• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    творы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага, К.Крапівы, П.Броўкі, А.Куляшова, М.Танка, І.Мележа, В.Быкава, П.Пан-чанкі, І.Шамякіна, Я.Брыля, А.Макаён-ка, І.Чыгрынава, Н.Гілевіча, Р.Бараду-ліна, Б.Сачанкі, І.Пташнікава, Я.Сіпа-кова і інш.
    У даваенны час змяшчала ў асн. ма-тэрыялы, якія тычыліся розных юбіле-яў, услаўлялі сацыяліст. рэчаіснасць, выкрывалі «ворагаў народа». У ацэнцы паліт. жыцця выяўлялася тэндэнцый-насць, у аналізе асобных твораў перава-жаў вулыарна-сацыялагічны падыход. На першы план ставілася ідэйная скіра-ванасць твора, а не яго маст. кашгоў-насць. Аб’ектыўнасць у ацэнцы падзей і твораў, паварот да надзённых праблем жыцця намеціўся ў сярэдзіне 1950-х г. Асвятляе праблемы стану і лёсу нац. мовы. Упершыню надрукавала матэры-ялы пра Курапаты, пра рэпрэсіі ў 1930-я г., вярнула з небыцця імёны А.Гаруна, Н.Арсенневай, М.Сяднёва. Ю Віцьбіча, У.Глыбіннага і інш. Апошнім часам шмат увагі аддае гісторыі выяўл. мас-тацтва (М.Шагал, У.Стрэмінскі), музы-кі (Н.Орда, ААбрамовіч, Ф.Міладоўскі, В.Казлоўскі). Асэнсоўваецца жыццёвы і творчы шлях бел. нац. дзеячаў В.Лас-тоўскага, Я.Лёсіка, М.Доўнар-Запольс-кага, І.Дварчаніна, Сімяона Полацкага, АБурбіса, П.Бадуновай, Ф.Аляхновіча і інш. А.А Марціновіч. ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА, навука пра паходжанне, сутнасць і грамадскія сувя-зі маст. літаратуры, спецыфіку літара-турнай творчасці і заканамернасці гіс-торыка-літаратурных працэсаў. Склада-ецца з трох асн. раздзелаў: метадалогіі і тэорыі л-ры, гісторыі л-ры, літ. крыты-кі.
    Метадалогія выпрацоўвае ме-тады і агульныя прынцыпы вывучэння маст. л-ры. Т э о р ы я Л. даследуе сац. прыроду, вобразна-эстэт. сутнасць, спе-цыфіку л-ры, прыроду жанравых форм і іх адметнасць, законы літ.-маст. твор-часці, агульныя і спецыфічныя закана-мернасці станаўлення л-ры, асаблівасці маст. метадаў, плыняў і кірункаў. Гіс-г о р ы я вывучае л-ру як працэс у кан-крэтных яго праявах, важнейшых тэн-дэнцыях і заканамернасцях, апасродка-вана звязаных і абумоўленых закана-мернасцямі грамадскага развіцця, даследуе ўзнікненне, змены і развіццё літ. кірункаў, плыняў, станаўленне творчых метадаў і маст. стыляў, вызна-чае месца пісьменніка і асобных твораў у літаратурным працэсе. Л і т a р a -турная крытыка асвятляе бягу-чы літ. працэс, ацэньвае і тлумачыць літ. творы і адлюстраваныя ў іх з’явы ў святле ідэйна-эстэт. ідэалаў эпохі, ары-ентуе чытача, накіроўвае яго інтарэсы, вызначае шляхі развіцця л-ры. Л. выка-рыстоўвае дасягненні інш. гуманітар-ных навук, 'з якімі цесна звязана, — фі-ласофіі, эстэтыкі, сацыялогіі, гісторыі, псіхалогіі, мовазнаўства; уключае такія дысцыпліны, як тэксталогія, тэорыя і практыка выдавецкай (эдыцыйнай) справы, гістарыяграфія, бібліяі'рафія, архівазнаўства, літ. крыніцазнаўства.
    краязнаўства, палеаграфія і інш. Нека-торыя з дапаможных дысцыплін афар-мляюцца ў самаст. галіны (напр., тэк-сталогія).
    Асновы вучэння пра маст. л-ру распраца-валі стараж.-грэч. філосафы. Найб. ролю адыграў Арыстоцель, працы якога на доўгі час вызначылі праблематыку і кірунак развід-ця Л.; яго ідэямі жывіліся трактаты пра л-ру ў Стараж. Рыме, у эпоху Адраджэння і нават у перыяд класідызму (Н.Буало). У 18 — пач. 19 ст. на развіццё Л. моцна паўплывалі тэа-рэт. працы Д.Дзідро, Г.Лесінга, І.В.Гётэ і інш. пісьменнікаў і філосафаў эпохі Асвет-ніцгва, якія цікавіліся пытаннямі спецыфікі маст. л-ры, яе суадносінамі з інш. відамі мас-тацтва, ідэямі рэалізму і гістарызму. У аб-грунтаванні гіст. погляду на л-ру шмат зрабіў ням. філосаф Г.Гегель («Лекцыі па эстэты-цы»). У Расіі ў 19 ст. тлумачэнне праблем і катэгорый эстэтыкі і тэорыі л-ры далі В.Бя-лінскі, М.Чарнышэўскі, М.Дабралюбаў і інш. У 19 і 20 ст. побач з рэв. -дэмакр. развіваюцца такія кірункі Л., як міфалагічная школа (В. і Я. Грым, АМ.Афанасьеў), кампаратывізм, або параўнальна-гістарычнае літаратуразнаў-ства (Т.Бенфей, АМ.Весялоўскі), культурна-гістарычная школа (І.Тэн, А М.Пыпін), псіха-лагічная школа (ААПатабня), пазней — фрэйдызм, інтуітывізм, экзістэнцыялізм і інш. плыні. Сучаснае зах. Л. ўяўляе сабой адзіны комплекс усіх найб. значных даследчых мета-далогій розных краін. Гісторыю літ. крытыкі можна разглядаць як гісторьпо эвалюцыі і ба-рацьбы школ. У 1-й трэці 20 ст. вызначаль-най была барацьба паміж «новымі гуманіста-мі» і прадстаўнікамі радыкальна-дэмакр кі-рункаў (марксісцкая крытыка і псіхааналіты-кі). 3 канца 1930-х г. адзначаны ўзлёт «новай крытыкі». 3 сярэдзіны 1940-х г. у Англіі і ЗША стала папулярнай міфалагічная крыты-ка. У аснове рытуальна-міфалагічнага кірун-ку — праца прадстаўніка англ. антрапал. школы Дж.Фрэйзера «Залатая галіна» (т. 1— 2, 1890). 3 сярэдзіны 20 ст. значную ролю адыгрывае франц. структуралізм. У Л. Англіі і ЗША ён выявіўся ў 1960-я г. ў выглядзе постструктуралізму (Іельская школа Ж.Дэры-ды). У Англіі ідэі кантынентальных струкгу-ралістаў (Р.Барта) выкарыстоўваў Ф.Кер.маўд. У 1960—70-я г. ў ЗІПА на аснове тэорый знака, сімвала і метафары развівалася семан-тычная крьпыка, якая цікавілася ў асн. тэк-стам; яна была блізкая да «новай крытыкі» і структуралізму. Расчараванне ў тэкстуальных і глыбінна-псіхал. метадах спрыяла адра-джэнню ў апошнія дзесяцігоддзі традыц. па-дыходаў — культ.-гіст., сацыялагічнага. У 1980-я г. заявілі пра сваю гуманістычную арыентацыю фенаменалагі’шыя і рэцэптыў-ныя крытыкі. Частка зах. Л. адкрыта арыен-туецца на займальнасць, што відавочна нават у працах буйнейшых літ.-знаўцаў (Н.Фрая, К.Леві-Сгроса, Дэрыды).
    Спробы навукова-крытычнага асэн-савання бел. л-ры можна бачыць у пом-ніках стараж. пісьменнасці, у прадмовах і пасляслоўях Ф.Скарыны, у «Песні пра зубра» (1522) Міколы Гусоўскага, у пад-ручніках «Грамматлка словенская» (1593) Л.Зізанія, «Грамматнка» (1619) М.Сматрыцкага, у творах Сімяона По-лацкага, школьных піітыках і рыторы-ках 18 ст. і інш. Больш змястоўныя гіс-торыка-літ. ацэнкі твораў бел. пісьмен-насці склаліся ў 19 ст. У дадатку да 1-й часткі працы В.Сопікава «Спроба расій-скай бібліяграфіі» (1813) грунтоўна раз-гледжана Біблія Скарыны, у 1816 у Варшаве на польск. мове выдадзена кн. С.Б.Ліндэ «Аб Статуце літоўскім...», дзе аналізаваліся розныя рэдакцыі помніка,
    ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА 295
    хараісгарызавалася мова, якую аўтар на-зываў беларускай. Агляд новай бел. л-ры дадзены ва ўступным арт. РДруц-кага-Падбярэскага да т. 1 кнігі Я.Бар-шчэўскага «Шляхціц Завальня...» (т. 1—4, Пб., 1844—46). У аргыкулах Л.Кавеліна «Помнікі беларускай пісь-меннасці» (1845) упершыню прыведзе-ны тэкст бел. ананімнай паэмы «Энеіда навыварат», гаварылася пра І.Манькоў-скага, ахарактарызавана жыццё і твор-часць Баршчэўскага. У 2-й пал. 19 ст. выйшлі працы па стараж. бел. л-ры, мове, гісторыі асветы, грамадскай дум-кі: «Беларусь у характарыстычных апі-саннях і фантастычных яе казках» П.Шпілеўскага (1853—56), артыкулы «Рысы для характарыстыкі рускага простанароддзя» Дабралюбава (1860), «Некалькі слоў пра беларускую народ-ную паэзію і беларускіх паэтаў» (1866, крыптанім Г. Г), даследаванне А.Г.Кір-кора «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» (1874) з нарысам гісторыі бел. л-ры, «Гісторыя славянскіх літаратур» А.Пыпіна і У.Спасовіча (т. 1—2, 2-е вьш., 1879—81), дзе разглядалася бел. нар. паэзія, кніга П.Уладзімірава «Док-тар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (1888) і А.Семянтоўскага «Беларускія старажыт-насці» (вып. 1, 1890), праца М.Доўнар-Запольскага «Дунін-Марцінкевіч і яго паэма «Тарас на Парнасе» (1896) і яго даследаванні па творчасці В.Цяпінска-га, звесткі па гісторыі л-ры, этнаграфіі, фальклоры бел. народа, змеілчаныя ў календары «Северо-Западный край».
    Літ. крьггыка выяўляецца ў артыкулах і рэцэнзіях У.Сыракомлі на творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Е.Раманава на зб. З.Радчанкі «Гомельскія народныя песні» і інш. У пач. 20 ст. бел. л-ру да-следавалі ўжо як самаст. галіну бел. культуры: працы рус. (А.Пагодзін, С.Руднянскі, С.Русава), польск. (Е.Ян-коўскі, В.Вегняровіч), чэш. (А.Чэрны), літоўскіх (Л.Гіра, А.Янулайціс), укр. (А.Русаў, І.Свянціцкі) даследчыкаў. Грунтоўна распрацоўвалася гісторыка-літ. праблематыка ў працах Я.Карскага, які правёў значную работу па збіранні і навук. апісанні помнікаў стараж. пісь-меннасці і літ. твораў новага часу, сіс-тэматызаваў новыя і вядомыя творы і зрабіў спробу перыядызаваць гісторы-ка-літ. працэс. Важную ролю ў актыві-зацыі вывучэння бел. л-ры адыгралі газ. «Наша ніва» (1906—15), час. «Маладая Беларусь» (1912—13) і «Лучынка» (1914), дзе друкаваліся аргыкулы С.Па-луяна, М.Багдановіча, Я.Купалы, М.Янчука, А.Бульбы, М.Гарэцкага, Л.Гмырака, У.Самойлы, А.Луцкевіча, В.Ластоўскага і інш., намаганнямі якіх бел. крытыка стала дзейсным фактарам літ. працэсу на ніве нац. адраджэння. У праграмных артыкулах «Наш тэатр» (1913), «Развагі і думкі» (1914) Гарэцкі сфармуляваў найважнейшыя прынцы-пы рэаліст. мастацтва, вызначыў найб. плённы кірунак развіцця бел. прозы, паэзіі і драматургіі, даў азначэнне рода-вай сутнасці крытыкі як формы сама-ўсведамлення л-ры, метадалогіі Л. Узо-
    ры навук. вывучэння шляхоў развіцця бел. л-ры даў Багдановіч («Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI ст.», «За сто гадоў», «Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры» і інш.). Ен абгрунтаваў ідэю самастой-насці бел. нац. л-ры, сцвердзіў перспек-тыўнасць вывучэння л-ры ў яе гіст. раз-віцці, удакладніў перыядызацыю літ. працэсу, прааналізаваў стараж., новую і навейшую л-ру, даў ацэнку творчасці пісьменнікаў 19 і пач. 20 ст. У літ.-знаў-чых працах ён прытрымліваўся метада-лаг. прынцыпаў культ.-гіст. школы, але ўзбагачаў іх вопытам развіцця бел. пры-гожага пісьменства. У першыя пасля-рэв. гады ў сувязі з ускладненнем гра-мадска-паліт. абставін бел. Л. не мела мапымасці паспяхова развівацца. Ад-нак лгг. крытыка і публіцыстыка ў пе-рыяд. друку вызначаліся высокай ак-тыўнасцю і былі дзейснымі фактарамі адраджэння нац. культуры і выхавання нац. свядомасці беларусаў (газ. «Го-ман», «Вольная Беларусь», «Звезда», «Крыніца», «Беларускі шлях», «Дзянні-ца», «Беларуская думка», «Беларускае жыццё», «Ммнсклй курьер», «Звон», «Беларусь», «Савецкая Беларусь», час. «Рунь», «Вольны сцяг» і інш.). На па-чатку 1920-х г. пытанні гісторыі л-ры і грамадскай думкі часам разглядаліся як частка беларусазнаўства. На праііягу 1920-х г. н.-д. і каардынацыйным цэн-трам у галіне бел. Л. быў Інбелкульт. Поспехі ў распрацоўцы пытанняў бел. Л. звязаны з навук. дзейнасцю Гарэцка-га, Янчука, І.Замоціна, Я.Барычэўскага, A. Вазнясенскага.