Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІНГ Сяргей Сцяпанавіч (н. 7.5.1937, Мінск), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1960), ВПШ пры ПК КПСС (1976). 3 1960 працаваў аграномам у Капыльскім, Са-лігорскім і Любанскім р-нах Мінскай вобл., нам. нач. Любанскага, нач. Салі-горскага раённых вытв. калгасна-саў-гасных упраўленняў сельскай гаспадар-кі, старшынёй Слуцкага райвыканкома. У 1972—82 1-ы сакратар Смалявіцкага райкома КПБ, заг. с.-r. аддзела, сакра-тар Мінскага абкома КПБ. У 1982—86 1-ы нам. старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкома. 3 1986 старшыня Дзярж. к-та БССР па цэнах, нам. старшыні Дзярж. планавага к-та БССР. 3 1990 заг. аграрнага аддзела ЦК КПБ. У 1990—91 сакратар ЦК КПБ. Чл. ЦК з 1986, Бюро ЦК КПБ у 1990—91. У 1991—94 нам. Старшыні CM Рэспублікі Беларусь, міністр эканомікі. 3 ліп. 1994 нам., з ліст. 1996 в.а. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 лют. 1997 прэм’-ер-міністр Рэспублікі Беларусь.
ЛІНГБІ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура эпохі мезаліту (9—-8-е тыс. да н.э.), пашыраная на тэр. ад Паўн. Еўро-пы да бас. р. Прыпяць. Назва ад стаян-кі Лінгбі на в-ве Зеландыя (Данія). На-сельніцтва займалася паляваннем на паўн. і высакароднага аленяў, лася, дзі-ка і інш. Характэрныя прылады — ра-гавыя сякеры і грубыя несіметрычныя крамянёвыя наканечнікі дзідаў і стрэл з шырокай насадкай; вырабляліся карот-кія нажы, скоблі, разцы з масіўных пласцін, падобныя да макраіітычных. На Беларусі выяўлены стаянкі Л.к. каля в. Адрыжын, Опаль Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. У.Ф. Ісаенка. ЛІНГВІСТЫКА (ад лац. lingua мова), тое, што мовазнаўства.
ЛІНГВІСТЫКА СТРУКТУРНАЯ, гл.
Структурная лінгвістыка.
Паўаўгаматычны лінатып для простага набо-ру 1 — адліўны вузел; 2 — разборачны ву-зел; 3 — збіральнік; 4 — кіроўнае прыстаса-ванне; 5 — клавіятура.
ЛІНГВІСТЬІЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ, раз-дзел мовазнаўства, які вывучае тэрыта-рыяльнае распаўсюджанне моўных з’яў. Вылучылася з дыялекталогіі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Цесна звязана з арэ-альнай лінгвістыкай. Вытокі бел. Л.г. ў працах па ўсх.-слав. дыялекталогіі — «Нарыс рускай дыялекталогіі» А.І. Са-балеўскага (1892) і інш. Упершыню аб-грунтаваў падзел бел. гаворак на 2 гал. часткі — паўн.-ўсх. і паўд.-зах. — і вызначыў іх тэр. межы Я.Ф. Карскі («Агляд гукаў і форм беларускай мовы», 1885). Вял. значэнне ў станаўленні Л.г. мелі працы П.А. Бузука, які шырока карыстаўся метадамі арэальнай лінгвіс-тыкі («Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі», 1928, і інш.), праводзіў рэ-канструкцыю стараж. форм на аснове сучаснага распаўсюджання моўных з’яў. Якасна новы этап у развіцці Л.г. звяза-ны з інтэнсіўнай працай над складан-нем дыялекталагічных атласаў бел., рус. і ўкр. моў, значнае месца сярод іх нале-
С.С.Лінг. Е.Лівд.
жыць «Дыялекталагічнаму атласу Оела-рускай мовы». У ім акрэсліваюцца арэа-лы моўных з’яў, уласцівых агульнанац. бел. мове, а таксама дыялектных рыс, агульных для бел., рус. і ўкр. моў. Ком-плекс пытанняў, звязаных з групоўкай бел. гаворак, праблемамі гіст. дыялекта-логіі і моўных кантактаў, асвятляецца ў працы (на базе атласа) «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968, карты ізаглос 1969). Слоўнікава-му складу гаворак Беларусі прысвечаны спец. «Лексічны атлас беларускіх на-родных гаворак» у 5 тамах (т. 1—4, 1993—97).
Літ:. Эдельман Д.Н. Основные воп-росы ллнгвнстнческой географмн. М., 1968; Ареальные нсследовання в языкознаннл н этнографнн: (Язык н этнос). Л., 1983; К р ы -в і ц к і А.А. Што такое лінгвагеаграфія. Мн., 1986. Ю.Ф. Мацкевіч
ЛІНГВІСТЫЧНЫ АТЛАС, гл. Дыялек-талагічны атлас.
ЛІНГВІСТЫЧНЫ СЛОЎНІК слоў-нік, у якім даецца апісанне значэння, ужывання, паходжання, марфемнай бу-довы, вымаўлення, напісання слоў. Бы-ваюць адна-, двух- і шматмоўныя (гл. Двухмоўны слоўнік). У аднамоўных тлу-мачэнне значэння слоў даецца сродкамі той самай мовы. Л.с. ўключаюць і тлу-мачаць усю аіульнаўжывальную лексіку мовы (нарматыўныя тлумачальныя слоўнікі сучаснай літ. мовы; гл. Тлума-чальны слоўнік), лексіку твораў таго ці інш. пісьменніка (гл. Слоўнік мовы пісь-
ЛІНЕАМЕНТ 265
менніка), лексіку, абмежаваную ў выка-рыстанні носьбітамі пэўнай тэрыторыі, гаворкі (гл. Дыялектны слоўнік), лексіку пісьмовых помнікаў пэўнага гіст. перы-яду (гл. Гістарычны слоўнік) або словы, запазычаныя з інш. моў (гл. Іншамоўных слоў слоўнік). Л.с. могуць быць прысве-чаны высвятленню паходжання слоў той ці інш. мовы або некалькіх роднас-ных моў адначасова (гл. Этымалагічны слоўнік), правапісу (гл. Арфаграфічны слоўнік), сінанімічным адносінам слоў у лексічнай сістэме мовы (гл. Сінонімаў слоўнік), сістэматызацыі і апісанню ўстойлівых зваротаў мовы (гл. Фразеа-лагічны слоўнік), марфемнай будове слоў (гл. Марфемны слоўнік). У сукупнасці ўсе Л.с. служаць мэтам апісання і нар-малізацыі слоўнікавага складу мовы.
П.У. Сцяцко.
ЛІНГІС (Lingys) Юозас (1.1.1919, в. Гі-лішкяй Марыямпальскага пав., Літва — 16.12.1984), літоўскі танцоўшчык, харэ-ограф; заснавальнік літ. сучаснай харэ-аграфіі. Нар. арт. СССР (1970). У 1946—82 гал. балетмайстар Дзярж. нар. ансамбля песні і танца «Летува». У 1975—79 выкладаў у Літ. кансерваторыі (з 1978 праф ). Стварыў канцэртныя праграмы «Вецер стагоддзяў» і «Святоч-ныя вечары» (Дзярж. прэмія СССР 1970), каля 200 харэаграфічных паста-новак. Гал. балетмайстар рэсп. свят песні (1950, 1955, 1965, 1970, 1975). Ay-Tap кніг «Сцэнічны літоўскі народны танец» (ч. 1—4, 1975—81), «Літоўскія народныя танцы» (кн. 1—4, 1978—85). Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэ-мія Літвы 1965.
ЛІНД (Lind) Ені (Жэні; 6.10.1820, Стакгольм — 2.11.1887), шведская спя-вачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Вучылася спевам у школе пры Каралеў-скім т-ры (Стакгольм), з 1838 у трупе гэтага т-ра. 3 1844 у Прыдворным т-ры ў Берліне, інш. т-рах Еўропы. 3 1856 жыла ў Вялікабрытаніі. Валодала гола-сам надзвычай вял. дыяпазону, прыго-жага тэмбру і крыштальнай чысціні (яе называлі «шведскі салавей»). Сярод партый, у т.л. драм. сапрана: Норма, Аміна («Норма», «Самнамбула» В.Белі-ні), Аліса («Роберт-Д’ябал» Дж. Меер-бера), Амалія («Разбойнікі» Дж. Вердзі), Адзіна («Любоўны напітак» Г. Даніцэці) і інш. Яе творчасць — значны этап у станаўленні швед. нац. рамантызму.
ЛІНДБЕРГ (Lindbergh) Чарлз Огастус (4.2.1902, г. Дэтройт, штат Мічыган, ЗША — 26.8.1974), амерыканскі лёт-чык. Брыгадны генерал (1954). У 1927 першы ажыццявіў адзіночны беспаса-дачны пералёт праз Атлантычны айян (Нью-Йорк — Парыж) за 33 гадз 12 мін на самалёце «Дух Сент-Луіса». Аў-тар кнігі «Дух Сент-Луіса», прысвеча-най гэтаму пералёту. Н.К. Мазоўка. ЛІНДГРЭН (Lindgren) Астрыд Ганна Эмілія ( н. 14.11.1907, г. Вімербю, Шве-цыя), шведская дзіцячая пісьменніца. Вядомасць прынесла аповесць «Пэпі-Доўгая панчоха» (1945—52, экраніза-цыя 1968). Аўтар кніг «Знакаміты сы-
шчык Кале Блюмквіст», «Мы ўсе з Бю-лербю» (абедзве 1946), «Міо, мой Міо» (1954), «Тры аповесці пра Карлсана, які жыве на даху» (1955—68, экранізацыя 1974), «Расмус-бадзяга» (1956, экраніза-цыя 1982), «Мы на востраве Сальткро-ка» (1964), «Браты Львінае Сэрца» (1973, экранізацыя 1977), «Роня, дачка разбойніка» (1981), трылогіі «Эміль з Лёнебергі» (1963—70). У творах узняты праблемы дабра і зла, дэмакратыі і ты-раніі, цудоўнага і рэальнага, узаемаад-носін дзіцячай асобы з дарослымі. Яны поўныя гумару і ўвасабляюць дзіцячае, непасрэднае ўспрыманне людзей і све-ту. На бел. мову аповесць «Браты Льві-нае Сэрца» пераклалі С. Лузгіна, Т. Лукша і С. Мураўёва (1990, 1997). На бел. сцэне ставіліся спектаклі паводле аповесцей Л.: «Малыш і Карлсан, які жыве на даху», «Пэпі-Доўгая панчоха», «Новыя прыгоды Карлсана» (абодва Бел. рэсп. т-р юнага гледача, адпаведна 1969, 1970, 1973), «Міо, мой Міо» (Ма-гілёўскі абл. т-р лялек, 1993).
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч.: В 6 т. Т. 1—5, СПб., 1997—99; Пеппп Длпнный чулок. Мн., 1997
Літ:. Б р а у д е Л.Ю. Сказочннкп Скан-дннавнн. Л., 1974; Я е ж. Скандннавская лнтературная сказка. М., 1979. Е.А. Лявонава.
ЛІНДХАЛЬМ (Lindholm) Берыт Марыя (н. 18.10.1934, Стакгольм), шведская спявачка (драм. сапрана). Скончыла оперна-драм. школу ў Стакгольме (1963). 3 1966 выступае ў буйнейшых т-рах Еўропы і Амерыкі. Адна з лепшых сучасных выканальніц сапранавых пар-тый у операх Р. Вагнера: Брунгільда, Ізольда, Лізавета і Венера, Эльза («Валькірыя», «Трыстан і Ізольда», «Тангейзер», «Лаэнгрын»). Сярод інш. партый: Аіда, Амелія («Аіда», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Леанора («Фідэ-ліо» Л. Бетховена), Тоска, Турандот (аднайм. оперы Дж. Пучыні), Электра («Электра» Р. Штрауса), Касандра («Траянцы» Г. Берліёза).
ЛІНДЭ (Linde) Карл Паўль Готфрыд фон (11.6.1842, г. Турнаў, Германія — 16.11.1934), нямецкі фізік і інжынер, адзін з заснавальнікаў вытв-сці хала-дзільнай тэхнікі. Вучыўся ў Гётынген-скім ун-це. У 1868—78 і 1892—1910 праф. Вышэйшага тэхн. вучылішча ў Мюнхене. На падставе выкарыстання Джоўля—Томсана эфекта сканструяваў і пабудаваў першую прамысл. ўстаноўку для атрымання вадкага паветра (1895) і рэкгыфікацыйны апарат для раздзялен-ня паветра на кампаненты (1902).
ЛІНДЭ (Linde) Самуэль Баіуміл (24.4. 1771, г. Торунь, Польшча — 18.8.1847), польскі лексікограф. Чл. многіх замеж-ных акадэмій. 3 1791 выкладчык поль-скай мовы ў Лейпцыгскім ун-це, з 1804 дырэктар Варшаўскага ліцэя. У перыяд Варшаўскага княства чл. Палаты гра-мадскай адукацыі, кіраўнік Дырэкцыі нар. адукацыі. Адзін з арганізатараў і дырэктар публічнай б-кі пры Варшаў-скім ун-це. Чл. Варшаўскага т-ва сяб-роў навук, многіх навук. т-ваў. Гал. праца Л. — «Слоўнік польскай мовы»
(т. 1—6, 1807—14). Аўтар працы «Пра статут літоўскі...» (1816). Даследаваў стараж. прускую мову.
Літ: Michalski J. Spor о koncepcj; «Stownika» Lindego // Studia i materiaty z dziejow nauki polskiej. Warszawa, 1954. T.2.
ЛІНДЭР (Linder) Макс [сапр. Лёў-e л ь (Leuvielle) Габрыэль Максіміліян; 16.12.1883, Сен-Лубес, Францыя — 30.10.1925], французскі акцёр-комік. Вучыўся ў кансерваторыі ў Бардо. Вы-ступаў у т-рах «Амбігю камік» і «Вар’е-тэ» ў Парыжы. 3 1905 здымаўся ў кіно, з 1912 пастаноўшчык фільмаў. Твор-часць Л. вызначыла пераход ад элемен-тарнага камічнага дзеяння да стварэння камед. характэрнасці, быт. дакладнасці, тонкай іроніі. Лепшыя ролі ў фільмах «Макс і хінін», «Макс-тарэадор», «Чэм-піён па боксе», «Макс жэніцца», «Макс-гіпнатызёр» і інш. Скончыў са-магубствам. У 1963 яго дачка выпусціла фільм «У кампаніі Макса Ліндэра», у які ўключаны лепшыя работы акцёра.