаных рэак-цый кандэнсаваных рэчываў. Даследа-ваў з’яву вадкаполымнага гарэння і ме-ханізм тэрмахім. раскладання тэтразолу і яго вытворных. Выявіў размерны эфект у рэгуляванні скорасці гарэння каталізатарамі і інгібітарамі гарэння. Атрымаў новыя рэгулятары гарэння для розных гаручых сістэм, новыя матэрыя-лы на аснове ультрадысперсных мета-лаў і аксідаў.
    Тв.: Корреляцян в современной хнмнн. Мн., 1989 (разам з С.У.Леўчыкам); Развнтне нсследованнй по хммнн гетерогенных кон-денсмрованных снстем // Вестн. БГУ. Сер. 2. 1996. № 3; Явленне жвдкопламенного горе-ння // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 1998. № 4.
    ЛЕСбТА (Lesotho), Каралеўства Л е с о т а (сесута ’Muso оа Lesotho, англ. Kingdom of Lesotho), краіна на Пд Афрыкі, анклаў на тэр. Паўд.-Афр. Рэс-публікі (ПАР). Пл. 30,35 тыс. км . Нас. 2007,8 тыс. чал. (1997). Дзярж. мова — сесута і англійская. Сталіца — г. Масе-ру. Краіна падзяляецца на 10 акруг. Нац. свята — Дзень незалежнасці (4 кастрычніка).
    Дзяржаўны лад. Л. — канстытуцый-ная манархія. Дзейнічае канстытуцыя 1993. Кіраўнік дзяржавы —кароль. Вы-шэйшы заканад. орган — парламент, які складаецца з Сената (верхняя пала-та) і Нац. Асамблеі (ніжняя палата). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам.
    Прырода. Большую частку краіны займае базальтавае нагор’е Басута, выш. 2000—3000 м, парэзанае глыбокімі далі-намі рэк. На У і Пд яго абмяжоўваюць Драконавы горы (г. Тхабана-Нтленьяна, 3482 м), на Пн — горы Малуты (г. Шампейн-Касл, 3276 м). Карысныя вы-капні: алмазы, буд. матэрыялы. Клімат рэзка кантынентальны субтрапічны. Сярэдняя т-ра на нагор’і студз. 25 °C, ліп. 15 °C. Зімой бываюць замаразкі, у гарах выпадае снег. Ападкаў за год у га-рах на У каля 1000 мм, на астатняй тэ-рыторыі каля 700—500 мм. Гал. рака Аранжавая з прытокам Каледан. Пера-важае сухая стэпавая расліннасць, у га-
    рах — сухалюбныя хмызнякі, альпій-скія лугі. Нац. парк Сехлабатэбе.
    Насельніцтва. 99,7% складае народ басута. Ёсць еўрапейцы (каля 1,6 тыс.) і выхадцы з краін Азіі (каля 0,8 тыс.). Сярод вернікаў пераважаюць хрысціяне (80%, католікі і пратэстанты), астатнія вызнаюць традыцыйныя мясц. вераван-ні. Сярэднегадавы прырост насельніц-тва 2,4%. Сярэдняя шчыльн. 66,1 чал. на 1 км2. Большая шчыльнасць на 3 і ў цэнтры краіны. У гарадах жыве 23% на-сельніцтва. У г. Масеру 400,2 тыс. ж. (1995). У сельскай гаспадарцы занята 86,2% эканамічна актыўнага насельніц-тва, у прам-сці — 7%. Сезонна (ад 6 да 9 месяцаў за год) 60% мужчын працуе на шахтах і фермах ПАР.
    Гісторыя. Старажьггнымі насельнікамі Л. былі бушмены і кой-коіны (гатэнтоты), якіх у 17 ст. выцеснілі плямёны басуга з групы бан-ту. У пач. 19 ст. адзін з правадыроў басута Машэш I аб’яднаў разрозненыя плямёны ў адзіную дзяржаву. Пад пагрозай заваявання бурамі ён заключыў у 1868 з Вялікабрытаніяй
    дагавор аб пратэктараце. У 1871—84 Л. ў складзе брыт. Капскай калоніі, з 1884 пратэк-тарат Басуталенд. У 1952 створаны Афр. кан-грэс Басуталенда (з 1959 партыя кангрэса Ба-сута, ПКБ), цесна звязаны з Афрыканскім на-цыянальным кангрэсам, у 1959 — Нац. партыя Басута (НПБ), якая адлюстроўвала інтарэсы племянных вярхоў. Паводле канстьпуцыі 1965 Л. атрымала ўнутр. самакіраванне. На першых усеагульных парламенцкіх выбарах у 1965 перамагла НПБ, яе лідэр Л.Джонатан стаў прэм’ер-міністрам урада.
    4.10.1966 абвешчана незалежнасць Басуталенда, які атрымаў назву кара-леўства Л. (кароль Машэш II). Пасля перамогі ПКБ на парламенцкіх выбарах у студз. 1970 Джонатан ануляваў іх вы-нікі і ўвёў надзвычайнае становішча (адменена ў 1973). У выніку перавароту ў студз. 1986 улада перайшла да Ваен. савета, які забараніў усе паліт. партыі, a ў 1990 скінуў караля Машэша II і аб-вясціў каралём яго сына Летсі III. Пас-ля перавароту ў крас. 1991 дзейнасць паліт. партый адноўлена. На парламен-цкіх выбарах у сак. 1993 перамагла ПКБ, а яе кіраўнік Н.Махеле стаў прэм’ер-міністрам. Л. — чл. Садруж-насці, ААН (з 1966), Арг-цыі афр. адзінства. Дзейнічаюць Партыя кангрэ-са Басута, Нац. партыя Басута, Партыя свабоды Марэматлу.
    Гаспадарка. Л. — агр. краіна, у ліку 25 найменш эканамічна развітых краін свету. Знаходзіцца ў поўнай эканам. за-лежнасці да ПАР. Валавы нац. прадукг на душу насельніцтва складае каля 580 дол. за год. Сельская гаспадарка дае ка-ля 80% даходу краіны, прам-сць — Kann 10%. Пад с.-г. ўгоддзямі 2,3 млн. га (76% тэрыторыі), пераважаюць нату-ральныя лугі і паша (каля 2 млн. га). Апрацоўваецца каля 300 тыс. га зямлі. Пераважаюць дробныя натуральныя і паўнатуральныя сялянскія гаспадаркі на абшчынных землях. На рынак паступае толькі частка прадукцыі — воўна і вы-сакаякасны махер. Найб. развіта жывё-лагадоўля. Пагалоў’е (тыс. галоў): буйн. par. жывёлы — 640, авечак — 1500, коз — 1000; ёсць коні, мулы, аслы. Вырошчваюць кукурузу (займае палаві-ну пасяўной плошчы), copra, пшаніцу, ячмень, агародніну. Значныя пасевы га-роху і фасолі. 3 тэхн. культур выро-шчваюць джут. У перадгор’ях цэнтр. ч. краіны развіта земляробства, у гарах — адгонна-пашавая жывёлагадоўля. У гор-ных раёнах пашырана тэраснае земля-робства. У нязначнай ступені развіты горназдабыўная і апрацоўчая прам-сць; здабыча алмазаў (каля 50 тыс. каратаў у год, значна вагаецца ў асобныя гады, кантралюецца канцэрнам «Дэ Бірс», ПАР), буд. матэрыялаў. Уся электра-энергія паступае з ПАР. Вядзецца апра-цоўка воўны і скур, вытв-сць махеру, тканін, дываноў, адзення і абутку. Шмат дробных паўсаматужных прад-прыемстваў харч. прам-сці. Транспарт пераважна аўтамабільны. Аўтадарог 5,2 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 2,1 тыс. км. Адзінае чыг. адгалінаванне (1,6 км) звязвае г. Масеру з чыгункамі ПАР.
    220 ЛЕСПРАМГАС
    У г. Масеру міжнар. аэрапорт. Гандл. баланс адмоўны. У 1992 экспарт склаў 109 млн. дол., імпарт — 964 млн. дола-раў. Краіна экспаргуе воўну, махер, буйн. par. жывёлу, скуры, імпартуе харч. і прамысл. тавары, паліва і інш. Асноўны гандл. партнёр — ПАР (42% экспарту і 94% імпарту). Дадатковыя крыніцы даходаў насельніцтва — се-зонная работа ў ПАР (каля 40% даходу краіны) і замежны турызм (штогод кра-іну наведвае каля 200 тыс. турыстаў пе-раважна з ПАР). Л. атрымлівае дапамо-гу і субсідыі ад міжнар. арг-цый і асоб-ных краін. Грашовая адзінка — лоці.
    І.В.Загарэц (прырода, насельніцгва, гаспадарка).
    ЛЕСПРАМГАС (лесапрамысло-вая гаспадарка), прадпрыемства лесанарыхтоўчай прамысловасці; гаспа-дарчаразліковая арг-цыя, якая склада-ецца з лесанарыхгоўчых пунктаў і ўчасткаў, праводзіць нарыхтоўку, вываз, распрацоўку і адгрузку драўніны. У складзе Л. могуць быць і інш. вьпвор-часці — лесапілаванне, нарыхтоўка шпал, драўнянага вугалю, смолакурэн-не, падсочка лесу і інш. Л. мае замаца-ваную ў доўгатэрміновае карыстанне лесасыравінную базу, сетку лесавозных дарог, склады, тэхн. і трансп. сродкі, вытв. памяшканні і інш. Існуюць на Беларусі, у Расіі, на Украіне. На Бела-русі 5 Л. і 18 вытв. аб’яднанняў (1999), якія таксама займаюцца нарыхтоўкай драўніны.
    ЛЁСТЭР (Leicester), горад у цэнтр. ч. Вялікабрытаніі, на р. Сор. Адм. ц. граф-ства Лестэршыр. Узнік на месцы келыі-кіх і стараж.-рымскіх паселііпчаў. Каля 300 тыс ж. (1995). Вузел чыгунак і аўта-дарог. Прам-сць: трыкат., абутковая, машынабудаўнічая. Ун-т. Музей, маст. галерэя. Руіны замка (11 ст.), сабор (12 ст.).
    Да арт. Лесота. Вёска басуга.
    ЛЕСЬМЯН (Lesmian; сапр. Л е с м а н; Lesman) Баляслаў (каля 1878, Варша-ва — 5.11.1937), польскі паэт; прад-стаўнік польск. сімвалізму. Чл. Поль-скай акадэміі л-ры (1933). Скончыў Кі-еўскі ун-т (1903). У 1901—07 супрацоў-нік польск. і рус. перыяд. друку. Заснавальнік эксперым. Маст. т-ра ў Варшаве (1911). Аўтар паэтычных зб-каў «Сад на ростанях» (1912), «Луг» (1920), «Цяністы напой» (1936), «Ляс-ное дзеянне» (выд. 1938), апрацовак нар. казак «Казанні пра Сезама», «Пры-годы Сіндбада-Марахода» (абедзве 1913), эсэ, літ. артыкулаў, перакладаў. Паэзіі Л. ўласцівы шчырасць і палкасць пачуцця, імкненне спазнаць прыроду; стыль адметны ўжываннем архаізмаў, дыялектызмаў і неалагізмаў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў А.Мінкін.
    Тв.: Бел. пер. — Пан Блішчынскі. Мн., 1994; Рус. пер. —Стнхн. М., 1971.
    С.Дз.Малюковіч.
    ЛЕТА (ад грэч. lethe забыццё), у стара-жытнагрэчаскай міфалогіі персаніфіка-цыя забыцця, дачка багіні разладу Эры-ды. Імем Л. названа рака ў Аідзе. Лічы-лася, што душы памерлых, якія папілі вады з гэтай ракі, забываюць пра сваё зямное жыццё. Адсюль другая назва Л. — «рака забыцця» і выраз «кануць у Лету» — быць забытым, знікнуць без следу.
    ЛЁТА (lete), у старажытнагрэчаскай мі-фалогіі дачка тытанаў Коя і Фебы, адна з жонак Зеўса, якая нарадзіла ад яго ба-гоў Апалона і Артэміду. У міфах створа-ны вобраз Л. як маці-пакутніцы, якая ўслаўлена ў сваіх дзецях і дзякуючы ім заняла ганаровае месца сярод багоў на Алімпе. Л., Алалон і Артэміда заўсёды аднадушныя, разам змагаюцца з ворага-мі, дапамагаюць траянцам у Траянскай вайне і г.д. У рым. міфалогіі Л. вядома пад імем Латона.
    ЛЕТА, пара года, кліматычны сезон па-між вясной і восенню. У астраноміі — перыяд ад дня летняга сонцастаяння да асенняга раўнадзенства (з 22 чэрв. да 23 вер. ў Паўн. паўшар’і, з 22 снеж. да 21 сак. ў Паўднёвым). Паводле календара летнія месяцы ў Паўн. паўшар’і чэрвень, ліпень, жнівень, у Паўд. — снеж., студз., люты. Працягласць Л. як кліматычнага і феналагічнага сезона скарачаецца ад нізкіх шырот да высокіх. У экватары-яльным поясе Л. ў кліматычным разу-менні цягнецца ўвесь год, у субтропі-ках — каля 5 месяцаў, ва ўмераным поясе — каля 3 месяцаў, у палярных шыротах не больш як 1—2 месяцы. На тэр. Беларусі Л. пачынаецца з пераходу сярэдняй сутачнай т-ры паветра вышэй за 14 °C у 2—3-й дэкадах мая. Паводле феналагічных з’яў вылучаюць пачатак Л., поўнае Л., спад Л. На летні сезон прыпадае больш за палавіну гадавой працягласці сонечнага ззяння і сонеч-най радыяцыі. Л. характарызуецца па-слабленнем цыкланічнай дзейнасці, дастаткова высокімі т-рамі паветра, ва-ды, паверхні глебы, бесперапыннай ве-гетацыяй раслін.