Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІРАВЫЯ, ліры-рыбы, м а р -с к і я м ы ш ы, пячкуркі (Callionymi-dae), сямейства рыб атр. акунепадоб-ных. 10 родаў, каля 130 відаў. Пашыра-ны ў прыбярэжнай зоне мораў умерана-га і трапічнага паясоў (у Чорным м. 4 віды). Актыўныя ўначы, удзень напаў-закопваюцца ў грунт.
Даўж. да 35 см. Цела без лускі, страката і ярка афарбаванае. Брушныя плаўнікі знахо-дзяцца спераду грудных. Выражаны полавы дымарфізм. Кормяцца дробнымі беспазва-ночпымі.
ЛІРАХВОСТЫ, пт у ш к і - л і р ы (Ме-nuridae), сямейства вераб’інападобных. 1 род, 2 віды. Пашыраны ў лясах Паўд.-Усх. Аўстраліі, завезены на в-аў Тасма-нія (1934).
Даўж. цела да 90, хваста да 70 см. Афар-боўка цёмна-бурая зверху, шэрая знізу, з ры-жаватым горлам. У самцоў у хвасце 16 пёраў, 2 з іх своеасабліва сагнуты і нагадваюць ліру (адсюль назва). Крылы акругленыя. Ногі доў-гія, моцныя. Палігамы. Гнёзды на зямлі ў бу-раломе, радзей на дрэвах. Нясуць 1 яйцо. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі, насен-нем. Самцы спяваюць, здольныя імітаваць розныя гукі.
ЛІРА-ЭПІЧНАЯ ПАЭМА, гл. ў арт. Паэма.
ЛІРНІК, жабрак (старац), які здабываў сабе сродкі для існавання спевамі ў суправаджэнні ліры. На Беларусі (як у Расіі і на Украіне) Л. вандравалі па вёс-ках, у дні кірмашоў і фэстаў канцэнтра-валіся ў мястэчках і гарадах. Выконвалі духоўныя вершы (найб. папулярныя «Лазар», «Прытча пра блуднага сына»), песні павучальна-быт. («Сіротка», «Пра Надзю») і гістарычныя («Паранены, за-мучаны крываваю вайной»), часам і танц. мелодыі, гарэзлівыя прыпеўкі. Сярод Л. трапляліся таленавітыя выка-наўцы (Сымон-сляпак з Віцебшчыны, Флёрык з Ляхавіч). Народ лічыў іх носьбітамі дабра, справядлівасці, выраз-нікамі сваіх думак. Ігры на ліры навуча-ліся ў спрактыкаваных майстроў-«дзя-доў» або непасрэдна ў час вандраван-няў. Дакументы 2-й пал. 17 ст. сведчаць пра існаванне карпарацый Л. Са змена-мі сац.-эканам. умоў жыцця Л. як асоб-ная прафес. група вясковага насельніц-тва паступова зніклі. Вобразы Л. адлюс-
траваны ў творах маст. л-ры, у т.л. ў pa-Mane У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
Літ.: Ннкнфоровскнй Н.Я. Очеркм Внтебской Белоруссмм. Т. 1. Старцы // Эг-ногр. обозренне. 1892. Кн. 12, Ns 1; Гру-з м н с к я й А.Е. Нз этнографнческнх наб-люденнй в Речвдком уезде Мннской губер-ннн // Там жа. 1891. Кн. 11. № 4; М а л е -в н ч С. Белорусскнй нніценсклй «Лазарь» // Жмвая старнна. 1906. Вып. 2. І.Дз.Назіна.
ЛІРЫДЫ, метэорны паток з радыян-там у сузор’і Ліры. Вядомы з 687 да н.э. Звязаны з каметай 1861 I. Назіраецца штогод каля 21 красавіка. Л. давалі вял. зорныя дажджы ў 1803, 1922, 1958.
Да арт Ліравыя. Ліра-рыба: самец (уверсе) і самка.
ЛІРЫКА (ад ірэч. lyricos які вымаўляец-ца пад гукі ліры), адзін з трох родаў лі-таратуры (побач з эпасам і драмай), які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб’ек-тыўнае выяўленне пачуццяў і перажы-ванняў аўгара. Прадмет Л. — духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і эмо-цый. Л. — стараж. род л-ры. Яна не супрацьстаіць ні эпасу як суб’ектыўна-му аповяду пра пэўныя падзеі, ні драме з яе скразным канфлікгна напружаным дзеяннем. Лірычныя элементы можна знайсці ў эпічных і драм. творах (лірыч-ныя адступленні, эмацыянальная насы-чанасць твораў, прасякнутасць іх аўтар-скімі пачуццямі). У сваю чаргу ў Л. ча-сам выяўляюцца элементы эпасу (зачат-кі сюжэта) і драмы (напружанасць думкі і пачуцця, дыялагічная форма вы-яўлення). На памежжы Л. і эпасу, Л. і драмы ўзніклі асобныя віды л-ры: вер-шаваныя раман, аповесць, апавяданне, паэма, драматычная паэма, балада, бай-ка. Л. карыстаецца найперш паэт. срод-камі маст. выяўлення (тропы, гукапіс, паэт. сінтаксіс) і вершаванай мовай з яе вял. эмоцыястваральнымі магчымасця-мі. У Л. нельга выявіць асобныя цэлас-ныя характары. У той жа час індывідуа-лізаваны і тыпізаваны малюнак духоў-нага свету чалавека выяўляецца ў ёй праз вобраз лірычнага героя. Асобныя рысы гэтага героя паўстаюць з усіх тво-раў аўгара, з усёй іх жанрава-відавой разнастайнасці. У залежнасці ад кан-крэтнага зместу лірычных твораў адроз-ніваюць грамадзянскую, філасофскую, інтымную, пейзажную Л. Своеасаблі-выя жанры — медытатыўная лірыка і сугестыўная лірыка. Гал. віды Л. — верш і песня.
Найб. стараж. —ананімныя нар.-песенныя тэксты, што ўключаюць у сябе ўзоры сямей-на-абрадавай, каляндарна-абрадавай, пазааб-радавай Л. 3 паяўленнем пісьменнасці песня, прадаўжаючы бытаваць у вуснай нар. твор-часці, уваходзіць і ў кніжную паэзію. У ста-раж. грэкаў і рымлян распаўсюджанымі віда-мі і жанрамі Л. сіановяцца гімн, ода, элегія, эпіграма; у сярэдневяковых араб. паэтаў — рубаі, газель\ у японскіх — танка, у паэтаў еўрап. Адраджэння — санет, тэрцыны, акта-ва, рандо, трыялет і інш. Самы стараж. пом-нік Л. — «Песня песняў» Саламона (Біблія). Выдатныя лірыкі антычнасці — Алкей, Сап-фо, Анакрэонт, Катул, Гарацый, Авідзій, еў-рап Адраджэння — Ф.Петрарка. П.Рансар, У.Шэкспір, Я.Каханоўскі, усх.-азіяцкага — Лі Бо, Ду Фу, Умар Хаям, Саадзі, Хафіз, Фір-даўсі. Паэтамі выключнай лірычнай сілы бы-лі Дж.Байран, Р.Бёрнс, І.В.Гётэ, Ф.Шылер, АПушкін, М.Лермантаў, А.Міцкевіч, Ю.Сла-вацкі, Т.Шаўчэнка, Ш.Пецёфі, П.Верлен, АБлок, У.Маякоўскі, С.Ясенін, П.Элюар, Назым Хікмст і інш.
Першым выдатным бел. лірыкам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (паэт. ма-літвы, лірычныя «Словы»), Нягледзячы на розныя гіст. катаклізмы, бел. Л. — сярэдневяковая (Ф.Скарына, Мікола Гусоўскі, А.Рымша, Сімяон Полацкі і інш.), 19 ст. (Я.Чачот, В.Дунін-Марцін-кевіч, Я.Лучына, Ф.Багушэвіч і інш.), 20 ст. (Я.Купала, Я.Колас, М.Багдано-віч, А.Гарун, М.Танк, А.Куляшоў,
280 ліры
П.Броўка, П.Панчанка і інш.) — ім-кнулася выяўляць зменлівы духоўны свет народа, яго мары, пачуцці, жадан-ні. Разнастайны і глыбокі змест увасаб-ляўся ва ўсёй мнагастайнасці асн. жан-раў і відаў, што выпрацавала еўрап. па-эзія. Некаторыя віды і жанры лірычнага верша з’яўляліся ў бел. паэзіі раней, чым, напр., у рас. і ўкр. (радковы лага-эд у Я.Купалы, шаснаццацірадковік у Куляшова, сатыр. замовы ў Н.Гілевіча, вянок вянкоў санетаў у З.Марозава і г.д.). Гл. таксама Паэзія.
Літ.: Гніламёдаў У.В. Лірыка // Су-часная беларуская паэзія. Мн., 1970; П о с -пелов Г.Н. Лнрнка. М., 1976; Ярош М.Р., Б е ч ы к В.Л. Беларуская савецкая лі-рыка. Мн., 1979; Шпакоўскі І.С. Тыпі-зацыя ў лірыцы: Формы і сродкі. Мн., 1980.
В.П.Рагойша.
ЛІРЫ-РЫБЫ, гл. Ліравыя.
ЛІРЫЧНАЯ ПАЭМА. гл ў арт Паэма.
ЛІРЫЧНЫЯ ПЕСНІ пазаабрада в ы я, народньы песні, у якіх ідэйна-эмацыянальны элемент пераважае над апавядальным. Вядомыя ўсім народам свету.
Мяркуюць, што Л.п. вылучыліся з сінкрэ-тычнай абрадавай паэзіі. 3 развіццём грамад-ства яны набывалі самастойнасць, глыбей раскрывалі духоўны свет чалавека, яго эстэт. ідэал. Змест Л.п. вельмі шырокі, ахоплівае амаль усе бакі грамадскага і асабістага жыцця чалавека. Паводле тэматыкі падзяляюцца на любоўныя, сямейна-бытавыя, аб родным краі, гіст. падзеях і інш., па сац. прьшалеж-насці — батрацкія песні, бурлацкія песні, чу-мацкія песні, сялянскія, казацкія, рэкруцкія, салдацкія, рабочыя і інш песні. У адрознен-не ад песень эпічных з іх тыпізацыяй нава-кольнай рэчаіснасці ў Л.п. на першы план выступае тыпізацыя ідэйна-эмацыянальных адносін чалавека да гэтай рэчаіснасці. Вызна-чальны момант паэт сістэмы такіх Л.п. не столькі дакладнае развіццё сюжэта, колькі шэраг тыповых для традыцыйнай лірыкі сю-жэтных матываў і сітуацый. Псіхалагізацыя вобраза прадугледоквае большую свабоду воб-разатворчых імпульсаў, што ўплываюць на форму вершаскладання са словаабрьшамі, ус-таўнымі выклічнікамі, паўторамі элементаў верша, якія варыянтна адцяняюць гал. думку. Рытміка-метрычная структура абумоўлена ха-рактарам мелодыі. Напевам Л.п. уласцівы непрымеркаванасць выканання (спяваюцца «калі хочаш», «абы калі») і індывідуалізацыя муз. вобраза, што вядзе да існавання мноства меладычных варыянтаў песні. Нар. песенная лірыка ахоплівае некалькі гіст. пластоў. Найб. даўні ўтвараюць Л.п., якія ўмоўна пры-мяркоўваюцца да розных абставін і каляндар-ных дат, налр., пастухоўскія («як пасуць жы-вёлу»), «як полюць», «лугавыя» (спяваюцца на полі), «лесавыя» і інш. Іх муз. вобразы (як і паэтычныя) энаходзяіша ў рамках стараж. песеннасці, убіраючы ў сябе многія прыкме-ты песень каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў (сціснугы гукавы дыяпазон, неразгор-нутая меладычная страфа), але ў адрозненне ад каляндарных і сямейна-абрадавых песень з групавым прымацаваннем некалькіх паэт. тэкстаў да аднаго тыповага напеву ў Л.п. звы-чайна кожнаму тэксту адпавядае свой нанеў. Найчасцей гэта напевы адзіночнай традыцыі выканання з тонкім інтанацыйным і рытміч-ным вар'іраваннем.
Асн. масіў бел. нар. Л.п. складаюць песні больш позняга гісторыка-стыля-
Герб «Ліс».
вога пласта, узнікненне якіх адносяць да эпохі фарміравання бел. народнасці і часоў казацка-сялянскіх паўстанняў (14—17 ст.). Яны вызначаюцца над-звычайным багаццем вобразна-эмацыя-нальнага складу: энергічным размахам (песні вольніцы), шматадценневай га-май пачуццяў (любоўная лірыка), вас-трынёй эмацыянальных зрухаў (жартоў-ныя). Існуюць у сольных і хар. варыян-тах. Часам адзін тэкст бытуе з некалькі-мі напевамі, якія нібы з розных бакоў раскрываюць паэт. змест песні. Мело-дыі іх працяжна распетыя («зацягучыя», напр., «Із пуд горкі буйной вецёр вее», «далявыя», напр., «Ночы мае, ночуш-кі»), з разгорнутай песеннай строфікай (часта з т.зв. ланцуговымі запевамі), ін-танацыйнымі кантрастамі. У паўд., усх. і цэнтр. Беларусі шматгалосыя Л.п. найчасцей распяваюцца з падводкай. Акрамя працяжных бываюць і т.зв. час-тыя Л.п., звязаныя ў вытоку з танцам. У муз.-паэт. стылістыцы сучасных Л.п. (партызанскія песні і інш.) побач з ся-лянскай фалькл. традыцыяй адчуваецца ўплыў традыцыі літ. і асабліва масавай песні. Многія з твораў прафес. л-ры фалыоіарызаваліся («Люблю наш край» К.Буйло, «Над ракою ў спакою» Я.Ку-палы, «Зорка Венера» М.Багдановіча, «Лясная песня» А.Русака, «Нёман» А.Астрэйкі, «Ручнікі» В.Вярбы). Напе-вы іх народныя або складзеныя кампа-зітарамі. Асобная разнавіднасць Л.п. — прыпеўка.
Публ:. Беларускія народныя песні /Запіс Р Шырмы Т. 1—2. Мн.. 1959—60; Анталогія беларускай народнай песні. Мн., 1968; Песні пра каханне. Мн., 1978; Мажэйка З.Я. Песні Беларускага Паазер'я. Мн , 1981; Я е ж. Песнм Белорусского Полесья. Вып. 2. М., 1984; Варфаламеева Т.Б. Песні Бела-рускага Панямоння. Мн., 1998.