• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Да арт. Літва. Панарама Клайледы.
    краіны В.Адамкус. Кіраўніігтва Л. аб-вясціла пра яе імкненне стаць членам НАТО, гатоўнасць выкарыстаць дапа-могу зах. дзяржаў у рэфармаванні гас-падаркі краіны. Л. — член ААН (з 1991), Арг-цыі па бяспецы і суіірацоў-нінтве ў Еўропе (з 10.9.1991). Дыпла-мат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 30.12.1992.
    Палітычныя партыі і грамадскія арга-нізацыі. Дэмакр. партыя працы Л. (пе-раемніца Камуніст. партыі Л ), Дэмакр. партыя Л. (пераемніца аднайм. партыі, што існавала ў 1902—20), Літ. с.-д. пар-тыя, Хрысц.-дэмакр. партыя Л., «Саю-дзіс» («Рух»), «Тэвінес саюнга» («Саюз Айчыны»), «Саюз Цэнтра», Сял. пар-тыя, Партыя жанчын Л. Дзейнічаюць 6 прафс. цэнтраў, 56 галіновых прафсаю-заў (1997).
    Гаспадарка. Л. — краіна з індустр,-агр. эканомікай. Валавы ўнугр. прадукг (ВУП) у 1996 склаў 7762 млн. дол. ЗША, 2120 дол. на душу насельніцтва.
    ЛІТВА 303
    Доля прам-сці і буд-ва ў ВУП 35,6%, сельскай гаспадаркі (разам з лясной гаспадаркай і рыбалоўствам) — 9,4%, сферы паслуг — 55%. У галіновай структуры прамысловасці вяду-чае месца належыць машынабудаван-ню, электраэнергетыцы, хім., лёгкай і харч. прам-сці, вытв-сці буд. матэрыя-лаў. Паліўна-энергет. комплекс выка-рыстоўвае пераважна імпартнае пааіва (нафта, газ) і ўласныя рэсурсы (торф, гідрарэсурсы). Магутнасць электрастан-цый 6,2 млн. кВт. Вытв-сць электра-энергіі ў 1996 — 17,1 млрд. кВтгадз. Буйныя электрастанцыі: Літоўская ДРЭС, Каўнаская ГЭС, Мажэйкская і Вільнюская ЦЭЦ, Кайшадорская ГАЭС і Ігналінская АЭС. Здабыча нафты (70 тыс. т, 1994) і торфу. У г. Мажэйкяй працуе адзіны ў Прыбалтыцы нафтапе-рапрацоўчы з-д. У машынабудаванні вылучаюцца радыёэлектроніка, станка-будаванне, с.-г. машынабудаванне. Асн. цэнтры: Вільнюс (станкі, электрарухаві-кі, радыёвымяральныя прылады, гандл. абсталяванне, с.-г. машыны), Каўнас (станкі, электраматоры, радыётэхніка), Паневяжыс (вырабы дакладнай механі-кі, электракампрэсары, кабель), Шаў-ляй (тэлевізары), Клайпеда (судны, суд-нарамонт), Алітус (халадзільнікі) і інііі. Металаапрацоўка ў Вільнюсе, Каўнасе, Вілкавішкісе, Гаргждаі. Хім. прам-сць працуе на прывазной сыравіне з Расіі (газ, апатыты) і спецыялізуецца на вытв-сці мінер. угнаенняў (0,3 млн. т, Кедайняй, Іонава). Фармацэўтычная прам-сць у Вільнюсе і Швенчонісе. Дрэваапрацоўка прадстаўлена вытв-сцю паперы, кардону, цэлюлозы, піламатэ-рыялаў, мэблі, фанеры (Вільнюс, Каў-нас, Шаўляй, Іонава, Клайпеда і інш.). Вытв-сць паперы і кардону — 30,7 тыс. т, піламатэрыялаў — 1,3 млн. м3 (1996). Сярод галін лёгкай прам-сці вылучаец-ца тэкст. прам-сць. На мясц. і імпарт-най сыравіне працуюць прадпрыемствы па вытв-сці баваўняных (Алітус, Клай-педа), ільняных (Паневяжыс, Біржай, Плунге), шарсцяных (Каўнас, Крэцін-га) тканін, трыкат. (Каўнас, Вільнюс, Клайпеда, Уцена, Цельшай), гарбарна-абутковых (Вільнюс, Мажэйкяй) і ды-вановых (Лентварыс) вырабаў. У 1996 выпушчана тканін 60,3 млн. м2, абутку 1,7 млн. пар. У многіх гарадах прадпры-емствы швейнай прам-сці. Традыцыйна важнае месца сярод галін прам-сці зай-мае харчовая. Развіты малочная, масла-сыраробная, мясная, мукамольная, цукр., агароднінакансервавая, рыбная і рыбакансервавая галіны. Вытв-сць (тыс. т, 1996) масла —34,8, мукі — 131,5, цукру — 136,3. Ёсць шэраг прад-прыемстваў камбікормавай прам-сці. Прам-сць буд. матэрыялаў (цэгла, шы-фер, цэмент, жалезабетонныя вырабы і канструкцыі, шкло). Развіты маст. про-мыслы: апрацоўка бурштыну (Клайпе-да, Паланга), вытв-сць керамікі, разьба па дрэве, цісненне скуры. С е л ь с -кая гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, бе-коннай свінагадоўлі і птушкагадоўлі. Пагалоўе (тыс. галоў, 1996): буйн. par.
    жывёлы — 1065, свіней — 1270, аве-чак — 32, коней — 78. Земляробства абслугоўвае патрэбы жывёлагадоўлі. С.-г. ўгоддзі займаюць 3,5 млн. га, у т.л. пасяўныя плошчы — 2,3 млн. га (1996). Пад збожжавымі 48%, кармавымі 45%, бульбай 4,5%, тэхн. кулыурамі 1,6%. Сярод збожжавых (збор 2,5 млн. т) пе-раважаюць жыта, пшаніца, авёс, яч-мень, з тэхн. культур — лён-даўгунец, цукр. буракі. Садоўніцтва. Кветкавод-ства. Улоў рыбы ў 1996 — 49,5 тыс. т. Асн. віды транспарту — чыг. і аўгамабй|ьны. Даўж. чыгунак 2021 км (у т.л. 122 км элекгрыфікавана), аўтадарог 56,7 тыс. км. Развіты марскі і рачны транспарт. Марскі флот налічвае 45 суднаў агульнай грузападымальнасцю 275,9 тыс. брута-рэг. т. Марскі порт — Клайпеда, рачны — Каўнас. Паромная пераправа звязвае Клайпеду з г. Мук-ран (Германія). Аэрапорты ў Вільнюсе, Каўнасе, Паланзе. Экспарт (3,4 млрд. дол. ЗША, 1996): тэкстыль, харч. пра-дукты, мінер. ўгнаенні, прадукцыя ма-шынабудавання і інш. Імпарт (4,4 млрд. дол. ЗША, 1996): нафта, газ, машыны, тэкстыль, мінер. ўгнаенні. Асн. гандл. партнёры: Рас. Федэрацыя (24% эк-спарту, 25% імпарту), Германія (12,8%, 15,8%), Беларусь (10,2%, 2,4%), Латвія, Украіна, Полынча. Беларусь экспартуе ў Л. прадукты нафтаперапрацоўкі, ка-лійныя ўгнаенні, хім. валокны і інш., імпартуе электраэнергію, фосфарныя ўгнаенні, рыбу, лек. сродкі і інш. Ку-рорты: Друскінінкай, Паланга, Нерын-га, Бірштанас, Пабіржэ. Грашовая адзінка — літ.
    Узброеныя сілы. Складаюцца з рэгу-лярных узбр. сіл (сухап. войскі, ВПС, BMC) і ваенізаваных фарміраванняў (пагран. войскі), а таксама сіл хуткага разгортвання. Агульная колькасць каля 19 тыс. чал. (1998), у т.л. 5,2 тыс. чал. у рэгулярных узбр. сілах. Вярх. галоўна-камандуючы — прэзідэнт, які кіруе ўзбр. сіламі праз міністра аховы краю і нач. аб’яднанага штаба. Камплектаван-не паводле прызыву. Тэрмін службы 12 мес. У сухап. войсках больш за 4 тыс. чал., 24 бронетранспарцёры, 10 баявых разведвальна-дазорных машын, 18 мі-намётаў і безадкатных гармат. У ВПС 550 чал., 10 самалётаў, 8 верталётаў. У BMC 500 чал., 4 караблі, у т.л. 2 баявыя (фрэгаты), 3 патрульныя катэры. Сілы хугкага разгортвання ў складзе 3 ба-тальёнаў.
    Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 62,6, жанчын 74,4 года. Смяротнасць — 13 на 1 тыс. чал. За-беспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 86, урачамі — 1 на 225 чал. Узро-вень нараджальнасці — 14 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост 0,1%. Дзіця-чая смяротнасць 16 на 1 тыс. нованаро-джаных (1997).
    Асвста. Сучасная сістэма адукацыі Л. ўключае дзярж. і прыватныя дашколь-ныя ўстановы, агульнаадук. і прафес. школы, сярэднія спец. і вышэйшыя на-вуч. ўстановы. У сістэме дашкольных устаноў існуюць дзіцячыя сады-школы, у якіх дзеці знаходзяцца да 4-га класа.
    Агульнаадук. школа падзяляецца на ас-ноўную (1—9-ы кл., у тл. пач. шко-ла — 1—4-ы кл. для дзяцей з 6—7-га-довага ўзросту) і сярэднюю (3 гады на-вучання пасля асн. школы, 10—12—ы кл ). Пасля 8-га класа ўводзіцца дыфе-рэнцыяцыя навучання з шырокімі маг-чымасцямі выбару альтэрнатыўных прадметаў, у 11—12-м кл. навучанне йабывае гумангт., прыродазнаўча-на-вук., камерцыйны або тэхнал. профіль. Найб. здольныя вучні могуць атрымаць сярэднюю адукацыю ў гімназіі, дзе пад-трымліваецца больш высокі ўзровень выкладання. Навучанне вядзецца на літ. мове. Існуюць школы нац. меншас-цей, у т.л. беларускія. Прафес. падрых-тоўку даюць прафес. школы на базе асн. школы (3—4 гады навучання) і ся-рэдняй (1—2 гады), сярэднюю спец. адукацыю — навуч. ўстановы верхняга ўзроўню (каледжы і вышэйшыя школы) на базе сярэдняй школы. У сістэме вы-шэйшай адукацыі ун-ты, акадэміі, ін-ты. У 1998/99 навуч. г. ў Л. 150 дзі-цячых садоў-школ, у т.л. 2 прыватныя; 2,4 тыс. агульнаадук. школ, у т.л. 23 прыватныя; 59 гімназій, 29 пікол маюць класы-гімназіі; Вільнюскі ліцэй даклад-ных, тэхн. навук і прыродазнаўства; 105 прафес. школ, у т.л. 40 с.-г., 70 вышэй-шых школ, у т.л. 18 прыватных; 15 ВНУ. Буйнейшыя універсітэты: Віль-нюскі (гл. таксама Віленскі універсітэт), вільнюскія пед. і тэхн., Каўнаскі тэх-нал. (у яго складзе ін-т фіз. электроні-кі), Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, Клай-педскі; Літоўскія акадэміі: ваен., муз., паліцэйская, вет., сельскай гаспадаркі, мастацтва (усе ў Вільнюсе), мед. (у Каўнасе). Найбольшыя б-кі: Літ. нац. імя М.Мажвідаса, Вільнюская цэнтр. (мае 34 філіялы), Літоўская мед., тэхн., с.-г.; музыкі і мастацтва, Літ. т-ва сля-пых (усе у Вільнюсе). Буйнейшыя му-зеі: мастацтва Л., прыкладнога мастац-тва, Нац. галерэя, Вільнюская карцін-ная галерэя, Палац Радзівілаў, Літ. му-зей ахвяр генацыду, Літ. дзярж. музей, Дзярж. яўр. музей, Цэнтр сучаснага мастацтва (усе ў Вільнюсе); Музей творчасці М.К.Чурлёніса, Музей АЖмуйдзінавічуса (Музей чарцей), Карцінная галерэя М.Жылінскаса, Ва-енны музей імя Вітаўта Вялікага, Літ. музей Майроніса (усе ў Каўнасе); Кар-цінная галерэя і Музей гадзіннікаў у Клайпедзе, Музей бурштыну ў Паланзе, гістарычны ў г. Тракай, Музей літ. сял. побыту ў Румшышкасе, Гісторыка-архе-ал. музей-запаведнік у Кярнаве, Дом Томаса Мана ў Нідзе. Навук. даследа-ванні праводзяцца ў н.-д. ін-тах і ўста-новах (усяго больш за 40), у 4 ін-тах Каўнаскай мед. акадэміі, на кафедрах ун-таў і акадэмій.
    Друк, радыё, тэлебачанне. У 1990-я г. выдаецца больш за 600 штодзённых га-зет, з іх больш за 500 на літ. мове. Найб. тыраж і папулярнасць маюць: штодзённыя грамадска-паліт. газеты на лгг. мове «Valstieciu Laikrastis» («Сялян-
    304	літва
    ская газета», з 1940), на літ. і рус. мо-вах — «Lietuvos aidas» («Рэха Літвы», з 1917), «Lietuvos rytas» («Раніца Літвы», з 1989), «Respublika» («Рэспубліка», з 1988), на рус. і літ. мовах — «Вечернне новостн» (з 1958) і інш. Інфарм. аген-цтва: Літ. тэлеграфнае агенцтва (ЭЛЬТА, з 1920). Радыё з 1926 (2 праг-рамы, на літ., рус., польск. мовах, за мяжу — на літ. і англ. мовах). Рэтран-сліруюцца таксама перадачы з Масквы і інш. гарадоў СНД. Тэлебачанне з 1957 (на літ., рус. і польск. мовах).
    Літаратура. Вытокі л-ры Л. ў фальк-лоры (песні-дайны, казкі, паданні, прыказкі і інпі.) і ў пісьмовых разна-моўных крыніцах. Найб. стараж. помні-кі пісьменнасці Л. — летапісы 14—16 ст. на старабел. мове — афіц. мове ВКЛ. У іх ёсць элементы міфалогіі, нар. паданні, легенды, якія пазней жывілі маст. л-ру Л. Пісьменнасць 16—17 ст. развівалася на лац. (на ёй з 1579 вялося навучанне ў Віленскім ун-це) і польск. мовах. Захаваўся адзіны стараж. помнік на літ. мове —тэкст малітвы пач. 16 ст. У 16—17 ст. найб. значныя творы пра мінулае Л., яе прыроду на лац. мове стваралі М.Гусоўскі, А.Каяловіч, М.Літ-він, Я.Радван, П.Раізій, М.Сарбеўскі. А.Шротэр, на лац. і польск. — А.Волан, А.Ратундус, на польск. — М.Стрыйкоў-скі. Да 19 ст. л-ра Л. стваралася і ў т.зв. Малой Л. — Усх. Прусіі. Помнікі ста-ражытнасці мелі пераважна рэліг. ха-рактар. Першыя пераклады рэліг. пес-напенняў на літ. мову зрабілі дзеячы Рэфармацыі праф. Кёнігсбергскага ун-та С.Рапалёніс і А.Кульвеціс. Пер-шая кніга на літ. мове — «Катэхізіс» М.Мажвідаса (1547), якая ўключала літ. буквар і песнапенні. Значны ўклад у развіццё пісьменнасці Л. зрабілі першы перакладчык Бібліі на літ. мову, аўтар кнігі казанняў І.Брэткунас, аўтар пер-шай ліг. граматыкі (1653), кнігі духоў-ных песнапенняў (кантаў) і малітоўніка Д.Клейнас. Пачынальнік літ. пісьмовай л-ры М.Даўкіпа — перакладчык на літ. мову катэхізіса Я.Лядэсмы (1595) і зб. пропаведзяў Я.Вуека «Посціла ка-таліцкая» (1599). Важную ролю ў ста-наўленні стараліт. пісьменнасці адыгра-лі К.Шырвідас, укладальнікі і пераклад-чыкі духоўных твораў М.Петкявічус, С.Славачынскіс, С.Хілінскіс, І.Якнаві-чус, С.Яўгеліс-Целега. Спробы ўнарма-вання літ. пісьмовай мовы былі ў 18 ст.: граматыкі, слоўнікі, калектыўны перак-лад Бібліі (1735), пачаты збор і выданне фалькл. твораў (І.Брадоўскіс, М.Мерлі-нас, К.Мілкус, Г.Остэрмеер, П.Руйгіс). Першую кнігу свецкага зместу «Байкі Эзопа» выдаў І.Шульцас (1706). Пачы-нальнік літ. маст. л-ры — К.Данелайціс, аўтар паэмы «Поры года» (каля 1760—■ 70, выд. ў 1818). Развіццю л-ры ў 18 ст. спрыяла дзейнасць Л.Рэзы і Ф.Куршай-ціса. У пач. 19 ст. цэнтрам культуры Л. стаў Віленскі ун-т. Вядучае месца ў л-ры займала паэзія: байкі, эпіграмы, па-эмы (С.Валюнас. А.Клементас. Д.Пош-