• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Публ.: Беларускія летапісы і хронікі. Мн., 1997. В.А. Чамярыцкі.
    ЛЕТАПІСНЫЯ АІІОВЕСЦІ I АГІАВЯ-
    ДАННІ, псторыка-літаратурныя творы, якія разам з кароткімі пагадовымі запі-самі-паведамленнямі з’яўляюцца асн. тэкставымі адзінкамі жанравай струкгу-ры летапісаў. Іх асаблівасць — гіст.-да-кументальны характар. Для летапіснай аповесці харакгэрны разгорнуты сюжэт, маштабнасць, дэталёвасць апісання важных гіст. падзей ці ўвогуле гісторыі за пэўны адрэзак часу. Тэматычна Л.а. і а. аб’ядноўваліся ў асобныя летапісы і ўтваралі буйныя гіст. творы — зводы («Аповесць мінулых гадоў», Галіцка-Ва-лынскі летапіс і інш.). Летапісы беларус-
    кія таксама складаюцца з Л.а. і а. Адны з іх самастойныя ідэйна-маст. і гіста-рыяграфічныя творы («Аповесць пра Па-долле», «Летапісец вялікіх князёў літоў-скіх»), другія з’яўляюцца арганічнай не-адрыўнай часткай тых летапісных пом-нікаў, у склад якіх яны ўваходзяць, напр., апавяданні пра ўзяцце Вітаўгам Смаленска ў 1404, пра паўстанне ў Смаленску ў 1440 у Беларуска-Літоўскім летапісе 1446, апавяданне пра заснаван-не Гедзімінам Вільні, «Аповесць пра Жы-гімонта і Барбару Радзівіл» у 2-м бел-літ. летапісным зводзе (гл. «Хроніка Вя лікага княства Літоўскага і Жамойцка-га»ў Своеасаблівым зборам Л.а. і а. з’яўляецца Хроніка Быхаўца. Бел. хроні-кі 17—18 ст. (Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка) паводле паходжан-ня, зместу, стылю больш цэласныя тво-ры, чым летапісы 15—16 ст., таму літ. часткі ў іх можна вылучаць толькі ўмоў-на. Лепшыя бел. Л.а. і а. маюць не толькі гістарычна-пазнавальную каш-тоўнасць, але і з’яўляюцца ўзорамі бел. гістарычнай прозы свайго часу.
    В.А Чамярыцкі.
    ЛЕТАПІСЫ, гісторыка-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах; помнікі пісьменнасці ўсх. славян 11— 18 ст. Пагадовая форма выкладу гісто-рыі вядома з часоў антычнасці. У фор-ме Л. складалі свае творы першыя гіс-торыкі Стараж. Рыма. У сярэднія вякі асн. відамі гіст. запісаў у летапіснай форме былі ў Зах. Еўропе аналы і хроні-кі. У працэсе станаўлення Л. (хронікі) прайшлі шлях ад лаканічных хранала-гічных запісаў да разгорнутага каменці-раванага апісання гісторыі. Сярэдневя-ковыя летапісцы апісвалі пераважна вонкавы бок падзей і асвятлялі мінулае з пункту гледжання свецка-рыцарскіх або хрысц.-аскетычных ідэалаў, прама ці ўскосна зыходзячы з царк.-рэліг. канцэпцыі светў. У Зах. Еўропе традыц. летапісанне (хранаграфія) заняпала ў эпоху Адраджэння са з’яўленнем новай свецкай гістарыяграфіі, заснаванай на іуманіст. светапоглядзе і традыцыях ант. гіст. прозы. На Русі Л. пачалі скла-даць у 11 ст.; гэта было выклікана ідэй-на-паліт. задачамі культ.-гіст. развіцця ўсх. славян, бурным ростам іх грамад-скай і этн. свядомасці ў перыяд актыў-нага гіст. самасцвярджэння. У пач. 12 ст. ў Кіеве створаны агульнарус. лета-пісны помнік «Аповесць мінулых гадоў». Гэты твор паслужыў стымулам і асно-вай для зараджэння летапісання ў інш. гарадах і землях ўсх. славян. У 12—14 ст. Л. мелі пераважна мясц. харакгар. Паўд.-рус. летапісанне гэтага часу прад-стаўлена Кіеўскім летапісам і Галіцка-Валынскім летапісам, наўгародскае — Наўгародскім 1-м, уладзіміра-суздальс-кае — Лаўрэнцьеўскім летапісам і Радзі-вілаўскім летапісам. У 15 ст. ўзніклі ле-тапісныя зборы Троіцкі летапіс (пач. 15 ст.), Бел.-літ. летапіс 1446, збор 1448 і інш. Найбуйнейшымі цэнтрамі летапі-сання былі Кіеў, Масква, Ноўгарад, Смаленск, магчыма, Полацк. У 17 — пач. 18 ст. інтэнсіўна развівалася ўкр. летапісанне (гл. Казацкія летапісы).
    Традыц. летапісанне ў Расіі, на Беларусі і Украіне заняпала ў 18 ст. разам з за-вяршэннем стараж. эпохі ў гісторыі лі-таратур усх.-слав. народаў. Складанне Л. было справай палітычнай; летапісцы выражалі інтарэсы і ідэйна паліт. пам-кненні пэўнага сац. асяроддзя. Лепшыя стараж.-рус. Л. — цэласныя гіст.-літ. творы, якія вызначаюцца майстэрствам апавядання, шырынёй гіст. погляду, высокай ідэйнасцю і публіцыстычнас-цю. Паводле жанравай структуры Л. — гэта зборы, якія аб’ядноўваюць кароткія дзелавыя запісы, дакументы (лісты, прывілеі, граматы), літ. творы, што на-дае ім выгляд гіст.-літ. кампіляцый. Гіст. падзеі і факты датаваліся ў Л. «ад стварэння свету», з 16 ст. ў бел. Л. дата-ванне вялося «ад нараджэння Хрыста» (розніца паміж дзвюма датамі складала 5508 гадоў). Навук. даследаванне і вы-данне Л. пачалося ў 18 ст. Вялікі ўклад у гэтую справу зрабілі ААШахматаў, АзСЛіхачоў, М.М.Улашчык, якія пра-панавалі новыя падыходы і метады дас-ледавання. Вядома каля 1,5 тыс. розных летапісных спісаў. Большасць з іх збе-рагаецца ў архівах і б-ках Масквы і Санкт-Пецярбурга. Самыя выдатныя Л. выдадзены ў Поўным зборы рускіх лета-пісаў. На Беларусі Л. вядомы з часоў Полацкага княства. Асаблівай папуляр-насцю карысталіся «Аповесць мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскі летапіс. Аіюшні паслужыў крыніцай і літ. ўзо-рам «Хронікі Вялікага княства Літоўска-га і Жамойцкага» і Хронікі Быхаўца. У 15—17 ст. на Беларусі чыталі, перапіс-валі і выкарыстоўвалі пры складанні ле-тапісных збораў і кампіляцый розныя стараж. рус. Л. У 2-й чвэрці 15 ст. мас-коўскі Л. Фоція пакладзены ў аснову агульнай часткі Беларуска-літоўскага летапісу 1446; Аўрамкі летапіс у аснове меў наўгародскае паходжанне. У 16—17 ст. на бел. землях бытаваў ілюстраваны Радзівілаўскі летапіс, пратограф якога паходзіў з Маскоўскай Русі. Літ. трады-цыі стараж.-рус. Л. адыгралі вял. ролю ў гісторыі бел. летапісання. Гл. таксама Летапісы беларуска-літоўскія, Летапісы беларускія, Летапісныя аповесці і апавя-данні.
    Літ.: Вайнштейн О.Л. Западноевро-пейская средневековая нсторнографня. М.; Л., 1964; Н а с о н о в АН. Нсторяя русского летопнсання XI — начала XVIII в. М., 1969; Л у р ь е Я.С. Обшерусскне летоішсн XIV— XV вв. Л., 1976. ВА. Чамярыцкі.
    ЛЁТАІПСЫ БЕЛАРЎСКА-ЛІТОЎСКІЯ Складаліся на Беларус'і і ў Вільні на старабел. мове пераважна бел. летапіс-цамі, бьгтавалі да 19 ст. Умоўна іх наз. таксама заходнярускімі. Паводле зместу агульнадзярж. і паўафіцыйныя. У іх ад-люстравана гісторыя бел. і літоўскага народаў перыяду Вялікага княства Лі-тоўскага. Вядомы 4 асобныя помнікі 15—16 ст. — «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларуска-літоўскі летапіс 1446, «Хроніка Вялікага княства Літоў-скага і Жамойцкага», Хроніка Быхаўца і гіст. кампіляцыя 17 ст. «Хроніка літоў-ская і жамойцкая», якая ўваходзіла ў склад бел.-ўкр. хранографа «Вялікая
    летнія	223
    хроніка». Паслужылі крыніцай польскіх хронік М.Стрыйкоўскага, Х.Гваньіні і М.Бельскага, распаўсюджваліся таксама на Украіне і ў Расіі. Л.б.-л. — каштоў-ныя помнікі гістарыяграфіі і грамадска-паліт. думкі бел. і літ. народаў, стара-бел. мовы і бел. гіст. прозы. Выдадзены ў Лоўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907; т. 32, 1975; т. 35, 1980). Гл. такса-ма Летапісы беларускія. В.А. Чашрыцкі. ЛЁТАПІСЫ БЕЛАРЎСКІЯ Складаліся на землях Беларусі ў эпоху феадалізму на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. У 16—18 ст. называлі-ся пераважна хронікамі. Паводле зместу і агульнага характару падзяляюцца на дзярж. і мясцовыя, хоць рэзкай мяжы паміж імі няма. У Беларусі летапісы па-чалі складацца ў 12—14 ст., аднак тэк-сты ранніх летапісаў не зберагліся. Пер-шым складзеным на бел. землях лета-пісным творам быў, відаць, Полацкі ле-тапіс. Гіст. запісы вяліся таксама ў Пінску (канец 13 ст.), Слуцку (15 ст.) і інш. гарадах Беларусі. Ва ўрыўках у складзе рус. і бел. летапісных зводаў і кампіляцый дайшоў Смаленскі летапіс 14 — пач. 15 ст. У Смаленску ў канцы 15 ст. перапісаны Аўрамкі летапіс і, магчыма, Радзівілаўскі летапіс. На пад-ставе зводу, блізкага да летапісу Аўрам-кі, каля 1500 складзена летапісная кам-піляцыя, якая трапіла ў Супрасль, дзе папоўнена гіст. запісамі па гісторыі Ва-лынскай зямлі канца 15 ст., апавядан-нем пра Аршанскую бітву 1514 і «Пах-валой гетману Канстанціну Астрожска-му» (гл. Валынскі кароткі летапіс). У 15—16 ст. пад уплывам новых гіст. умоў (заканчэнне этнічнай кансалідацыі і паліт. цэнтралізацыі бел. зямель) ха-ракгар летапісання Беларусі істотна змяніўся, мясц. летапісы заняпалі, уз-ніклі агульнадзярж. летапісы беларуска-літоўскія, якія складаліся на бел. мове пераважна бел. летапісцамі. У 16 ст. бел.-літ. летапісы страцілі агульнарус. характар. У іх узмацніліся ідэі агульна-дзярж. патрыятызму, гісторыя ВКЛ ста-ла падавацца не як частка і працяг гіс-торыі Русі, а як асобная і самацэнная з’ява. Новы этап у гісторыі бел. летапі-сання пачаўся ў 17 ст. У выніку глыбо-кіх унутр. змен у культ.-гіст. і духоўным жыцці бел. народа адбывалася ідэйна-маст. эвалюцыя і трансфармацыя жанру гіст.-дакумент. прозы Беларусі, яго дэ-макратызацыя. Замест параўнальна ад-народных у жанрава-стылявым шіане агульнадзярж. хронік узніклі новыя жанры — мясц. летапісы, дыярыушы (дзённікі) і хранографы, звязаныя з тра-дыцыямі летапіснага жанру папярэдня-га перыяду. Найб. выдатныя творы мясц. летапісання Беларусі 17—18 ст.: Баркўлабаўскі летапіс, Магілёўская хро-ніка (месцамі нагадвае гіст. аповесць-дзённік горада), Біцебскі летапіс (гіст.-дакументальная крыніца, напісаная па-польску).
    Прыярытэт адкрыцця і навук. вывучэння Л.б. належыць \.Данілоеічу, які ўпершыню апублікаваў (у 1823—24) тэкст Бел.-літ. лета-пісу 1446 паводле Супрасльскага спісу і шэ-раг артыкулаў. У часы Рас. імперыі Л.б. да-
    следавалі С.Смолька, Ф.Сушыцкі, І.АЦіхамі-раў, А.АШахматаў, Я.Якубоўскі і інш. Лета-пісы вывучалі і вывучаюць бел. (М.М.Улашчык, В.АЧамярыцкі), літ. (М.Ючас) і інш. даследчыкі. Захавалася каля 50 спісаў Л.6., большасць з якіх зберагаецца ў Маскве і С.-Пецярбургу.
    Публ.: Полное собранме русскмх летопл-сей. Т. 17. СПб., 1907; Т. 32. М., 1975; Т. 35. М., 1980; Беларускія летапісы і хронікі. Мн., 1997.
    Літ.: Чамярыцкі В.А. Беларускія ле-талісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літ. гісторыя періпых зводаў. Мн., 1969; йс-тормя белорусской дооктябрьской лнтерату-ры. Мн., 1977; Улацяк Н.Н. Введенме в нзученне белорусско-лнтовского летопнса-ння М., 1985. В.А.Чамярыцкі.
    ЛЕТАРГІЯ (грэч. lethargia ад lete забыц-цё + argia бяздзейнасць), паталагічны стан чалавека, аслабленне ўсіх праяў жыцця (несапраўдная смерць), адсут-насць рэакцый на знешнія раздраж-няльнікі. Сустракаецца пры істэрыі, агульным знясіленні, пасля моцных хваляванняў. Прыступы раптоўныя, працягваюцца ад некалькіх гадзін да многіх дзён. Свядомасць пры Л. захоў-ваецца: хворыя ўспрымаюць і запаміна-юць навакольнае, але не рэагуюць на яго.