Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
на VI Антонавіча і яго маці Ганны Леапольдаўны (рэгенткі пры ім). Пры-значыла пераемнікам свайго пляменні-ка Карла Петэра Ульрыха фон Гольш-тэйн-Готарпа (пазней Пётр III), у 1745 ажаніла яго з прынцэсай Соф’яй Аўгус-тай Фрэдэрыкай фон Ангальт-Цэр-бсцкай (будучая Кацярына II). У час праўлення Л.П. ў Расіі ліквідаваны ўнутр. мытні (з 1.4.1754), адменена па-каранне смерцю (1756), заснаваны Мас-коўскі універсітэт (1755), першы рас. публічны т-р (1756), Пецярбургская Ака-дэмія мастацтваў (1757), адбылася рас-швед. вайна 1741—43, якая завяршыла-ся Абаскім мірным трактатам 1741, рас. войскі ўдзельнічалі ў Сямігадовай вайне 1756—63.
Літ.: Аннснмов Е.В. Россня в середм-не XVIII в.: Борьба за наследне Петра. М., 1986; Н а у м о в В.П. Елнзавета Петровна // Вопр. нсторнн 1993. № 5; Валншев-с к н й К.Ф. Дочь Петра Ве.такого. Ростов н/Д, 1998.
ЛІЗАСбМЫ (ад лізіс + soma цела), струкгуры цытаплазмы клетак жывёль-ных і раслінных арганізмаў, якія здоль-ны расшчапляць бялкі, нуклеінавыя кіслоты, поліцукрыды, ліпіды. Дыяметр Л. 0,2—0,4 мкм: маюць у сабе больш за 50 гідралітычных ферментаў. Адкрыты К.Дэ Дзювам. Вылучаюць 2 асн. класы Л. — першасныя і другасныя. Пару-шэнне функцыі Л. вядзе да лізасомных хвароб намнажэння. А.С.Леанцюк.
ЛІЗАЦЫМ (ад лізіс + zyme закваска), мурамідаза, фермент класа гідра-лаз; разбурае абалонку бактэрыяльнай клеткі (лізіс). Бялок, малекулярная маса каля 14 000, функцыянуе як антыбактэ-рыяльны бар’ер. Адкрыты ў 1922 А.Фле-мінгам у слізі з поласці носа. Выяўлены ў многіх тканках і вадкасцях чалавечага арганізма (храстках, селязёнцы, лейка-цытах, слязах), у раслінах, бакгэрыях і фагах, найб у яечным бялку. Першы фермент, для якога ўстаноўлена трашч ная структура. Прэпарат Л. выкарыс-тоўваюць у медыцыне.
ЛІЗІН, a-,s -дыамінакапронавая кіслата, дыамінамонакарбонавая амі-накіслата, NH2(CH2)4CH(NH)2CC)OH. Бяс-колерныя крышталі, мал. маса 146,19. Добра раствараецца ў вадзе, к-тах, ас-новах. Уваходзіць у састаў бялкоў жывёльнага, расліннага, мікробнага па-ходжання. Адсутнасць Л. ў ежы затрым-лівае рост дзяцей, у дарослых вядзе да адмоўнага балансу азоту і інш. У прам-сці Л. атрымліваюць мікрабіял. сінтэзам
ЛІЗІНГ (ад англ. lease арэнда, маёмас-ны наём), здача ў арэнду розных відаў тэхн. сродкаў, абсталявання, будынкаў пераважна на сярэднетэрміновы і доў-гатэрміновы перыяды. Ажыццяўляецца як трохбаковая здзелка: лізінгавая фір-ма (арэндадаўца) набывае ў вытворцы (уладальніка) маёмасць па выбары клі-ента (арандатар), якую перадае яму ў распараджэнне; афармляецца лізінга-вым паіадненнем (кантрактам). У пе-рыяд дзеяння пагаднення юрыд. права
лізюкоў 255
ўласнасці на маёмасць належыць лізін-гавай фірме (арэндадаўцу), а права на карыстанне — арандатару. Пасля за-канчэння тэрміну лізінгавага кантракіа арандатар можа: вярнуць аб’ект арэнды арэндадаўцу, заключыць новы дагавор на арэнду гэтай маёмасці, выкупіць аб’ект Л. па астаткавай вартасці. Выка-рыстанне Л. дазваляе кліенту карыстац-ца маёмасцю без аднаразовага буйнога ўкладання сродкаў на іх набыццё, за-бяспечыць 100%-нае фінансаванне здзелкі, узгадніць зручны для арэн-дадаўцы парадак унясення арэндных плацяжоў, зменшыць частку абкладае-мага падаткам прыбытку на суму арэн-дных плацяжоў, пры міжнар. лізінгавых аперацыях карыстацца падатковымі льготамі краіны-арэндадаўцы і інш.
АІ.Лізюкоў. П.І.Лізюкоў
ЛІЗІС (грэч. lysis растварэнне, распад), разбурэнне і растварэнне клетак, у т.л. мікраарганізмаў, пад уплывам фермен-таў, што знаходзяцца ў лізасомах (гл. Аўтоліз), або інш. агентаў, якія валода-юць растваральным (літычным) уздзе-яннем.
ЛІЗЮКОЎ Аіяксандр Ілыч (26.3.1900, г. Гомель — 25.7.1942), Герой Сав. Са-юза (1941), ген.-маёр (1942). Брат П.І.Лізюкоеа. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. У 1927—31 і з 1940 на выкладчыцкай ра-боце. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім франтах: нам. камандзіра танк. дывізіі, камандзір мотастралк. ды-візіі, стралк. корпуса, камандуючы танк. арміяй. Вызначыўся ў абарончых баях пад Барысавам і на пераправе це-раз Дняпро. Удзельнік абароны Мас-квы. Загінуў у баі. Аўтар кніг па ваен. справе.
ЛІЗЮКбЎ Пётр Ільіч (2.1.1909, г. Го-мель — 30.1.1945), Герой Сав. Саюза (1945), палкоўнік (1943). Брат А.І.Лізю-кова. Скончыў Ленінградскую артыл. школу (1941). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Ленін-градскім, 3-м Бел. франтах: камандзір артыл. дывізіёна, знішчальна-проці-танк. артыл. палка, брыгады. Брыгада на чале з Л. вызначылася ў баі ва Усх. Прусіі. Загінуў у гэтым баі.
256 лійв
ЛІЙВ (Liiv) Юхан (30.4.1864, воласць Алатсківі, цяпер Тартускага пав., Эсто-нія — 1.12.1913), эстонскі пісьменнік; папярэднік крытычнага рэалізму ў эст. л-ры. Друкаваўся з 1885. Папулярнасць яму прынеслі зб. «Дзесяць апавядан-няў», аповесць «Зязюля з Кякімяэ» (абодва 1893). Празаічныя творы «Па-ветка» (1894), «Дачка чараўніка» (1895) і інш. скіраваны супраць сац. несправяд-лівасці, класавага размежавання сялян-ства. Аўтар зб. «Вершы» (1909), кн. мі-ніяцюр «3 глыбінь жыцця» (1910), ад-метных спалучэннем элементаў раман-тызму і рэалізму, маст. вобразнасцю. На бел. мову асобныя творы Л. пера-клаў А.Грачанікаў.
Тв:. Рус. пер. — Стнхотворення. М., 1962; Повестн н рассказы. Таллннн. 1976.
ЛІК у мовазнаўстве, граматыч-ная катэгорыя, звязаная з непасрэдным ці апасродкаваным указаннем на коль-касць прадметаў. У сучаснай бел. мове адрозніваюцца 2 формы ліку: адзіночны і множны, якія дыферынцыруюць прад-меты паводле іх колькасных суадносін («стол» — «сталы») ці значэння («вы-бар» — «выбары»), Асн. сродкі іх выра-жэння — канчаткі («дом» — «дамы»), словаўтваральныя афіксы («неба» — «нябёсы»), суплетывізм асноў («я» — «мы»). Большасць назоўнікаў мае суад-носныя формы Л. Пэўная частка іх не ўтварае адпаведных пар і выступае ў пастаяннай форме толькі адзіночнага Л. (адзіночналікавыя, або singularia tantum) ці толькі множнага (множналікавыя, або pluralia tantum). Да адзіночналіка-вых адносяцца назоўнікі, якія абазнача-юць зборныя прадметы, рэчывы або матэрыялы, абстрактныя паняцці, астр. і геагр. назвы, уласныя імёны і інш. (напр., «смецце», «вугаль», «зло», «Бе-ларусь», «Іван»). Да множналікавых ад-носяцца назоўнікі, якія абазначаюць парныя ці састаўныя прадметы, сукуп-насць прадметаў, якая ўяўляецца як нешта адзінае, цэласнае, рытуалы, пра-цэсы, станы, гульні, абрады, звычаі, святы, прамежкі часу ці прасторавыя паняцці і інш. (напр., «сані», «грошы», «замаразкі», «каляды», «суткі»), Побач з формамі адзіночнага і множнага Л. ў некат. бел. гаворках захаваліся рэшткі былога парнага Л. («дзве руцэ»), якія для сучаснай бел. літ. мовы не харак-тэрныя.
Літ.: Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985; Шуба П.П. Сучасная беларуская мо-ва: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987; Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Ба-дзевіч 3.1. Курс беларускай мовы. Мн., 1996. АЛ.Наркевіч.
ЛІК у матэматыцы, адна з асн. матэм. абстракцый, звязаная з выра-жэннем колькаснай характарыстыкі прадметаў. У самым простым выглядзе паняцце Л. ўзнікла ў першабьпным грамадстве і вызначалася неабходнасцю правядзення падлікаў і вымярэнняў у практычнай дзейнасці чалавека. Потым Л. становіцца асн. паняццем матэматы-
кі і далейшае развіццё гэтага паняцця звязана з вывучэннем яго агульных за-канамернасцей (гл. Лікаў тэорыя).
Паняцце натуральных Л. (1, 2, 3, ...) узнік-ла ў глыбокай старажытнасці з патрэбы па-раўноўваць і колькасна характарызаваць (лі-чыць) розныя мноствы прадметаў. 3 узнік-неннем пісьменства Л. пазначалі рыскамі на матэрыяле, які служыў для запісу, напр. папі-русе, гліняных таблічках. Пазней уведзены інш. знакі для абазначэння вял. лікаў. 3 ця-гам часу паняцце натуральнага Л. набыло больш абстрактную форму, якая ў вуснай мо-ве перадаецца словамі, на пісьме — спец. знакамі. Важным крокам з’яўляецца асэнса-ванне бясконцасці натуральнага раду Л., што адлюстравана ў помніках антычнай матэма-тыкі, працах Эўкліда і Архімеда. Паняцце аб адмоўных Л. узнікла ў 6—11 ст. у Індыі. Ана-ліз аперацый складання, адымання, множан-ня і дзялення Л. спрыяў узнікненню навукі пра Л. — арыфметыкі. Узнікненне дробавых (рацыянальных) Л. звязана з патрэбамі пра-водзіць вымярэнні. Напр., даўжыня вымяра-лася адкладаннем адрэзка, прынятага за адзінку; адпак адзінка вымярэння не заўсёды ўкладвалася цэлую колькасць разоў, што вяло да дзялення цэлага на часткі. Патрэба ў дак-ладным выражэнні адносін велічьшь (напр., адносіны дыяганалі квадрата да яго стараны) прывяла да ўводу ірацыянальных Л. Пры ра-шэнні лінейных і квадратных ураўненняў па-водле фармальных правіл іншы раз атрымлі-валіся адмоўпыя і ўяўныя Л., якім быў нада-дзены строгі сэнс — узнікла алгебра. Неаб-ходнасць вывучаць фіз. працэсы, ііеперарыўныя ў прасторы і часе (напр., рух цела), стымулявала ўвядзенне сапраўдных Л. і паняцця лікавай прамой, што з'явілася асно-вай стварэння матэм. аналізу. Далейшае раз-віццё паняцця Л. прывяло да камплексных лі-каў, гіперканплексных лікаў, р-адычных лікаў.
Літ Н е ч а е в В.М. Чнсловые снстемы. М., 1975; Бейкер А. Введенне в теорню чнсел: Пер. с англ. Мн., 1995 В.І.Бернік ЛІКАВАЕ ІНТЭГРАВАННЕ, набліжа нае вылічэнне інтэграла па некалькіх значэннях падынтэгральнай функцыі. Выкарыстоўваецца ў выпадках, калі па-дынтэгральная функцыя зададзена на-бліжана (напр., таблічна), інтэграл не выражаецца праз вядомыя функцыі, a таксама, калі Л.і. хутчэй вядзе да выні-каў з зададзенай дакладнасцю, чым дак-ладныя метады.
Вызначаныя інтэгралы ад адной перамен-най вылічваюцца па квадратурных формулах, кратныя — па кубатурных. Нявызначаныя ін-тэгралы папярэдне зводзяцца да вызначаных з пераменнай верхняй мяжой інтэгравання. Падынтэгральную функцыю даводзіцца вы-лічваць у многіх пунктах, што прывяло да распрацоўкі спец. метадаў. Гл. таксама Інтэр-паляцыя і экстрапаляцыя, Набліжанае інтзг-раванне
ЛІКАВАЕ РАШЭННЕ ЎРАЎНЕННЯЎ знаходжанне дакладнага ці набліжанага рашэння ўраўненняў у выглядзе лікаў.
Зводзіцца да выканання арыфм. аперацый над каэфіцыентамі ўраўнення і значэннямі функцый, якія ўваходзяць у яго, і дазваляе знаходзіць рашэнне з любой наперад зададзе-най дакладнасцю. Кожны від ураўнення мае свае лікавыя метады рашэння. Пры Л.р.ў. ка-рыстаюцца ЭВМ і інш. сродкамі вылічэнняў. Гл. таксама Набліжанае інтэграванне, Най-меншых квадратаў метад, Паслядоўных наблі-жэнняў метад.