Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Р.М.Лінькоў.
хвойна-лісцевых лясах, утварае ліпавыя лясы.
Лістападныя дрэвы з шырокай раскідзістай кронай выш. да 40 м. Жывуць 300—400 га-доў. Кара гладаая, на старых дрэвах патрэс-каная. Лісце крутлавата-яйцападобнае, ча-ранковае, зубчастае. Кветкі двухполыя, жаў-таватыя, духмяныя, у шчыткападобных па-зушных суквеццях. Плод — арэшак, ядомы. Мяккая драўніна ідзе на выраб муз. інстру-ментаў, фанеры, мэблі, тары. 3 лубу вырабля-юць вяроўкі, рагожы. 3 насення атрымліва-юць харч. алей (нагадвае міндальны або пер-сікавы). Высушаныя кветкі (ліпавы цвет) па-тагонны і гарачкапаніжальны сродак. Ліпавы мёд (ліпіца) — адзін з лепшых. Лясныя, ле-самеліярац., глебаахоўныя, глебапаляпшаль-ныя, дэкар., лубяныя, меданосныя, перганос-ныя, лек. расліны.
ЛІПА. рака ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 62 км. Пл. ва-дазбору 577 км2. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Вуглы Рагачоўскага р-на. Асн. прытокі: р. Гліна і р. Прудоўка (злева). Цячэ ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Даліна пераважна трапецапа-добная, шыр. 1—3,5 км. Схілы адкры-тыя, выш. 6—10 м. Пойма ў вярхоўі пе-рарывістая, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шыр. да 3 км. Рэчышча на 36 км каналізаванае, на астатнім праця-гу звілістае, шыр. 8—10 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў. Сярэд-негадавы расход вады ў вусці 2,4 мус.
ЛІІІАБЛАСТОМА, дабраякасная пухлі-на, тое, што ліпома.
ЛІПАВА, вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Ліпава». За 45 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 122 км ад Гоме-ля, 7 км ад чыг. ст. Халоднікі. 790 ж., 309 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбула-
272 ліпавыя
торыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая Marina сав. воінаў і партызан. Помнік зем-лякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архггэктуры — сядзіба (19 ст.).
ЛПІАВЫЯ ЛЯСЫ. л і п н я к і, фарма-цыя шыракалістых лясоў, у якіх перава-жае ліпа. На Беларусі ўгвараюцца на месцы дуброў і ялова-шыракалістых ля-соў. Займаюць багатыя, добра дрэніра-ваныя, гумусаваныя дзярнова-падзоліс-тыя супясчаныя і сугліністыя глебы. Пл. 0,03%. Адрозніваюць 5 тыпаў Л.л.: кіслічны, сніткавы, крапіўны, папара-цевы і чарнічны. Дрэвастоі складаюцца з некалькіх ярусаў. 1-ы ярус (акрамя лі-пы): асіна, бяроза (павіслая і пушыс-тая), вольха чорная, граб, дуб, елка, клён, ясень; 2-і — вязавыя, елка, граб, клён. Падлесак добра развіты (крушына ломкая, ляшчына, парэчкі, рабіна, ча-ромха і інш.). Высокапрадукцыйныя, маюць ахоўнае, гідралагічнае і прамысл. значэнне, каштоўныя меданосныя плантацыі.
ЛПІАГРАМАТЫЧНЫ ВЕРШ, верш, інструментаваны такім чынам, што ў ім адсутнічае які-небудзь адзін ці некалькі гукаў (літар). Часам Л.в. ствараюць дзе-ля мілаіучнасці. Часцей за ўсё Л.в. — гэта своеасаблівы верш-забава, які дэ-манструе версіфікатарскія здольнасці паэта і гукавыя магчымасці пэўнай мо-вы. У бел. паэзіі Л.в. надзвычай рэдкія. Адзін з нямногіх — «Матылёк» Р.Бара-
аблок здалёк
Ліпавыя лясы: 1 — вясной; 2 — восенню.
дуліна, у якім выразная алітэрацыя на «л» і ні разу не ўжыты гук «р»:
Лілею
млявы
плёс
люляе,
3-пад злежалых
Ляціць віхлясты і бялявы
Пялёстак лёгкі — матылёк.
Ён кліча у блакіт лілею — Каб не любіла больш да слёз Бліскучы ад лускі і глею Самлелы, абмялелы плёс.
В.П. Рагойша.
ЛІПАЗЫ, ферменты класа гідрніаз. Вы-яўлены ў чалавека, жывёл, раслін і мік-раарганізмаў. Удзельнічаюць у засваен-ні тлушчу, каталізуюць гідроліз склада-наэфірных сувязей у трыгліцэрыдах з утварэннем тлушчавай к-ты і гліцэры-ну. У млекакормячых знаходзяцца пе-раважна ў соку падстраўнікавай залозы, функцыянуюць у кішэчніку і страўніку. Уздзейнічаюць на тлушчы, эмульгава-ныя солямі жоўцевых кіслот.
С.С. Ермакова.
ЛІПАМЕТРЬІЯ (грэч. lipometria ад Ііерб не хапаць + metron памер),замена склада паўзай у пачатку стопнага вер-шаванага радка. Робіць больш разна-стайным рытмічна-інтанацыйны малю-нак верша.
Па сялібах непрабўдны
Зпнуў сон,
Прад вачьіма шлях у сбнцы
Нбвых дзен.
(Я. Купала. «Здаецца ж, было гэта ўчо-ра...») А.А. Майсейчык.
ЛІГІАНЫ, Л і п а н і (Lipany), населе-ны пункг у Чэхіі паблізу г. Чэскі-Брод. Тут 30.5.1434 аб’яднанае войска чэш. каталіцкай шляхгы і чашнікаў (каля 20 тыс. чал.) разбіла войска табарытаў і іх саюзнікаў (10—12 тыс. чал.). У бітве за-гінула некалькі тысяч табарытаў, у тл. народныя палкаводцы Пракоп Вялікі, Пракопек і інш. Бітву каля Л. лічаць канцом ['усіцкіх войнаў.
ЛІПЕНЬСКАЯ 273
ЛІПАПРАТЭІДЫ, ліпапратэіны, комплексы бялкоў і ліпідаў. Надмалеку-лярныя ўтварэнні (ядро складаецца з малекул трыгліцэрыдаў і эфіраў хале-стэрыну, абалонка — з бялкоў, фосфа-ліпідаў і свабоднага халестэрыну), бял-ковыя кампаненты Л. прадстаўлены 9 індывід. бялкамі. С.С Ермакова.
ЛІПАРСКІЯ АСТРАВЬІ (Lipari), група вулканічных астравоў у Тырэнскім м., на Пн ад в-ва Сіцылія. Тэр. Італіі. Складаецца з 7 буйных (Ліпары, Салі-на, Вулькана, Філікудзі, Стромбалі, Алікудзі, Панарэа) і 10 дробных астра-воў. Пл. 117 км2. Каля 10 тыс. ж. (1995). Складзены з вулканічных лаў і туфаў, на а-вах Вулькана і Стромбалі (выш. 926 м) дзеючыя вулканы. Клімат і расліннасць міжземнаморскага тыпу. Радовішча серы. Вырошчванне інжыру, вінаграду; аліўкавыя гаі. Экспарт віна.
ЛІПАРЫТ (назва ад месца першай зна-ходкі — Ліпарскія астравы), эфузіўная горная парода, якая паводле хім. саста-ву адпавядае граніту. Вылучаюць роз-насці расшклаваныя, схаванакрышта-лічныя, радзей сфералітавыя. Часта з парфіравымі ўкрапінамі кварцу, паля-вых шпатаў, слюд і інш. Характэрна флюідальная тэкстура пароды (патока-ўтваральныя палосы). Звычайна багаты вулканічным шклом (50—100%), квар-цам (больш за 73%). Колер ружовы, шэры, буры. Выкарыстоўваецца для ат-рымання друзу і абліцовачнага каменю. Пашыраны ў вулканічных абласцях.
В.І. Ярцаў.
ЛІПАСбМЫ, штучныя ліпідныя везі-кулы (бурбалкі). Складаюцца з аднаго або некалькіх фосфаліпідных біслаёў, якія раздзелены воднай фазай. Дыяметр 25—10 тыс. нм. Выкарыстоўваюцца як мадэлі біял. мембран і мікракантэйне-ры, якія дастаўляюць лек. рэчывы (ан-тыбіётыкі, вітаміны, гармоны, фермен-ты і інш.) у органы і тканкі.
С.С. Ермакова.
ЛІПАТАЎ Віль Уладзіміравіч (10.4.1927, г. Чыта, Расія — 2.5.1979), расійскі пісьменнік. Скончыў Томскі пед. ін-т (1952). Друкаваўся з 1956. Аўтар аповес-цей «Шасцёра» (1958), «Капітан «Сме-лага» (1959), «Смерць Ягора Сузуна» (1963), «Вясковы дэтэкгыў» (1967, ад-найм. фільм 1969), «Ліда Вараксіна» (1968), «Сказанне пра дырэкгара Пран-чатава» (1969, тэлефільм «Інжынер Пранчатаў», 1972), «Шэрая мыш» (1970), «Яшчэ да вайны» (1971), «Апо-весць без назвы, сюжэта і канца...» (1978), раманаў «I гэта ўсё пра яго...» (1974, аднайм. тэлефільм 1978), «Ігар Сававіч» (1977) і інш. Пісаў апавяданні, нарысы, п’есы. Асн. тэмы твораў — гіст. звязанасць лёсаў, сац. праблемы ў вёсцы, унутр. свет чалавека.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М., 1982—85; Лев на лужайке: Роман. М., 1990. С.Ф.Кузьміна. ЛІІІАТАЎ Сяргей Міхайлавіч (11.10. 1899, в. Глухаўка Серпухаўскага р-на Маскоўскай вобл. — 8.1.1961), расійскі і бел. фізікахімік. Акад. АН Беларусі
(1940), д-р хім. н. (1936), праф. (1934). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). У 1940—44 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, адначасова (1940—44) і з 1959 у Ін-це хіміі АН Беларусі. У 1944—59 у Мас-коўскім тэкст. ін-це. Навук. працы па калоіднай хіміі і хіміі высокамалекуляр-ных злучэнняў. Распрацаваў агульную тэорыю сінерэзісу, схему атрымання віскозы, вакуумны спосаб фарбавання, прамысл. спосаб вырабу спірту з крух-мала- і цэлюлозазмяшчальнай сыраві-ны.
С. МЛіпатаў
Тв.: Проблемы учення о лнофнльных кол-ловдах Мн., 1941; Высокополнмерные со-едннення. Ташкент, 1943; Фнэнко-хнммя колловдов. М.; Л., 1948.
Літ.: С.М. Лілатаў // Весці АН БССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1961. № 1.
ЛІПАЎКА, вёска ў Хоцімскім р-не Ма-гілёўскай вобл. Цэнтр Велікаліпаўскага с/с і калгаса. За 9 км на ПнУ ад г.п. Хоцімск, 214 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Камунары. 512 ж., 195 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік вызвалення ад ням.-фаш. захопнікаў. Помнік зем-лякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемарыяльны знак на месцы спаленай в. Вітава.
ЛІПАЎКА, у беларусаў выдзеўбаная з ліпы ці з вольхі пасудзіна на мёд ёміс-тасцю да 2 вёдзер. У сырой калодзе вы-дзёўбвалі асяродак, павольна высушвалі яе. Распарыўшы сценкі, устаўлялі дно; на пасудзіну нацягвалі абручы. Пашы-рана да сярэдзіны 20 ст.
Ліпаўка
ЛІПЕНЬ (ад слова ліпа), сёмы месяц каляндарнага года (31 дзень), сярэдзіна лета. 15 Л. працягласць дня ў Мінску 16 гадз 39 мін, сярэдняя выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 57,7°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 590 МДж/м2, радыяцыйны баланс дадатны (317 МДж/м2). На тэр. Беларусі сярэд-няя месячная т-ра паветра 17,8°С (17,4°С на ПнУ, 18,5°С на ПдУ). Л. — самы даждлівы месяц года (14—15 дзён з дажджамі), ападкаў ад 77 мм ПдЗ да 95 мм на ПнУ. Характэрным для Л. з’яўляецца цвіценне ліпы драбналістай. На паверхні непраточных вадаёмаў па-яўляецца мноства водарасцей і малень-кіх плывучых раслін — расак, жабніку звычайнага. У пач. Л. цвіце бульба, грэчка, лён-даўгунец, агародніна. Да-спяваюць суніцы, маліны, чарніцы, чырвоная і чорная парэчкі, наліваецца і спее яравая збажына. У канцы месяца пачынаецца жніво. Ліняюць дзікія пра-мысл. птушкі. Пачынаецца грыбны се-зон.
ЛІПЕНЬ, вёска ў Асіповіцкім р-не Ма-гілёўскай вобл., на р. Свіслач, каля аў-тадарогі Асіповічы — в. Свіслач. Цэнтр сельсавета і калект.-далявой гаспадаркі «Ліпень». За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Асіповічы, 126 км ад Магілёва. 1000 ж., 401 двор (1999). Лясніцтва, участак Асіповіцкага лясгаса, цэх па пе-рапрацоўцы драўніны, швейны цэх. Ся-рэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. су-вязі. Брацкая магіла сав. воінаў і парты-зан. Магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі селішча банцараўскай культуры (6—8 ст.) і эпохі Кіеўскай Русі (10—13 ст.).
ЛІПЕНЬСКАЯ АІІЕРАЦЫЯ 1920, на-ступальная аперацыя войск Зах. фронту Сав. Расіі 4—23 ліп. ў савецка-поль-скую вайну 1920. Задача аперацыі — разгром сіл Паўн.-Усх. фронту Поль-шчы і вызваленне Беларусі. У пач. ліпе-ня войскі Зах. фронту (каманд. М.М. Тухачэўскі) у складзе 3-й, 4, 15, 16-й армій і Мазырскай групы войск мелі 81 тыс. штыкоў, 10,5 тыс. шабляў, 722 гар-маты, 2913 кулямётаў. Паўн.-Усх. фронт Полыпчы (каманд. ген. С. Шап-тыцкі) складаўся з 1-й, 4-й армій і Па-лескай групы, налічваў каля 72 тыс. штыкоў і шабляў.