Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Да арт. Лістацелы. Ліставідка цэйлонская: 1 — самка; 2 — самец; 3 — лічынка.
10. Зак. 456.
290 ЛІСТОЎКА
JI. — важны сродак масавай інфарма-цыі і цяпер. Яны выкарыстоўваюцца паліт. партыямі і рухамі Беларусі ў час выбарчых кампаній і падрыхтоўкі рэфе-рэндумаў, у рэкламных мэтах.
В.І.Ермаловіч.
ЛІСТбЎКА, сухі шматнасенны плод, утвораны з аднаго пладалісціка. Рас-крываецца па шве, уздоўж якога пры-мацавана насенне. Нагадвае складзены ў дзве столкі лісцік (адсюль назва). Ха-рактэрна для магноліевых (магнолія), казяльцовых (боцікі, ворлікі, лотаць, рагулькі), некат. ружакветных і інш. Часцей сустракаецца шматлістоўка (вял. колькасць Л. размешчана спіральна на восі кветкі). 3 Л. ўтварыліся інш. тыпы пладоў: пры памяншэнні колькасці на-сення да аднаго — арэшак, пры змене спосабу раскрыцця — боб.
ЛІСТбЎНІЦА (Larix), род голанасен-ных раслін сям. хваёвых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў халоднай і ўмеранай зонах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі інтрадукавана 13 відаў. Найб. вядомыя Л.: еўрапейская (L. decidua), сібірская (L. sibirica), японская (L. leptolepis).
Лістападныя адаадомныя дрэвы выш. 30— 50 м, дыям. да 1 м. Крона конусападобная. Жывуць да 500 гадоў. Каранёвая сістэма стрыжнёвая, моцна разгалінаваная, глыбокая. Ігліца мяккая, вузкалінейная, даўж. 2—5 см, на падоўжаных парастках размешчана спі-ральна, на кароткіх — пучкамі па 20—50 штук, на зіму ападае. Мужчынскія і жаночыя каласкі знаходзяцца на кароткіх парастках. Цвітуць адначасова з распусканнем пупышак. Шышкі даўж. 1—5 см, яйцападобныя. На-сенне крылатае. Драўніна трывалая да гніен-ня, выкарыстоўваецца ў падводных збудаван-нях (масты, плаціны, прычалы). судна- і ма-шынабудаўніцтве, з яе атрымліваюць жывіцу, дубільныя рэчывы, воцатную к-ту, цэлюлозу і інш. Тэхн. і дэкар. расліны. АД.Антанюк.
ЛІСТРЫЧНЫ РАЗЛОМ (ад грэч. listros лапата, коўш), геалагічны разлом, які мае коўша- або лапатападобную крыва-лінейную паверхню зрушэння. Вылучыў Э.Зюс (1909) у разрэзах вугальнага ба-сейна Бельгіі і Францыі. Для Л.р. ха-рактэрна больш стромкае падзенне ў верхняй ч. і пакатае ўнізе. Па глыбіні пранікнення падзяляюцца на прыпа-верхневыя, унутрычахольныя, верхне- і ніжнекоравыя, корамантыйныя, надас-тэнасферна-мантыйныя і астэнасфер-ныя. Характэрны для рыфтагенных структур, пашыраны таксама ў складка-вых рухомых паясах і на платформах. На тэр. Беларусі Прыпяцкі прагін (пале-арыфт) утвораны лістрычнымі кораман-тыйнымі і коравымі разломамі.
Р.ГГарэцкі.
ЛІСТЫНГ (ад англ. listing унясенне ў спіс), працэдура допуску каштоўнай па-перы да афіц. гандлю на фондавай бір-жы, яе ўключэння ў каціравальны ліст фондавай біржы. Ажыццяўляецца на аснове правіл, устаноўленых біржай (у некаторых краінах гэтыя правілы ўзгад-няюцца з дзярж. органамі). Найб. рас-паўсюджанымі крытэрыямі Л. на фон-
Смра нянацкім мупантмі
Да насельніцтва БеларусІ.
Таварышы!
Нямецкі фашызм — VMM смяротны вораг усяго прагркіў нага чалавецтва, знаходзіцца м краю гібелі.
Прадчуваючы непазбежную і блізкую катастрофу. церпячы вялізарныя страты ад магутных удараў Чырвонай Арміі на ўсіх фрактах вялікай айчыннай вайны. дэмараліза ыны ўсё больш і больш уэрастаючым лартызанскім рухам, азвярэлая банда птлераўскіх галамрамў зноў нахіравала сааю звярыную злосць супрооь мірнага насельміцтаа Бела русі. Зноў крывяжэрнае гестало, праз сміх ланцужмых сабак-правакатараў імкнецца арыштамі. расстрзламі. аісель нямі ўнесці ў шшш рады роспач і замяшацельства Дра пежкае звяр'ё — гестапісты па загаду свайго галоўнага душы целя і эабойцы Гітлера думаюць эаталіць у крыві магутны народны рух народжамы помстай і немавісцю да прыгне тальнікаў нашай Радэімы.
Але не выйдэеі жахлівая фвшыцская гадзіна скарвй зах лынешіа ў сааей улаенай крыві £1 ніколі we ўдасца іламгоь баявы дух беларускага народа. На тзрор мы адкажам тэро рам Мы будэем знішчаць ворага ўсюды, дэе б яго не сустрэлі. пакуль не ўваб'ём асінааы кол у магілу апошмяга гітлераўскага нягодніка.
Беларускі марод адмажа ма гвты тврор яоаым па* naywewwaw армІІ партымм.
Няхай помняць фашькцкія разбоймікі, што за кроў лелшых сыноў беларускага народа, яны заплоцяць сотнямі і тысячамі сваіх ганебных душ. Арганізацы'й мвсавых кру шэнняў вайсковых зшалонаў, ладлаламі складаў і мастоў адкажам мы на крывавы тэрор гестапістаў
Дарапя таварышы' Совейкія , грамадзяне! Смяротна ранены -<чер - нямецкі фашыэм не спыніцца ні перад чым. каб хоць на мінуту адтэрмінаваць смю нямінучую гібель. Яшчэ шмат ён можа праліць нашай крыві, прынесйі нам слёэ і ropa He чакайце пакуль гесталаўскія каты павядуць вас пад расстрэл, або на вісельню. Бярыцеся за эброю! Далу чайцеся да партызан' Арганіэоўааце новыя атрады. групы і ячэйхі па знішчэнню нямецкіх акупантаў і іх паслугачоў— паліцэйскіх і лраыкатараў' Толькі ў барацьбе вы аваюече сабе права на жыіше і свабоду, а пасля перамогі вы смела । горда зможайе сказаць РадзІма. я вдабыааў у барацьбе права быць тваім грамадэямімам!
Дын да зброі-ж, тааарышы)
Дапамагаіце аяішчаць фашысцкую яогаяьі
Скора Чырвомя Армія разам з арміямі свабодалюбі вых краін сакрушальным ударам знішчыць гітлераўскія орды і аызааліць вас ад тыраяіі Гітлера
Смарць яяяацяім амупаятамі
НяхаЯ жывуць народмыя героі—слаўныя Чыраоныя партываяы I партыааямІІ
Няхай жым перамогаі
АЛнекІ Калііт^т КН(6)Б і Каландванн? Н й парты^анскай брыгады.
Кінея ІН. X. М t.
Лістоўка мінскіх падпольшчыкаў, надрукава-ная 18.10.1942.
давых біржах зах. краін з’яўляюцца та-кія паказчыкі. як прыбытак да выплаты падаткаў, кошт рэальных актываў, ры-начны кошт акцый і інш. Жорсткасць крытэрыяў Л. звычайна залежыць ад вядомасці фондавай біржы (найб. жор-
Лістоўніца сібірская: 1 — агульны выгляд (восеньская афарбоўка); 2 — галінка з жано-чай і мужчынскай шышкамі; 3 — галінка з мужчынскімі шышкамі; 4 — спелая шышка.
сткія крытэрыі існуюць на Нью-Йорк-скай фондавай біржы). Л. перашкаджае допуску на біржу няякасных (ненадзей-ных) каштоўных папер і выступае асн. элементам яе арганізаванасці.
ЛІСТЭРЫЛЁЗ лістэрыёз, вострае інфекцыйнае захворванне чалавека, млекакормячых жывёл і птушак з па-шкоджаннем унутр. (у т.л. лімфоідных) органаў, ц.н.с., вачэй, іншы раз плода ў жанчын (пры захворванні ў час цяжар-насці). Узбуджальнік — бактэрыя лістэ-рыя, якая захоўваецца ў глебе, сцёка-вых водах, кармах, пыле. Заражэнне ад-бываецца пры кантакце з хворым (носьбітамі Л. бываюць і здаровыя лю-дзі і жывёлы), праз ежу, аэрагенным і палавым шляхамі, пры цяжарнасці (праз плацэнту) і родах. Трансплацэн-тарны Л. у нованароджаных працякае асабліва цяжка ў першыя 2—4 дні (сеп-сіс, задышка, сугаргі, іншы раз смерць); пры заражэнні ў час родаў хвароба вы-яўляецца пасля 7 дзён жыцця менінгі-там, менінгаэнцэфалітам. Лячэнне тэ-рапеўгычнае. А.А.Астапаў.
ЛІ СУНСІН (5.5.1545, Сеул — 19.11. 1598), карэйскі флатаводзец, герой Ім-дзінскай вайны 1592—98. 3 1591 каман-дуючы флотам левай паўправінцыі Ча-ладо. Рыхтуючыся да адбіцця агрэсіі з боку Японіі, увёў у склад флоту ўдаска-наленыя караблі з высокімі баявымі якасцямі. У ходзе вайны ў чэрв.—ліст. 1592 на чале флоту ў 4 бітвах разграміў флот праціўніка і сарваў планы яп. ка-мандавання па камбінаваным наступ-ленні сухапутных і марскіх сіл. У выні-ку прыдворных інтрыг Л.С. быў адхіле-ны ад камандавання флотам; але ў 1597 у час новага нашэсця японцаў адноўле-ны на пасадзе. У вер. 1597 кар. флот зноў перамог праціўніка. У кастр. 1598 аб’яднаны кар.-кіт. флот на чале з Л.С. патапіў і пашкодзіў каля паўд. ўзбярэж-жа Карэі каля 200 яп. караблёў. Л.С. за-гінуў у гэтай бітве.
Літ:. йсторня Корен. Т 1. М., 1974; X в а н Н Н. Лн Сун Снн // Краткне сооб-шення Мн-та востоковедення. 1951. Вып. 1.
МГ.Нікіцін.
ЛІСЦЕРАЗМЯШЧЭННЕ, парадак раз-мяшчэння лісця на сцябле, які адлюс-троўвае сіметрыю парастка; з’яўляецца сістэм. адзнакай. Залежыць ад чарговас-ці залажэння лісцевых зачаткаў на ко-нусе нарастання. Адрозніваюць Л. спі-ральнае, ці чаргаванае, — ад кожнага вузла на сцябле адыходзіць 1 ліст (бя-роза, дуб, злакі), супраціўнае — на кожным вузле сядзяць адзін насупраць аднаго 2 лісты (бэз, клён), кальчако-вае — кожны вузел мае 3 і больш лісты (алеандр, эладэя). Агульная заканамер-насць усіх тыпаў Л. — роўная вуглавая адлегласць паміж лістамі, якія сядзяць на адным вузле ці на паслядоўных вуз-лах генет. спіралі (умоўная лінія, што злучае асновы паслядоўных лістоў). Прычыны правільнасці Л. звязаны з па-мерамі конуса нарастання, лісцевых за-чаткаў і іх узаемадзеяннем.
ЛІСЫ (Vulpes), род драпежных млека-кормячых сям. сабачых. 11 відаў. Па-
ЛІТАГРАФІЯ 291
Ліс сярэднярускі.
шыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, завезены ў Аўстралію. Трапляюцца ад тундры да пустынь і высакагор’яў. На Беларусі 1 від (найб. буйны), 1 пад-від — ліс звычайны, або чырвоны, ся-рэднярускі (V. V. wipes). 1 падвід — паўночнаамер. карсак (V. velox he-bes) — у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела да 90 см, хваста да 60 см, маса да 10 кг. Поўсць пушыстая, колер зменлівы, ад рыжага да амаль чорнага, зрэдку трапля-юцца белыя (альбіносы) або чорныя (мела-ністы) асобіны. Жывуць у норах. Усёедныя. Манаіамы. Аб'ект промыслу. Серабрыста-чорныя Л.. выведзеныя з канадскага падві-ду —аб'ект зверагадоўлі. Э.Р.Самусенка. ЛІ СЫ (?—208 да н.э.), дзяржаўны дзе-яч стараж. Кітая. Першы саветнік імпе-ратара Цынь Шыхуандзі [221—210 да н.э.]. Праводзіў палітыку ўзмацнення цэігтр. дзярж. улады. Пры Л.С. праве-дзена уніфікацыя іерогліфаў. Прыхіль-нік філас. школы легістаў, праціўнік канфуцыянства (па яго ініцыятыве ў 213 да н.э. спалена канфуцыянская л-ра, пахаваны жывымі 460 вучоных). Пры імператару Эр Шыхуане [209—207 да н.э.] абгавораны сваімі ворагамі пры двары, пакараны смерцю.
ЛІ СЫН МАН (26.3.1875, б. прав. Хванхэ, Кар. Нар.-Дэмакр. Рэспублі-ка — 19.7.1965), дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Д-р філасофіі (1910). Знаходзіўся ў роднасных сувязях з дынастыяй Лі. Скончыў Вашынгтон-скі, Прынстанскі і Гарвардскі ун-ты (ЗША). 3 1896 удзельнік кар. нац. руху; у 1898—1904 зняволены за арганізацыю студэнцкіх дэманстрацый. 3 1904 у 3LLLA. У 1919—39 прэзідэнт т.зв. Кар. часовага ўрада ў выгнанні. У вер. 1945 вярнуўся ў Карэю з амер. войскамі. 3 1948 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Пад