• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛІМА (Lima) Жоржы ды (23.4.1895, г. Уніян-дус-Пальмарыс, Бразілія — 15.11. 1953), бразільскі пісьменнік. Скончыў ун-т Баія (1912). Д-р медыцыны (1916). Дэбютаваў зб. вершаў «Александрыны» (1914). Лепшыя паэт. зб-кі «Негрыцян-ка Фула» (1928), «Новыя вершы» (1929) напісаны на аснове браз. фальклору. У 1930-я г. звярнуўся да рэлігіі (зб. «Час і вечнасць», з М.Мендэсам, 1935). У pa-Mane «Анёл» (1934) адчувальны ўплыў сюррэалізму, у рамане «Калунга» (1935) — рэаліст. тэндэнцыі. Асн. тэмы твораў — жыццё вёскі, нар. побыт. Аў-тар паэт. зб-каў «Кніга санетаў» (1949), «Паэтычныя творы» (1950), паэм «Аб-вяшчэнне і сустрэча Міра-Селі» (1950), «Адкрыццё Арфея» (ч. 1, 1952).
    ЛІМА БАРЭТУ (Lima Barreto) Афонсу Энрыкіс ды (13.5.1881, г. Рыо-дэ-Жа-
    Цэнтральны раён горада Ліма.
    нейра, Бразілія — 1.11.1922), бразільскі пісьменнік. У раманах «Запіскі архіва-рыуса» (1909), «Сумны канец Палікарпу Кварэзмы» (1915), «Жыццё і смерць Ганзагі ды Са» (1919), «Клара дус Ан-жус» (1923—24) адлюстраваў жыццё дробнай буржуазіі, чыноўнікаў, гар. беднаты. Аўтар зб. апавяд. «Гісторыя і мары» (1920), крытычных артыкулаў. Яго творам уласціва спалучэнне псіха-лагізму з гратэскавай сатырай. Паўплы-ваў на развіццё рэаліст. сац.-псіхал. браз. рамана.
    Тв.: Рус. пер. —у км.: Под небом Южного креста: Браз. новелла XIX—XX вв. М., 1968.
    Літ:. Тертерян 14.А Бразнльскнй ро-ман XX в. М., 1965.
    ЛІМАН (ад грэч. Іітёп гавань, бухта), 1) выцягнуты малаводны заліў са звіліс-тымі невысокімі берагамі (ліманны тып берага). Утвараецца пры падтапленні морам вусцевых частак раўнінных рэк або прыбярэжных паніжэнняў сушы. Бываюць адкрытыя ў бок мора і закры-тыя, аддзеленыя ад мора касой, пера-сыпам. Звычайна ў закрытых Л. высо-кая канцэнтрацыя солей у вадзе, часам ёсць лячэбныя гразі. Характэрны для паўн. берагоў Чорнага м. 2) Натураль-ныя або ппучныя намнажэнні вады вясной у паніжэннях у выглядзе мелка-водных азёр, якія летам перасыхаюць і ператвараюцца ў лугі. Выкарыстоўва-юцца ў мэтах вільгацезарадкі глебы.
    ЛІМАНІТ (ад грэч. leimon луг), аморф-ная або схаванакрышталічная сумесь гідраксідаў жалеза — гётыту, гідрагё-тьгту, гідрагематыту, лепідакракіту з да-мешкамі інш. мінералаў. Колер буры да жоўтага. Цв. 1—5,5. Шчыльн. 2,7—4,3 кг/м3. Паходжанне гіпергеннае або асадкавае. Развіты ў зонах акіслення
    260 ЛІМАНОЎСКІ
    рудных радовішчаў, латэрытных корах выветрывання, у асадкавых адкладах. Траііляецца ў выглядзе бурых зямлістых або нацёчных мас. Намнажэнні Л. ўтва-раюць радовішчы жалезных руд высо-кай якасці. Трапляецца ў складзе бурых жалезнякоў, балотнай руды. В.І.Ярцаў. ЛІМАНбЎСКІ (Limanowski) Баляслаў (30.10.1835, каля г. Даўгаўпілс, Лат-вія — 1.2.1935), польскі гісторык, са-цыёлаг, публіцыст. Вучыўся ў Маскоў-скім (1854—58), Дэрпцкім (1858—60), Львоўскім (1872—73) ун-тах. За аргані-зацыю антыўрадавай маніфестацыі ў Вільні (1861) арыштаваны, у 1861—67 у ссылцы. 3 1870 у Львове, устанавіў су-вязь з першымі сацыяліст. гурткамі. 3 1878 у эміграцыі, пераважна ў Швейца-рыі. У 1881 заснаваў арг-цыю «Люд польскі». Адзін з ідэолагаў і арганізата-раў (1892) Польскай сацыяліст. партыі (ПСП). Пасля раскалу ў партыі (1906) падтрымаў яе рэв. фракцыю. У 1-ю сусв. вайну падтрымліваў дзейнасць ле-гіёнаў польскіх і Ю. Пілсудскага. У 1922—35 сенатар. Даследаваў гісторыю польскага нац.-вызв. руху 19 ст. Сярод прац: «Аб рабочым пытанні» (1871), «Гісторыя польскай дэмакратыі...» (1901), «Гісторыя паўстання польскага народа 1863 і 1864 г.» (2-е выд. 1909), «Стодваццацігадовая барацьба польска-га народа за незалежнасць» (1916), «Са-цыялогія» (ч. 1—2, 1919—21).
    Н.К. Мазоўка.
    ЛІМАНбЎСКІ Янка (Іван Міхайлавіч; 1896, Дзісеншчына — ?), бел. пісьмен-нік. Скончьгў рэальнае вучылішча, ву-чыўся на агр. курсах. У 1915—17 у ар-міі, у 1919—20 у Чырв. Арміі. У 1920— 30-я г. працаваў у Наркамаце земляроб-ства БССР, чл. прэзідыума секцыі бел. мовы і л-ры Інбелкульта, Цэнтр. бюро літ. аб’яднання «Маладняк», адзін з ар-ганізатараў і кіраўнікоў БелАПП. Пра-цаваў нам. дырэктара Ін-та л-ры і мас-тацтва АН Беларусі, дырэктарам 2-га Бел. дзярж. т-ра ў Віцебску. Рэдагаваў газ. «Камуніст» (Бабруйск). У час ням-фаш. акупацыі Беларусі заг. літ. часткі Мінскага гар. т-ра. 3 1944 у Германіі, потым у ЗША. У 1951—55 дырэктар управы Беларускагаунстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Друкаваўся з 1920. Аповесці «Адшуканы скарб» (1925), «Два шляхі» (1926), «Вецер з ус-ходу», «Над абрывам» (абедзве 1928) пра станаўленне сав. улады на Беларусі. Пасля вайны ад літ. творчасці адышоў.
    Э.А. Карнілоеіч.
    ЛІМАСбЛ (Limassol), Л е м е с о с, го-рад на Пд Кіпра. Адм. ц. акругі Ліма-сол. Каля 120 тыс. ж. (1995). Асн. эк-спартны порт. Вузел аўтадарог. Цэнтр. вытв-сці він і каньяку. Прам-сць. тэкст., швейная, буд. матэрыялаў. Архе-ал. музей. Арх. помнікі 13—17 ст.
    ЛІМАЦЫДЫ, тое, што малюскацыды. ЛІМБ (ад лац. limbus пруг, шляк, абля-моўка), плоскае кольца, падзеленае на
    роўныя долі акружнасці (градусы, міну-ты, секунды). Служыць для адліку вуг-лоў у вугламерных інструментах, астр., геад., фіз. прыладах, прыцэльных прыс-тасаваннях зброі. Л. наз. таксама бачны край дыска Сонца, Месяца, планеты.
    ЛІМІТ [ад лац. limes (limitis) мяжа), гранічная норма (сродкаў, часу і г.д.); вызначанае колькаснае абмежаванне на куплю, продаж, крэдыт, аб’ёмы здзелак, увоз і вываз тавараў, здабычу карысных выкапняў, выкарыстанне крэдытных рэсурсаў, узровень аплаты працы, ва-лютных аперацый і інш.
    ЛІМІТ у матэматыцы, адно з найважнейшых паняццяў матэматыч-нага аналізу. Л. ф у н к ц ы і дазваляе даследаваць аналітычныя ўласцівасці функцыі: неперарыўнасць, дыферэнца-вальнасць, інтэгравальнасць.
    Л. функцыі /?) у пункце z= а ёсць лік А, да якога неабмежавана набліжа-ецца значэнне функцыі f(z), калі z ім-кнецца да а (запісваецца 1іту(г) = Л).
    г->а
    Больш дакладна: лік А наз. Л. функцыі f(z) У пункце z=a, калі для адвольнага дадатнага ліку е можна ўказаць такі да-датны лік 8, што для ўсіх значэнняў г, якія задавальняюць |z-e|<8, і не супада-юць з а, выконваецца ўмова lfCz)-Al... ёсць лік а, да якога неабмежа-вана набліжаюцца ўсе члены паслядоў-насці, пачынаючы з некаторага дастат-ковага вял. нумара (запісваецца 1ітая = a ). Больш дакладна: лік а наз.
    Л->оо
    Л. паслядоўнасці ai, а2, ..., ап, ..., калі для адвольнага дадатнага ліку е можна ўказаць такі нумар N, што для ўсіх членаў паслядоўнасці з нумарам n>N мае месца ўмова |ая-а|<Е. Паняцце Л. ўжываецца да дыскрэтных і перамен-ных паслядоўнасцей, якія мяняюцца не-перарыўна. А.А. Гусак. ЛІМІТНЫЯ ТЭАР^МЫ, шэраг тэарэм імавернасцей тэорыі, якія паказваюць умовы ўзнікнення пэўных заканамер-насцёй у выніку ўздзеяння вял. ліку вы-падковых фактараў. Напр., вялікіх лікаў закон паказвае набліжэнне частаты з’яў-лення выпадковай падзеі ў незалежных выпрабаваннях да яе імавернасці пры неабмежаваным павелічэнні ліку вы-прабаванняў. Л.т. выкарыстоўваюцца ў матэм. статыстыцы для высвятлення ўласцівасцей стат. ацэнак і адшукання лімітных размеркаванняў выбарачных хараісгарыстык для праверкі стат. гіпо-тэз. Гл. таксама Лапласа тэарэма, Ляпу-нова тэарэма.
    ЛІМІТНЫЯ Ц^НЫ, цэны на новыя віды прадукцыі (тавары, вырабы), якія распрацоўваюцца на стадыі іх праекта-вання. Уяўляюць сабой максімальна да-пуіпчальныя цэны і вызначаюцца на падставе вартасцей ацэнкі паляпшэння спажывецкіх якасцей новай прадукцыі. забяспечваюць эканам. зацікаўленасць спажыўца ў яе набыцці. Служаць кры-тэрыем іранічнага ўзроўню затрат на
    праектаваную прадукцыю з улікам яе эфектыўнасці. Л .ц. выкарыстоўваюцца ў капітальным буд-ве для разліку кашта-рыснага кошту машын, абсталявання, матэрыялаў, на якія адсутнічаюць ад-пускныя цэны. Л.ц. могуць таксама быць мінімальна гарантаванымі цэнамі, што ўстанаўліваюцца на вызначаны тэрмін і па якіх заказчык гарантуе вы-творцу ажыцняўляць закупку дадзенага тавару. У.Р. Залатагораў. ЛІМІТЭД, Л Т Д (англ. Limited, Ltd), адзнака абмежаванай адказнасці кампа-ніі, таварыства, банка па абавязацельс-твах. Кампанія, у назве якой ёсць гэтая абрэвіятура, адказвае па сваіх абавяза-цельствах маёмасцю, што ёй належыць, і не нясе адказнасці па абавязацельс-твах акцыянераў (пайшчыкаў). Акцыя-неры нясуць адказнасць па абавяза-цельствах кампаніі ў межах свайго ўкладу (паю). У Вялікабрытаніі тэрмін «Л.» выкарыстоўваецца ў назвах пры-ватных фірм з абмежаванай колькасцю акцыянераў.
    ЛІМНАБІЁНТЫ [ад грэч. Itmne возера + біёнт(ы)], расліны і жывёлы, якія жывуць у кантынентальных вадаёмах з запаволеным водаабменам (азёры, ва-дасховішчы, сажалкі). Расліны падзяля-юць на макрафіты і мікрафіты, у жы-вёл вьшучаюць 3 асн. групы: зоабентас (лічынкі насякомых, малашчацінкавыя чэрві, малюскі, ракападобныя), зоа-планктон (калаўроткі, ракападобныя) і нектон (рыбы). Гл. таксама Лімнафіль-НЫЯ ЖЫвёлы. В.В Вежнавец.
    ЛІМНАКАЛЯНУС (Limnocalanus mac-rurus), беспазваночная жывёла атр. вес-ланогіх ракападобных. Пашыраны ў чыстых, глыбокіх азёрах Паўн. паў-шар’я. На Беларусі рэдкі ледавікова-марскі рэлікт антрапагенавага (чацвяр-цічнага) перыяду. Выяўлены ў 10 азёрах на ПнЗ Беларусі, у тл. Доўгае, Рычы (заказнікі Л.), Воласа, Снуды, Струста (Браслаўскі нац. парк). Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
    Даўж. да 2,2 мм, цела членістае з вілава-тым адросткам на канцы. 5 пар плавальных членістых канечнасцей. Дыхаюць паверхняй цела. Вельмі адчувальныя да дэфіцьпу кісла-роду ў вадзе. Кормяцца пераважна планктон-нымі водарасцямі. Раздзельнаполыя.
    В В Вежнавец.
    ЛІМОННАЯ 261
    ЛІМНАКУЛЬТЎРА (ад грэч. limne во-зера + культура), прамысловае культы-ваванне, вырошчванне гідрабіёнтаў у прэсных вадаёмах (азёрах, вадасхові-шчах, сажалках). Напр., культываванне прэснаводных водарасцяў (хларэла і інш.); вырошчванне рыбы, жывых кар-моў для рыб і іх малявак; прэснаводных крэветак (пашырана ў краінах Паўд,-Усх. Азіі) і інш.
    ЛІМНАЛбгіЯ (ад грэч. limne возера + ...логія'), тое, што азёразнаўства.
    ЛІМНАФІЛЬНЫЯ ЖЫВЁЛЫ, жывё-лы азёр, вадасховішчаў, сажалак. Па размяшчэнні ў вадаёме вылучаюць ар-ганізмы, якія жывуць на дне (бентас), у тоўшчы вады (нектон, планктон), на воднай паверхні, на мяжы вады і атмас-феры (нейстон, плейстон). Л.ж., у ад-розненне ад рэафілаў, менш патраба-вальныя да колькасці кіслароду ў вадзе, у іх няма органаў прымацавання да суб-страту. Асобныя віды Л.ж. разглядаюц-ца як біял. індыкатары воднага асярод-дзя. Гл. таксама Лімнабіёнты.