• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ВВ Вежнавец.
    ЛІМбЖ (Limoges), горад у цэнтр. ч. Францыі, на р. В’ена. Адм. ц. дэпарта-мента Верхняя В’ена і гал. горад гіст. вобласці Лімузен. 133 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Прам-сць: фарфора-фа-янсавая, гарбарна-абутковая, палігра-фічная. Цэнтр вытв-сці Ліможскай эмалі. Ун-т. Музеі: гарадскі, керамікі. Арх. помнікі: раманска-гатычны сабор Сент-Эцьен (12—16 ст.), гатычныя цэрквы (12—15 ст.), барочны палац епіскапа (18 ст.), шматлікія гатычныя і рэнесансавыя жылыя дамы.
    ЛІМОЖСКАЯ ЭМАЛЬ, вырабы з медзі з размалёўкай непразрыстай эмаллю майстроў з г. Лімож (Францыя) 15—17 ст. Яе вытокі — у мясц. традыцыях эмальернага мастацтва 12—15 ст. На развіццё паўплывалі маст. прынцыпы
    познагатычнага вітража, флам. і італь-ян. жывапісу. Т.зв. старая школа (апошняя чвэрць 15 — 1-я чвэрць 16 ст.) прадстаўлена пераважна культавымі рэчамі (абразы-складні, трыпціхі, рэлік-варыі) з паліхромнымі кампазіцыямі на рэліг. сюжэты. Творы вызначаліся свя-точна яркай размалёўкай, увядзеннем у яе ліній і плям з золата, пераходам ад тэхнікі перагародчатай эмалі да разма-ляванай, блізкай да станковага жывапі-су (майстар Н. Пеніко), ад гатычных форм да рэнесансавых. Каля 1530 уз-нікла т. зв. новая школа, вырабы якой мелі пераважна свецкі характар (скры-начкі, блюды, чашы, збаны, пласціны-партрэты). Аздабляліся копіямі з гра-вюр А. Дзюрэра, Рафаэля і інш. у тэхні-цы грызайль на каляровым фоне, пар-трэты выконвалі па малюнках Ж.Клуэ і яго паслядоўнікаў. Дэкор абрамлення блізкі да маньерыстычнай школы Фантэнбло (майстар Л Лімазен). У ся-рэдзіне 17 ст. вытв-сць Л.э. заняпала.
    лімбн (Citrus limon), кветкавая ра-сліна сям. рутавых. Радзіма — Паўд. і Паўд.-Усх. Азія. У 11 ст. завезены ў Міжземнамор’е. Культывуецца ў тропі-ках і субтропіках. На Беларусі выро-шчваецца ў аранжарэях і пакоях. Сар-ты — Паўлаўскі, Меера, Грузінскі, Но-ва-Грузінскі, Віла-Франка і інш.
    Вечназялёнае дрэва выш. 1,5—7 м. Галіны часцей з калючкамі. Лісце скурыстае, аваль-на-падоўжанае на кароткіх чаранках са спе-цыфічным пахам. Кветкі двухполыя, белыя, духмяныя, адзіночныя або ў гронках. Сама-апыляецца, цвіце і пладаносіць амаль увесь год. Плод — шматгнездавая ягада, мае ў сабе к-ты (3,5—8,1 мг %), вігаміны С (45—140 мг %), A, В, Р, цукар (1,9—3%) і інш. Лек. расліна. 3 пладоў Л. прыгатаўляюць сокі, канцэнтра-ты, варэнне, мармелад, лімонную к-ту, тэхн. і эфірны алей. У.П Пярэднеў.
    ЛІМОН (Limon) Хасэ (сапр. імя Арка-дыо; 12.1.1908, г. Кульякан, Мекоіка — 2.12.1972), амерыканскі танцоўшчык і
    харэоіраф; адзін з буйнейшых прад-стаўнікоў амер. танца мадэрн. 3 1915 у ЗША. 3 1928 вучыўся танцу мадэрн у Д. Хамфры і Ч. Вейдмана (у 1930—40 у іх трупе), у 1945 — класічнаму танцу ў Э. Цюдара і інш. 3 1945 кіраваў уласнай трупай (Трупа Лімона; да 1958 разам з Хамфры). У мужчынскім танцы выпра-цоўваў энергічны, атлетычны стыль. Сярод пастановак: «Чакона ў рэ мінор» на муз. І.С. Баха (1940), «Павана Маў-ра» Г. Пёрсела і «Выгнаннікі» на муз. А. Шонберга (1949), «Імператар Джонс» Э. Вілы-Лобаса (1956), «Кароткая меса ваенных часоў» на муз. 3. Кодая (1958; выканаў гал. партыю), «Крылатыя» Джонсана (1966), «Танцы для Айседо-ры» на муз. Ф. Шапэна (1971), «Арфей» на муз. Л. Бетховена (1972), «Не апе-тыя» (1970) і «Карлота» (1972) без муз. суправаджэння.
    ЛІМОННАЯ КІСЛАТА, 2-гідроксі-1,2,3-прапантрыкарбонавая кіслата, (НО)ОССН2 С(ОН)СООН, арганічная трохасноўная кіслата. Належыць да класа оксікіслот, малекулярная маса 192,12. Добра раствараецца ў вадзе і спірце, з воднага раствору пры т-ры ні-жэй за 36,5°С крыпггалізуецца ў выгля-дзе монагідрату. Адыгрывае важную ро-лю ў працэсах вугляводнага абмену і дыхання клетак. У адрозненне ад жы-вёл шэраг раслін і мікраарганізмаў на-запашваюць Л.к. ў вял. колькасці (6— 8% у пладах цытрусавых, 8—14% у сцёблах махоркі, да 10% у культ. вад-касці ірыбка Aspergillus niger). Асн. пра-мысл. спосаб атрымання Л.к. —лімон-накіслае браджэнне цукроў ці патакі з дапамогай грыбка Aspergillus niger; зда-бываюць таксама з пладоў лімона, лісця бавоўніку і інш. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці напіткаў, кандытарскіх выра-баў, медыцыне (для кансервавання
    Да арт. Ліможская эмаль. Ралікварый са сцэнамі з легенды пра святую Валерыю. Ka-Heu 12 ст.
    Лімон
    262 ЛІМОННАЯ
    крыві), фарбаванні, вырабе пластмас, фатаграфіі.
    ЛІМ6ННАЯ МЯТА, гл. ў арт Меліса.
    ЛІМбННІК (Schizandra), род кветка-вых раслін сям. лімоннікавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. і Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны Л. кі-тайскі (S. chinensis).
    Лістападныя ліяны даўж. да 15 м. Лісце простае, эліпсоіднае, пры расціранні мае пах лімона (адсюль назва). Кветкі звычайна адна-полыя, духмяныя. Плод — сакаўная шматліс-тоўка ў выглядае гронкі з ягадападобных 1— 2-насенных плодзікаў, ядомы. Mae ў сабе ар-ган. к-ты, вітаміны. цукар, эфірны алей. Дэ-кар., лек. і пладовыя расліны. у.П. Пярэднеў.
    Лімоннік
    ЛІМПОПА (Limpopo), Кракадзі-л а в а я, рака ў Паўд. Афрыцы, Паўд,-Афр. Рэспубліцы і Мазамбіку. У сярэд-нім цячэнні ўтварае мяжу паміж ПАР і Батсванай, ПАР і Зімбабве. Даўж. 1600 км, пл. бас. 440 тыс. км2. Бярэ пачатак на паўн. схілах хр. Вітватэрсранд, у вузкай цясніне перасякае ўсх. ўскраіну Паўд.-Афрыканскага нагор’я, цячэ па Мазамбікскай нізіне, упадае ў Індыйскі ак. Гал. жыўленне ад прытокаў, што сцякаюць з вільготнага ллато Матабеле і ад р. Уліфантс (справа). Сярэдні рас-ход вады каля 800 м^/сек. У сезон лет-ніх дажджоў (снеж.—лют.) узровень ва-ды ў ніжнім цячэнні павышаецца на 5—7 м. Суднаходная на 160 км ад вус-ця. Выкарыстоўваецца для арашэння.
    ЛІМУЗЁН (Limousin), гістарычная воб-ласць у цэнтр. ч. Францыі. Уключае дэ-партаменты Верхняя В’ена, Карэз, Кроз. Пл. 16,9 тыс. км2. Нас. каля 750 тыс. чал. (1995). Гал. горад і прамысл. цэнтр. — Лімож. Уся тэр. ў межах Цэн-тральнага Французскага масіву, на плато Лімузен. Клімат умераны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Пераважна с.-г. раён.
    Найб. развіта жывёлагадоўля — развя-дзенне буйн. par. жывёлы (у т.л. пле-мянной), свіней, авечак. Пасевы пша-ніцы, жыта, ячменю, грэчкі, бульбы, кармавых культур. У далінах вырошчва-юць агародніну, садавіну, тытунь. Зда-быча кааліну, уранавай руды. ГЭС на рэках Дардонь і Везер. У прам-сці пе-раважаюць тэкст. і харч. прадпрыем-ствы.
    ЛІМУЗІН (франц. limousine ад назвы гіст. вобласці Лімузен), кузаў закрытага тыпу легкавога аўтамабіля. Mae за-шклёную перагародку, што аддзяляе пярэдняе сядзенне ад астатняй часткі кузава. Выкарыстоўваецца ў вял. аўта-мабілях вышэйшага класа.
    ЛІМУЗІНСКАЯ ПАРбДА б у й н о й рагатай жывёлы, парода мясно-га кірунку. Выведзена ў Францыі ў кан-цы 19 ст. шляхам паляпшэння аквітан-скай жывёлы (правінцыя Лімузен). На Беларусі вьггворнікаў гэтай пароды вы-карыстоўваюць на племзаводзе «Пры-азёрны» Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.
    Выш. быкоў у карку да 138 см, маса да 1150 кг, кароў адпаведна да 128 см і 640 кг. Будова цела моцная. Галава кароткая. лоб шырокі, рогі тонкія, закругленыя Шыя ка-роткая, тоўстая, грудзі шырокія. Спіна шыро-
    Бык лімузівскай пароды.
    кая, роўная. Ногі сярэдняй даўжыні, моцныя. Масць чырв з адценнямі ад залаціста-рыжай да чырвона-бурай. Малочнасць кароў да 1800 кг з 5% тлушчу. Гадавалыя бычкі могуць да-сягаць масы 450—500 кг. Мяса з унутрымус-кульным тлуіпчам.
    ЛІМФА (ад лац. lympha чыстая вада, вільгаць), вадкасць, што цыркулюе ў лімфатычнай сістэме пазваночных жы-вёл і чалавека. Забяспечвае абмен рэ-чываў паміж тканкамі і крывёю арганіз-ма. Нашча амаль празрыстая, пасля прыёму ежы белая, непразрыстая, па-добная да малака, з вял. колькасцю не-эмульгаванага тлушчу. Утвараецца філь-трацыяй плазмы крыві праз сценкі са-судзістых капіляраў у міжтканкавыя прасторы (тканкавая вадкасць). Mae ў сабе да 90% лімфацытаў, бялкі, гармо-ны, ліпіды, метабаліты, ферменты і інш. Удз. в. — 1,017—1,026; pH 7,4—9. Згусае не так хутка, як кроў (за 10—15 хвілін). Аб’ём Л. ў чалавека 1,5—2 л.
    А.С. Леанцюк.
    ЛІМФАГРАНУЛАМАібЗ х в а р о б a X о д ж к і н а, злаякаснае новаўтварэн-не лімфоіднай тканкі. Апісаны англ.
    урачом Т. Ходжкіным (1832). Пахо-джанне невядома. Часцей хварэюць дзеці і маладыя людзі. Адрозніваюць 4 стадыі Л.: лакалізаваная — пашкоджан-не аднаго (некалькіх) сумежных груп лімфавузлоў; рэгіянарная — розных груп несумежных лімфавузлоў з аднаго боку дыяфрагмы (ў грудной або бруш-ной поласцях); генералізаваная — толь-кі лімфатычнай сістэмы (лімфатычныя вузлы, селязёнка, міндаліны і г.д.); ды-семінаваная — усёй лімфатычнай сістэ-мы і ўнутр. органаў (лёгкіх, печані, ны-рак, касцей, мяккіх тканак, скуры і г.д.). Л. можа працякаць з мясц. сімпто-мамі (павелічэнне лімфавузлоў) і з прыкметамі агульнай інтаксікацыі (па-вышэнне т-ры цела, хвалепадобная лі-хаманка, адсутнасць апетыту, зніжэнне масы цела, сверб скуры, падскурныя кровазліцці, жаўтуха і інш.). Лячэн-не — комплексная хіміяпрамянёвая тэ-рапія.
    Літ.: Переслегнн Й.А, Ф н л ь к о -ва Е.М. Лнмфогранулематоз. М., 1980; Лнм-фогранулематоз. М., 1985.
    В Я. Рэбека, І.В Рэбека. ЛІМФАДЭНІТ (ад лімфа + грэч. абёп залоза), запаленне лімфатычных вузлоў у чалавека. Развіваецца як рэакцыя на пападанне ў лімфатычныя вузлы прас-цейшых, мікробаў, вірусаў, радзей — іншародных рэчываў. Адрозніваюць Л. востры і хранічны, па прычынным фак-тары — неспецыфічны і спецыфічны. Часцей сустракаецца Л. востры неспе-цыфічны як другасная рэакцыя на ін-фекцыю (ангіна, карыёзныя зубы, фу-рункулы і інш.). У дзяцей інфекцыя пранікае праз трахеябранхіяльнае дрэва і страўнікава-кішачны тракт. Прыкме-ты: павышэнне т-ры цела, ламота ў сус-тавах, павелічэнне лімфавузлоў і інш. Хранічны неспецыфічны Л. бывае рэд-ка, часцей — лімфадэнапатыя. Лячэнне тэрапеўтычнае і хірургічнае. В.Я. Рэбека.
    ЛІМФАЗВАРОГ, рух лімфы ў лімфа-тычнай сістэме. За суткі ў чалавека з крыватоку ў міжтканкавыя поласці фільтруецца каля 20 л вадкасці, у вы-глядзе лімфы вяртаецца 2—4 л, 50— 100% бялкоў плазмы крыві, вугляводы, ліпіды і інш. Л. забяспечваецца: наяў-насцю клапанаў у лімфатычных сасу-дах, што перашкаджаюць зваротнаму току лімфы; фазнымі рытмічнымі ска-рачэннямі (з частатой 10—20 за мін) сценак некаторых лімфатычных сасу-даў; скарачэннем гладкамышачных кап-сул лімфатычных вузлоў; адмоўным ціс-кам у грудной поласці; скарачэннем мускулатуры; гідрастатычным і анка-тычным ціскам тканкавай вадкасці. Рэ-гулюецца вегетатыўнай нерв. сістэмай.