• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    рацыянальнага і эмацыянальнага, спа-лучэнне яскравасці і кантрасту вобразаў з драматызмам, маляўнічасць гучання і віртуозная тэхніка, арк.-сімф. трактоўка фп. 3 канца 1830-х г. гастраліраваў па краінах Еўропы. У 1848—58 прыдворны капельмайстар у Веймары. Як дырыжор паставіў у Веймарскім т-ры больш за 40 опер, у тл. оперы Р.Вагнера, выканаў у сімф. канцэртах усе сімфоніі Л.Бетхове-на, сімф. творы Г.Берліёза, Р.Шумана, М.Глінкі і інш., узначаліў т.зв. веймар-скую школу. 3 1861 жыў у Рыме, Буда-пешце і Веймары. Пастаянна падтрым-ліваў сувязі з Венгрыяй (з 1875 прэзі-дэнт заснаванай ім Муз. акадэміі ў Бу-дапешце, цяпер Нац. венг. муз. акадэмія імя Л.). Стваральнік першых узораў венг. нац. муз. класікі, адзін з найб. яркіх прадстаўнікоў еўрап. муз. рамантызму. Найб. значныя яго дасяг-
    ненні ў галіне інстр. музыкі. Вызна-чальныя прынцыпы наватарскай твор-часці Л. — праграмнасць і звязаны з ёю монатэматызм. Абнавіў жанр фантазіі і транскрыпцыі, стварыў новы муз. жанр — адначасткавую сімф. паэму, новы тып канцэрта і санаты (адначаст-кавыя з рысамі цыклічнасці). Узбагаціў
    Да арт. Ліст. 1 Простае лісце: 1 — ігольчасты;
    2 — лінейны; 3 — лан-цэтны; 4 — эліптычны;
    5 — сэрцападобны; 6 — ныркапалобны; 7	—
    коп’епадобны; 8 — стрэ-лападобны; П. Лісце з раздзеленай пласцінкай: 9 — перысталопасцевы; 10 — трохлопасцевы; 11 — пальчатараздзель-ны; 12 — пальчатарассе-чаны; 13 — перыстарас-сечаны; 14 — лірападоб-ны; 15 —стругападобны. III. Складанае лісце: 16 — няпарнаперыстас-кладаны; 17 — трайчас-ты; 18 — парнаперыс-таскладаны; 19 — паль-чатаскладаны.
    сродкі гармоніі і аркестроўкі, увёў у фп. п’есах новыя прынцыпы фактурнага выкладання. Паглыбіў сувязі музыкі з л-рай, першы звярнуўся да твораў жы-вапісу і скульптуры як да крыніцы праграмных задум. У яго творах арга-нічны сплаў нар.-венг. вытокаў (вербун-каш) і дасягненняў еўрап. прафес. му-зыкі. Творчасць Л. адыграла вял. ролю ў станаўленні венг. нац. муз. школы і ў развіцці сусв. муз. культуры.
    Сярод твораў: опера «Дон Санча, або За-мак кахання» (паст. 1825); араторыі «Легенда пра св. Лізавету» (1862), «Хрыстос» (1866) і інш.; месы «Эстэргамская» («Гранская», 1855), «Венгерская каранацыйная» (1867); кантаты; Рэквіем (1868); для аркестра «Фа-уст-сімфонія» (паводле І.В.Гётэ, 1857); сім-фонія да «Боскай камедыі» Дантэ (1856), 13 сімф. паэм (1849—82), у т.л. «Мазепа» (па-водле В.Гюго, 1851), «Прэлюды» (паводле ЖАтрана і АЛамарціна), «Арфей», «Таса» (усе 1854), «Праметэй» (паводле І.Гердэра, 1855); 2 эпізоды з «Фауста» Н.Ленаў (1860) і інш.; для фп. з арк. — 2 канцэрпы (1856, 1861), «Скокі смерці» (1859), Фантазія на венг. нар. тэмы (1852) і інш.; для фп. — са-ната h-moll (1853); цыклы п’ес «Паэтычныя і рэлігійныя гармоніі» (паводле А.Ламарціна), «Гады вандраванняў» (3 сшыткі); 2 балады, 2 легенды, 19 «Венгерскіх рапсодый»; «Венгер-скія гістарычныя партрэты»; «Іспанская рап-содыя»; «Эцюды найвышэйшага выканаль-ніцкага майстэрства», канцэртныя эйюды, ва-рыяцыі, п’есы ў танц. форме, маршы і інш.; для голасу з фп. — песні і рамансы (каля 90) на словы Г.Гейнэ, Гётэ, Гюго, М.Лермантава і інш., інстр. п’есы, камернб-інстр ансамблі, транскрыпцыі (пераважна для фп.) уласных твораў і інш. кампазітараў («Эцюды па кап-рысах Паганіні»).
    Літ. тв. : Рус. пер. — Ф.Шопен. 2 нзд. М.,1956; Нзбр. статьн. М.,1959.
    Літ:. 3 н л о т н А Мон воспомннання о Ф.Лнсте // Знлотн А. Воспомннання м пнсь-ма: Пер. с венг. Л., 1963; Мнльштейн Я. Ф.Лнст. Т. 1—2. 2 нзд. М., 1971; Кра-укл н с Г.В. Снмфонмческяе поэмы Ф.Лнс-та. М., 1974; Цуккерман В.А. Соната сн шнор Ф.Лнста. М., 1984; Га ал Д.Ш. Лнст: Пер. с венг М., 1986.
    «ЛІСТ ДА АБУХбВІЧА», помнік бел. л-ры 17 ст. Напісаны ў 1655 і адрасава-ны смаленскаму ваяводу П.Абуховічу, які ў 1654 здаў горад рус. войскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67. Ва ўсіх вядомых спісах адпраўшчы-кам «Ліста» названы Цыпрыян Камуня-
    ЛІСТАЕДЫ	287
    ка, аднак дакладна не ўстаноўлена, са-праўднае гэта імя ці псеўданім, якім ка-рыстаўся невядомы аўтар. Твор высокага грамадз. гучання, глыбока-патрыятычны, у ім выказаны погляды прагрэсіўнай часткі бел. грамадства 17 ст. У пасланні, поўным злой іроніі, Ка-муняка развенчвае бяздарнасць ваяводы ў ваен. справе, асуджае яго як здрадні-ка. У асобе Абуховіча аўтар выкрывае буйную шляхту, высмейвае яе норавы і паводзіны, крытыкуе яе крывадуш-насць, прадажнасць, бездапаможнасць пры абароне радзімы. Помнік напісаны сакавітай нар. моваю, месцамі рыфма-ванай, перасыпанай вострымі словамі і дасціпнымі параўнаннямі, каларытнымі прыказкамі і прымаўкамі. У творы шы-рока выкарыстаны сродкі нар. гумару і сатыры. Упершыню апубл. ў 1910.
    Публ:. Хрэстаматыя па старажытнай бела-рускай літаратуры. Мн., 1959.
    Літ.: Д а ў г я л а Д.І. 3 беларускага пісь-менства XVII ст.: Творы Цыпрыяна Камунякі «Ліст да Абуховіча» і «Прамова Мялешкі». Мн., 1927. В.А.Чамярыцкі.
    «ЛІСТ ДА СВЯІОГА ПЯТРА», бел. ананімны празаічны твор 2-й пал. 17 ст. Захаваўся ва ўрыўках. З’яўляецца паро-дыяй на жанр афіцыйнага паслання. Крытычны пафас скіраваны супраць каталіцкай веры і яе носьбіта Ярмолы Аханцэвіча Цюхая, вобраз якога зніжа-ны. Аўтар просіць апостала Пятра пра-пусціць у рай чалавека цёмнага і пры-мітыўнага, які па сутнасці не мае на гэ-та права. У творы ярка выражаны сты-лявыя рысы барока. Упершыню апубл. чэшскім славістам Ф.Крчэкам у польск. час. «Lud» («Народ», 1899, т. 5). Да Вял. Айч. вайны зберагаўся ў б-цы імя Аса-лінскіх (Львоў). А.В.Мальдзіс. ЛІСТАБЛбіІІКІ медзяніцы, п с і -л і д ы (Psyllinea), падатрад насякомых атр. раўнакрылых. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Ва Усх. Еўропе каля 160 відаў, найб. трапляюцца медзяніцы яблыневая (Psylla mali) і груіпавая (Р. ругісоіа), Л. капусная (Trioza brassicae) і маркоўная (Т. viridula) і інш. Жывуць калоніямі. Многія віды — шкоднікі раслін, галаў-тваральнікі, пераносчыкі вірусных хва-роб раслін.
    Даўж. да 6 мм. Цела жоўтае, зеленаватае, чырв.-бурае. Ротавыя органы сысучыя. 2 па-ры крылаў. Заднія ногі скакальныя. Кормяц-ца сокамі раслін. Экскрэменты Л. угвараюць т.зв. «медзяную расу» (адсюль другая назва).
    Да арт. Лістабло-шкі Ме-дзяніца грушавая.
    Размнажэнне палавое, зрэдку партэнагене-тычнае. Развіццё з няпоўным ператварэннем, у лічьшак 5 узростаў. А.В.Дзерункоў. ЛІСТАВАТЫЯ ЛІШАЙНІКІ, гл. ў арт. Лішайнікі.
    ЛІСТАВАЯ ШТАМПбЎКА, від штам-поўкі, пры якой з ліставога пракату (ліста, паласы, стужкі) атрымліваюць вырабы плоскай або прасторавай фор-мы без змены таўшчыні матэрыялу. Бывае гарачая (штампуюць лісты таў-шчынёй больш за 15 мм) і халодная (да 15 мм). Да Л.ш. адносяць гібку, выцяж-ку, рэзку (разразанне, вырубку, прабіў-ку адтулін), а таксама адбартоўку, за-кругку, зборку і інш. Выкарыстоўваецца ў аўтамаб., радыётэхн., электроннай і інш. галінах вытв-сці.
    Схема ліставой штампоўкі (вырубкі): 1 — вы-рубленая дэталь; 2 — матрыца; 3 — пуансон; 4 — верхняя пліта; 5 — загатоўка.
    ЛІСТАВЁРТКІ (Tortricidae), сямейства насякомых атр. матылёў. Больш за 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найб. у трапічных і шыра-калістых лясах Азіі. На Беларусі 240 ві-даў, найб. трапляюцца Л. дубовая зялё-ная (Tortrix viridana), пладажэрка яблы-невая (гл. Пладажэркі), парасткаўюны і інш. Многія віды — шкоднікі лесу, са-ду, с.-г. культур.
    Размах крылаў 8—40 мм (звычайна 10—25 мм), пярэднія крылы рознай афарбоўкі, зад-нія шэрыя або бурыя. Лічынкі (вусені) даўж. да 20 мм, зеленаватыя, карычневыя або жаў-таватыя, жывуць у скручаных лісцях (адсюль
    Ліставёрткі: 1 — дубовая зялёная; 2 — па-расткаўіон зімуючы (а — самка матыля; б — вусень; в — пашкоджанае лісце, парастак).
    назва), праточваюць хады ў каранях, пад ка-рой, у парастках, пладах, суквеццях, шыш-ках, дзе і акукліваюцца. А.М.Літвінава. ЛІСТАВІДКІ, насякомыя, гл. Лістаце-лы.
    ЛІСТАВЫЯ КАНСТРЎКЦЫІ танка-сценныя прасторавыя канструкцыі з ліставога металу. Выкарыстоўваюцца пераважна дпя буд-ва ёмістасцей розна-га прызначэння (рэзервуараў, газголь-дэраў, бункераў, трубаправодаў вял. ды-яметраў і інш.).
    Элементы Л.к — цыліндрычныя, сферыч-ныя, канічныя і інш. абалонкі, плоскія плас-ціны. Канструкцыі амаль заўсёды зварныя: невял. памераў зварваюць і манціруюць на месцы, вял. памераў (негабарытныя) скручва-юць у рулоны, а на мантажнай пляцоўцы разгортваюць і манціруюць.
    ЛІСТАЕДЫ (Chrysomelidae), сямейства насякомых атр. жукоў. Каля 50 тыс. Biflay. Пашыраны ўсюды, акрамя Антар-ктыды, найб. шматлікія ў тропіках.
    Лістаеды: 1 — таполевы; 2 — сіні вярбовы; 3 — шчыганоска бураковая; 4 — блыха збожжавая сцябловая; 5 — радужніца вялі-кая; 6 — п'явіца чырванагрудая.
    288	лістаногія
    Большасць відаў — шкоднікі лясных, палявых, пладовых, агароднінных рас-лін. На Беларусі бальш за 300 відаў. Жывуць пераважна ў лясах, на лугах, балотах, па берагах вадаёмаў, некат. — пад вадой. Найб. вядомы каларадскі бульбяны жук-, зерневым злакам шко-дзяць хлебныя і агародныя блошкі, хлебныя п’явіцы; буракам, лёну — бу-раковыя і льняныя блошкі; дрэвам — таполевы, дубовы, вярбовы Л. і інш. Некат. віды выкарыстоўваюць для біял. барацьбы з пустазеллем.
    Даўж. да 20 мм. Цела круглае, авальнае або цыліндрычнае. Афарбоўка пераважна яркая, з метал. бляскам, бывае з плямамі і палосамі. Вусікі найчаспей 11-членікавыя, нітка- або ружанцападобныя. Крылы добра развітыя. Ногі бегальныя. Кормяцца лісцем (адсюль назва). Характэрны палавы дымарфізм. Ад-кладваюць яйцы, ёсць яйцажывародныя. Лі-чынкі валікападобныя, укрытыя бародаўкамі або валаскамі, з развітымі груднымі нагамі, праходзяць 3—5 узростаў. Кукалка свабод-ная, радэей у кокане. Т.П.Смірнова. ЛІСТАНбГІЯ (Phyllopoda), атрад шчэ-лепаногіх ракападобных. 3 падатр.: шчэлепаногія (Anostraca), шчытні (No-tostraca) і ракавінныя (Conchostraca). Больш за 600 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўнуір. вадаёмах. Найб. прымітыўныя з сучасных ракападоб-ных. Выкапнёвыя вядомы з марскіх (кембрый—дэвон) і кантынентальных (карбон—антрапаген) адкладаў. На Бе-ларусі рэшткі Л. адзначаны ў пародах дэвону—трыясу. Найб. вядомыя — дафніі, шчытні, басміна даўгадзюбая (Bosmina longirostris) і інш.
    Даўж. да 30 мм. Большасць з хіцінавай ра-кавінай, на галаве шчыток. Органы руху — да 7 (зрэдку да 70) пар лістападобных ног (адсюль назва) і другая пара галінастых вусі-каў. Вочы фасетачныя. Раздзельнаполыя, раз-мнажэнне часта шляхам партэнагенезу Раз-віццё прамое або з метамарфозай. Кормяцца пераважна мікраарганізмамі, дэтрытам. Філыратары, індыкатары забруджвання вады. Некат. Л. (дафніі, басміны і інш.) — корм для рыб. В.В.Вежнавец, П.Ф.Каліноўскі.