Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
К.В.Фамічэнка.
ЛІКІ (Leakey) Луіс Сеймур Базет (7.8.1908, Кебетэ, каля г. Найробі, Ке-нія — 1.10.1972), англійскі археолаг і антраполаг. Працаваў дырэктарам Ін-та
9. Зак. 456.
258 лікія
антрапалогіі, гісторыі і стараж. культу-ры ў Найробі (Кенія). У 1927—29 вёў раскопкі ў шматслойнай пячоры Гэмбл-2 і вызначыў адносную хранало-гію шэрагу ўсх.-афр. археал. культур; у 1930 вывучаў неалітычную пячору Ньё-ра, з 1951 даследаваў наскальныя ма-люнкі ў Танзаніі. У 1959 —60 знайшоў у цясніне Олдувай рэшткі выкапнёвых прыматаў — зінджантрапа і прэзін-джантрапа, а таксама чэрапа чалавека, падобнага да яванскага пітэкантрапа.
ЛІКІЯ (грэч. Lykia), старажытная краі-на на Пд М. Азіі. У 1-м тыс. да н.э. за-селена лікійцамі, якія да асіміляцыі грэкамі (3 ст. да н.э.) размаўлялі на ад-ной з хета-лувійскіх моў і карысталіся да 5—4 ст. да н.э. літарным пісьмом. 3 546 да н.э. пад уладай персаў, у канцы 4 ст. да н.э. ў дзяржаве Аляксандра Ма-кедонскага. У 295 да н.э. падпарадкава-на Пталамеямі. У 197 да н.э. заваявана Антыёхам III, пасля перамогі над якім рымляне перадалі Л. Радосу. Пасля шматлікіх паўстанняў у 169 да н.э. лі-кійцы дамагліся незалежнасці ад Радо-са, атрымалі аўтаномію ў складзе Рым. дзяржавы. 3 43 да н.э. рым. правінцыя. ЛІКбЎСКІ СКАРБ, манетны скарб, знойдзены ў в. Лікоўка Гродзенскага р-на ў 1953. Ухаваны ў канцы 17 — ся-рэдзіне 18 ст. Адзін з буйнейшых скар-баў медных солідаў Яна II Казіміра Ва-зы. Захавалася 190 сярэбраных, 2 ніз-капробнага серабра, 6636 медных (з іх 544 фальшывыя) манет. Гал. частку скарбу складаюць медныя соліды Рэчы Паспалітай: манеты ВКЛ 1660 (26 экз.), 1661 (299), 1663 (141), 1664 (314), 1665 (718), 1666 (1325), 166X (767), Каралеў-ства Польскага 1660 (137), 1661 (169), 1663 (382), 1664 (706), 1665 (432), 166X (651), з зацёртымі гербамі 166X (24). За-хоўваецца ў Гродзенскім гіст.-археал. музеі.
ЛІ КУАН Ю (н. 16.9.1923, Сінгапур), сінгапурскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скон-чыў Кембрыджскі ун-т (Вялікабрыта-нія, 1950). У 1954 адзін з заснавальнікаў (да 1992 ген. сакратар) Партыі Нар. дзе-яння. Чл. Заканад. асамблеі (1955), у 1959—90 прэм’ер-міністр Сінгапура. Пры ім Сінгапур ператварыўся ў адну з найб. развітых краін Азіі. 3 1990 стар-шы міністр урада, аказвае значны ўплыў на дзярж. палітыку краіны.
ЛІКУРГ (Lykurgos), легендарны стара-жытнагрэчаскі заканадаўца ў Спарце (9—8 ст. да н.э.). Паводле Плутарха, Л. быў дзядзькам і выхавацелем малалет-няга цара. Грэч. аўтары 5—4 ст. да н.э. прыпісваюць яму стварэнне ін-таў спартанскага грамадскага і дзярж. ладу, у тл. савета старэйшын (герусіі), нар. сходу (апелы) і інш. На ўзор Л. свае рэ-формы ў 3 ст. да н.э. праводзілі цары Aric IV і Клеамен III. У Спарце існаваў асобны культ Л.
ЛІЛЕЙНІК. кветкавая расліна, тое, што красадзён.
ЛІЛЕбПСІДЫ, аднадольныя, аднасемядольныя (Liliopsida), клас кветкавых раслін, зародак якіх мае адну, у адрозненне ад двухдольных, се-мядолю. Каля 20 парадкаў, больш за 60 тыс. відаў. Пашыраны ва ўмераным no-ace, складаюць значную ч. травастою лугоў, стэпаў, саваннаў. На Беларусі 11 парадкаў: асакакветныя, ароннікаквет-ныя, жабнікакветныя, касачакветныя, лілеякветныя, метлюжкакветныя, ная-дакветныя, рагозакветныя, сітакветныя, шальнікакветныя, ятрышнікакветныя; больш за 350 відаў. Гал. кампанент рас-ліннага покрыва балот, лугоў і лясоў.
Пераважна травяністыя расліны. Дравяніс-тыя Л. трапляюцца ў тропіках, радзей у суб-тропіках. У траў сцябло ў таўшчыню не рас-це. Лісце з паралельным або дугавым жылка-ванмем, звычайна без чаранка і прылісткаў. Кветкі пераважна трохчленныя. Каранёвая сістэма валасніковістая, часта бывае змена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цы-буліны). Харч., кармавыя, тэхн., дэкар., лек. і прыпраўныя расліны.
Літ:. Флора Европейской частв СССР. T.1—2. Л., 1974—76; Козловская Н.В. Флора Белорусснм, закономерностн ее фор-ммровання, научные основы яспользованвя н охраны. Мн., 1978.
ЛІЛЕЯ (Lilium), род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 90 відаў. Пашыра-ны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. Уведзены ў культуру да н.э. Больш за 2 тыс. сартоў. На Белару-сі 1 дзікарослы від —Л. кучаравая, або царскія кучары, ці саранка (L. martagon, нар. назвы галубіныя званоч-кі, кульчыкі, рэхлікі), занесена ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў лісцевых, хвойпых і хвойна-шыракалістых лясах. 3 інтраду-каваных відаў найб. вядомыя Л. бела-снежная (L. candidum), шафранавая (L. croceum), даурская (L. pensylvanicutn), леапардавая (L. pardalinum), царствеп-ная (L. regale) і інш.
Да арт. Лііея 1 — агульны выгляд. Гібрыдныя сеянцы беларускай селекцыі: 2 — Голуб міру; 3 — Сонейка;
4 — Нарачанка; 5 — Ціка-вая.
Шматгадовыя травяністыя расліны. Цыбу-ліны з сакавітых незамкнёных лускавінак, яйцападобныя. Сцёблы прамыя, слаба галі-настыя, алушаныя ці голыя. Лісце лінейнае, ланцэтнае, сядзячае, у кальчаках або чаргава-нае. У некат. Л. у пазухах лісця ўтвараюцца паветраныя цыбулінкі-бульбачкі для вегета-тыўнага размнажэння. Кветкі дыяметрам 13—15 см, правільныя. белыя. жоўтыя, чырв., аранжавыя, рознай формы (званочка-выя, зоркавыя, трубчастыя, лейка-, чалма- і чашападобныя), духмяныя або без паху, у гронках, зрэдку адзіночныя. Плод — каро-бачка. Дэкар., фарбавальныя, меданосныя, харч., лек. і эфіраносныя расліны.
ЛІЛЕЯКВЕТНЫЯ (Liliales), парадак ад-надольных раслін. Каля 20 сям., больш за 6,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пе-раважна ва ўмеранай і субтрапічнай зо-нах. На Беларусі 3 сям. (лілейныя, спаржавыя, цыбулевыя), 14 родаў (бя-люк, гусіная цыбуля, купена, ландыш, лі-лея, майнік, мудранка, пазнацвет, спар-жа, тафільдыя, цыбуля, цюльпан, чамя-рыца, гггушкамлечнік) і шмат інтрадука-ваных відаў з родаў алоэ, амарыліс, белакветнік, гальтонія, гіяцынт, драцэ-на, красадзён, нарцыс, рабчык і інш. Лі-лея кучаравая (царскія кучары), мядзве-джая цыбуля (чарамша), познацвет асенні, тафільдыя чашачкавая, цюльпан лясны занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Шматгадовыя травы з карэнішчам, цыбулі-намі ці клубнецыбулінамі, радзей дрэвапа-добныя расліны, некат. ліяны. Лісце суцэль-нае. Кветкі звычайна двухіюлыя, правільныя ў гронках, мяцёлках і інш. суквеццях. Плод — каробачка, часам — ягада. Лек., агароднінныя, інсекгыцыдныя, меданосныя, тэхн., дэкар., пакаёвыя расліны; ёсць ядаві-тыя.
Літ.: Жнзнь растеннй. Т. 6. Цветковые растенвя. М., 1982.
ЛІЛІЕНТАЛЬ (Lilienthal) Ота (23.5.1848, г. Анклам, Германія — 10.8.1896), ня-мецкі інжынер, адзін з піянераў авія-цыі. Канструяваў планёры, у 1891—96
3
5
ліманіт 259
выканаў на іх каля 2 тыс. палётаў. Да-казаў залежнасць паміж пад’ёмнай сі-лай, лабавым супраціўленнем і вуглом атакі крьыа (т.зв. паляра Ліліенталя). Растлумачыў прычыны лунання пту-шак. Загінуў у час палёту.
ЛІЛІНА (сапр. Перавошчыкава) Марыя Пятроўна (3.7.1866, Масква — 24.8.1943), расійская актрыса. Нар. арт. Расіі (1933). Жонка К.С.Станіслаўскага. 3 1898 працавала ў Маскоўскім Маст. т-ры. Мастантву акгрысы ўласцівы вір-туознае сцэн. майстэрства і артыстыч-насць. Сярод роляў: Маша, Соня, Ната-ша, Аня («Чайка», «Дзядзька Ваня», «Тры сястры», «Вішнёвы сад» А.Чэха-ва), Ліза Бенш («Мікаэль Крамер» Г.І’аўптмана), Эліна («Каля царскай брамы» К.Гамсуна), Лябядкіна («Міка-лай Стаўрогін» паводде рамана «Д’яб-лы» Ф.Дастаеўскага), Дар’я Іванаўна («Правінцыялка» І.Тургенева), Карэні-на («Жывы труп» Л.Талстога).
Літ.: М.П.Лнлнна: [Сб. матерналов]. М., 1960.
ЛІЛШУТ, к а р л і к, чалавек вельмі маленькага росту. Тэрмін запазычаны з романа Дж. Свіфта «Падарожжа Гуліве-ра» (1726), у якім апісана фантастычная краіна, населеная маленькімі людзьмі. Гл. Карлікавы рост.
ЛІЛОНГВЕ (Lilongwe), горад, сталіца Малаві, на р. Лілонгве. Адм. ц. Цэн-тральнай правінцыі. Засн. ў 1902. 395,5 тыс. ж. (1993). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна вырошчвання тытуню і тытунёвай прам-сці.
ЛІЛЬ (LiUe), горад на Пн Францыі. Адм. ц. дэпартамента Hop. Вядомы з 11 ст. 178 тыс. ж., з прыгарадамі каля 1 млн. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтада-рог. Порт на р. Дзёль (бас. Шэльды). Міжнар. аэрапорт. Цэнтр Паўн. індустр. раёна Францыі. Прам-сць: тэкст., цяж-кае машынабудаванне, хім., харчовая. Метрапалітэн. 3 ун-ты. Музеі: выяўл. мастацтваў, рэліг. мастацтва, фальклору і дэкар.-прыкладнога мастацтва. Арх. помнікі 13—18 ст.: гатычныя капэлы і капліцы, цэрквы, ваенны шпіталь, жы-лыя дамы.
ЛІМА (Lima), горад, сталіца Перу. Зна-ходзіцца на раўніне паміж падножжам Андаў і ўзбярэжжам Ціхага ак., на р. Рымак. Адм. ц. дэпартамента Ліма. 6,7 млн. ж. з прыгарадамі (1993). Буйней-шы трансп. вузел краіны, праходзіць Па-намерыканская шаша. Марскі порт — Камяо. фактычна зліўся з Л. Міжнар. аэрапорт. Гал. эканам. і культ. цэнтр краіны (каля 80% апрацоўчай прам-сці). Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., наф-таперапр., хім., аўтамаб., металаапра-цоўчая. Разнастайная рамесная і сама-тужная вьпв-сць. Ун-ты, у тл. Сан-Маркас (з 1551). 3 акадэміі навук. Нац. музей перуанскай культуры, Музей на-туральнай гісторыі «Хаўер Прада», Нац. музей антрапалогіі і археалогіі. Нац. тэ-атр.
Засн. ў 1535 ісп. канкістадорам Ф.Пісара. У 16 — пач. 19 ст. цэнтр ісп. каланіяльных ула-данняў у Паўд. Амерыцы і сталіца віцэ-кара-
леўства Перу. У 1551 засн. Каталіцкі ун-т (старэйшы ў Паўд. Амерыцы). Пасля абвя-шчэння незалежнасці ад Іспаніі (1821) Л. — сталіца рэспублікі Перу. У 1687 і 1746 горад зруйнаваны землетрасеннямі. У Ціхаакіянскія войны 1864—66 і 1879—83 быў акупіраваны войскамі Чылі.
Горад захаваў прамавугольную сетку вуліц калан. часу. У цэнтры — Стары горад з арх. помнікамі, на ПнЗ — прамысл. раён, на ПдЗ — дзелавыя кварталы, на Пд і ПдУ — раёны асабнякоў. Вакол гал. пл. Пласа дэ Ар-мас сабор (1572—1797), Палац прэзідэнта рэспублікі (1937—38, неакалан. стыль). У 16—18 ст. у стылі барока пабудаваны ком-плексы манастыроў (Сан-Франсіска. 1556— 1624; Санта-Дамінга, сярэдзіна 16 ст.; Ла Мерсед, 1628—30) і цэрквы са складанай разьбой на парталах і ў інтэр’ерах, палацы (Торэ Тагле, 1735), жылыя дамы з унутр. два-рамі, драўлянымі балконамі, ляпнымі парта-ламі. У 19 ст. будавалі ў духу эклектызму, у 1-й пал. 20 ст. — у «неаперуанскім стылі» (будыпак Саюза архітэктараў, 1947), у 2-й пал. 20 ст. — у стылі сучаснай зах.-еўрап. і амер. архітэктуры (жылы раён Матутэ, 1952, і інш.). Гіст. цэнтр Л. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.