• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Гіграскапічныя воскападобныя рэчывы, добра раствараюцца ў спіртах. У арганізме чалавека многа Л. у печані, сардэчнай мыіп-цы, нерв. тканцы. Шмат Л. у яечным жаўтку, ікры рыбы, насенні соі і сланечніку. Асн. функцыя ў арганізме — удзел у будаўніцгве біял. мембран. Шэраг Л. атрыманы сінтэтыч-на. У медьшьпге пры хваробах нерв. сістэмы, анеміях ужываюць цэрабралецыцін, які ат-рымліваюць экстракцыяй з мозга буйн. par. жывёлы. Выкарыстоўваецца ў харч., тэк-стыльнай і хасметычнай прам-сці.
    ЛЕШАНЮК Мікалай Сцяпанавіч (н. 15.12.1944, в. Грыцавічы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1995). Скончыў БДУ (1967). 3 1981 у Ін-це тэхн. акустыкі АН Беларусі, з 1997 у Вышэйшым пажарна-тэхн. вучылішчы. Навук. працы па ла-зернай фізіцы і малекулярнай спектра-скапіі, вывучэнні механізмаў генерацыі малекулярных газавых лазераў і распра-цоўцы метадаў кіравання характарысты-камі лазернага выпрамянення, па кан-струяванні аптычных і лазерных прыбо-раў-
    Тв.: йсследованне колебательной релакса-цнн в смесн CO,—N, (разам з У.У.Неўдахам, Л.М.Арловьгм) // Журн. прнкладной спек-троскоішн. 1981. Т. 34, вып. 6.
    ЛЕ ШАТЭЛЬЁ (Le Chatelier) Анры Луі (8.10.1850, Парыж — 17.9.1936), фран-цузскі фізікахімік і металазнавец, адзін з заснавальнікаў металазнаўства. Чл. Парыжскай АН (1907). Ганаровы чл. AH СССР (1927). Праф. Парыжскай вышэйшай горнай школы (1877—1919), Калеж дэ Франс (1898—1907) і Парыж-скага ун-та (1907—25). Навук. працы па вывучэнні ўплыву ціску і т-ры на раў-навагу ў хім. рэакцыях, па даследаванні металургічных і хіміка-тэхнал. працэ-саў. Сфармуляваў агульны закон зру-шэння хім. раўнавагі (гл. Ле Шатэ-лье — Браўна прынцып). Сканструяваў тэрмаэл. пірометр, металаграфічны мік-раскоп (1897), удасканаліў методыку даследаванля будовы металаў і сплаваў. Прэзідэнт Франц. хім. т-ва (1931).
    Літ. Манолов К. Велнкне хнмлкн: Пер. с болг. Т. 2. 3 взд. М., 1986.
    ЛЕ ШАТЭЛЬЕ — БРАЎНА ІІРЫН-ЦЫП, правіла зрушэння раўнавагі — знешняе ўздзеянне, якое выводзіць сіс-тэму са стану тэрмадынамічнай раўна-вагі, выклікае ў сістэме працэсы, што імкнуцца аслабіць вынікі гэтага ўздзе-яння Прапанаваны \Ле Шатэ.іье (1884), тэрмадынамічна абгрунтаваны ням. фізікам К.Браўнам (1887). Гл. так-сама Раўнавага тэрмадынамічная.
    ЛЕШНА, возера, гл. Сосна.
    ЛЕШНА, возера ва Ушацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,3 км2, даўж. 700 м, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2 км.
    Схілы катлавіны выш. 3 м (на ПнЗ, 3 і ПдЗ да 18 м), пад лесам, на У і Пн пад хмызняком. Злучана пратокай з воз. Жэнна.
    ЛЁШНЕЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА У Мазырскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Лешня. Створана ў 1978 на р. Бук-лёўка (правы прыток р Прыпяць). Пл. 0,64 км, даўж. 2,1 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 5,5 м, аб’ём вады 1,8 млн. мэ. Ваганні ўзроўню вады на пра-цягу года 4,2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі і рэкрэацыі.
    ЛЕШЧ (Abramis brama), рыба сям. кар-павых атр. карпападобных. Пашыраны ў вадаёмах Еўразіі. Паўпрахадная і жы-лая формы. Прыдонная рыба, жыве ча-родамі, пераважна ў месцах з павольнай
    Левп
    плынню, ямамі, заглееным дном. На Беларусі трапляецца ўсюды.
    Даўж. да 75 см, маса да 6 кг. Цела высо-кае, бакі серабрыстыя з залацістым адлівам, спіна шаравата-зялёная. Спінны плаўнік вы сокі, кароткі, анальны доўгі. Луска тоўстая. шчыльная. Корміцца ракападобнымі, малюс-камі, раслінамі, маляўкі — планктонам. Аб’-ект промыслу.
    ЛЁШЧА, рака ў Шклоўскім р-не Магі-лёўскай вобл. і Аршанскім р-не Віцеб-скай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 33 км. Пл. вадазбору 191 км2. Па-чынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Аку-нёўка Шклоўскага р-на. Цячэ на паўн. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўні-ны. Даліна ў вярхоўі невыразная, у ся-рэднім і ніжнім цячэнні скрынкападоб-ная, шыр. да 1 км. Схілы парэзаны яра-мі. Рэчышча каналізаванае на працягу 20 км ад вытоку.
    ЛЁШЧАНКА Леў Валярянавіч (н. 1.2.1942, Масква), расійскі эстрадны спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Расіі .(1977). Нар. арт. Расіі (1983). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1969). 3 1969 саліст Цэнтр. тэлебачан-ня і радыё, з 1983 — Дзярж. канцэртна-тэатр. гастрольнага аб’яднання «Мас-канцэрт». Арганізатар (1990) і маст. кі-раўнік Дзярж. т-ра эстрадных паказаў «Музычнае агенцтва». У рэпертуары песні сучасных кампазітараў. Выканаў шэраг партый у араторыях, канцэртных
    пастаноўках опер «Ліпеньская нядзеля» У.Рубіна, «Асуджэнне Лукула» П.Дэсаў, «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна і інш. Лаў-рэат 4-га Усесаюзнага конкурсу артыс-таў эстрады (1970, Масква), міжнар. фестываляў песні ў Сопаце (Польшча) і «Залаты Арфей» (Балгарыя; абодва 1972).
    ЛЁШЧАНКА Міхаіл Ісакаві” (н. 27.2. 1930, в. Стараселле Добрушскага р-на Гомельскай вобл.), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1959). 3 1963 выкладае ў Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе прабле-мы раманістыкі і агульнага мовазнаў-ства. Аўтар манаірафій «Змяненне се-мантыка-сінтаксічнай спалучальнасці французскіх дзеясловаў (XVI—XX стст.)» (1971), «Віртуальны і актуальны аспекты сказа» (1988), вучэбных дапа-можнікаў па іраматыцы і стылістыцы франц. мовы («Граматыка французскай мовы», 1997, і інш). І.К.Германовіч.
    ЛЕШЧАНКА Пётр Канстанцінавіч (3.7.1898—1954), расійскі эстрадны спя-вак (лірычны барытон). Дэбютаваў у 1915. 3 1918 жыў пераважна ў Румыніі. Гастраліраваў у краінах Зах. Еўропы і Б. Усходу. У сярэдзіне 1940 — пач. 1950-х г. рэпрэсіраваны. Рэпертуар уключаў рус., укр., цыганскія нар. песні (часта акампаніраваў сабе на гітары), песенна-танц. нумары, песні сав. кампазітараў і ўласныя творы. Валодаў голасам пры-емнага тэмбру; выкананне вызначалася сцэн. тэмпераментам, шчырасцю, давя-ральнасцю.
    ЛЁШЧАНСКАЯ ШКЛЯНАЯ МАНУ-ФАКТЎРА. Дзейнічала ў 1832—64 у в. Лешчанка Краснапольскага р-на Магі-лёўскай вобл. Вырабляла аконнае шкло. У 1864 мела 2 драўляныя карпусы, 3 свірны, 5 інш. памяшканняў, 3 печы для выплаўкі шкла; працавала 87 чал., выраблена 1500 скрынак шкла.
    ЛЁВЕН, Л у в е н (флам. Leuven, франц. Louvain), горад у Бельгіі. Вядо-мы з 884. Каля 100 тыс. ж. (1995). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт на р. Дыль, каналам злучаны з р. Шэльда. Прам-сць: вытв-сць металаканструк-цый, аўтазборачная, радыёэлектронная, хім., папяровая, харчасмакавая (мука-мольная, піваварная). Ун-т (з 1425). Ка-мунальны музей Вандэркелен-Мертэнс. Шматлікія арх. помнікі 13—18 ст.
    ЛЁВЕНДААЛЬДЭР (ад галанд. Leeuve-ndaalder ільвіны талер), лявок, т a -л я р л я ў к о, першая талеравая мане-та, выпушчаная ў 1575 у Нідэрландах. На аверсе — рыцар у даспехах з герба-вым шчытом з выявай ільва, на рэвер-се — на ўсім полі выява льва; на абод-вух баках кругавыя легенды. Агульная маса — 27,648 г. Спачатку Л. выпускалі для ўнутр. абарачэння, але хутка сталі біць толькі для Леванта. 3 17 ст. многія краіны выпускалі перайманні Л., звы-чайна нізкапробныя. У Беларусі Л. так-сама абарачаўся па больш нізкім за паў-навартасны талер рыначным курсе.
    лёгачныя	227
    ЛЁВІ (Loewi) Ота (3.6.1873, г. Франк фурт-на-Майне, Германія — 25.12.1961), аўстрыйскі фізіёлаг і фармаколаг. Д-р медыцыны (1896). Скончыў Страсбур-скі ун-т (1906). У 1909—38 праф. ун-та ў г. Грац (Аўстрыя), з 1940 праф. мед. каледжа Нью-Йоркскага ун-та. Адзін са стваральнікаў тэорыі хім. перадачы нерв. ўзбуджэння. Устанавіў механізм рэгулявання дзейнасці сэрца з дапамо іай фізіялагічна актыўных рэчываў — медыятараў, якія ўтвараюцца ў нерв. канцах клеткі — сінапсах. Высветліў ролю ацэтылхаліну ў перадачы нерв. ім-пульсаў. Нобелеўская прэмія 1936 (ра-зам з Г.Дэйлам).
    ЛЁГАЧНЫЯ МАЛЮСКІ (Pulmonata), падклас бруханогіх малюскаў. 2 надатр.: сядзячавокія (Basommatophora) і сцяб-лініставокія (Stylommatophora), каля 100 сям., больш за 35 тыс. відаў. Вядо-мы з карбону (каля 350 млн. г. назад), росквіт у кайназоі (каля 25 млн. г. на-зад). Пашыраны ўсюды; большасць жы-ве на сушы, частка — у прэснай вадзе, нямногія — у моры. На Беларусі больш за 50 відаў, з іх каля 30 відаў прэсна-водныя Найб. вядомыя слЫакі, слізня-кі.
    У большасці Л.м. ракавіна 0,6—210 мм. Цела мае галаву, вантробны мяіпок са скур-най складкай — мантыяй, нагу. Унутр. па-верхня мантыйнай поласці функцыянуе як лёгкае. Раслінна- і дэтрытаедныя, ёсць дра пежнікі. Гермафрадыты; большасць відаў ут-варае сперматафоры, некаторыя яйцажыва-родныя. Развіццё без стадыі лічынкі.
    Лёвевдаальдэр: 1 — Гельдэрн. 1641; 2 — Ут-рэхг, паўлёвендаальдэр, 1640.
    228 лёгкая
    ЛЁГКАЯ АТЛЁТЫКА, від спорту, які ўключае бег на розныя дыстанцыі (у т.л. эстафетны і з перашкодамі), кіданні лёг-каатлетычныя, мнагабор ’і лёгкаатле-тычныя, скачкі лёгкаатлетычныя, хадзь-бу спартыўную. У спарт. класіфікацыі больш за 60 лёгкаатлетычных практы-каванняў. На Алімп. гульнях Л.а. прад-стаўлена 24 пракгыкаваннямі для муж-
    Да арт. Лёгачныя малюскі: 1 — жывародка рачная; 2 — смоўж палявы; 3 — катушка рагавая; 4 — янтарка крохкая.
    чын і 14 для жанчын. Створаны Між-нар. аматарская лёгкаатлетычная федэ-рацыя (ІААФ) у 1912, Еўрапейская асацыяцыя Л.а. (ЕАА) у 1968, федэра-цыі Л.а. Азіі, Афрыкі, лац-амер. краін, Новай Зеландыі і Акіяніі ў канцы 1960 — пач. 1970-х г. Федэрацыя Л.а. Беларусі створана ў 1959. Чэмпіянаты свету па Л.а. праводзяцца з 1983, з 4-га-довай перыядычнасцю; летнія чэмпія-наты Еўропы — з 1934 (у цотныя гады паміж Алімп. гульнямі, зімовыя ў за-крьпых памяшканнях з 1966).
    Церпіыя звесткі пра лёгкаатлетычныя спа-борніцгвы адносяцца да 776 да н.э., калі пра-водзіліся Алімп. гульні ў Стараж. Грэцыі. Як самастойны від спорту пашырылася ў сярэ-дзіне 19 ст. ў Англіі (першыя спаборніцтвы ў 1837 у каледжы г. Рэгбі), Германіі, ЗША, Францыі і інш. 3 канца 19 ст. ў Расіі нала-джваюцца аматарскія спарт. спаборніцтвы; упершьшю першынство Расіі праведзена ў 1908.
    На Беларусі першыя спаборніцтвы па Л.а. (бег на 800, 1000, 1500 м; скачкі ў вышыню і даўжыню; кіданні дыска і кап’я) праведзены ў 1913 у Гомелі. Аматарскія клубы Л.а. існавалі з 1918 у Віцебскай і Магілёўскай, а з 1920 і ў інш. губернях. 3 1921 у Віцебску пачалі праводзіцца традыц. лёгкаатлетычныя эстафетьі. Першы чэмпіянат па Л.а. (па 12 відах) адбыўся ў 1924 у праграме Усебел. свята фіз. культуры. У 1927 ад-быліся першыя міжнар. спаборніцтвы па Л.а. паміж бел. і чэш. спартсменамі. 3 1927 бел. лёгкаатлеты — удзельнікі ўсесаюзных спаборніцтваў, з 1952 — Алімп. гульняў. Першы з бел. спартсме-наў атрымаў алімп. медаль (сярэбраны) М.Крываносаў (1956). Алімпійскія чэм-піёны па Л.а. — Р.Клім, Т.Ледаўская, Р.Рудзянкоў. Прызёры Алімп. гульняў: бегуны У.Гараеў, Я.Гаўрыленка, М.Кі-раў, У Лавецкі; па спарт. хадзьбе Я.Іў-чанка і П.Пачанчук; у трайным скачку А.Каваленка і І.Лапшын; у кіданні мо-лата І.Астапковіч; у кіданні кап’я Н.Шыкаленка, дыска УДуброўшчык, В.Капцюх і Э.Зверава; у сямібор’і Н.Сазановіч. Першым чэмпіёнам свету з бел. лёгкаатлетаў стаў А.Трашчыла (эстафета 4 х 400 м; 1983). Чэмпіёны свету: А.Паташоў, Трашчыла (1991), Шыкаленка, Зверава (1995); прызёры чэмпіянатаў свету: Р.Смяхнова (1983), А.Бялеўская (1987), У.Сасімовіч (1991), Я.Місюля (1991, 1995), С.Бурага, Дуб-роўшчык, Капцюх, Э.Хамелайнен (1995). На чэмпіянаце свету ў 1995 Бе-ларусь па заваяваных медалях заняла