Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІВІЙ Ціт (Titus Livius; 59 да н.э., Па-тавія, цяпер г. Падуя, Італія — 17 н.э.), старажытнарымскі гісторык. Вывучаў рыторыку і філасофію. Жыў і працаваў у Рыме. карыстаўся апекай імператара Аўгуста. Пісаў дыялогі філас. зместу. Аўтар «Рымскай гісторыі ад заснавання горада» ў 142 кнігах (захаваліся 35), у якой пагадова апісана гісторыя Рыма ад заснавання да 9 г. да н.э. Ідэалізаваў Рым і, выкарыстоўваючы матэрыялы ранейшых рым. аўтараў, пераносіў у старажытнасць рысы сучаснага яму рым. ладу. Сучаснікі і наступныя пака-ленні лічылі яго гіст. працу ўзорнай, a самога аўтара — «рымскім Герадотам».
Тв.: Рус. пер. — Нсторня Рнма от основа-ння города. Т. 1—3. М., 1989—93.
ЛІВІЙСКАЯ ПУСТЬІНЯ У Афрыцы, на 3 ад р. Ніл, у межах Лівіі, Егіпта і Судана; паўн.-ўсх. ч. Сахары. Пл. каля 2 млн. км . Паўн. ч. нізінная, укрьгга пяскамі, які ўтвараюць дзюны выш. да 300 м; на ПнУ — глыбокія тэктанічныя ўпадзіны (Катара, 133 м ніжэй узр. м., Сіва, Бахарыя, Фаюм і інш.). Паўд. ч. — камяністае або пясчанікавае пла-то выш. 400—500 м з асобнымі астан-цовымі масівамі выш. да 1934 м (г. Эль-Увейнат). Клімат трапічны, пустынны, на Пн — субтрапічны міжземнаморскі, паўпустынны. Ападкаў месцамі менш за 25 мм за год (выпадаюць не штогод), на Пн — 50—100 мм. Расліннасць вельмі бедная — пустынная акацыя, тама-рыск, палыны. Каля калодзежаў і выха-даў грунтавых вод рэдкія аазісы: Сіва, Фаюм, Джалу, Дахла, Куфра, Фарафра. Аазісы Фаюм і Харга звязаны чыгункай з далінай Ніла.
ЛІВІЙЦЫ, лівійскія арабы, народ, асноўнае насельніцтва Лівіі (4,16 млн. чал.). Агульная колькасць 4,18 млн. чал. (1992). Гавораць на лівійскім дыялекце арабскай мовы. Вернікі — му-сульмане-суніты.
ЛІВІНГСТАН (Livingstone) Давід (19.3. 1813, Блантайр, каля г. Глазга, Вяліка-брытаніія — 1.5.1873), англійскі пада-рожнік, даследчык Афрыкі. Па адука-цыі медык. У 1840 гасланы Лонданскім місіянерскім т-вам у Паўд. Афрыку. 3 1840 зрабіў некалькі працяглых пада-рожжаў па Паўд. і Цэнтр. Афрыцы і даследаваў вял. тэрыторыю ад Кейптаў-на амаль да экватара і ад Атлантычнага да Індыйскага ак. Перайшоў пустыню Калахары і адкрыў воз. Нгамі; абследа-ваў бас. р. Замбезі, адкрыў р Луалаба, вадаспад Вікторыя, азёры Бангвеулу, Шырва, Ньяса і інш. Разам з Г.Стэнлі даследаваў воз. Танганьіка. Усе мар-шругы нанёс на карту. Сабраў вял. на-вук. матэрыял аб прыродзе і насельніц-тве Паўд. Афрыкі. Імем Л. названы го-рад у Замбіі, вадаспад на р. Конга і го-ры ў Афрыцы.
ЛІВІНГСТАН (Livingstone), Mapa м б a, горад на Пд Замбіі, на р. Зам-безі, каля вадаспада Вікторыя. Адм. ц. Паўднёвай правінцыі. Засн. ў 1905, наз-ваны ў гонар даследчыка Афрыкі ЦЛІ-вінгстана. Каля 100 тыс. ж. (1995). Ву-зел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэра-порт. Прам-сць: дрэваапр., аўтазборач-ная, харчасмакавая, швейная, паліграфічная. На р. Замбезі — ГЭС Вікторыя-Фолс. Нац. музей Замбіі. Культ. цэнтр Марамба. Аддзяленне Нац. ун-та. Турызм.
ЛІВІНГСТАНА ВАДАСІІАДЫ. некаль-кі дзесяткаў парогаў і вадаспадаў у ніж-нім цячэнні р. Конга, паміж гарадамі Кіншаса і Матады ў Дэмакр. Рэспублі-цы Конга (часткова на мяжы з Рэспуб-лікай Конга). Утвараюцца пры прарыве ракой Паўд.-Гвінейскага ўзв. Даўж. па-рожыстага ўчастка 360 км, агульнае па-дзенне 220 м. У абход Л.в. пабудавана чыгунка. Буйная ГЭС Інга. Названы ў гонар /\.Лівінгстана.
Адна з вулід горада Ліверпул
242 лівія
ЛІВІЯ, Сацыялістычная Н a -родная Лівійская Араб-ская Джамахірыя (араб. Аль-Джамахірыя аль-Арабія аль-Лібія аш-Шаабія аль-Іштыракія), дзяржава на Пн Афрыкі, на паўд. узбярэжжы Між-земнага м. Мяжуе на 3 з Тунісам і Ал-жырам, на Пд з Нігерам і Чадам, на У з Суданам і Егіптам. Пл. 1759 тыс. км2. Нас. 5648,4 тыс. чал. (1997). Дзярж. мо-ва — арабская. Дзярж. рэлігія — іслам суніцкага толку. Сталіца — г. Трыпалі. Краша падзяляецца на 25 муніцыпалі-тэтаў. Нац. свята — Дзень рэвалюцыі (1 верасня).
Дзяржаўны лад. Л. — рэспубліка. Па-водде канстытуцыі 1977 заканадаўчая ўлада належыць 178 мясц. сходам і нар. к-там. Вышэйшы заканадаўчы орган — Усеагульны нар. кангрэс (УНК, 1112 чл.). Функцыі кіраўніка дзяржавы вы-конвае Ген. сакратарыят УНК (5 чл.), урада — Генеральны нар. к-т УНК (ген. сакратар — прэм’ер-міністр). Фактычна ўлада належыць М.Кадафі, які мае тытул «лідэр лівійскай рэвалю-цыі».
Прырода. 98% тэр. займаюць пустыні і паўпустыні — асобныя часткі Сахары. На ПнЗ і ПнУ уздоўж узбярэжжа цяг-нецца нізінная паласа з перарывістым поясам аазісаў. На 3 — вапняковае плато Эль-Хамра (выш. да 960 м), на Пд — адгор’і Тыбесты (г. Бетэ, 2286 м), паміж імі — шырокія пясчаныя катла-віны Ідэхан-Убары і Ідэхан-Мурзук, на У — Лівійская пустыня, на ПнУ — плато Эль-Ахдар (выш. да 878 м). У Л. вял. запасы нафты (каля 5,9 млрд. т, 9-е месца ў свеце, 1-е — у Афпыцы), ёсць прыродны газ (1296 млрд. м3, 16-е мес-ца ў свеце), фасфарыты, калійная соль, жал. руда. Клімат пустынны трапічны, на Пн пераходны да міжземнаморскага, сухі. Сярэдняя т-ра студз. на Пн 11—12 °C, на Пд 15—18 °C, ліп. адпаведна 27—29 і 32—35 °C. За год выпадае менш за 50 мм ападкаў, на плато Эль-Ахдар — каля 500 мм ападкаў, у раёне г. Трыпалі — каля 300 мм. Рэк няма. У асобных раёнах ёсць запасы падземных і артэзіякскіх вод. 91% тэрыторыі зай-маюць голыя пяскі і камяністыя грун-ты. Месцамі сухалюбныя хмызнякі і злакі. Жывёльны свет бедны, прадстаў-лены пераважна паўзунамі (змеі, яшчаркі), з млекакормячых — грызуна-мі, драпежнікамі (шакалы, гіены, ліс-фенек), парнакапытнымі (антылопы); шматлікія насякомыя і павукападоб-ныя. Нац. парк Куф, некалькі прырод-ных паркаў.
Насельніцтва. Лівійскія арабы і бліз-кія да іх невял. групы бербераў склада-юць 97%. Жывуць таксама грэкі, маль-тыйцы, італьянцы, егіпцяне і інш. У краіне працуе больш за 300 тыс. замеж-ных грамадзян. Сярэднегадавы прырост насельніцтва 3,6%. Сярэдняя шчыльн. 3,2 чал. на 1 км . На ўзбярэжжы жыве 90% насельніцтва, у асобных аазісах шчыльн. дасягае 100 чал. на 1 км . У
Герб і сцяг Лівіі
гарадах жыве больш за 60% насельніц-тва. Найб. гарады (тыс. ж.,1997): Тры-палі — 1681, Бенгазі — каля 1000, Мі-сурата — каля 500. Каля 25% насель-ніцтва качэўнікі і паўкачэўнікі. У прам-сці заняты 31% працаздольных, у сельскай гаспадарцы — 18%, у кіраван-ні — 24%, у абслуговых галінах — 27%.
Гісторыя Л. — адзін са стараж. цэнтраў цывілізацыі. Гісторыя лівійцаў, продкаў су-часных бербераў, цесна звязана з гісторыяй Стараж. Егіпта. У пач. 1-га тыс. да н.э. фіні-кійцы заснавалі на ўзбярэжжы Л. шэраг ка-лоній, з 6 ст. да н.э. ў складзе Карфагена У 7 ст. да н.э. ў Кірэнаіцы ўзніклі грэч. калоніі. 3 2 ст. да н.э. Л. — рым. ўладанне. У 5 ст. н.э. яе заваявалі вандалы, потым візантыйцы. У 7 ст. ў выніку арабскіх заваяванняў Л. ўключана ў Араб. халіфат, пазней яна пад уладай му-сульм. дынастый Аглабідаў, Фатымідаў, Аль-махадаў, мамлюкоў і інш. У 16 ст. — 1912 у складзе Асманскай імперыі. У выніку італа-турэцкай вайны 1911—12 Л. стала калоніяй Італіі. Барацьбу супраць італьян. акупацыі ўзначаліла секта сенусітаў (узнікла ў 19 ст.).
У час 2-й сусв. вайны Л. стала тэатрам ваен. дзеянняў. Пасля выгнання ў 1943 ням.-італь-ян. войск на тэр. Л. захавалася англ.-франц. ваен. прысутнасць, ваен. база ЗША. Паводле рашэння Ген. асамблеі ААН ад 21.11.1949 Л. атрымала незалежнасць.
24.12.1951 абвешчана Злучанае кара-леўства Л. на чале з каралём Ідрысам I [1951—69]. У лют. 1952 адбыліся пер-шыя парламенцкія выбары. 1.9.1969 група армейскіх афіцэраў на чале з М.Кадафі скінула манархію, абвясціла Лівійскую Араб. Рэспубліку і ўзяла курс на ўзмацненне незалежнасці, пашырэн-не ролі Л. на Б. Усходзе і ў Паўн. Аф-рыцы. У 1970 ЗША і Вялікабрытанія эвакуіравалі свае ваен. базы. Былі на-цыяналізаваны замежныя банкі і кам-паніі, усталяваны кантроль над нафта-вай прам-сцю. Мэта Кадафі — аднаў-ленне адзінства араб. свету (няўдалыя спробы стварэння ў 1971 федэрацыі Егіпта, Сірыі і Л., Туніса і Л. ў 1974). У 1973 Кадафі абвясціў сваю грамадска-паліт. праграму, т.зв. трэцюю сусв. тэо-рыю (апубл. ў 1976—79 у т.зв. «Зялёнай кнізе»), паводле якой узяты курс на вы-цясненне прыватнага капіталу. У сак. 1977 абвешчана Сацыяліст. Нар. Лівій-ская Араб. Джамахірыя (літар. — араб. ўлада мас). У 1979 Кадафі фармальна адмовіўся ад усіх дзярж. пасад, але заха-ваў рэальную ўладу як «лідэр лівійскай рэвалюцыі». У знешняй палітыцы ажыццяўлялася актыўная дапамога рэв. рухам і рэжымам. Краіны Захаду абві-навачвалі Л. ў падтрымцы міжнар. тэра-рызму. Урад ЗША неаднаразова выка-рыстоўваў супраць Л. ваен. акцыі; у вы-ніку ракетна-бомбавых атак (1986) кра-іне прычынены вял. матэрыяльныя страты. 3 1988 пачалася паступовая рэ-алізацыя ліберальных паліт. і эканам. рэформ. У 1989 Л. ўступіла ў саюз араб. Магрыба. У час Кувейцкага крызісу 1990—91 яна заняла памяркоўную пазі-цыю: асудзіла як агрэсію Ірака супраць Кувейта, так і выкарыстанне ваен. сілы супраць Ірака. Л. — чл. ААН (з 1955), Лігі араб. дзяржаў (з 1953). Дыпламат. зносіны паміж Л. і Рэспублікай Бела-русь устаноўлены ў жн. 1996.
Гаспадарка. Л. ўваходзіць у лік дзяр-жаў з параўнальна высокім сярэднім уз-роўнем даходаў насельніцтва. Штогадо -вы даход на 1 чал. — 6570 дол. (1995), адзін з найб. у Афрыцы. У прам-сці ствараецца 55% валавога нац. прадукту, у сельскай гаспадарцы — 5%, у абслу-говых галінах — 40%. Аснова эканомі-кі — нафтавая і газавая прам-сць. Дзяржава кантралюе больш за 80% зда-бычы і перапрацоўкі нафты і газу. Асн. промыслы на Пд і ПдУ ад зал. Сідра, эксплуатуецца больш за 70 нафтавых радовішчаў, найб. з іх — Серыр, Зель-тэн, Джалу, Амаль. У 1994 здабыта 66,9 млн. т нафты (2,2% сусв. здабычы). Прыродны газ здабываецца на 26 радо-вішчах, пгтогод каля 10 млрд. м3 газу (0,3% сусв. здабычы). Здабываюцца таксама кухонная соль, гіпс, вапняк, мел, жал. руда, азбест. Вытв-сць элек-траэнергіі 16,7 млрд. кВттадз. (1994). Усе электрастанцыі цеплавыя. Гал. галі-на апрацоўчай прам-сці — перапрацоў-
ЛІВІЯ
243
Да арт. Лівія. Лівійская пустыня.
ка нафты. На 8 нафтаперапр. з-дах і нафтахі.м прадпрыемствах штогод пе-рапрацоўваюць каля 15 млн. т нафты. Акрамя паліўна-змазачных прадуктаў яны выпускаюць аміяк, мачавіну, плас-тмасы, каўстычную соду і інш. Гал. цэнтры перапрацоўкі нафты: Рас-эль-Ануф, Эз-Завія, Марса-эль-Бурэйка, Грыпалі, Табрук, Эз-Зувайтына. Прад-прыемствы па звадкаванні газу ў Эз-За-віі, Марса-эль-Бурэйцы, Эз-Зувайтыне. Працуюць сталеплавільны і сталепра-катны з-д у г. Трыпалі, металургічны комплекс у г. Місурата (1,5 млн. т сталі і пракату, 1995), алюмініевы з-д у г. Зу-вара, прадпрыемствы па вытв-сці сталь-ных труб у гарадах Бенгазі і Эль-Кава-рыша. Ёсць з-ды па зборцы трактароў і аўтобусаў (Таджура), аўтазборачны (Трыпалі). Вырабляюцца элекграправа-ды і кабелі (Бенгазі), акумулятары (Трыпалі і Таджура), трансфарматары, электрарухавікі і сухія батарэі (Трыпа-лі). Есць прадпрыемствы па выпуску буд. матэрыялаў, цэменту (штогод 5—7 млн. т), шкла, цэглы; домабуд. камбіна-ты. Харч. прам-сць прадстаўлена ма-лочнымі, рыбакансервавымі з-дамі, ма-кароннымі і мукамольнымі ф-камі, прадпрыемствамі па перапрацоўцы ага-родніны і садавіны, з прадпрыемстваў лёгкай прам-сці — тэкст. камбінаі (Трыпалі), воўнапрадзільная (Бенгазі) і ткацка-прадзільная (Эль-Мардж) ф-кі, швейныя і гарбарныя прадпрыемствы (Дэрна). Рамёствы (выраб прадметаў побыту, адзення, тканін, абутку, посу-ду, упрыгожанняў). Сельская гаспадар-ка дае 25% неабходных харч. прадуктаў; выкарыстоўваецца каля 9% тэрыторыі, у т.л. для'земляробства каля 1% (1,8 млн. га). 470 тыс. га арашаецца. Земля-робства развіта на ўзбярэжжы Міжзем-нага м. і ў аазісах. Есць дробныя сялян-скія гаспадаркі, кааператывы, дзяржга-сы. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, ба-бовыя, бульбу, памідоры, цыбулю, бахчавыя, тыгунь, арахіс. Пашыраны фінікі, аліўкі, вінаград, цытрусавыя, міндаль і інш. Асн. традыцыйны заня-так качавога і паўкачавога насельніц-тва — жывёлагадоўля. Выкарыстоўва-ецца каля 15 млн. га пустынь і паўпус-тынь на Пн краіны. Пагалоўе (млн. га-