• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.С. Леанцюк.
    ЛІМФАКІНЫ біялагічна актыўныя рэ-чывы, якія сінтэзуюцца і выдзяляюцца папуляцыямі лімфацытаў пад уздзеян-нем антыгена. Паводле хім. прыро-ды — глікапратэіды, малекулярная ма-са 15 000—80 000. Пры дапамозе Л. ажыццяўляюцца кааперацыя, каардына-цыя і рэгуляванне функцыі клетак, якія
    ЛІНАГРАВЮРА	263
    ўдзельнічаюць у імунным адказе. Коль-касць у плазме крыві і культуральным асяроддзі, якое ўтрымлівае лшфацыты, з’яўляецца мерай інтэнсіўнасці рэакцый клетачнага імунітэту. Некаторыя Л. (ін-тэрферон) ужываюць для кампенсацыі дэфектаў клетачнага імунгтэту пры ві-русных інфекцыях і пухлінных захвор-ваннях.
    ЛІМФАНПІТ, лімфангіт (ад лім-фа + грэч. angeion пасудзіна), запален-не лімфатычных сасудаў пры наяўнасці першаснага гнойна-запаленчага ачага (нагноеныя раны, фурункул, трафічная язва і інш.). Сімптомы Л.: балючыя чырв. цяжы, сеткаваты чырв. малюнак на скуры (як галінкі дрэва), павышэнне т-ры цела да 39—40°С, ацёкі, абмежа-ванасць руху. Дробныя лімфатычныя сасуды ад ачага запалення збіраюцца па напрамку да сэрца ў вял. чырв., ба-лючыя цяжы і выклікаюць запаленне лімфавузлоў (лімфадэніт'). Лячэнне тэ-рапеўгычнае. В.Я. Рэбека.
    ЛІМФАТЫЧНАЯ СІСТЭМА. сукуп-насць сасудаў пазваночных жывёл і ча-лавека, што збіраюць лімфу ад тканак і органаў і адводзяць яе ў вянозную сіс-тэму. Складаецца з капіляраў, сасудаў, праток, вузлоў. 3 міжклетачных полас-цей лімфа напампоўваецца сляпымі канцамі лімфатычных капіляраў, якія зліваюцца ў больш буйныя сасуды, пра-токі і ўпадаюць у вены ў месцах най-меншага крывянога ціску (вобласць ярэмных вен, хваставая, заднія полыя вены). Вытворнае вянознай сістэмы. Адрозніваюць паверхневую Л.с., утвора-ную пераважна сеткай падскурных ка-піляраў і сасудаў (ніжэйшыя пазваноч-ныя), і глыбокую — грудныя пратокі з’яўляюцца вываднымі сасудамі (вы-шэйшыя пазваночныя). Асн. функцыі: дрэнажаванне з міжклетачных поласцей
    I II
    Да арг. Лімфатычная сістэма. 1. Сістэма лім-фатычных сасудаў: 1 — тканкі; 2 — артэры-яльная сістэма; 3 — вянозная сістэма; 4 — лімфатычная сістэма; 5 — лёгкія. II. Размя-шчэнне рэгіянарных лімфатычных вузлоў.
    вадкасці, раствораных бялкоў і інш. буйных малекул, якія не здольны вяр-нуцца ў кроваток праз крывяносныя капіляры; ахоўная; фільтрацыйная.
    A. С Леанцюк.
    ЛІМФАТЫЧНЫЯ ВУЗЛЫ, органы лімфатычнай сістэмы пазваночных жы-вёл і чалавека. Знаходзяцца па ходу лімфатычных сасудаў. У чалавека іх больш за 500 (памеры 0,5—50 мм), асабліва шмат у шыйнай, падпахавай і пахвіннай абласцях. Складаюцца з кап-сулы і рэтыкулярнай стромы, дзе знахо-дзяцца лімфацыты. Асн. функцыі: ахоў-ная (выпрацоўка ангыцел, лімфацьпаў, фа-гацьггоз), бар’ерна-філырацыйная (абяс-шкоджванне бакгэрый, таксінаў); дэпануючая. А.С. Леанцюк. ЛІМФАЎТВАРЭННЕ. працэс утварэн-ня лімфы, што цыркулюе ў лімфатычнай сістэме пазваночных жывёл і чалавека. Механізм Л. звязаны з фільтрацыяй плазмы крыві праз крывяносныя капі-ляры і выхадам вадкасці (з раствораны-мі ў ёй малекуламі бялкоў, ліпідаў і інш.) у міжклетачныя паласці. Частка тканкавай вадкасці зваротна ўсмоктва-ецца ў кроў, частка паступае ў лімфа-тычныя капіляры і ўтварае лімфу. Рэгу-ляцыя Л. накіравана на павелічэнне ці памяншэнне фільтрацыі вады і інш. элементаў плазмы крыві: мясц. рэгуля-цыя забяспечваецца біялагічна актыў-нымі рэчывамі, што выдзяляюцца клет-камі, цэнтральная — вегетатыўнай нерв. сістэмай. А.С. Леанцюк.
    ЛІМФАЦЫТЫ [ад лімфа + ...цыт(ы)], адна з форм незярністых лейкацытаў (агранулацытаў) у пазваночных жывёл і чалавека. Шарападобныя клеткі з авальным ядром і цытаплазмай, багатай рыбасомамі. Складаюць 19—37% лей-кацытаў перыферычнай крыві. Адрозні-ваюць малыя, сярэднія і вялікія. У мле-какормячых і птушак паходзяць са стваловых крывятворных клетак і скла-даюць 2 групы: Т-Л. ўтвараюцца ў ты-мусе, В-Л. — у фабрыцыевай сумцы або касцявым мозгу. 1х патомкі ў дарос-лых арганізмах размнажаюцца ў селя-зёнцы, лімфатычных вузлах і лімфоід-ных фалікулах дыхальнага і страваваль-нага трактаў. Асн. функцыя — імунала-гічная. Якасная і колькасная ацэнка Л. мае значэнне ў дыягностыцы захвор-ванняў. A. С. Леанцюк.
    ЛІМФОІДНАЯ СІСТЭМА і м у н -ная сістэма, рэгуляторная сістэма ў арганізме жывёл і чалавека, якая фар-міруе і падтрымлівае імунітэт. Асн. функцыя — распазнаванне генетычна чужароднай субстанцыі і блакада, ней-тралізацыя або знішчэнне антыгенаў, якія стымулявалі імунны адказ. Уклю-чае вілачкавую залозу, чырв. касцявы мозг, лшфатычныя вузлы, селязёнку і вял. колькасць лімфоіднай тканкі па ходу стрававальнага і дыхальнага шля-хоў, агульная маса 1,5—2 кг. Асн. клет-кі — розныя субпапуляцыі і функцыян. падкласы лімфацытаў. Пры кантакце з антыгенамі Л.с. здольная даваць розныя
    формы імуннага адказу: гумаральны імунітэт (цыркуляцыя ў крыві спецы-фічных антыцел), клетачны імунітэт (паяўленне вял. колькасці Т-лімфацы-таў, што ўзаемадзейнічаюць з пэўным антыгенам чужароднай клеткі), цырку-ляцыя доўгажывучых Т-і В-лімфацытаў (пры паўторнай сустрэчы з антыгенам здольныя да хуткага адказу, імуналагіч-ная памяць), утварэнне імуналагічнай талерантнасці (адсутнасць адказу на пэўны антыген), праяўленне алергіі (павышаная адчувальнасць да спецы-фічнага антыгена). Узнікла з паяўлен-нем шматклетачных арганізмаў як фак-тар, што спрыяе іх выжыванню.
    Літ : П е т р о в Р В. йммунологня. 2 нзд. М., 1987; Сап н н М.Р., Этннген Л.Е. йммунная снстема человека. М., 1996
    А. С.Леанцюк.
    ЛІМФОМА, лімфасаркома, зла-якасныя пухліны лімфоіднай тканкі. Адрозніваюць лімфасаркомы надуляр-ную (хвароба Брыла — Сімерса), лім-фацытарную, лімфаплазмацытарную, пралімфацытарную, лімфабластную, іму-набластную, саркому Беркіта. Пашко-джвае лімфавузлы шыі, падсківічныя, патылічныя, надключычныя, а таксама лёгкае, страўнік, шчытападобную зало-зу і інш. Лячэнне: хіміяпрамянёвая і гарманальная тэрапія, хірургічнае.
    В.Я. Рэбека.
    ЛІН Дзмітрый Рыгоравіч (н. 7.3.1945, г. Рэчыца Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне механікі палімераў. Д-р тэхн. н. (1994), праф. (1992). Скончыў Гомельс-кі ун-т (1969), дзе і працуе з 1978 (з 1997 прарэктар). Навук. працы па ўзае-мадзеянні палімераў з металамі, кіра-ванні адгезійнай трываласцю і стабіль-насцю палімераў. Устанавіў з’яву пера-носу металаў пры акісляльна-вулканіза-цыйных ператварэннях палімераў, рас-працаваў новыя метады атрымання маш.-буд. матэрыялаў на аснове тэр-мапластаў і эластамераў.
    Тв.: Математнческне методы решення фм-знческнх задач. Мн., 1991 (у сааўт.); Окнсле-нне н вулканнзацня каучуков н резнн в кон-такге с металламн. Гомель, 1996 (разам з І.М. Елісеевай).
    ЛІНАВА. вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пружа-ны — в. Запруды; чыг. ст. (Аранчыцы) на лініі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсаве-та і калгаса. За 12 км на Пд ад г. Пру-жаны, 84 км ад Брэста. 1545 ж., 581 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла сав. ваеннапалон-ных і ахвяр фашызму. Помнік архітэк-туры — касцёл (пач. 20 ст.).
    ЛІНАГРАВЮРА, л і н а р ы т, пукатая гравюра на лінолеуме або падобных да яго палімерна-пластычных матэрыялах; адна з тэхнік эстампа. Паводле тэхнікі і маст. сродкаў блізкая да тарцовага дрэ-варыту. Узнікла ў пач. 20 ст. Спецы-фічныя якасці Л. (лаканізм маст. мовы,
    264 ЛІНАЛАОЛ
    рэзкія кантрасты чорнага і белага, сака-віты і маляўнічы штрых, які атрымліва-ецца дзякуючы мяккасці матэрыялу, магчымасць выкарыстоўваць вял. памер аркуша і каляровы друк, высокая ты-ражнасць) і параўнаўчая прастата выка-нання абумовілі яе вял. пашырэнне. У тэхніцы Л. працавалі А. Матыс, П. Пі-касо (Францыя), Ф, Мазерэль (Бель-гія), П. Нільсен (Данія), Э. Пакард, Б. Рэндал (ЗША), Л. Мендэс (Мексіка), Дз. Мітрохін, У. Фаворскі (Расія) і інш. У бел. мастацтве развіваецца з 1920-х г. (А. Астаповіч, I. Гембіцкі, Г. Змудзін-скі, М. Тарасікаў, А. Тычына, С. Юдо-він, мастакі Зах. Беларусі Я. Горыд, Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, М. Сеўрук). Сярод бел. майстроў 1950—90-х г. Л. Асецкі, М. Басалыга, Я. Бусел, П. Гера-сімовіч, С. Герус, М. Гуціеў, А. Ільіноў, А. Кашкурэвіч, Я. Кулік, М. Купава, Ю. Кухараў, Г. Лойка, А. Лось, М. Ма-каранка, Р. Маліноўскі, В. Мікіта, А. Паслядовіч, С. Раманаў, У. Садзін, В. Ткачук, Ю. Тышкевіч, У. Хмызнякоў, В. Шаранговіч і інш. В.Я. Буйвал.
    ЛІНАЛАОЛ, 3,7-д ы м е т ы л-1,6-о к -т а д ы е н- З-о л, тэрпенавы спірт, (СН3)гС=СНСН2СН2С(СН3ХОН)СН=СН2. Бясколерная вадкасць з пахам ланды-ша, шчыльн. 860,7 кг/м3. He раствара-ецца ў вадзе; раствараецца ў этаноле. Аказвае бактэрыцыднае ўздзеянне. У свабодным стане і ў выглядзе склада-ных эфіраў воцатнай (ліналілацэтат) і масленай кіслот уваходзіць у састаў эфірных алеяў, адкуль яго вылучаюць рэктыфікацыяй. Выкарыстоўваюць як пахучае рэчыва ў парфумерыі, сыраві-ну — у вытв-сці інш. пахучых рэчываў (напр., цьггралю, ліналілацэтату).
    ЛІНАЛЕНАВАЯ КІСЛАТА, 9,12,15-октадэкатрыенавая кіс-л а т а, аднаасноўная карбонавая к-та з трыма ізаляванымі падвойнымі сувязя-мі, СрН^СООН; адносіцца да незамен-ных тлустых кіслот. Бясколерная алее-падобная вадкасць, шчыльн. 904 — 914 кг/м3. He раствараецца ў вадзе; раства-раецца ў этаноле, эфіры. Трыгліцэрыды Л.к. ўваходзяць у алеі, этылавы эфір — кампанент лінетолу (лек. сродак для зніжэння халестэрыну ў крыві).
    ЛІНАТЫП (ад лац. Ііпеа лінія + грэч. typos адбітак), друкарская наборная радковаадліўная машына, з дапамогай якой атрымліваюць набор у выглядзе маналітных металічных радкоў з рэль-ефнай друкавальнай паверхняй. Скла-даецца з наборнага, адліўнога і разбо-рачнага апаратаў.
    У адпаведнасці з імпульсамі клавіятуры (кіроўнымі сігналамі праграмы) з магазінаў выпадаюць метал. матрыцы з паглыбленым відарысам літар. Сабраны з матрыц і прагаль-ных элементаў тэкставы радок ідзе ў адліўны вузел, дзе паглыбленні матрыц заліваюцца друкарскім сплавам. Адліты радок абразаецца па росце і кеглі, матрыцы разборачным апа-ратам вяртаюцца ў аднаведныя магазіны, a прагальны матэрыял — у спец, каробку. Ёсць Л. паўаўтам. (прадукцыйнасць 7—8 радкоў за
    мінуту) і аўтам. (16 радкоў). Л. вынайдзены ў 1884 О.Мергенталерам (ЗША). У СССР пача-лі вырабляцца з 1932. 3 пашырэннем фота-набору і камп'ютэрных тэхналогій Л. замяня-юцца фотанаборнымі машынамі і камп’ютэр-нымі сістэмамі.