Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ.: Песенная лнрнка устной традацнн. СПб., 1994; Гілевіч Н.С. Паэтыка бела-рускай народнай лірыкі. Мн., 1975; Муха-р н н с к а я Л.С; Белорусская народная пес-ня: Нст. развнтае: (Очеркн). Мн., 1977; М о -жейко З.Я. Песенная культура Белорус-ского Полесья. Село Тонеж. Мн., 1971.
З.Я.Мажэйка.
«ЛІС», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася болып за 200 родаў Бела-русі, Украіны, Польшчы і Літвы, у тл. Ваньковічы, Наркевічы-Ёдкі, Парчэў-скія, Сапегі, Свірскія. У чырв. полі ся-рэбраная двойчы перакрыжаваная стра-ла, клейнод — над прылбіцай з каро-най верхняя палавіна чырв. ліса. Існа-вала некалькі варыянтаў герба. Вядомы з пач. 13 ст., у ВКЛ — пасля Гара-дзельскай уніі 1413.
ЛІС Арсень Сяргеевіч (н. 4.2.1934, в. Вётхава Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. фалькларыст, літ.-знавец, краязнавец. Д-р філал. н. (1997). Скон-чыў БДУ (1956). Настаўнічаў, працаваў рэдакгарам Дзярж. выд-ва Беларусі. 3 1962 у Ін-це мастацтвазнаўства, этна-графіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Даследуе фальклорныя жанры (мана-ірафіі «Купальскія песні», 1974; «Вала-чобныя песні», 1989; «Жніўныя песні», 1993), л-ру, краязнаўства, перыядычны друк Беларусі, жыццё і дзейнасць пра-цаўнікоў бел. нац.-вызв. руху, гісторыю мастацтва і культуры. Адзін з укладаль-нікаў, аўтар уступных артыкулаў і ка-
ментарыяў да тамоў акад. серыі «Бела-руская народная творчасць» — «Жніў-ныя песні» (1974), «Восеньскія і талоч-ныя песні» (1981), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Паэзія бела-рускага земляробчага календара» (1992). Склаў зб-кі «Беларускія народныя пес-ні» (1970), «Беларускі фальклор» (у са-аўг., 4-е выд. 1996), «Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы» (1984, з І.У.Саламевічам), «Тарашкевіч Б. Выбранае» (1991) і інш. Аўтар сцэнары-яў дакумент. фільмаў «Песня на ўсё жыццё» (пра Р.Р.Шырму, з І.К.Цішчан-кам, 1984), «Прысады жыцця» (пра М.І.Гарэцкага, з І.В.Калоўскім, 1985), «Зямля Тарашкевіча» (з Ю.ВЛысята-вым, 1991), «Аркадзь Смоліч», «Дзядзь-ка Уласаў» (пра А.М.Уласава, абодва 1992), «Адвечныя званы» (пра М.В.Доў-нар-Запольскага, 1993). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв: Браніслаў Тарашкевіч. Мн., 1966; Мі-кола Шчакаціхін. Мн., 1968; Пётра Сергіевіч. Мн., 1970; Пякучай маланкі след; Эцюд да партрэта мастака Горыда. Мн., 1981; Вечны вандроўнік: Нарыс пра мастака Я.Драздовіча. Мн.,1984; Песню — у спадчьшу. Мн., 1989; Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994; Калян-дарна-абрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў: Эстэт. аспекг. Мн., 1998.
І.У Са/іамевіч.
ЛІС Міхаіл Аляксандравіч (н. 2.5 1939, в. Бяляўшчына Ваўкавыскага р-на Гро-дзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне
ЛІСАБОНСКІ 281
кардыялогіі. Д-р мед. н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). 3 1967 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па комплексным вывучэнні метабалічных працэсаў, кардыягемадынаміцы пры ішэмічнай і гіпертанічнай хваробах, іх патагенет. тэрапіі, у т.л. з выкарыстан-нем вітамінных прэпаратаў.
Тв:. Актнвность ферментов углеводного обмена прн ншемнческой болезнн сердца м гнпертоннческой болезнн // Ншемнческая болезнь сердца: Сб. науч. тр. Гродно, 1980; Межвнтамннные отношення прн ншемнчес-кой болезнн сердца н гнпергоннческой бо-лезнн. Мн., 1988 (у сааўт.).
ЛІСА, рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 23,8 км. Пл. вадазбору 214 км2. Пачынаецца каля в. Фартуны Бабруйскага р-на. Асн. прыток — р. Чаромуха (злева). Рэчышча каналізава-нае.
ЛІСАБОН (Lisboa), горад, сталіца Пар-тугаліі. Адм. ц. акругі Лісабон. Разме-шчаны на паўн. беразе эстуарыя р. Тэ-жу (Таха), за 15 км ад Атлантычнага ак. 678 тыс. ж. (1991), з прыгарадамі ўтва-рае агламерацыю Вял. Л. з нас. каля 2,3 млн. ж. (1996). Гал. порт Партугаліі. Міжнар. аэрапорт Партэла-дэ-Сакавен. Пачатковы ііункт чыгунак, якія звязва-юць Л. з Мадрыдам, Парыжам і Пн краіны. Найб. эканам., культ. і гандл. цэнтр. Прам-сць: хім. (вытв-сць фарма-цэўтычных вырабаў, сінт. каўчуку, Mi-Hep. угнаенняў), чорная і каляровая ме-талургія, маш.-буд. (у т.л. вагона- і суд-набудаванне, суднарамонт, электратэх-нічнае і радыёэлектроннае), нафтапера-працоўчая, дрэваапр., вытв-сць шкла, фарфору, керамічных вырабаў, пера-працоўка корку; у прыгарадах і гарадах-спадарожніках галіны, звязаных з вытв-сцю прадметаў шырокага ўжытку: харч., тэкст., швейная, гарбарная. Мет-рапалітэн. Лісабонская АН. 3 ун-ты, у т.л. Лісабонскі універсітэт, НДІ атамнай
энергіі. Нац. б-ка. Тэатры. Бат. сад. Бальнеалагічны курорт; на 3 ад Л. ўздоўж паўн. берага эстуарыя р. Тэжу і Атлантычнага акіяна — зона адпачынку Кошта-ду-Сул (Сонечны бераг) са шматлікімі кліматычнымі курортамі. Міжнар. турызм. Штогадовыя муз. фес-тывалі.
У старажытнасці наз. Алісіпа (лац. Olisipo) — ran. паселішча іберыйскага племя лузітан. У 2 ст. да н.э. захоплены рымлянамі (наз. Феліцытас-Юлія), у 6 ст. — вестготамі, у 714 — арабамі (наз. Аль-Ашбуні ці Лішбу-на). У 1147 заваяваны партуг. каралём Аль-фонсам I з дапамогай рыцараў (пераважна французскіх), якія накіроўваліся марскім шляхам у 2-і крыжовы паход. 3 1260 рэзідэн-цыя партуг. каралёў, сталіца. У 1290—1537 месцазнаходжанне ун-та (з перапынкамі). У 15—17 ст. гал. гандл. цэнтр партуг. калані-яльнай імперыі. У 1581 далучаны да Іспаніі. У 1640 тут адбылося паўстанне, якое вызваліла краіну ад ісп. панавання. У 1531, 1551, 1755 разбураўся землетрасеннямі, адбудаваны ў канцы 18 ст. У час папалеонаўскіх войнаў аку-піраваны франц. войскамі (1807—08). У 1910 у Л. абвешчана рэспубліка; 25.4.1974 скінута дыктатура М.Каэтану.
Ва ўсх. частцы Л. захаваліся фрагмен-ты стараж.-рым. сцен, уключаных у араб. крэпасць (9 ст., з 14 ст. замак Сан-Жоржы), раманскі сабор (1160— 86, майстры Рабер і Бернар, перабуда-ваны ў 18 ст.; хор і клуатр 14 ст.), га-тычны кляштар кармелітаў (1389—1423, арх. Гоміш Мартынш і інш.; цяпер Ар-хеал. музей). У стылі «мануэліна» пабу-даваны кляштар Жэранімуш (Белен; 1502—20. арх. Баітак, Ж. ды Каштылью і інш.) з царквой Санта-Марыя ды Бё-лен (16 ст., арх. Баітак і інш.; грабніцы Васка да Гамы, Л.Камоэнса, Мануэла I) і вежай-маяком Торы ды Белен (1515— 20, арх. Ф. ды Аруда); усе яны ўключа-ны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчы-ны. Помнікі архітэктуры: стары кара-леўскі палац (перабудаваны ў 16 ст., арх. Д. ды Аруда, Ф.Тэрцы), базіліка да Эштрэла (пач. 18 ст., арх. М.Вісенты ды Алівейра, Р.М. душ Сантуш) і інш. цэр-квы і палацы ў стылі барока. У цэнтры
горада рэгулярная забудова (арх. М. да Мая, планіроўка арх. Э. і Р.М. душ Сантуш) з прамавугольнай пл. Праса ду Камерсіу і палацам Ажуда (з 1802, арх. Ф К.Фабры). У зах. частцы Л. раён Бу-энуж-Айрыш (з 1930-х г.) і жылыя кварталы з перыметральнай і свабоднай забудовай. Манументы: Жазэ I (1770— 75, Ж.Машаду ды Каштру), Адкрыццяў (1940, арх. Ж.А.Катынелі Тэлму, скульпт. Л. ды Алмейда). Музеі: Нац. музей стараж. мастацтва, сучаснага мас-тацтва, археалогіі, этнаграфіі, рэліг. мастацтва і інш.
ЛІСАБОНСКІ УНІВЕРСІТЭТ, адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Парту-галіі. Засн. ў 1288 у Лісабоне. У 1308— 1537 яго некалькі разоў пераводзілі ў г. Каімбра; з 1537 ун-т Каімбры. У 1911 адноўлены ў Лісабоне. У 1997 больш за 17 тыс. студэнтаў; ф-ты: мастацтва, прыгожага мастацтва, лінгвістыкі, ста-раж. і сучасных моў, л-ры, гіст., геагр., філасофіі, права (у т.л. еўрапейскае
Да арт. Лісабон. Вежа-маяк Торы ды Белен. 1515—20.
Лісабон.
Гандлёвы цэнтр у Лісабоне.
282 лісажу
права, юрыд. і паліт. навукі), мед., ста-маталагічны, фармакалогіі, фіз., хім., геал., біял., камп’ютэрных навук, псіха-логіі і адукацыі. Пры ун-це працуюць ш-ты, у т.л. Ін-т сац. навук, партугаль-скай мовы і культуры (для замежных студэнтаў); агульная б-ка (100 тыс. та-моў) і спецыялізаваныя пры ф-тах; му-зеі прыродазнаўства, гісторыі, мінера-логіі, навукі. Выдае навук. часопісы.
В М.Навумчык.
ЛІСАЖЎ ФІІ’ЎРЫ, замкнёныя траек-торыі пункга, які ўдзельнічае адначасо-ва ў 2 гарманічных ваганнях ва ўзаемна перпендыкулярных напрамках. Назва-ны ў гонар франц. вучонага Ж.Лісажу, які вывучаў такія траекторыі. Л.ф. назі-раюцца, напр., з дапамогай электрон-напрамянёвага асцылографа. Канкрэт-ны выгляд Л.ф. залежыць ад суадносін паміж частотамі, фазамі і амплітудамі абодвух ваганняў. Выкарыстоўваюцца ў вымяральнай тэхніцы для даследавання гэтых суадносін, а таксама формы ва-ганняў.
ЛІСАНДР (Lysandros; ?—395 да н.э.), спартанскі палкаводзец і флатаводзец апошняга перыяду Пелапанескай вайны 431—404 да н.э. Перамог афінскі флот у бітвах каля мыса Нотый (407 да н.э.) і каля Эгаспатамаў (405 да н.э.). У захоп-леных гарадах пакідаў свае гарнізоны, з членаў мясц. алігархічных гетэрый ства-раў урады — «камітэты дзесяці» (дэкар-хіі), праводзіў палітыку тэрору ў адносі-нах да дэмакр. колаў, афінскіх саюзні-каў і клерухій. У 405—404 да н.э. кіра-ваў аблогай Афін і прымусіў афінян здацца. Запатрабаваў ліквідацыі ў Афі-нах дэмакр. ладу, навязаў афінянам алі-гархічнае кіраванне (гл. «Трыццаць ты-ранаў»), Пасля 404 да н.э. за імкненне да адзінаўладства быў адлучаны ад ка-мандавання войскам. Загінуў у бітве з беатыйцамі каля г. Аліяртас у час Ка-рынфскай вайны 395—387 да н.э.
ЛІСАЎ Іван Іванавіч (н. 25.5.1912, г. Ві-цебск), генерал-лейтэнант (1965). Канд. гіст. н. (1973), дацэнт (1979). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), Ген-штаба (1951). У Чырв. Арміі з 1929, з 1939 у паветрана-дэсантных войсках. У Вял. Айч. вайну з вер. 1943 нач. штаба паветрана-дэсантнай брыгады, стралк. палка на Карэльскім фронце. У 1945— 75 на адказных пасадах у Сав. Арміі, да 1991 на выкладчыцкай рабоце. Аўтар кніг «Дэсантнікі» (1968), «Свабодны па-лёт» (1979), «Выбранніцы неба» (1990) і інш.
JIІСАХВОСТ. батлачык (Alopecu-rus), род кветкавых раслін сям. мет-люжковых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных паясах і ў гарах тропікаў. На Беларусі 5 відаў Л.: лугавы (A. pratensis), каленчаты (A. geniculatus), роўны (A. aequalis), мышахвоснікапа-добны (A. myosuroides), трысняговы (А. arundinaceus). Трапляюцца пераважна на лугах.
я/ л/ л/
/2 /2 /2
1:2 2:3 3:4
Від Лісажу фйур лры розных суадносінах па-між перыядамі (1:1, 1:2 і г.д.) і рознасцях фаз (0, л/4, Л/2).
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы выш. 20—120 см з прамастойнымі ці кален-чата-прыўзнятымі сцёбламі. Лісце плоскае, вузкае, шурпатае. Суквецце — мяцёлка. Ка-ласкі сціснутыя з бакоў, аднакветныя. Плод — зярняўка. Кармавыя расліны.