Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ.: Френкель М. Гражданская вой-на в Лнбернн (1989—1997) // Мнровая эко-номлка н междунар. отношення. 1998. № 7.
Ю.В.Ляшковіч (прырода, насельнііп'ва, гаспа-дарка).
ЛІБІ (Libby) Уілард Фрэнк (17.12.1908, г. Гранд-Валі, штат Каларада, ЗША — 9.9.1980), амерыканскі фізікахімік. Чл.
Нац. АН ЗША (1950). Скончыў Калі-фарнійскі ун-т (1931), дзе і працаваў. 3 1940 у Калумбійскім ун-це (з 1943 праф.), з 1945 у Ін-це ядз. даследаван-няў (г. Чыкага), з 1959 у Каліфарній-скім ун-це (г. Лос-Анджэлес), у 1962— 76 дырэктар Ін-та геафізікі і фізікі пла-нет. Асн. навук. працы па радыяхіміі, ядз. хіміі, касмахіміі. Удзельнічаў у рас-працоўцы газадыфузійнага спосабу аба-гачэння прыроднага урану ізатопам 23SU. Распрацаваў метад радыевутлярод-нага датавання (вызначэння ўзросту) у археалогіі, геалогіі, геафізіцы (1947). Нобелеўская прэмія 1960.
У.Лібі. Ю.Лібіх.
ЛІБІДА (ад лац. libido жаданне, імкнен-не, цяга), цяга сексуальнага характару, пераважна несвядомая; адно з асноўных паняццяў псіхааналізу. Уведзена З.Фрэй-дам для абазначэння энергіі сексуаль-най цягі як першапачатковай цягі да жыцця. Паводле Фрэйда, асн. рухальны факгар псіхікі — энергія несвядомай псіхасексуальнай цягі. У працэсе інды-від. развіцця асобы Л. рэалізуецца ў розных формах дзіцячага аўтаэратызму, праходзіць фазу любві да бацькоў з моцнай эратычнай афарбоўкай (ком-плекс Эдыпа, комплекс Электры) і кан-чаткова фарміруецца ў дарослага чала-века. Паводле К.Юнга, Л. — першапа-чатковая, недыферэнцыраваная псіхіч-ная энергія, метафіз. прынцып псіхікі.
ЛІБІЛА, у беларусаў прылада для лоўлі ракаў. Да завостранай на адным канцы палкі ўнізе прывязвалі мяса жабы, ма-люскаў. Ракаў, што прычапіліся да прылады, выцягвалі на паверхню вады. Была пашырана ў канцы 19 — пач. 20 ст.
ЛІБІТЫНА, у старажытнарымскай мі-фалогіі багіня пахавання. У яе храме, які знаходзіўся ў прысвечаным ёй гаі, захоўваліся пахавальныя прыналежнас-ці. За кожнае пахаванне ў храм Л. пла-цілі манету і такім чынам вёўся ўлік па-мерлых. Пазней Л. атаясамлівалі такса-ма з Венерай і багіняй падземнага цар-ства Празерпінай. Л. былі прысвечаны сады і вінаграднікі. У стараж.-рым. паэ-таў Л. — сінонім смерці.
ЛІБІХ (Liebig) Юстус (12.5.1803, г. Дар-мштат, Германія — 18.4.1873), нямецкі хімік, адзін з заснавальнікаў аграхіміі, стваральнік навук. школы хімікаў-арга-нікаў. Чл. Баварскай АН (1854). Замеж-ны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1830). 3
лібярполь 237
1824 праф. Гісенскага, з 1852 Мюнхен-скага ун-таў. 3 1859 прэзідэнт Бавар-скай АН. Навук. працы па арган. хіміі. Адзін са стваральнікаў тэорыі радыка-лаў. Атрымаў хлараформ (1831), воцат-ны алвдэгід (1835; прапанаваў тэрмін «альдэгід»), адкрыў хлараль, тыразін (1846). Даследаваў хімізм фізіял. працэ-саў: прапанаваў хім. тэорыю браджэння і гніення, тэорыю мінер. жыўлення рас-лін.
Тв:_ Рус. пер. — Хммня в прнложеннн к земледелню н фнзнологнн. М.; Л., 1936.
Літ:. Мусабеков Ю.С. Юстус Лнбнх, 1803—1873. М., 1962; Красногоров В. Юстус Лнбнх. М., 1980.
В.Лібкнехт К.Лібкнехт.
ЛІБКНЕХТ (Liebknecht) Вільгельм (29.3.1826, г. Гісен, Германія — 7.8.1900), дзеяч герм. і міжнар. рабочага і сацыяліст. руху, журналіст. Вучыўся ва ун-тах Берліна, Гісена, Марбурга. Удзельнік рэвалюцыі 1848—49 у Герма-ніі, пасля паражэння якой эмігрыраваў у Швейцарыю. У 1850—62 жыў у Лон-дане, дзе кантакгаваў з К.Марксам і Ф.Энгельсам. У 1867—70 дэп. рэйхстага Паўн.-Герм. саюза. У 1869 разам з к.Бебелем заснаваў С.-д. рабочую пар-тыю (т.зв. Эйзенахцы), у 1875 садзейні-чаў яе аб’яднанню з прыхільнікамі ФЛасаля ў адзіную Сацыяліст. рабочую партыю Германіі. У 1874—1900 (з пера-пынкамі) член с.-д. фракцыі рэйхстага Герм. імперыі. 3 1890 гал. рэдактар с.-д. парт. органа газ. «Vorwarts» («Уперад»). Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Інтэр-нацыянала 2-га.
Тв:. Рус. пер. — О полнтнческой познцнн соцнал-демократнп, в частностн по отноше-нню к рейхстагу; Ннкакнх компромнссов, нккакнх нзбнрательных соглашеннй'; Паукм н мухн. М., 1958; Нз воспомннаннй о Мар-ксе. М., 1968.
ЛІБКНЕХТ (Liebknecht) Карл (13.8. 1871, г. Лейпцыг, Германія — 15.1.1919), дзеяч герм. і міжнар. сацыя-ліст. руху. Сын В.Лібкнехта. Адвакат. 3 1900 член С.-д. партыі Германіі. Адзін з заснавальнікаў (1907) і старшыня (да 1910) Сацыялістычнага інтэрнацыянала моладзі. У 1908—16 чл. палаты дэпута-таў Прусіі. У 1912—16 дэп. рэйхстага (выключаны ў студз. 1916), у якім у час 1-й сусв. вайны ў снеж. 1914 і жн. 1915 адзіны з сацыял-дэмакратаў галасаваў супраць ваен. крэдыгаў. У 1916 адзін з заснавальнікаў групы «Спартак» (з ліст. 1918 «Спартака саюз»), За антыўрада-выя і антываен. выступленні зняволе-
ны. У кастр. 1918 вызвалены. У час Ліс-тападаўскай рэвалюцыі 1918 абвясціў Германію «свабоднай сацыялістычнай рэспублікай». Адзін з заснавальнікаў Камуніст. партыі Германіі. Аўгар бра-шуры «Мілітарызм і антымілітарызм» (1907; за яе прыгавораны да зняволення ў крэпасці), працы «Класавая барацьба супраць вайны» (1919) і інш. Забіты ра-зам з Р.Люксембург у Берліне палгг. праціўнікамі.
Тв.: Рус. пер. •,— Мзбр. речн, пнсьма н ста-тьн. М., 1961; Мыслн об нскусстве. Трактат, статьн, речл, пнсьма. М., 1971.
ЛІ БО (другое імя Л і Т а й б о; 701, вобл. Шу, Кітай —762), кітайскі паэт. У 742—44 на службе пры імператарскім двары, атрымаў найвыш. вучонае зва-нне — ханьлінь. Як удзельнік антыўра-давага мяцяжу 756 арыштаваны і асу-джаны. Яго светапогляд сфарміраваўся пад уплывам канфуцыянскага рацыяна-лізму і даасізму. Збераглося болып за 900 вершаў (у т.л. цыкл «Старажыт-нае»), насычаных глыбокай філасафіч-насцю, ідэямі вальналюбства, багатай фантазіяй. Майстар прыродаапісальнай лірыкі. Яго паэзія паўплывала на раз-віццё танскай і сунскай кгг. паэзіі 8—13 ст. На бел. мову асобныя вершы Л.Б. пераклаў І.Бабкоў.
Тв:. Бел. пер. —у кн.: «Тутэйшыя». Мн., 1989; Рус. пер. — [Вершы] // Лн Бо, Ду Фу йзбр. лнрнка. М., 1987; У кн.: Клтайская пейзажная лнрнка III—XIV вв М.,1984.
Ліш:. ВаржапетянВ. Пугняк co све-чой: Повестн о Лн Бо, Омаре Хайяме, Фран-суа Внйоне. М., 1987. Л.П.Баршчэўскі.
ЛІБРА (ад лац. libra вага, адзінка вагі; рымскі фунт), старажытнарымская ва-гавая адзінка, раўнялася 327,45 г, па-дзялялася на 12 унцый. Была пакладзена ў аснову ўсёй рымскай манетнай спра-вы. Выкарыстоўвалася і ў манетнай справе раннесярэдневяковых дзяржаў Еўропы. Пад уплывам Л. ўзніклі еўрап. вагавыя адзінкі — фунт, марка.
ЛІБРАЦЫІ ІІУНКТ, пункт, у якім ня-беснае цела, што рухаецца пад уздзеян-нем прыцягнення двух інш. цел знач-най масы, можа знаходзіцца ў стане ад-носнай раўнавагі ў адносінах да гэтых двух цел. Паблізу Л.п. знаходзіцца, напр., кожная з малых планет траян-цаў.
ЛІБРАЦЫЯ МЕСЯЦА (лац. libratio ва ганне), бачныя з Зямлі перыядычныя ваганні Месяца вакол свайго цэнтра мас. Адрозніваюць аптычную (геамет-рычную) і фізічную Л.М.
Аптычная падзяляецца на лібрацыю па даўгаце (бачнае перамяшчэнне плям па паверхні Месяца ўздоўж паралеляў з-за не-раўнамернага руху яго па арбіце), лібрацыю па шыраце (бачньія ваганні полюсаў Месяца з-за нахілу яго восі вярчэння да плоскасці арбіты), сутачную лібрацыю (бачнае перамя-шчэнне пунктаў па паверхні Месяца з пры-чыны руху назіральніка пры сугачным вяр-чэнні Зямлі). Ф і з і ч н а я Л.М. — невялікія рэальныя адхіленні ад раўнамернага вярчэн-ня Месяца, якія выклікаюцца парай гравіта-цыйных сіл, што ўзнікаюць з прычыны адхі-лення вял. восі эліпсоіда Месяца ад напрам-ку на Зямлю пры аптычнай Л.М. Дакладнае вымярэнне гэтых ваганняў дае магчымасць
вызначыць моманты інерцыі Месяца. 3 пры-чыны Л.М. з Зямлі можна назіраць 59% ме-сяцовай паверхйі.
ЛІБРЫФбРМ [ад лац. liber (libri) луб, лыка + форма], выцягнутыя, завостра-ныя на канцах клеткі драўніны, што за-бяспечваюць яе трываласць і цвёрдасць; найб. спецыялізаваныя мех. элементы. Клеткі пазбаўлены жывога змесціва (пратапласту), іх адраўнелыя абалонкі патоўшчаныя, маюць невял. колькасць шчылінападобных пораў. У некат. па-род (напр., клён, бузіна) пратапласт захоўваецца даўжэй, у ім назапашваюц-ца пажыўныя рэчывы.
ЛІБРЭВІЛЬ (Libreville), горад, сталіца Габона. На ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Адм. ц. прав. Эстуарый. Засн. ў 1849. 462,1 тыс. ж. (1993). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарог у глыб краі-ны. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: лесапілаванне і вытв-сць фа-неры, харчасмакавая, тэкстыльная. Суднаверфі. ЦЭС. Ун-т.
ЛІБРЙТА (італьян. libretto літар. кні-жачка), 1) славесны тэкст муз.-драм. твора (оперы, аперэты; раней таксама кантаты і араторыі). Будуецца на пас-лядоўным сюжэтным развіцці дзеяння, пішацца пераважна вершамі, радзей прозай (часцей у дыялогу). Л.— літ.-драм. аснова оперы і не разглядаецца як самаст. маст. твор. Слова ў ім набы-вае поўную сілу ўздзеяння толькі ў адзінстве з музыкай. Задума Л., а часам і драматургічны сцэнарны план (сцэна-рый) часта належаць кампазітару. Нека-торыя кампазітары пішуць Л. сваіх тво-раў. Можа быць арыгінальным паводле тэмы, але часцей грунтуецца на сюжэ-тах і вобраах маст. л-ры ці нар. творчас-ці. Муз. інтэрпрэтацыя драм. тэксту абумоўлівае пераасэнсаванне кампазіта-рам і лібрэтыстам літ. першакрыніцы. 2) Літаратурны сцэнарый балетнага спектакля. 3) Кароткі выклад зместу оперы, аперэты, балета. Г.Р.Куляшова. ЛІБЯДЗІНСКІ Юрый Мікалаевіч (10.12.1898, г. Адэса, Украіна — 24.11.1959), расійскі пісьменнік. Адзін з кіраўнікоў Расійскай асацыяцыі прале-тарскіх пісьменнікаў. Аповесці «Ты-дзень» (1922), «Камісары» (1925) пра ірамадз. вайну. Жыццю і побыту наро-даў Каўказа, іх мінуламу прысвяціў pa-Man «Баташ і Батай» (1940—41), трыло-гію «Горы і людзі» (1947), «Зарава» (1952) і «Раніца Саветаў» (1957). Аўтар раманаў «Заўтра» (1923), «Паварот» (1927), «Нараджэнне героя» (1930), апо-весцей «Паездка ў Крым» (1957), «Справы сямейныя» (апубл. 1962), ме-муараў «Сучаснікі» (1958), «Сувязь ча-соў», «Выхаванне душы» (абедзве апубл. 1962), п’ес, нарысаў і інш.
Тв:. йзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1980.
Літ.: Лмбедннская Л. Зеленая лам-па: Воспомннанмя. М., 1966.
ЛІБЯРПОЛЬ, вадасховішча ў Пружан-скім р-не Брэсцкай вобл., за 4,5 км на
238 ліван
ПдЗ ад в. Лібярполь. Створана ў 1979 на каналізаваным участку р. Цемра. Пл. 2,9 км2, даўж. 3,1 км, найб. шыр. 2,2 км, найб. глыб. 3,5 м, аб’ём вады 4,15 млн м3 Выкарыстоўваецца для ара-шэння і рыбагадоўлі.