Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ка-літ. працэс, у гал. праявах прааналі-завана творчасць вядучых пісьменнікаў, аб’ектыўна ацэнены многія з’явы літ. жыцця. Шырока паказаны літ. рух, ідэйная барацьба, літ. ўзаемасувязі, гра-мадская і культ.-асв. дзейнасць літ.-маст. арг-цый 1920 — пач. 1930-х г. Зроблена паспяховая спроба спалучыць сац. і эстэт. аналіз, выявіць спецыфіку вобразнага адлюстравання рэчаіснасці. Але ў выданні адсугнічаў раздзел пра асобных мастакоў слова (А.Гарун, да-кастр. творчасць М.Гарэцкага), недас-таткова быў асветлены творчы шлях рэ-абілітаваных пісьменнікаў (Я.Нёманскі, С.Баранавых, В.Каваль, Л.Калюга, М.Грамыка, У.Хадыка, Я.Скрыган, Б.Мікуліч, Я.Пушча, Ю.Таўбін, З.Аста-пенка і інш.). Літ. крытыка гэтага часу вызначалася прынцыповасцю, выраз-насцю крытэрыяў сац. і маральнай ацэнкі, паслядоўнасцю ў барацьбе за высокі ідэйна-эстэт. ўзровень л-ры (кнігі і артыкулы Адамовіча, Бугаёва, Р.Бярозкіна, Пшыркова, У.Юрэвіча, Перкіна, Івашына, В.Каваленкі, Казекі, Калесніка, Ф.Куляшова, Р.Шкрабы, М.Барсгок, Лойкі, І.Навуменкі, А.Клыш-кі, А.Яскевіча, МЛазарука, М.Яроша, С.Гусака, М.Грынчыка, В.Жураўлёва, П.Дзюбайлы, Ю.Канэ, М.Стральцова, М.Арочкі, С.Александровіча, В.Палта-ран і нш.). 3 артыкуламі па пытаннях л-ры выступалі і пісьменнікі П.Броўка, І.Мележ, МЛынькоў, В.Быкаў, К.Кра-піва, П.Панчанка, І.Шамякін, В.Вітка, АВярцінскі, Н.Гілевіч, С.Грахоўскі, М.Лужанін, Я.Скрыган і інш. У 1970— 80-я г. пашырылася кола праблем, што даследаваліся ў новых аспектах: бел. л-ра пачала разглядацца ў параўналь-ным і тыпалагічным планах (Івашын, Ларчанка, Лойка, Александровіч, А.Мальдзіс, П.Ахрыменка, Перкін, Э.Мартынава, У.Казбярук, В.Гапава і інш.), уведзены паняцці ўсесаюзнага, славянскага, еўрапейскага літ. кантэк-стаў (Адамовіч і інш.), узняты пьгганні літ. уплываў ва ўмовах паскоранага раз-віцця л-ры 19—20 ст. (Каваленка). Ак-тывізавалася вывучэнне стараж. л-ры і л-ры 18—19 ст. (А.Коршунаў, В.Чамя-рыцкі, Мальдзіс), даследаваліся сувязі л-ры з інш. формамі ірамадскай свядо-масці, гісторыя станаўлення пэўных ро-даў і відаў л-ры — рамана, аповесці, апавядання (Адамовіч, Н.Пашкевіч, Ка-валенка, Дзюбайла, Юрэвіч, Бугаёў, С.Андраюк, Жураўлёў, Яскевіч, А.Лы-сенка, М.Тычына, Э.Гурэвіч, А.Матру-нёнак), гісторыя лірычных і ліра-эпіч-ных форм (В.Бечык, Лойка, Навумен-ка, Лазарук, Барсток, Грынчык, Ярош, Арочка, У.Гніламёдаў, І.Шпакоўскі, А.Кабаковіч, Клышка, Л.Гарэлік), гіс-торыя драматургіі (А.Сабалеўскі, А.Се-мяновіч, СЛаўшук, Я.Усікаў). Актыўна вывучаліся тэарэт. праблемы: шляхі станаўлення ў бел. л-ры метаду сацыя-ліст. рэалізму (Івашын), развіццё бел. вершаскладання (Грынчык, І.Ралько), бел. літ.-грамадскі рух (Р.Семашкевіч), гісторыя бел. друку і кнігадрукавання (Александровіч), праблемы перакладу з блізкіх і роднасных моў (Мартынава,
ЛІТАРАТУРНАЯ 297
В.Рагойша, П.Садоўскі, Яскевіч), роля фальклору ў развіцці л-ры (Каваленка, У.Конан, Яскевіч, І.Чыгрын). Больш акгыўна і плённа даследуюцца спецы-фіка маст. формы, пьпанні псіхалогіі творчасці, структуры твора (Жураўлёў, Клышка, Тычына, Матрунёнак). Зроб-лены першыя крокі ў вывучэ'нні гісто-рыі крытыкі і Л. (Конан, М.Мушын-скі). Актывізавалася вывучэнне рус. л-ры (Куляшоў, П.Ткачоў, І.Кахно, С.Лысенка, А.Станюта, У.Няфёдаў, С.Букчын), л-ры замежных краін (Б.Міцкевіч, Гапава). З’явіліся кнігі, пабудаваныя на гісторыка-дакумент. ар-хіўных матэрыялах (Алексавдровіч, Г.Кісялёў, Мальдзіс, Я.Саламевіч), вы-данні тыпу «Хроніка літаратурнага жыцця», «Летапіс жыцця і творчасці», кнігі пісьменніцкіх біяграфій, мемуар-нага жанру, зборнікі гіст.-літ. матэрыя-лаў («Пачынальнікі» і інш.). У серыі «Жыццё выдатных людзей» выйшла кн. Лойкі «Янка Купала» (1982). Развіваюц-ца купалазнаўства і коласазнаўства, багдановічазнаўства, тэксталогія. Выда-дзены больш поўныя і дасканалыя ў тэксталагічных адносінах навук.-камен-ціраваныя 36. твораў Я.Купалы (т. 1 — 6, 1961—63; т. 1—7, 1972—76), Я.Кола-са (т. 1—12, 1961—64; т. 1—14, 1972— 78), К.Чорнага (т. 1—8, 1972—75), Броўкі (т. 1—7, 1975—78; т. 1—9, 1987—92), Мележа (т. 1—10, 1979—85), Лынькова (т. 1—8, 1981—85), Гарэцка-га (т. 1—4, 1984—86), П.Пестрака (т. 1—5, 1984—86), З.Бядулі (т. 1—5, 1985—89), Выбр. творы Цёткі (1967), Гарэцкага (т. 1—2, 1973), Ядвігіна Ш. (1976), Творы Багушэвіча (1967), Я.Ды-лы (1981), У.Галубка (1983), Дуніна-Марцінкевіча (1984) і інш. Робяцца спробы тэарэт. абагульнення вопыту практ. дзейнасці тэкстолагаў (зб. «Пы-танні тэксталогіі беларускай літарату-ры», 1980). Выйшла шмат навук. прац абагульняльнага характару, у т.л. для ВНУ («Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд» Лойкі, ч. 1—2, 1977—80, калскт. вучэбныя дапаможні-кі для студэнтаў). Грунтоўнай працай, адрасаванай усесаюзнаму чытачу, стала выданне на рус. мове «Гісторыі бела-рускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літарату-ры» (1977). Даследаванні ўзбагаціліся шэрагам прынцыповых удакладненняў, якія датычаць эпохі Адраджэння і Ас-ветніцтва, нераўнамернасці развіцця л-ры паводле родавых і жанравых адзнак. У «Гісторыю...» упершыню ўве-дзены раздзелы пра Л. і крытыку, пра іх ролю і значэнне ў развіцці прыгожага пісьменства.
Побач з поспехамі ў бел. навук. і крытычнай думцы 1980-х г. праяўляла-ся і тэндэнцыя нарастання негатыўных з’яў. Усё мацней усталёўваліся дагма-тызм поглядаў, схаластыка, ігнараванне жыццёвых супярэчнасцей, падмена іх надуманымі канфліктамі, няўвага да рэ-альных патрэб чалавека. Ішоў працэс паслаблення гуманістычнага пафасу л-ры, страты ранейшых ідэйна-эстэ-тычных заваёў. Бел. Л. і крытыка 1990-х
г. развіваецца пад сцягам перагляду ўстарэлых, кансерватыўна-дагматычных уяўленняў і выпрацоўкі новай, цэлас-най канцэпцыі нац. культуры. Створа-ны новыя праграмы, падручнікі і вучэб-ныя дапаможнікі, напісаны шэраг грун-тоўных, наватарскіх гісторыка-літ. прац (даследаванні Яскевіча, Мушынскага, Жураўлёва, Тычыны, М.Мішчанчука, П.Васючэнкі, М.Мікуліча, Гніламёдава, Л.Корань, І.Штэйнера, Г.Тварановіч, Л.Гараніна, А.Мельнікава, А.Вераб’я, У.Мархеля, І.Саверчанкі, І.Чароты, АБельскага, АМарціновіча). У іх за-крануга шырокае кола праблем, у т.л. прынцыпы пабудовы новай «Гісторыі літаратуры», нац. спецыфіка, узаемасу-вязь л-ры і фальклору, жанрава-стыля-выя пошукі, формы праяўлення ў л-ры нац. ідэі і інш. У калектыўных «Нары-сах па псторыі беларуска-рускіх літара-турных сувязей» (кн. 1—4, 1993—95) на багатым фактычным матэрыяле рас-крьггы працэс узаемнага ўзбагачэння лепшымі здабыткамі л-р двух народаў ад старажытнасці да нашых дзён. На новы ўзровень выйшлі даследчыкі рус. л-ры (Ц.Ліякумовіч, Г.Няфагіна, Дз.Фёдараў, А.Звознікаў, І.Скарапана-ва, Т.Аўтуховіч, А.Андрэеў, С.Кузьміна, Н.Папова і інш ), л-р замежных краін (І.Шаблоўская, С.Малюковіч, С.Мусі-енка, Т.Камароўская, Чарота, Е.Ляво-нава, Г.Адамовіч і інш.). Ін-т л-ры Нац. АН Беларусі працягвае ажыццяўляць доўгатэрміновую праграму навук. вы-дання класічнай спадчыны: 36. твораў Я.ІІушчы (т. 1—2, 1993—94), першы Поўны збор твораў Багдановіча (т. 1 — 3, 1991—95), 9-томны Поўны збор тво-раў Я.Купалы (т. 1—5, 1995—98). Разам з Нац. навук.-асв. цэнтрам імя Скары-ны ін-т падрыхтаваў і выдаў біябіблія-графічны слоўнік «Беларускія пісьмен-нікі» (т. 1—6, 1992—95). Гэтыя выдан-ні, новыя манаграфічныя працы скіра-ваны на вырашэнне гал. задачы бел. Л. — асэнсаваць шматвяковае развіццё нац. прыгожага пісьменства ва ўсім яго змястоўным, жанрава-стылявым багац-ці, у разнастайных сувязях з інш. фор-мамі духоўнай дзейнасці чалавека і л-рамі інш. народаў свету.
Літ Академнческне школы в русском лн-тературоведеннм. М., 1975; Контекст: Лнт-теоретнч. нсслед. М., 1974—86; Козлов AC. Мнфологнческое направленне в лнтера-туроведеннн США. М., 1984; Я г о ж. Лнте-ратуроведенне Англнн н США XX в. Снмфе-рополь, 1994; Мушынскі М.І. Беларус-кая крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гг. Мн , 1975; Я г о ж. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 40-я — першая палавіна 60-х іт. Мн., 1985; Яго ж. I нічога, апроч праўды: Якой быць «Гісторыі беларускай лі-таратуры». Мн., 1990; Каваленка В.А Праблемы сучаснай беларускай крытыкі. Мн., 1977; Ватацы Н. Беларускае літара-тураэнаўства і крьпыка (1945—1963): Біблі-ягр. асобных выданняў. Мн., 1964.
МЛ.Мушынскі, Т.Я.Камароўская (замежнае Л.).
ЛІТАРАТУРНАЯ КРЫТЫКА, ацэнка і вытлумачэнне літ.-мастацкіх твораў; адзін з відаў літ. творчасці; самасвядо-масць л-ры ў яе адносінах да мастака і чытача. Развіваецца ў пэўных межах ча-
су і прасторы, у межах вымыслу і рэ-альнасці, умоўнага і безумоўнага. Л.к. — састаўная частка літаратура-знаўства і ў той жа час мае агульныя рысы з маст. творчасцю і публіцысты-кай. Асвятаяе бягучы літаратурны пра-цэс, ацэньвае і тлумачыць творчасць асобных пісьменнікаў, выяўляе і сцвяр-джае творчыя прынцыпы таго ці іншага літ. кірунку, арыентуе чытача, вызначае шляхі развіцця л-ры. Л.к. цесна звязана з жыццём, грамадскім рухам, філас. і эстэт. ідэямі свайго часу, актыўна ўплывае на развіццё л-ры і маст. густу. Яна мае розныя жанравыя структуры (рэцэнзія, кароткі водгук, праблемны, дыскусійны, аглядны і інш. тыпу арты-кулы, эсэ, памфлет, творчы партрэт і інш.), якія ў залежнасці ад месца, часу і задач сац. і маст. развіцця арганізуюцца ў дынамічныя сістэмы са сваімі сэнса-вымі і формаўтваральнымі прынцыпамі. Пра развіццё Л.к. на Беларусі гл. ў арт. Літаратуразнаўства. М. I. Мушынскі. ЛІТАРАТЎРНАЯ МОВА, асноўная над-дыялектная форма існавання мовы, якая характарызуецца агульнанац. знач-насцю, поліфункцыянальнасцю, раз-настайнасцю пісьмовых і вусных жан-раў яе выкарыстання ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, тэндэнцыяй да рэг-ламентацыі. Як вышэйшая форма на-цыянальнай мовы паводле свайго сац. і культ. статусу процістаіць тэр. дыялек-там і прастамоўю. Л.м. — катэгорыя гістарычная. Яна складваецца на пэў-ным этапе сац.-эканам. і культ. развіц-ця этнасу, калі ўзнікае грамадска ўсвя-домленая неабходнасць у больш даска-налым, чым асобныя мясц. гаворкі, агульназразумелым сродку зносін з мэ-тай абслугоўвання патрэб маладой на-цыі ў сферы дзярж. кіравання, эканомі-кі, адукацыі, навукі, мастацтва і культу-ры. Гістарычнасць Л.м. выяўляецца ў паступовай зменлівасці норм моўных, складванні функцыян. стыляў мовы і падстыляў, стылістычнай дыферэнцыя-цыі сродкаў выражэння, павелічэнні лексіка-фразеалагічнага фонду мовы, фарміраванні тэрміналогіі, з’яўленні пісьменнасці, назапашванні рознажанра-вых пісьмовых помнікаў (тэкстаў), ства-рэнні заканадаўча-прававых актаў, накі-раваных на ахову Л.м. як агульнанац. духоўнай каштоўнасці. Л.м. павінна мець абавязковую пісьмовую фіксацыю (гл. Лісьмовая мова), кніжна-пісь.мовую форму пры натуральным захаванні і вуснай формы яе бытавання (гл. Вусная мова). Нарматыўнасць Л.м. выступае ў якасці рэгулятара яе сінхранічнага фун-кцыянавання і дыяхранічнага развіцця. Яна абумоўлена знешнімі, сац. факта-рамі (стандартызацыяй дакументацыі, агульнасцю дыдактычных задач школы, адзінствам правапіснай сістэмы і інш.) і ўнутрымоўнымі, сістэмна-струкгурнымі факгарамі (наяўнасцю моўна-маўлен-чых варыянтаў, дыялектнымі і інша-моўнымі ўплывамі, праяўленнямі тэн-дэнцый фанет. і лексіка-грамат. развіц-