• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛЁСАПАДОБНЫЯ ІІАРбдЫ, асадка выя горныя пароды палевага або жоўта-га колеру, якія па марфалогіі і саставу нагадваюць лёс і адносяцца да пылава-тых суглінкаў і супескаў. Ад лёсу адроз-ніваюцца неаднароднасцю будовы, на-яўнасцю слаістасці і праслояў грубага пясчанага і галечнага матэрыялу, больш гліністым саставам, меншай порыстас-цю і прасадачнасцю, уключэннем рака-він прэснаводных малюскаў і інш. Л.п. і лёсы аб’ядноўваюць пад назвай «лёса-выя пароды». Могуць быць рачнога, азёрнага, пралювіяльнага, дэлювіяльна-га, элювіяльнага паходжання. Перава-жаюць пылаватыя (0,05—0,005 мм) фракцыі (60—80%). Асн. пародаўтва-ральныя мінералы — кварц (70—85%), палявыя шпаты, карбанаты, слюды і шш. На Беларусі Л.п. займаюць 14% тэрыторыі. Вылучаны 7 раёнаў пашы-рэння Л.п.: Аршанска-Магілёўска-Го-мельскі, Мінскі, Слуцкі, Навагрудска-Карэліцкі, Лёзненскі, Мазырска-Хой-ніцка-Брагінскі, Тураўскі. Магутнасць Л.п. 0,5—12 м. Пакатахвалістая павер-хня часта ўкрыта суфазійнымі лейкапа-добнымі западзінамі. На Л.п. сфарміра-валіся ўрадлівыя дзярнова-палева-па-дзолістыя глебы, на якіх парушэнне
    232 лёсік
    правіл агратэхнікі вядзе да ўтварэння яроў. Некаторыя Л.п. прыдатныя для вырабу цэглы, аглапарыту і інш.
    Я.І.Аноійка.
    ЛЁСІК (дзявочае Л я в і ц к а я) Ванда Антонаўна (25.9.1895, г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 8.12.1968), бел. пісьменніца. Дачка Яд-вігіна Ш., жонка Я.Лёсіка. Скончыла Вышэйшае пачатковае вучылішча ў Ра-дашковічах (1914). Працавала ў Мінску ў «Беларускай кнігарні», у гар. б-цы імя А.Пушкіна, час. «Лучынка» і «Саха», дзшячым прытулку пры Бел. т-ве дапа-могі пацярпелым ад вайны, Першай мінскай бел. школе. У 1933 пакінула Беларусь, выехала да рэпрэсіраванага мужа; жыла ў Ліпецку, у пас. Татарка Стаўрапольскага краю. 3 1909 друкава-лася ў газ. «Наша ніва», у 1920-я г. ў час. «Зоркі», «Іскры Ільіча». У апавя-даннях («Бацькаўшчына», «Сумна, сум-на шуміць старушка ліпа...» і інш.) і вершах выказвала замілаванне роднай прыродай. Аўтар успамінаў пра бацьку. Пераклала на бел. мову паасобныя тво-ры М.Канапніцкай, В.Чайчанкі і інш.
    Тв:. У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965; Беларуская дакастрычніц-кая паэзія. Мн., 1967. І.У.Саламевіч.
    ЛЁСІК Язэп (Іосіф) Юр’евіч (18.11. 1883, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 1.4.1940), бел. грамадскі і паліт. дзеяч, мовазнавец, пісьменнік, педагог. Акад. АН Беларусі (1928). Дзядзька Я.Коласа. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семіна-рыі (1898—99), скончыў Ноўгарад-Се-верскае гар. вучылішча (1902). Праца-ваў выкладчыкам Бабруйскай с.-г. шко-лы, настаўнічаў у мяст. Грамяч Ноўта-рад-Северскага пав. Чарнігаўскай губ. За ўдзел у рэв. выступленнях 1905 арыштаваны (у 1907 уцёк з турмы). У 1911 паўторна арыштаваны. Пакаранне адбываў у г. Кірэнску і Бадайбо Іркуц-кай губ., дзе пасябраваў з Х.Гаруном. Падтрымліваў сувязь з газ. «Наша ніва». Са ссылкі вярнуўся пасля Лют. рэвалю-цыі 1917. Стаў адным з лідэраў Беларус-кай сацыялістычнай грамады (БСГ). Увайшоў у Беларускі нацыянальны камі-тэт, рэдагаваў яго газ. «Вольная Бела-русы (1917—18). На з’ездзе бел. нац. арг-цый і партый выбраны ў Выканаў-чы к-т Цэнтр. рады бел. арг-цый, паз-ней увайшоў у Вялікую беларускую раду. Удзельнік Усебеларускага з'езда 1917. У час акупацыі Беларусі герм. і польск. войскамі працаваў у Мінску. Уваходзіў у Раду БНР, Народны сакратарыят Бе-ларусі, адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 25.4.1918 разам з інш. кіраўнікамі пад-пісаў ад імя Рады БНР тэлеграму на імя кайзера Германіі Вільгельма П, у якой яны заяўлялі, што будучыню Беларусі бачаць «толькі пад апекай германскай дзяржавы». Пасля расколу БСГ адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакра-тычнай партыі. У чэрв. 1918 узначаліў Раду БНР. У 1919 і 1920 суіірацоўнічаў
    з газ. «Звон» і «Беларусь»- (апошнюю некаторы час рэдагаваў). Пасля расколу Рады БНР (13.12.1919) стаў старшынёй Найвышэйшай рады БНР. Пасля гра-мадз. вайны адзін з першых заявіў аб прызнанні сав. улады. Ад паліт. дзей-насці адышоў. Займаўся навук., культ-асв., літ. працай. 3 1921 выкладаў у БДУ, у Белпедтэхнікуме. У 1922 выбра-ны правадз. чл. Ін-та бел. чкулыуры, у 1928 — акадэмікам АН Беларусі. Удзельнічаў у рабоце Тэрміналагічнай камісіі (з пач. 1930 яе старшыня), быў дырэктарам Ін-та навук. мовы. Адзін з ініцыятараў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і аз-букі (1926), на якой выступіў з асн. дак-ладамі. Выдадзены ім у 1922 падручнік «Практьгчная граматыка беларускай мо-вы» названы ў прэсе «контррэвалюцый-ным», і ў ліст. 1922 Л. арыштаваны. Абараніў яго тагачасны нарком асветы
    БССР У.МІгнатоўскі, і Л. быў вызва-лены. У 1930 Л. арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі* і пастано-вай СНК БССР пазбаўлены звання ака-дэміка (адноўлены ў 1990). 10.4.1931 яго саслалі ў г. Камышын Саратаўскай вобл. Жыў у г. Нікалаеўскі, дзе выкла-даў у педтэхнікуме. У 1934 амнісцірава-ны без права вяртацца ў Мінск. 3 1935 жыў на Браншчыне, з 1937 працаваў у педтэхнікуме г. Аткарск Саратаўскай вобл. У чэрв. 1938 зноў арыштаваны, у 1940 асуджаны на 5 гадоў лагераў за «антысавецкую агітацыю». Паводле афіц. версіі памёр у саратаўскай турме ад сухотаў. Рэабілітаваны ў 1958 і ў 1988.
    Л. належыць шэраг літ. твораў: «Ня ўсе ж разам, ягамосьці!», «Геркулес і се-лянін», «Па-валачобнаму» і інш. Яго літ. талент высока ацаніў М.Гарэцкі, асабліва «Апавяданне без назвы». У 1921 Л. падрыхтаваў да друку зб. маст. прозы «Родныя вобразы» (выданне за-баронена). У публіцыстыцы Л. 1917—20 асн. месца займалі праблемы незалеж-насці Беларусі, яе нац. адраджэння, гіс-торыі і будучыні, нац. пытанне (брашу-ра «Аўтаномія Беларусі», арт. «Вольная Беларусь», «Нацыянальны ўціск», «Праціўнікам беларускага руху», «Нашы патрэбы») і інш. Вытокі бел. нац. куль-туры даследаваў у арт. «Культурны стан Беларусі к моманту Лютаўскае рэвалю-цыі» (1924). Напачатку Л. быў прыхіль-нікам аўтаноміі Беларусі ў складзе Рас. федэрацыі. Пасля разгону Усебел. з’ез-да 1917 і падпісання Брэсцкага міру 1918 Л. перайшоў на пазіцыі незалеж-
    най Бел. дэмакр. рэспублікі. Пісаў ар-тыкулы і нарысы па гісторыі Беларусі: «1517—1917 (да юбілею 400-лецця бе-ларускага друку») (1917), «Гісторыя Вя-лікага княства Літоўска-Беларускага» (1918), «Літва-Беларусь» (1921). Аўтар артыкулаў «Памяткі старасвецкай бела-рускай мовы і пісьменства» (1918), «Графіка, правапіс і мова ў тэстаменце кн. Саломерацкага і ў двух другіх даку-ментах з папер Саломерацкіх XVI ст » (1929), прац па бел мове «Беларуская мова. Пачатковая граматыка», «Бела-руская мова: Правапіс» (абедзве 1924), «Сінтаксіс беларускае мовы», «У справе рэформы нашае азбукі» (абедзве 1925), «Спрашчэнне правапісу», «Граматыка беларускае мовы; Фанетыка» (абедзве 1926), «Граматыка беларускае мовы: Марфалогія» (1927).
    Тв.: Асноўны матыў у творчасці Максіма Багдановіча // Полымя. 1991. № 12; Творы: Апавяданні, казкі, арт. Мн., 1994; Бітва пад Грунвальдам у апісанні кронікі Быхаўца, Длугоша, Бельскага і інш. // Спадчына. 1996, № 4.
    Літ:. Г а р э ц к і М. Язэп Лёсік // Гарэцкі М. Псторыя беларускае літаратуры. Мн., 1995; Мяснікоў А Нацдэмы: Лёс і траге-дыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоў-скага і Язэпа Лёсіка. Мн., 1993; Яго ж. «Жывіце без мяне...» // Полымя. 1992. № 1.
    А.Ф.Мяснікоў.
    ЛЁТЦЫ, возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Шэвінка, за 14 км на 3 ад Віцеб-ска. Пл. 0,31 км2, даўж. каля 1,3 км, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 28,9 км2. Схілы катлавіны выш. 25—30 м, параслі хмызняком, паўн.-зах. схілы разараныя. Берагі злі-ваюцца са схіламі. Мелкаводдзе да 2 м выслана пяском, глыбей пашыраны іл. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. да 20 м. Праз возера цячэ р. Вуж-ніца. Уваходзіць у зону адпачынку Ас-троўна—Лётцы.
    «ЛЁТЦЫ», кліматычны і бальнеалагіч-ны курорт у Віцебскай вобл. (за 15 км ад г. Віцебск). Дзейнічае з 1936. Лечаць пераважна хваробы сардэчна-сасудзіс-тай і нерв. сістэм, верхніх дыхальных шляхоў. Асн. лек. фактары: умерана кантынентальны клімат, хларыдна-нат-рыевая мінер. вада (для ваннаў і інгаля-цый), гразелячэнне (пры хваробах руху і апоры); выкарыстоўваюць таксама фі-зіятэрапію, лячэбную фізкулыуру. Фун-кцыянуюць санаторый, санаторый-пра-філакторый, водагразелячэбніца.
    ЛІ, I, Hi, Р ы, дынастыя каралёў (з 1897 — імператараў) Карэі ў 1392— 1910. Заснавальнік Лі Сон Ге (Тхэджо) вярнуў краіне назву Часон і перанёс сталіцу ў Сеул. Л. адмовіліся ад паліты-кі дзярж. падтрымкі будызму на ка-рысць канфуцыянства. 3 17 ст. васалы кіт. імператараў дынастыі Цын (да 1895). У 1910 японцы пазбавілі ўлады апошняга імператара Л. Сунджона, пас-ля чаго Карэя была ператворана ў яп. калонію.
    ЛІ (Leigh) Віўен [сапр. X а р т л і (Hartley) Вівіян Мэры; 5.11.1913, г. Дарджылінг, Індыя — 8.7.1967], англій-ская актрыса тэатра і кіно. Вучылася ў
    ЛІБАВА 233
    Парыжы і Каралеўскай акадэміі драм. мастацтва ў Лондане. У 1935 дэбютава-ла ў лонданскім т-ры «К’ю». Выступала ў «Олд Вік» і інш. т-рах Лондана. Сярод роляў: Тытанія, Віёла, лэдзі Макбет, Лавінія («Сон у летнюю ноч», «Дванац-цатая ноч», «Макбет», «Ціт Андронік» У.Шэкспіра), Джэніфер Дзюбеда («Ды-лема докгара» Б Шоу), Сабіна («На ва-ласку ад гібелі» Т.Уайлдэра), Антыгона («Антыгона» Ж.Ануя) і інш. 3 1934 зды-малася ў кіно. Лепшыя ролі: Скарлет О’Хара («Унесеныя ветрам», 1939, прэ-мія «Оскар»), Майра («Мост Ватэрлоо», 1940), лэдзі Гамілыан («Лэдзі Гаміль-тан, 1941), Ганна («Ганна Карэніна», 1948), Бланш Дзюбуа («Трамвай «Жа-данне», 1951, прэмія «Оскар»), Мэры Трэдвел («Карабель дурняў», 1964). Стварала складаныя, супярэчлівыя ха-рактары, якія раскрываліся ў драм. су-тыкненнях з жорсткай рэчаіснасцю.
    Літ.: Утнлов В.А. Внвьен Лн. М., 1980.
    ЛІ (Lee) Дэвід Морыс (н. 20.1.1931, г. Рай, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1991), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990). Скончыў Гарвардскі (1952) і Канектыкуцкі (1955) ун-ты. 3 1959 у Карнуальскім ун-це (з 1969 праф.). Навук. працы па фізіцы нізкіх і звышнізкіх т-р, па даследаванні ўласцівасцей вадкага гелію і атамарнага вадароду, звышправоднасці. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (1972). Нобелеўская прэмія 1996 (разам з Р.Рычардсанам, і\.Ошэрафам\