Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІНКАЛЬН-ЦЭНТР (Lincoln Center), комплекс устаноў мастацтваў у Нью-Йорку. Размешчаны на в-ве Манхатан. Пабудаваны ў 1960-я г. пераважна на сродкі прыватных асоб (арх. У.К. Хары-сан). На тэр. цэнтра размешчаны зала Нью-Йоркскай філармоніі (1962), Т-р штата Нью-Йорк (1964; выступаюць нью-йоркскія гар. балет і гар. опера), Драм. т-р «Вівіян Бомант» (1965), Біб-ліятэка-музей выканальніцкіх мастац-тваў (абодва 1965), «Метраполітэн-опе-ра» (1966), Джульярдская муз. школа (1970). У парку каля Л.-ц. размешчана адкрытая эстрада для выступленняў вял. муз. калектываў.
ЛІНКЁВІЧ Вера Ра.манаўна (н. 6.12. 1924, в. Юркевічы Мазырскага р-на Го-мельскай вобл), бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1970), праф. (1971). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1948). 3 1963 у Ін-це ўдаска-налення ўрачоў (у 1970—90 заг. кафед-ры). Навук. працы па эмбрыялогіі і інервацыі жаночых палавых органаў.
Тв.: Развнтне нервных связей тазовых ор-ганов женшнны // Акушерство н гмнеколо-гня. 1969. №5.
лінкбльн, парода даўгашэрсных паў-танкарунных скараспелых авечак мяса-шэрснага кірунку. Выведзена ў Англіі (графства Лінкальншыр) у 18—19 ст. скрыжаваннем мясц. авечак з лейстэр-скімі баранамі. Пашыраны ў многіх краінах (Аргенціна, Аўстралія, ЗША, Канада, Новая Зеландыя і інш.). Патра-бавальныя да ўмоў кармлення і ўтры-мання.
Маса барана да 160 кг, аўцаматкі да 120 кг. Воўна белая, аднародная, моцная, буйназві-вістая, мае бляск (люстра), даўж. да 30 см, на галаве і вушах часам цёмныя плямы. Настрыг з барана да 12 кг, з аўцаматкі да 8 кг.
лінкбр, гл. Лінейны карабель.
ЛІНКРУСТ (ад лац. linum лён, палатно + crusta кара, абліцоўка), рулонны ад-дзелачны матэрыял з гладкай або ўзо-рыстай рэльефнай паверхняй. Гэта па-пера або тканша, пакрытая тонкім (0,5—1 мм) слоем пластмасы, атрыма-най на аснове алкідных смол. Выкарыс-тоўваецца для ўнутр. аддзелкі грамад-скіх будынкаў і трансп. сродкаў.
ЛІННІК Уладзімір Паўлавіч (6.7.1889, г. Харкаў, Украіна — 9.7.1984), расійскі фізік. Акад. AH СССР (1939). Іёрой Сац. Працы (1969). Скоігіыў Кіеўскі ун-т (1914). 3 1926 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), адначасова ў 1933— 41 праф Ленінградскага ун-та. Навук. працы па дастасавальнай оптыцы. Рас-працаваў метады даследавання якасці відарысаў у аптычных сістэмах, інтэр-ферэнцыйныя і інш. аптьгчныя метады кантролю якасці мех. апрацоўкі паверх-няў. Стварыў шэраг оптыка-мех. пры-лад, якія выкарыстоўваюцца ў машына-будаванні, астраноміі і інш. Дзярж. прэ-міі СССР 1946, 1950. Залаты медаль імя С.І. Вавілава
Літ.: В.П. Лннннк. М., 1963.
ЛІННІК Уладзімір Якаўлевіч (н. 1.2. 1928, в. Ёдчыцы Клецкага р-на Мін-скай вобл ), бел. вучоны ў галіне іхтыя-паталогіі. Д-р вет. н. (1985), праф. (1988). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1953). 3 1961 у НДІ эксперым. ветэры-нарыі (у 1986—94 заг. аддзела). Навук. працы па інфекцыйных і паразітарных хваробах рыб, распрацоўцы мер бараць-
Авечка пароды лінкольн.
бы і прафілактыкі, пошуку біялагічна бяспечных прэпаратаў для лячэння рыб.
Тв.: Паразнты рыб, опасные для человека м жмвотных. Мн., 1977; Паразнты рыб. Мн., 1988.
ЛІННІК Юрый Уладзіміравіч (21.1. 1915, г. Белая Царква, Украіна — 30.6. 1972), расійскі матэматык. Акад. АН СССР (1964), замежны чл. Шведскай каралеўскай АН (1971). Герой Сац. Працы (1969). Сын У.П. Лінніка. Скон-чыў Ленінградскі ун-т (1938), у якім і працаваў (з 1944 праф.). 3 1942 у Ле-
У.П.Ліннік Ю.У Ліннік.
нінградскім аддз. Матэм. ін-та АН СССР. Навук. працы па тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцей і матэм. статысты-цы. Сфармуляваў лімітныя тэарэмы для незалежных выпадковых велічынь і не-аднародных ланцугоў Маркава, выкапаў шэраг грунтоўных даследаванняў (ра-шэнне праблемы Варынга, дысперсій-ны метад у адытыўнай тэорыі лікаў, тэ-орыя ацэньвання і інш.) Ленінская прэмія 1970, Дзярж. прэмія СССР 1947.
Тв.: Нзбр труды [Т. 1—2], Л., 1979—81.
Літ.: Академяк Ю.В. Лннннк: Бнобмб-лмогр. указ. Л., 1975.
ЛІНОЛЕВАЯ КІСЛАТА, 9,12-окта-дэкадыенавая кіслата, адна-асноўная карбонавая к-та з дзвюма іза-ляванымі падвойнымі сувязямі, С|7Н31СООН; адносіцца да незаменных тлустых кіслот. Бясколерная алеепа-добная вадкасць, шчыльн. 903 кг/м3. He раствараецца ў вадзе; раствараецца ў этаноле, эфіры. Гліцырыды Л.к. ёсць ва ўсіх алеях, жывёльных тлушчах.
ЛІнбЛЕУМ (ад лац. linum лён, палат-но + oleum алей), палімерны рулонны матэрыял для пакрыцця падлогі.
Паводле зыходнай сыравіны (сувязнага) падзяляюць на полівінілхларыдны, гліфтале-вы (алкідны Л.), калаксілінавы (нітраліноле-ум) і гумавы (рэлін). Вырабляюць без асновы (адна- і шматслойны) і на ўмацаванай (тка-ніннай) або цеплагукаізаляцыйнай аснове. Прамысл. вытв-сць Л. — джугавай тканіны, пакрытай з аднаго боку слоем аксідаванага алею, распачалі ў 1864 у Вялікабрьгганіі. Вы-карыстоўваюць у буд-ве.
ЛІНХАВбіН Лхасаран Ладонавіч (1.1. 1924, с. Ага-Хангіл, Бурація — 10.7. 1980), бурацкі спявак (бас). Нар. арт. СССР (1959). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1954). 3 1954 саліст Бу-рацкага т-ра оперы і балета (Улан-Удэ; у 1962—66 маст. кіраўнік). Валодаў
ЛІПАВА 271
моцным голасам прыгожага тэмбру, вы-кананне вылучалася драматызмам, вос-трай характарнасцю. Сярод партый: Бу-мал-хан («Энхе—Булат-батар» М. Фра-лова), Васіль, Шона («Цырэмпіл Ран-жураў», «Грозныя гады» Б. Ямпілава), Сусанін («Іван Сусанін» М. Глінкі), Канчак («Князь Ігар» А. Барадзіна), Грэмін («Яўген Анегін» П. Чайкоўска-га), Млынар («Русалка» А. Даргамыж-скага), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М. Мусаргскага), Мефістофель («Фа-уст» Ш. Гуно), Філіп II («Дон Карлас» Дж. Вердзі).
ЛІНЦ (Linz), горад на Пн Аўстрыі, на р. Дунай. Адм. ц. зямлі Верхняя Аў-стрыя. 203 тыс. ж. (1991). Буйнейшы ў краіне рачны порт, вузел чыгунак і аў-тадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: металурпчная (камбінат ФЁСТ), судна-буд., эл.-тэхн., хім. (вытв-сць азотных угнаенняў), нафтахім., тэкст., харчасма-кавая. Музеі: Верхняй Аўстрыі, Гарад-скі, Новая галерэя, Епархіяльны. Арх. помнікі: ландхаўз (16 ст.), палацы і цэр-квы (17—18 ст.).
«ЛІНЧА СУД», у ЗША з 18 ст. пазасу-довая расправа (самасуд), якая ўчыня-лася, як правіла, над неграмі. Назва ад прозвішча амер. расіста Ч. Лінча, які ў гады Вайны за незалежнасць у Паўн. Амерыцы 1775—83 камандаваў батальё-нам стралкоў у штаце Віргінія, дзе за-конныя суды фактычна не дзейнічалі. Ён самачынна стварыў суд, які жорстка распраўляўся са злачынцамі і гал. ч. з паліт. праціўнікамі. У кастр. 1782 спец. законам дзеянні Лінча прызнаны неза-коннымі, аднак накіраванасць яго дзей-насці не была асуджана. «Л.с.» найб. шырока быў распаўсюджаны з канца 19 ст. да 1930-х г. Сістэма няпісаных пра-віл лінчавання асабліва правакавалася крайне правымі прафашысцкімі арг-цыямі — ку-клукс-юіан, Т-ва Дж. Бэрча і да т.п.
ЛІНЧЭШНГ (Linkoping), горад на Пд Швецыі, на Гёта-канале, які злучае праз азёры Венерн і Ветэрн зах. і ўсх. ўзбярэжжы краіны. Адм. ц. лена Эстэр-гётланд. Засн. ў 1120. 122 тыс. ж. (1991). Старадаўні прамысл., гандл. і культ. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд. (аўта- і са-малётабудаванне, ваеннае, вьггв-сць шарыкападшыпнікаў), тэкст., швейная, хім., мэблевая, харчовая. Ун-т. Музей. Арх. помнікі: сярэдневяковы сабор (13—14 ст.), замак (15—16 ст.).
ЛІНЬ (Tinea tinea), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў прэс-ных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі трап-ляецца ўсюды, пераважна ў азёрах і поймавых вадаёмах.
Даўж. да 60 см, маса да 1 (рэдка да 7,5) кг. Цела шырокае і тоўстае з кароткім хваставым сцяблом, укрыта дробнай луской і густым слоем слізі. Спіна цёмна-зялёная, бакі бурыя з залацістым бляскам, плаўнікі цёмна-шэрыя. Корміцца доннымі беспазваночнымі і раслі-намі. Аб'ект развядзення і промыслу.
ЛІНЬ БЯО (5.12.1907, прав. Хэбэй, Кі-тай — 13.9.1971), кітайскі ваенны і па-літ. дзеяч. Маршал КНР (1955). Скон-
чыў ваен. школу Вампу (1926). Удзель-нік Паўн. паходу 1926—27. Пасля пера-вароту Чан Кайшы далучыўся да камуністаў, удзельнічаў у стварэнні кіт. Чырв. арміі. У час Нацыянальна-вызва-ленчай вайны кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45 камандзір дывізіі. 3 1947 камандуючы 4-й арміяй Народна-вызваленчай арміі Кітая. 3 1954 нам. прэм’ера Дзяржсавета КНР. У 1959—71 міністр абароны. 3 1955 чл. Палітбюро, з 1966 нам. старшыні ЦК КПК. Дапамагаў Мао Цзэдуну ажыц-цяўляць «культурную рэвалюцыю». У крас. 1969 абвешчаны пераемнікам Мао Цзэдуна. Паводле афіц. версіі, загінуў у авіякатастрофе на тэр. Манголіі, калі хацеў уцячы пасля няўдалай спробы дзярж. перавароту.
ЛІНЬКА, перыядычная змена вонкавага покрыва ў жывёл. Бывае ўзроставая (у першапачатковыя перыяды жыцця), се-зонная (у пэўныя сезоны года) і паста-янная (на працягу жыцця). Рэгулюецца гармонамі. Надыход Л. залежыць ад стадыі развіцця, узросту, гарманальнага стану арганізма, умоў навакольнага ася-роддзя (т-ра, фотаперыяд і інш.). Для беспазваночных характэрна ўзроставая Л. (у асноўным у членістаногіх): лічын-ка скідае старое покрыва (кугыкулу) і замяняе яго новым. У насякомых коль-касць Л. бывае ад 3 (мухі) да 30 (аўся-нікі, вяснянкі). У пазваночных Л. звя-зана з прыстасаваннем да пэўных сезо-наў года, узнаўленнем зношанага по-крыва цела (напр., у большасці млека-кормячых Л. 2 разы на год — вясной і восенню, у некаторых — 1 раз).
ЛІНЬКОЎ Рыгор Мацвеевіч (14.2.1899, с. Васільеўка Акцябрскага р-на Арэн-бургскай вобл., Расія — 17.12.1961), адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Бела-русі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Са-юза (1943). Скончыў ваен. эл.-тэхн. акадэмію (1938). У Чырв. Арміі з 1918. У Вял. Айч. вайну з вер. 1941 камандзір дыверсійна-разведвальнага партыз. ат-рада, які ў 1941—42 зрабіў 600-кіламет-ровы рэйд па тылах праціўніка ў паўд. раёнах Беларусі. 3 мая 1943 камандзір дыверсійна-разведвальнай групы. што
Лінь
дзейнічала ў раёне Брэст—Баранаві-чы—Ваўкавыск, потым на тэр. Поль-шчы і Чэхаславакіі. Аўтар кн. «Вайна ў тыле ворага» (1959).
ЛІІІА (Тіііа), род кветкавых раслін сям. ліпавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 дзікарос-лы від — Л. драбналістая, або сэрцаліс-тая (Т. cordata), і каля 30 інтрадукава-ных відаў і форм: Л. амерыканская (Т. americana), лямцавая, або венгерская, ці серабрыстая (Т. tomentosa), еўрапейская (Т. europaea), крымская (Т. euchlora) і інш. Расце ў шыракалістых, часам