Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІКАВАЯ ІІРАМАЯ. л іка вая вось, прамая, на якой адлюстраваны сапраў-
дныя лікі. Кожны такі лік адлюстроўва-ецца пунктам на Л.п. і тым самым уста-наўліваецца ўзаемна адназначная адпа-веднасць паміж мноствам сапраўдных лікаў і мноствам пунктаў на Л.п.
На прамой выбіраюць пункт О (пачатак адаіку) і з правага боку ад яго — пункт Е (адзінкавы пункт), адрэзак ОЕ наз. маштаб-ным (адзінкавым) адрэзкам. Яго даўжыня прымаецца за адзінку вымярэння даўжынь усіх адрэзкаў Л.п. Напрамак ад 0 да £ лічыц-ца дадатным, ад £ да 0 — адмоўным. Дадат-ны сапраўдны лік а адлюстроўваевда адрэз-кам ОА, узятым у дадатным напрамку і даў-жыня якога роўная а адзінкавых адрэзкаў. Калі пункт А з’яўляецца адлюстраваннем ліку а, то лік а наз. дэкартавай каардынатай (ці каардынатай) пункта А.
0 Е A В
■ . — । ...... > ■ ...»
-2-10123 а Ь
Да арт. Лікавая прамая
ЛІКАВЫ ШЭРАГ выраз йі + А2+ - + 00
+ On + ... = ^а* , члены якога аі, 02, ..., п = 1
ап, ... з’яўляюцца лікамі.
Калі сума першых п членаў Л.ш. (частко-вая сума) пры неабмежаваным павелічэнні п імкнецца да пэўнай мяжы S, то гэты лік S наз. сумай шэрагу, а сам Л.ш. — збежным; калі частковая сума не мае канечнага ліміту, то шэраг наз. разбежным. Высвятленне ўмоў збежнасці Л.ш. неабходнае для выканання матэм. аперацый над імі, вывучаецца ў тэо-рыі шэрагаў. Найпрасцейшыя Л.ш. — арыф-метычная прагрэсія і геаметрычная прагрэсія.
ЛІКАВЫЯ МЕТАДЫ ў матэма-т ы ц ы, метады набліжанага рашэння матэм. задач, якія зводзяцца да выка-нання канечнай колькасці элементар-ных аперацый над лікамі. Вылічэнні выконваюцца ўручную ці з дапамогай вшічальных машын. Распрацоўка новых Л.м. і выкарыстанне іх у ЭВМ прывялі да ўзнікнення вылічальнай матэматыкі. Гл. таксама Набліжанае вылічэнне, На-бліжаныя формулы.
ЛІКАК (Leacock) Стывен Батлер (30.12. 1869, Суонмур, Вялікабрытанія — 28.3.1944), канадскі пісьменнік-гума-рыст. Д-р філасофіі (1903). Скончыў ун-ты ў Таронта (1891) і Чыкага (1903). У 1903 праф. ун-та ў Манрэалі. Пісаў на англ. мове. Дэбютаваў зб. гумарыс-тычных апавяд. «Літаратурныя ляпсу-сы» (1910). У зб-ках «Абсурдныя наве-лы» (1911), «Вясёлыя гісторыі пра ма-ленькі гарадок» (1912), «Вар’яцкія вы-думкі» (1918), «Гогенцолерны ў Амеры-ны» (1919), «Парад смеху» (1940) высмейванне ўласцівых чалавеку заган з элементамі сац. крытыкі. Аўтар літ-знаўчых прац «Ч.Дзікенс, яго жыццё і творчасць» (1933), «Гумар і чалавецтва» (1937) і інш.
Тв.-. Рус. пер. — Юморнстнческне расска-зы. М.; Л., 1967; Как стать мнллнонером. М., 1991. Л.П.Баршчэўскі.
ЛІКАПАДЫЕЛА, род споравых раслін, тое, што дзярэзка.
лікі 257
ЛІКАІЮДЫЙ, род споравых раслін, тое, што дзераза.
ЛІКАСІ (Likasi), горад на ПдУ Дэмакр. Рэспублікі Конга. Засн. ў 1917. Да 1966 наз. Жадавіль. 280 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Цэнтр здабычы і перапрацоўкі медна-кобальтавых руд горна-прамысл. раёна Шаба (вытв-сць электралітычнай медзі, кобальту, кобальтавых сплаваў). Прадпрыемствы хім. прам-сці, вытв-сць буд. матэрыялаў і жалезабетонных кан-струкцый. Мінералагічны музей.
ЛІКАЎ ТЭбРЫЯ, раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці цэлых, рацыя-нальных і алг. лікаў, іх сувязі з інш. лі-камі (ірацыянальнымі, трансцэндэнт-нымі).
Паняцце цэлага ліку, а таксама арыфм. аперацый над лікамі вядома са стараж. часоў і з'яўляецца адной з першых матэм. абстрак-цый. Натуральныя лікі распадаюцца на 2 класы: простыя лікі, якія маюць 2 натураль-ныя' дзельнікі (адзінку і самога сябе), і са-стаўныя лікі — усе астатнія. Уласцівасці простых лікаў і іх сувязь з натуральнымі вы-вучаў Эўклід (3 ст. да н.э ). Вывучэнне раз-меркавання простых лікаў прывяло да ства-рэння алгарытмаў (напр., рэшата Эратасфе-на) дая атрымання табліц такіх лікаў. Пытан-ні цэлалікавых рашэнняў рознага віду ўраўненняў (гл. Дыяфантавы ўраўненні) раз-глядалі Эўклід, Піфагор, Дыяфант і інш. Шэ-раг адкрыццяў у тэорыі дыяфантавых ураў-ненняў і ў тэорыі, звязанай з падзельнасцю цэлых лікаў належыць П.Ферма (гл. Ферма вялікая тэарэма, Ферма малая тэарэма). Вы-вучэнне ірацыянальных лікаў паставіла зада-чу іх набліжанага вылічэння з дапамогай ра-цыянальных ліхаў, што спрыяла ўзнікненню тэорыі дыяфантавых набліжэнняў. Адкрыццё трансцэндэнтных лікаў вылучыла шэраг праблем пра крытэрыі трансцэндэнтнасці, класіфікацыю трансцэндэнтных велічынь і інш. Вырашэнне праблем Л.т. патрабуе ўдас-каналення і стварэння новых матэм. паняц-цяў, метадаў, напр., імкненне даказаць тэарэ-му Ферма прывяло ням. матэматыка Э.Куме-ра (19 ст.) да стварэння асноў алг. Л.т. (тэо-рыя ідэалаў), вывучэнне размеркавання простых лікаў спрыяла развіццю тэорыі ана-літычных функцый (Б.Рьіман, Ж.Адамар; 19 ст.). Л.т. цесна звязана з многімі раздзеламі матэматыкі (алгебра, тапалогія, матэм. логіка, тэорыя функцый, тэорыя імавернасцей). што прыводзіць да яе сінтэзу з інш. матэм. наву-камі (р-адычныя лікі, лакальны аналіз, тэо-рыя алг. функцый).
На Беларусі даследаванні па Л.т. па-чаты ў 1960-я г. пад кіраўніцтвам У.Г.Спрынджука і праводзяцца ў Ін-це матэматыкі Нац. АН, БДУ, Бел. агр. тэхн., Гродзенскім і Магілёўскім ун-тах. Вырашаны шэраг праблем у тэорыі трансцэндэнтных лікаў, метрычнай Л.т., дыяфантавых ураўненнях.
Літ.: Спрннджук В.Г. Метрнческая теорня днофантовых прнблнженнй. М.,1977: Берннк В.Н., Мельннчук Ю.В Днофантовы прнблнження н размерность Ха-усдорфа. Мн., 1988. В.І.Бернік
ЛІКВАЦЫЯ (ад лац. liquatio разрэдж-ванне, плаўленне) у металургіі, сегрэгацыя, неаднароднасць хім. саставу зацвярдзелых сплаваў. Узнікае пры крышталізацыі. Абумоўлена тым, што сплавы крышталізуюцца ў некато-рым інтэрвале тэмператур. Выклікае неаднароднасць уласцівасцей і пагар-шае якасць зліткаў. З’яву Л. адкрылі
рус. металургі М.В.Калакуцкі і А.С.Лаў-роў у 1866.
Адрозніваюць Л. дэндрытную (пра-яўляецца ў мікрааб’ёмах сплаву —у межах аднаго зерня або дэндрыту) і з а н а л ь -н у ю (у аб'ёме злітка назіраецца некалькі зон з розным хім. саставам). Дэндрытную Л. памяншаюць гомагенізацыяй зліткаў, для змяншэння занальнай — карыстаюцца спец. прыёмамі ліцця.
ЛІКВІДНАСЦЬ БАНКАЎСКАЯ. здоль-насць банка задаволіць патрэбнасць у наяўных сродках для своечасовага і поўнага выканання сваіх абавязацельс-тваў. Забяспечвае лёгкасць рэалізацыі, продаж, ператварэнне матэрыяльных каштоўнасцей у грашовыя сродкі. Дае магчымасць банку ператварыць свае ак-тывы, захоўваючы нязменнай іх намі-нальную вартасць, у сродкі аплаты і (або) набыць сродкі на біржавых таргах. ЛІКЕЙ, л і ц э й, старажытнагрэчаская філас. школа, гл. ў арт. Перыпатэтыч-ная школа.
ЛІКЁР (франц. liqueur), моцны салодкі алкагольны напітак; сумесь водна-спір-тавых раствораў экстракгаў пахучых і смакавых рэчываў рознай расліннай сыравіны, а таксама рафінаванага цук-ру, лімоннай к-ты, памякчанай вады.
Паводле колькасці спірту (у аб’ёмных пра-цэнтах — моц) і цукру (у грамах на 100 мл напітку — цукрыстасць) адрозніваюць Л. моцныя (моц 35—45, цукрыстасць 32—50) і дэсертныя (адпаведна 25—30, 39—47), крэмы (20—23, 39—43), пуншы (15—20, 34—43), аперытывы (15—35, 5—30). У краінах Зах. Еўропы і ЗША усе Л. часта наз. кардыяламі.
К.В.Фамічэнка.
ЛІКЁРАГАРЭЛАЧНАЯ ПРАМЫСЛб-ВАСЦЬ, галіна харчасмакавай прамыс-ловасці, якая выпускае розныя віды га-рэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў. Най-больш буйнымі вытворцамі лікёра-гарэ-лачных вырабаў у свеце з’яўляюцца Расія, Украіна, Польшча. ФРГ, Югас-лавія, Францыя і інш.
На Беларусі Л.-г.п. адна са старэй-шых. У 1820-я г. ў 5 бел. губернях Расіі выраблялася 17,1% гарэлкі ад агульнай вытв-сці. У 1913 на спіртагарэлачную галіну прыпадала 44,3% валавой пра-дукцыі і 52,5% рабочых харчасмакавай прам-сці. У 1998 вытв-сцю лікёра-гарэ-
Да арт. Лікёра-гарэлачная прамысловасць Цэх разліву гарэлкі і гарэлачных вырабаў на Мінскім вінна-гарэлачным заводзе «Крыш-таль».
лачных вырабаў займалася 68 прадпры-емстваў. Іх вьгтв. магугнасці складалі 20 млн. дал за год, загрузка абсталявання складала ўсяго 63—65%. На долю прад-прыемстваў недзярж. формы ўласнасці, якія выпускалі алкагольную прадукцыю прыпадала 25% аб’ёму вытв-сці гарэлкі і 14% лікёра-гарэлачных вырабаў. У 1997 вытв-сць гарэлкі і лікёра-гарэлач-ных вырабаў склала 12,7 млн. дал, з якіх 2,1 млн. дал было накіравана на экспарт у асноўным у Расію. Імпарт га-рэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў у 1997 склаў 411 тыс. дал, з іх з краін да-лёкага замежжа — 297 тыс. дал і краін СНД — 114 тыс. дал (Расія, Азербай-джан).
Самым буйным прадпрыемствам Л.-г.п. з’яўляецца Мінскі вінна-гарэлач-ны завод «Крышталь», дзе штогод вы-рабляецца больш за 4 млн. дал лікёра-гарэлачных вырабаў 40 найменняў і 1,8 млн. дал этылавага рэктыфікаванага спірту, у т.л. і самых высакаякасных спіртоў «Люкс» і «Супер-Люкс». Сярод найб. вядомых гарэлкі з-да «Крыш-таль»: «Белая Русь», «Крышталь-100», «Усяслаў Чарадзей»; лікёры «Папараць-кветка», настойкі горкія «Белавежская асобая», «Лошыцкая», «Калядная», «Застольная» і інш. Сярод буйных прадпрыемстваў галіны: Клімавшкі лі-кёра-гарэлачны з-д (14 найменняў га-рэлкі, 9 найменняў горкіх настоек, бальзам «Клімавіцкі»), лікёра-гарэлач-ныя з-ды ў Віцебску, Брэсце, Гомелі і Гродне. Выпуск лікёра-гарэлачных вы-рабаў наладжаны таксама на шматлікіх вінзаводах (Слонім, Пружаны, Ілава і ініп.). Сярод бел. бальзамаў найб. вядо-мы «Беларускі», «Брэсцкі», «Чорны ры-цар». Прадпрыемствы Л.-г.п. неаднара-зо ва ўдзельнічалі ў шматлікіх міжнар. выстаўках, дзе атрымлівалі дыпломы, медалі і прызы «За лепшую якасць пра-дукцыі». П.І.Рогач.
ЛІКЁРА-ГАРЗЛА ВЫРАБЫ моцныя алкагольныя напіткі, якія з’яў-ляюцца мех. сумессю рэктыфікаванага спірту вышэйшай ачысткі, рафінаванага цукру, смакавых і пахучых рэчываў рас-ліннага паходжання. Паводле колькасці спірту і цукру ў Л.-г.в. адрозніваюць лі-кёры, наліўкі, настойкі, настойкі горкія і бальзамы.
Л.-г.в. гатуюць са спіртаваных сокаў, фру-ктаў і ягад, настояў духмяных траў, каранёў, кветак, лісця, лупіны цытрусавых, зярнят ка-вы і какавы, прыпраў (ваніль, карыца і ініп), грубыя — з эсенцый спіртаваных раствораў эфірных алеяў, сінт. араматызаваных спіртоў. Асн. тэхнал. аперацыі ў вытв-сці Л.-г.в.: пры-гатаванне спіртаваных сокаў фруктаў і ягад і настояў (мацэрацыя ці інфузія); змешванне кампанентаў (купаж); фільтрацыя; вытрымлі-ванне прыгатаваных напіткаў (старэнне) у ду-бовай, керамічнай, эмаліраванай тары; разліў. Гл. таксама Лікёра-гарэлачная прамысловасць.