Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Філіпіна Ліігі. Апостал Філіп каля храма Марса. Цуд з драконам. Фрэска ў капэле Сгроцы ў царкве Санта-Марыя Навела.
276 ліпіды
Карміне (каля 1481—83) і капэле Стро-цы ў царкве Санта-Марыя Навела (1487—1502) у Фларэнцыі, у царкве Санта-Марыя сопра Мінерва ў Рыме (каля 1488—93), алтарныя кампазіцыі «Сцэны з жыцця Лукрэцыі» (каля 1475—80), «Мадонна на троне са свя-тымі» (1485), «Пакланенне немаўляці Хрысту» (сярэдзіна 1480-х г.), «Пакла-ненне вешчуноў» (1496) і інш. У позніх работах узмацніліся рысы неспакою і манернай напружанасці.
ЛІПІДЫ (ад грэч. lipos тлушч), тлушча-падобныя рэчывы, што ўваходзяць у састаў жывых клетак. Адыгрываюць важную ролю ў працэсах жыццядзей-насці. Адзін з асн. кампанентаў біял. мембран. Уплываюць на пранікаль-насць клетак і актыўнасць ферментаў, удзельнічаюць у перадачы нерв. імпуль-су, мышачным скарачэнні, утварэнні міжклетачных кантакгаў, імунахім. пра-цэсах і інш. Большасць Л. — вытвор ныя вышэйшых тлушчавых к-т, спіртоў ці альдэгідаў. Падзяляюцца на простыя і складаныя. Да Л. таксама адносяць стэрыны, тэрпены, убіхіноны. Л. — па-верхнева-актыўныя рэчывы, маюць у малекулах палярныя групоўкі (-СООН, -OH, -NH2 і інш.) і непалярныя вугле-вадародныя ланцугі; сярэдне раства-ральныя ў непалярных растваральніках (бензол, петралейны эфір і інш.) і вель-мі мала — у вадзе. У арганізме Л. фер-ментатыўна гідралізуюцца ліпазамі.
Літ.: М а р к м а н АЛ. Хнмня лнпндов. Вып. 1—2. Ташкент, 1963—70; Березов Т.Т.,Коровкнн Б.Ф. Бмологнческая хм-мня. 2 мзд. М., 1990. С.С. Ермакова.
ЛІШЛА Павел Паўлавіч (н. 28.8.1916, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1956). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1946). Удзельнік партыз. руху ў Вял. Айч. вай-ну. У 1947—91 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ: навук. супрацоўнік, заг. сектара, нам. дырэктара, навук. кан-сультант. Асн. даследаванні па гісторыі Вял. Айч. вайны 1941—45 на Беларусі. Адзін з аўтараў і рэдактараў прац «Гіс-торыя Вялікай Айчыннай вайны Савец-кага Саюза. 1941—1945» (т. 3, 1964), «Усенародны партызанскі рух на Бела-русі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1967—82), «Усенародная ба-рацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85) і інш.
Тв.: КПБ — органнзатор н руководнтель партнзанского двнження в Белорусснн в годы Вс.інкой Отечественной войны. Мн., 1959.
ЛІПІНІЧЫ, вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Буда-Кашалёва—Чачэрск. Цэнтр сель-савета і калгаса. За 14 км на ПнУ ад го-рада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 62 км ад Гомеля. 198 ж., 73 двары (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну.
ЛІПІНСКІ (Lipinski) Караль Юзаф (30.10.1790, г. Радзынь — Падляскі, Палынча — 16.12.1861), польскі скры-пач, кампазітар, педагог. Музыцы ву-чыўся ў бацькі — Ф. Ліпінскага. 3 1812 капельмайстар опернага т-ра ў Львове. Іграў у квартэце з Л. Шпорам (1-я скрыпка) у Вене (1814), спаборнічаў з Н. ІТаганіні, іграў з ім у квартэце (1818). У 1839—59 саліст і канцэртмайстар опернага т-ра ў Дрэздэне. Тонкі інтэр-прэтатар твораў І.С. Баха і Л. Бетхове-на. 3 1859 выкладаў у заснаванай ім муз. школе для сялянскіх дзяцей у в. Урлаў каля Львова. Аўгар 2 камічных опер, 3 сімфоній, уверцюры, 4 канцэр-таў для скрыпкі з арк., у т. л. «Ваенны канцэрт»; 3 паланэзаў для фп., тран-скрыпцый фп. п’ес Ф. Шапэна і інш. Сярод яго вучняў I. Бём, I. Іоахі.м, С. Сервачынскі.
Літ.: Грнгорьев В.Ю. К. Лнпннь-скмй. М., 1977.
ЛІПІНСКІ Леанід Паўлавіч (10.11.1921, в. Казусёўка Клімавіцкага р-на Магі-лёўскай вобл. — 7.9.1982), бел. гісто-рык. Д-р гіст. н. (1975), праф. (1974). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1948). У 1948—49 нам. дырэктара Цэнтр. дзярж. гіст. архіва ў Мінску. 3 1952 у Ін-це гіс-торыі АН БССР, з 1966 у БПІ. Даследа-ваў сялянскі рух на Беларусі ў 1900— 17, станаўленне і развіццё капіталізму ў бел. вёсцы, сац. расслаенне сялянства, сталыпінскую агр. рэформу на Беларусі і інш. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі прафсаюзаў Беларусі (1905—1969 гг.)» (1970).
Тв.: Развмтне капнталмзма в сельском хо-зяйстве Белорусснм (II половнна XIX в ). Мн., 1971; Столыпннская аграрная реформа в Белорусснн. Мн., 1978; Классовая борьба в белорусской деревне, 1907—1914. Мн., 1981.
Я.П. Сапёлкін.
ЛІПІНСКІ Сцяпан Аляксандравіч (1849, Віленская губ. — 28.10.1913), бел. вучоны ў галіне акушэрства і гіне-калогіі. Д-р медыцыны і акушэрства (1881). Скончыў Маскоўскі ун-т (1871). 3 1872 працаваў у Сімбірскай губ., Віль-ні, Пецярбургу, у 1882—1908 дырэктар Магілёўскай цэнтр. школы павітух. На-вук. працы па фармакалагічных асаблі-васцях марской цыбулі.
ЛППЦКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура гета-фракійскіх плямён, якія ў 1—2 ст. насялялі рэгіён Верхняга Па-днястроўя. Назва ад могільніка каля в. Верхняя Ліпіца Івана-Франкоўскай вобл. (Украіна). Асн. заняткі насельніц-тва — жывёлагадоўля, жалезаробчая вьгтв-сць. Паселішчы размяшчаліся на схілах гор. Жытлы — зямлянкі чаты-рохвугольнай і авальнай формы пл. да 25 м2 з каменнымі агнішчамі. Боль-шасць вядомых пахаванняў — грунта-выя могільнікі з абрадам трупаспален-пя. Рэшткі трупаспалення разам з аса-бістымі рэчамі змяшчалі ў керамічную урну і накрывалі міскаю. Насельніцтва вырабляла жал. сякеры, долаты, нажы, крэсівы, спражкі і інш. Кераміка — ляпная і ганчарная (цюльпанападобныя і акруглыя гаршкі, нярэдка з наляпнымі
валікамі, міскі, чашы на высокай нож-цы і інш.). Выкарыстоўваліся прываз-ныя і мясц. рэчы з каляровых металаў: падвескі, фібулы, люстэркі і інш.
А.В. Іоў.
ЛІПМАН (Lippmann) Габрыэль (16.8. 1845, Халерых, Люксембург — 12.7. 1921), французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1886). Замежны чл.-кар. Пецярбур-гскай АН (1912). Скончыў Нармальную школу ў Парыжы (1868). 3 1883 праф. Парыжскага ун-та. Навук. працы па ма-лекулярнай фізіцы, механіцы і оптыцы. Распрацаваў метад каляровай фатагра-фіі, заснаваны на інтэрферэнцыі свят-ла, атрымаў першую каляровую фата-графію сонечнага спектра (1891). Пра-панаваў метад інтэгральнай фатаграфіі для атрымання аб’ёмных відарысаў (ліпманаўская фатаграфія; 1908), прын-цыпы якога знайшлі ўвасабленне ў га-лаграфіі і растравых аптычных сістэмах. Нобелеўская прэмія 1908.
ЛІПМАН (Lipmann) Фрыц Альберт (12.6.1899, г. Кёнігсберг, цяпер Калі-нінград, Расія — 24.7.1986), амерыкан-скі біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША (1950) і Лонданскага каралеўскага т-ва (1962). Скончыў Берлінскі ун-т (1924). 3 1939 у Корнелскім, з 1941 у Гарвардскім ун-тах, адначасова ў 1949—57 у Маса-чусецкім шпіталі, з 1957 у Ракфелераў-скім ін-це (ЗША). Навук. працы па аб-мене рэчываў у клетцы, біясінтэзе бял-коў, актывацыі сульфгідрыльных груп. Вылучыў і даследаваў кафермент А, ус-танавіў ролю АТФ як універсальнага пераносчыка энергіі, стварыў тэорыю назапашвання і выкарыстання энергіі ў біяхім. працэсах. Нобелеўская прэмія 1953 (разам з Х.А. Крэбсам).
ЛІПНА, возера ў Сенненскім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Чарнагосніца, за 17 км на ПнУ ад г. Сянно. Пл. 1,18 км2, даўж. каля 3,9 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі каля 9 км. Пл. вадазбору 40 км2. Паўн. ўсх. схілы катлавіны выш. 25—30 м (паўд.-зах. — 10—20 м), тэрасава-ныя, парэзаныя ярамі глыб. 4—6 м, пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, у канцавых частках возера выш. іх да 0,2 м, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. 4 астравы агульнай пл. 2,9 га, у паўн. ч. возера мелі. Уз-доўж берагоў паласа расліннасці шыр. да 30 м. На ПнЗ выцякае ручай у воз. Ходцы, на схілах адзначаны крыніцы.
ліпскі 277
ЛІПНА, возера на мяжы Ушацкага і Лепельскага р-наў Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 26 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 1,14 км2, даўж. 2,9 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 19,7 м, даўж. берагавой лініі 8,3 км. Пл. вадазбору 147 км2. Схілы катлавіны выш. 15—18 м, параслі лесам і хмызняком, на Пд і ПнЗ да возера прымыкаюць балотныя масівы. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на Пд і ПнЗ забалочаныя. Дно возера мае некалькі ўпадзін глыб. 10— 15 м. Востраў пл. 0,3 га. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей мул. Злучана на Пд пратокай з воз. Цеменіца, на ПнЗ сцёк па канале ў воз. Атолава.
ЛІПНЕВІЧ Валерый Іванавіч (н. 21.9.1947, Мінск), расійскі пісьменнік. Скончыў БДУ (1973). Да 1981 працаваў у Ін-це фізікі АН Беларусі, у друку. Друкуецца з 1970. Распрацоўвае свабод-ны верш. Паэт. зб-кам «Трава і дождж» (1977), «Цішыня» (1979), «Невядомая планета», «Дрэва і рака» (абодва 1988) уласцівы філас. светаразуменне, асэнса-ванне «вечных» праблем быцця. Аўтар апавяданняў, літ.-крытычных артыкулаў пра творчасць Р. Барадуліна, Т. Бондар, В. Быкава, М. Танка, Я. Янішчыц і інш. На рус. мбву пераклаў асобныя вершы Р. Баравіковай, Л. Геніюш, А. Глобуса, Г. Каржанеўскай, А. Куляшо-ва, Г. Пашкова і інш. А.В. Спрынчан. ЛІПНІКІ, вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на У ад Драгічына, 13 км ад чыг. ст. Драгічын, на шашы Брэст—Пінск. 1420 ж., 578 гаспадарак (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну.
ЛІПНІШКАЎСКІ КАЗІМІРАЎСКІ КА-СЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Ліпнішкі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1890 з цэглы і гра-ніту. Прамавугольны ў плане будынак з 3-граннай апсідай і квадратным у плане бабінцам, над якім узвышаецца высо-кая 2-ярусная вежа (васьмярык на чац-верыку), завершаная спічастым шатром з люкарнамі. Па баках асн. аб’ёму сі-
Ліпнішкаўскі КазЕчараўскі касцёл
метрычна прыбудаваны невял. сакрыс-ціі, якія звонку нагадваюць крылы трансепта. Сцены абліцаваны гранітам, умацаваны плоскімі контрфорсамі. Гал. ўваход вылучаны парталам. Т.В. Габрусь.
ЛІПНІШКІ, вёска ў Іўеўскім р-не Гро-дзенскай вобл., на аўтадарозе Гродна— Ліда—Іўе. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ІІнЗ ад г.п. Іўе, 138 км ад Гродна, 5 км ад чыг. ст. Гаўя. 1480 ж., 596 двароў (1999).
3 16 ст. мястэчка ў Ашмянскім пав. Вілен-скага ваяв. ВКЛ. 3 1795 у Рас. імперыі. У 1856, калі Сенат адхіліў прашэнне жыхароў Л. аб зацвярджэнні іх у мяшчанскім званні, сяляне адмовіліся яыконваць паншчыну. У 1861 1 1862 адбыліся сял. хваляванні, якія бы-лі задушаны войскамі. У кашіы 19 ст. Л. — мястэчка, цэнтр воласці ў Ашмянскім пав. Віленскай губ., каля 1,7 тыс. ж., больш за 200 двароў, касцёл, школа, бальніца, 12 крам, бровар, 5 кірмашоў за год. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 у Польшчы, у Лідскім пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Іўеўскага р-на. У 1972 — 831 ж., 260 двароў.