• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛІДА, горад у Гродзенскай вобл., на р. Лідзея (бас. р. Нёман). Цэнтр Лідскага р-на. За 112 км на ПнУ ад Гродна. Ву-зел чыгунак на Гродна, Вільнюс, Мала-дзечна, Баранавічы. 99,9, тыс. ж. (1998).
    Датай узнікнення Л. лічаць 1323 — пач. буд-ва Лідскага замка, вакол якога паступова вырас горад. У 15—16 ст. горад быў значным цэнтрам рамяства і гандлю, звязаны з Віль-няй, Навагрудкам, Мінскам, Полацкам. У гэ-ты час горад складаўся з рыначнай плошчы і 4 вуліц; да яго прымыкала прадмесце Зарэч-ча. 3 1568 цэнтр Лідскага павета Віленскага ваяводства. У 1590 Л. атрымала магдэбургскае права і герб (у левай частцы шчыта выява льва на чырвоным і ў правай — 2 скрыжава-ныя ключы на блакітным фоне). 3 2-й пал. 17 ст. ў выніку войнаў і феад. анархіі Л. прыйшла ў заняпад, з сярэдзіны 18 ст. пача-лося адраджэнне яе эканомікі. У 1756—1834 дзейнічаў Лідскі піярскі калегіум. У 1786 у Л. 514 ж 3 1795 у Рас. імперыі, пав. цэнтр. Сло-німскай (1795), Літоўскай (1797), Гродзен-скай (1801) губерняў. 3 1842 пав. горад Ві-
    Герб Ліды. 1590.
    ленскай губ. У 1863 і 1873 у Л. пабудаваны піўзаводы, у 1870—80-я г. — гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвая ф-ка, крухмальны з-д. У 1884 пракладзена чыг. лінія Вільня— Лунінец, у 1907 — Маладзечна—Масты. У 1897 у Л. было 8626 ж, дваранскае і пав. двухкласнае вучылішчы, прыходскае вучылі-шча з жаночым аддзяленнем, яўр. школа. У 1899 адкрыта бальніца, у канцы 19 — пач. 20 ст. пушчаны чыгуналіцейны, лесапільны і інш. з-ды, развіты промысел па вырабе Лід-скіх куфраў. У 1901—18 існавалі Лідскія гім-назіі. У 1904 у Л. 1 тыс. дамоў (275 мурава-ных), 14 дробных прадпрыемстваў, 170 ра-месных майстэрань, 4 бальніцы, 6 пач. навуч. устаноў. У 1921—39 у складзе Полыпчы, па-вятовы цэнтр Навагрудскага ваяв., з 1939 у БССР, з 15 1.1940 цэнтр Лідскага раёна Бара-навіцкай вобл.. горад абл. падпарадкавання 3 27.6.1941 да 9.7.1944 акупіравана ням. фа-шыстамі, якія ў Л. і раёне загубілі 25 149 чал. Дзейнічала Лідскае патрыятычнае падпоме. У 1972 — 49,7 тыс. жыхароў.
    Прадпрыемствы машынабудавання (Лідскі доследны завод «Нёман», Лідскі завод сельскагаспадарчых машын, Лідскі завод электравырабаў, з-ды прыладабу-даўнічы, аўтарамонтны), харчовай (Лід-скі завод харчовых канцэнтратаў, Лідскі малочнакансервавы камбінат, піваварны з-д), буд. матэрыялаў (камбінат буд. ма-тэрыялаў, з-д жалезабетонных выра-баў), дрэваапр. прам-сці, Лідскі лака-фарбавы завод, Лідская абутковая фа-брыка. Лідскі краязнаўчы музей, Лідскі індустрыяльны тэхнікум. Брацкія магілы сав. воінаў, падпольшчыкаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, курган Бессмя-
    Ліда. Курган Бессмярогнасці.
    Ліда. Плошча імя 600-годдзя горада
    лідскі	249
    ротнасці і інш. Помнікі чырвонаармей-цам, якія загінулі ў вер. 1920, сав. воі-нам і партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Лідскі замак, Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцёл, Лідскі Іосіфаўскі касцёл піяраў.
    Літ.: Лвда: Нст.-экон. очерк. Мн.,1976.
    І.І.Коўкель.
    ЛІДАР (англ. Lidar скарачэнне ад Light detection and ranging выяўленне i вызна-чэнне далёкасці пры дапамозе святла), аптычны лакатар для дыстанцыйнага зандзіравання паветраных і водных ася-роддзяў. Mae крыніцу агттычнага вы-прамянення (лазер), тэлескоп з фотап-рыёмнікам, сістэму рэгістрацыі і апра-цоўкі вынікаў зандзіравання, устрой-ствы кіравання і адлюстравання інфармацыі, блок сілкавання. Дзеянне Л. заснавана на прынцыпе дзеяння ра-дыёлакацыйнай станцыі. Бываюць ста-цыянарныя і перасоўныя. Гл. таксама Лазернае зандзіраванне.
    ЛІ ДАЧЖАО (6.1.1888, прав. Хэбэй, Ki-Taft — 28.4.1927), кітайскі грамадскі і паліт. дзеяч. Скончыў Бэянскую паліт.-юрыд. школу ў г. Цяньцзінь (1913). 3 1915 удзельнік руху за новую кіт. куль-туру, супрацоўнічаў з час. «Сінь цын-нянь» («Новая моладзь»), дзе прапаган-даваў ідэі марксізму. 3 1918 заг. б-кі Пекінскага ун-та. Праф. У 1919 ідэйны кіраўнік, адзін з арганізатараў руху «Чацвёргага мая». У 1920 стварыў у Пе-кіне т-ва па вывучэнні марксізму. Адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая (КПК, 1921). Кіраўнік паўн.-кіт. бюро КПК. У 1924 адыграў важную ро-лю ў аб’яднанні КПК і гаміньдана ў адзіны рэв. фронт. 3 крас. 1926 у пад-поллі. Арыштаваны і пакараны смерцю паўн.-кіт. мілітарыстамі.
    «ЛІДЗ ЭНД ЛЭГЗ» (ад англ. leads and lags апярэджанні і адставанні), тактыка маніпуліравання тэрмінамі правядзення разлікаў (паскарэнне або замаруджван-не) з мэтаю атрымання фін. або інш. выгад. Ажыццяўляецца афіцыйна, праз змены бакамі тэрмінаў і ўмоў плацяжу, або шляхам невыканання адным з пар-тнёраў умоў здзелкі. У знешнім гандлі «Л.э.л.» выкарыстоўваецца пры чаканні рэзкіх змен валютных курсаў (асабліва пры дэвальвацыі і рэвальвацыі) і працэн-тных ставак, няўстойлівасці валютных пазіцый бакоў, верагоднасці змен рэ-жыму рэгулявання знешнегандл. апера-цый, сістэмы валютных абмежаванняў, падаткаабкладання (гл. Падаткі) і інш. «Л.эл.» можа выкарыстоўвацца і ва ўнутр. плацежным абарачэнні.
    ЛІДЗЕЯ, Л і д а, рака ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Дзітва (бас. р. Нёман). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 167 км2. Пачынаецца каля в. Верхняя Ліда. Асн. прыток — р. Нарва. Даліна пераважна выразная. Пойма пе-рарывістая, у ніжнім цячэнні парэзана меліярац. каналамі. Рэчышча на праця-гу 20 км каналізаванае. Берагі спадзіс-тыя.
    ЛІДЗІН Уладзімір Германавіч (15.2. 1894, Масква — 27.9.1979), расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1916). Друкаваўся з 1916. У ранніх апа-вяданнях у асн. паказваў жыццё інтэлі-генцыі (зб-кі «Трын-трава», 1916; «Па-водка», 1917, і інш.). Любімыя героі Л. 1920-х г. (зб. «Норд», 1925; раман «Ідуць караблі», 1926) — валявыя лю-дзі, шукальнікі шчасця, авантурысты. Кніга «Пуціна» (1930), раман «Вялікі альбо Ціхі» (1933) і інш. — пра Д. Ус-ход. У творах 1950—60-х г. пераважа-юць маральна-этычныя праблемы: pa-Man «Два жыцці» (1950), зб. «Прылёт птушак. Апавяданні 1954—61» (1970). Аўгар кніг нарысаў і ўспамінаў «Шляхі і вёрсты» (1927), «Зіма 1941 года» (1942), «Людзі і сустрэчы» (19 57, 1961, 1965). У 1916 служыў у арміі на Белару-сі. У 1930-я г. пазнаёміўся з Я.Купалам, прысутнічаў на 1-м Усебел. з’ездзе пісь-меннікаў у Мінску (1934). У зб. апавя-данняў «Дарога на Захад» (1940) ура-жанні ад падзей вызвалення Зах. Бела-русі.
    Тв:. Собр. соч. Т. 1—3. М„ 1973—74; Людн н встречн. Странкцы полдая. М., 1980.
    ЛІДЗІЦЫ (Lidice), шахцёрскі пасёлак у Чэхіі на 3 ад Прагі, знішчаны ў 2-ю сусв. вайну; увасабленне нацыянал-са-цыялісцкага тэрору на акупіраваных тэ-рыторыях. Абвінаваціўшы жыхароў Л. ў хаванні байцоў чэхаславацкага руху Супраціўлення, якія здзейснілі замах на пратэктара Чэхаславакіі Р.Гайдрыха, 10.6.1942 ням. паліцэйскія і вайскоўцы поўнасцю разбурылі пасёлак, мужчын, каму больш за 16 гадоў (190—198 чал.), расстралялі, жанчын (195 чал.) дэпарта-валі ў канцлагер Равенсбрук, а дзяцей (усяго 98) — у лагер СС на «анямеч-ванне». У 1945 на месцы Л. засн. музей, у 1946 побач адноўлены пасёлак.
    ЛІДС (Leeds), горад у цэнтр. ч. Вялі-кабрытаніі, на р. Эр. Адм. ц. метрапалі-тэнскага графства і гал. горад канурба-цыі Уэст-йоркшыр. Вядомы з 7 ст. 677 тыс. ж. (1991). Вузел 7 чыгунак ill аў-тадарог. Каналам звязаны з марскім портам Ліверпул. Важны прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: маш.-буд. (у т.л. эл.-тэхн.), ліцейная, швейная, шар-сцяная, паліграф., мэблевая, харчовая. Ун-т. Музей, маст. галерэя. Арх. помні-кі 17—19 ст.
    ЛІДСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ІІАД-пбЛЛЕ ў Вялікую А й ч ы н -ную вайну. Дзейнічала са снеж. 1941 да ліп. 1944 у г. Ліда Гродзенскай вобл. Арганізатары і кіраўнікі М.М.Іг-натаў і А.А.Клімко. Мела 4 групы (35 чал.): на чыг. вузле, электрастанцыі чыг. вузла, у авіярамонтных майстэр-нях, ням. ваен. шпіталі; 16 чал. дзейні-чалі самастойна. Падпольшчыкі распаў-сюджвалі лістоўкі, звесткі Саўінфарм-бюро, рабілі дыверсіі. Наладзіўшы су-вязь з партыз. атрадамі «Іскра», «Балтыец» і імя Варашылава, перапраў-лялі ім зброю, медыкаменты, друкарскі пірыфт, перадавалі звесткі разведкі. За час акупацыі загіпуў 21 падполыпчык.
    У Лідзе на ўшанаванне памяці падполь-шчыкаў устаноўлены помнікі.
    ЛІДСКАЯ АБУТКОВАЯ ФАБРЫКА Створана ў 1929 у г. Ліда Гродзенскай вобл. як ф-ка гумавых вырабаў «Ар-даль». У Вял. Айч. вайну разбурана. Ад-ноўлена ў 1946. У 1949 здадзены ў эк-сплуатацыю гумавы цэх, у 1952 — 3-і цэх мужчынскага, у 1957 — 7-ы цэх жаночага абутку. 3 1994 народнае прад-прыемства «Лідская абутковая фабры-ка». Асн. прадукцыя (1999): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак.
    ЛІДСКАЯ РАЎНІНА, фізіка-геаграфіч-ны раён Заходне-Беларускай правінцыі на Пн Гродзенскай вобл. Мяжуе на ПнУ з Ашмянскім узвышшам, на ПдУ, Пд і ПдЗ з Верхнянёманскай нізінай, на 3 з Сярэднянёманскай нізінай, на Пн за-ходзіць у межы Літвы. Выш. 150—200 м, пл. каля 4 тыс. км2, працягнулася з ПдЗ на ПнУ на 125 км, з Пн на Пд на 50 км.
    Прымеркавана да Беларускай антэклізы. Крышт. фундамент перакрыты пародамі вер-хняга пратэразою, мелу, участкамі палеагену, антрапагену. Для антрапагенавай тоўшчы (магутнасць каля 100 м) характэрны ледавіко-выя і міжледавіковыя адклады беларускага (на Пн), бярэзінскага, дняпроўскага і сож-скага зледзяненняў. Сучасны рэльеф створа-ны сожскім ледавіком, значна перапрацаваны і зменены эразійна-дэнудацыйнымі працэса-мі ў гіасляледавіковы час. Л.р. — спадзіста-хвалістая другасная марэнная раўніна, нахіле-ная на Пд, да даліны р. Нёман Складзена з валунных супескаў і сутлінкаў. месцамі з вод-наледавіковых пяскоў, у паўд. ч. трапляюшіа адорвені мелавых, палеагенавых і неагенавых парод. Ваганні адносных вьшіынь да 5 м. Па-верхня ўскладнена лагчынамі сцёку, далінамі дробных рэк і ручаёў, тэрмакарставымі запа-дзінамі. На прыдалінных участках, дзе аднос-ныя выш. 10—15 м, рэльеф дробнаўвалісты. На водападзелах адзіночныя марэнныя ўзгор-кі, радзей камы і озы. Ад г. Шчучын на ПнУ да Ашмянскага ўзв. цягнецца моцна дэнуда-ваная паласа асобных марэнных град і ўзгор-каў, вьші. да 20 м. Карысныя выкапні: торф, гліны легкаплаўкія, мел і мергель, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пясок. Асн. рэкі: Гаўя, Жыжма, Дзітва, Лебяда. Глебы дзярно-ва-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забало-чаныя, тарфяна-балотныя і інш. Пад лесам 30% тэрыторыі. Лясы хваёвыя лішайнікава-кусцікавыя і кусцікава-зеленамошныя, на ПнУ, 3 і Пд трапляюцца шыракаліста-хвой-ныя, з прымессю дуба, граба, клёна, ясеня. Каля Шчучына захаваўся значны масіў дуб-ровы. На паніжэннях невял. ўчасткі бяроза-вых і чорнаальховых лясоў. Найбольшыя ба-лоты: Дакудаўскае балота і Дзітвянскае бало-та. Пад ворывам 40% тэрьггорыі.