Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
пасляваенны час ставіліся творы літ. аў-тараў Ю.Балтушыса, Ю.Грушаса, А. Грыцюса, А. Гудайціса- Гузявічуса, Даўгувеціса, Ю.Марцінкявічуса, К.Саі, сусв. класіка. 3 2-й пал. 1950-х г. тэатр. мастацтва вызначалася разнастайнасцю сцэн. форм і стыляў. Ставіліся героіка-манум., рамакт., ярка тэатр. і філас. спектаклі. 3 1970-х г. пашырыліся па-станоўкі гіст. тэматыкі. У 1970—90-я г. плённа працавалі рэж. Г.Ванцявічус, І.Вайткус, А.Рагаўскайгэ, Э.Некрошус, Г.Падзегімас, акцёры В .Адамайціс, Г.Ба-ландзітэ, Д.Баніёніс, Ю.Будрайціс, Р.Варнайгэ, К.Віткус, К.Геніс, Н.Гель-жынггэ, А.Лаценас, /У.Масюліс, Пінкаў-скайгэ, АРосенас, Ю.Рудзінскас, Р.Сталілюнайтэ, К.Тумкявічус, М.Чэр-няўскайтэ, А.Шурна, С.Юкна, К.Юра-шунас, Ф Якшыс і інш. У Л. працавалі бел. тэатр. калектывы. У 1910—15 і ў 1916 дзейнічаў Беларускі музычна-дра-матычны гурток у Вільні, наладжваліся бел. вечарынкі. Выступала Першая бела-руская трупа Ігната Буйніцкага (1910). У т-рах Л. ставіліся п’есы «Пяюць жа-варанкі» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «У ціхім завулку» А.Маўзо-на, «Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце» і «Трыбунал» А.Макаёнка.
Кіно. Першыя фільмы пра Л. стварыў у 1909 аператар і рэж. В.Старавічус («Каля Нямунаса» і інш.). У 1909—13 А.Раджунас (Рачунас) здымаў храні-кальныя кароткаметражныя фільмы для амер. літоўцаў. Кінахроніка з’явілася ў Л. ў 1921, рэгулярна здымалася з 1932 аператарамі-аматарамі (С.Уздонас, С.Вайналавічус, А.Жыбас і інш.). Зды-маліся і камедыі: «Урач паняволі» (1927), «Літоўскі салдат» (1928), «Анітэ і Іаняліс» (1931, рэж. усіх Ю.Лінартас). Першы лялечны фільм «Сон таўстуна» зняты ў 1938 (аператар Жыбас, мастак С.Ушынскас). У 1940 у Каўнасе створа-на Студыя хранікальных і дакумент. фільмаў (з 1944 кінастудыя, з 1946 Літ. кінастудыя; з 1949 у Вільнюсе). У 1945 пачаўся выпуск тэматычных кіначасопі-саў («Савецкая Літва» і інш.), з 1950-х г. — дакумент. («Яны — з Каўнаса», «Мае сябры», рэж. абодвух В.Старошас) і маст. («Над Нямунасам світанак», 1953, рэж. А.Файнцымер; «Мост», 1956, рэж. Б.Шрэйбер; «Юлюс Яноніс», 1959, рэж. Б.Браткаўскас, В.Дабашынскас) фільмаў. Для дакумент. фільмаў 1960— 80-х г. хараісгэрны паказ працы і твор-часці («Там, за дзвярыма», 1966, рэж. А.Даўса; «Вядзьмарка», 1975; «Паст-скрыіггум да старога фільма», 1980, рэж. Р.Шьшініс, Старошас), псіхал. аналіз («Стары і зямля», 1965, «Думы стогадовых», 1969, «Свет як вялікая сімфонія», 1975, усе рэж. Р.Верба), гіст. тэматыка («Вільнюскі універсітэт», 1978, рэж. АДзігімас; «Любоў і здрада», 1984, рэж. Л.Лазенас). Для маст. філь-маў гэтых часоў уласцівы акгуальная праблематыка, яркая маст. форма: «Хроніка аднаго дня» (1963), «Ніхто не хацеў паміраць» (1965), «Гэта салодкае
312 ЛІТВА
слова — свабода» (1972) В.Жалакявічу-са; «Крокі ў начы» (1962), «Лесвіца ў неба» (1966), «Чэрвень, пачатак лета» (1969), «Абмен» (1977), «Палёт праз Ат-лантыку» (1983) Р.Вабаласа; «Апошні дзень канікул» (1964; прэміі міжнар. кі-нафестываляў у Лакарне 1965, у Канах 1966), «Прыгажуня» (1969), «Арэхавы хлеб» (1977) А.Жэбрунаса; «Пачуцці» (1968; прэмія міжнар. кінафестывалю ў Сан-Рэма 1975) А.Грыкявічуса і Даўсы; «Мужчынскае лета» (1970), «Расколатае неба» (1974), «Квітненне непасеянага жыта» (1978) М.Гедрыса; «Маленькая споведзь» (1972), «Злітуйся над намі» (1978) А.Арамінаса; «Жанчына і чатыры яе мужы» (1983) А.Пуйпы. 3 1961 зды-маюцца тэлефільмы: «Няскончанае апа-вяданне» (1966), «Тадас Блінда» (1972), «Кар’ера Дзічуса» (1980, усе рэж. Брат-каўскас), «Уся праўда пра Калумба» (1970, рэж. Жалакявічус), «Смок і Ма-лыш» (1975), «Багач бядняк» (1983, абодва рэж. Вабалас), «Прыгоды Кале-сыпічыка» (1976, рэж. Жэбрунас), «Во-сень майго дзяцінства» (1977, рэж. Г.Лукшас), «Амерыканская трагедыя» (1981, рэж. Гедрыс) і інш. Сярод акцё-раў: Р.Адамайціс, Л Баніёніс, Ю.Будрай-ціс, Г.Кураўскас, АМасюліс, Л.Нарэйка, Э.Плешкітэ, В.Томкус, Э.Шулгайтэ, АШурна і інш. У 1958 засн. Саюз кіне-матаграфістаў Л.
Беларусы ў Літве. 3 часоў ВКЛ да 1-й сусв. вайны сац.-эканам., нац. і культ. развіццё беларусаў і літоўцаў праходзіла ў адзінай дзярж. прасторы. Гал. бел. асяродкам тут здаўна была Вільня (гл. Вільнюс), дзе існавалі агульныя дзярж. і культ. ўстановы, у т.л. Віленскі ун-т, Віленская брацкая друкарня. Пасля далу-чэння, ў канцы 18 ст. бел. і літ. зямель да Рас. імперыі беларусы і літоўцы ра-зам удзельнічалі ў нац.-вызв. руху (паў-станне 1794, т-вы філаматаў, філарэтаў і прамяністых, дзейнасць Ш.Канарскага і Ф.Савіча, паўстанне 1830—31, паў-станне 1863—64). Паводле перапісу 1897 на тэр. цяперашняй Л. жыло 70,3 тыс. беларусаў, яны складалі большасць насельніцтва Віленскай губ. (56%). У пач. 20 ст. ў Вільні дзейнічалі Віленскае мастацка-прамысловае таварыства, Ві-ленскае мастацкае таварыства, выда-вецтва «Нашай нівы», Беларускае выда-вецкае таварыства (працягвала дзей-насць у 1919—30), Беларускі музычна-драматычны гурток, Беларускі настаўніцкі саюз, выдаваліся газеты «Наша доля» і «Наша ніва». У 1-ю сусв. вайну пасля акупацыі Л. герм. войскамі ў Вільні ў 1915 быў арганізаваны Бела-рускі клуб, у Коўне — Беларуская гра-мада. 3 абвяшчэннем незалежнасці Л. (люты 1918) дзейнасць бел. арг-цый на акупіраванай герм. войскамі тэр. Бела-русі і Л. каардынавала Віленская бела-руская рада (ВБР). Пасля дэнансацыі Брэсцкага міру 1918 прадстаўнікі ВБР увайшлі ў Літоўскую Тарыбу, створана Міністэрства беларускіх спраў Літвы. У
снеж. 1918 у Вільні, у канцы 1920 — кастр. 1923 у Каўнасе знаходзіўся ўрад БНР, у 1919—23 тут размяшчалася і дыпламат. Беларускае прадстаўніцтва. У чэрв. 1919 у Каўнасе сфарміраваны 1-я і 2-я асобныя бел. роты, якія разам з літ. часцямі ўдзельнічалі ў баях супраць сав. і польск. войск. У ліст. 1919 абе-дзве роты аб’яднаны ў Бел. батальён. У крас. 1920 ён пераўтвораны ў Бел. асоб-ную роту, у снеж. 1920 зноў у Бел. асобны батальён, які да 1923 вёў анты-польск. партыз. вайну на тэр. Зах. Бела-русі. У кастр. 1920 войскі польск. ген. Л.Жалігоўскага захапілі Вільню і Вілен-скі край (гл. Сярэдняя Літва) і ў пач. 1922 сейм зацвердзіў іх уключэнне ў склад Польшчы як Віленскае ваявод-ства. 3 гэтага часу і да канца 1939 Віль-ня была грамадскім, асветным і кулы. цэнтрам Заходняй Беларусі. У 1923—24 у барацьбе супраць Польшчы з літ. бо-кам супрацоўнічаў «Бел. стралецкі са-юз». У пач. 1920-х г. у Каўнасе дзейні-чалі замежная група партыі бел. эсэраў, Беларускае сабранне, Беларускае брацтва і інш.; у Л. выходзіла значная коль-касць беларускамоўных перыяд. выдан-няў. Пасля скасавання Мін-ва бел. спраў Літвы (1923), пераемнікам якога намагаўся стаць Беларускі цэнтр (Каў-нас), з-за непрыхільнага стаўлення ўлад Л. да бел. нац. праблем грамадская ак-тыўнасць беларусаў у Л. паменшылася; да канца 1920-х г. тут былі закрыты амаль усе бел. школы. У 1930-я г. нац.-кулы. жыццё беларусаў у Л. зноў акты-візавалася (гл. Беларускае культурна-ас-ветнае таварыства ў Каўнасе), адноў-лены каўнаскі Бел. цэнтр. У пач. 2-й сусв. вайны, калі Вільня і Віленскі край былі перададзены ў склад Л. (кастр. 1939), спынілі дзейнасць віленскія Бе-ларускае навуковае таварыства, Бела-рускі студэнцкі саюз. У час акупацыі Л. ням.-фаш. войскамі (1941—44) яшчэ дзейнічалі Віленская беларуская гімназія, бел. настаўніцкая семінарыя, Беларускі музей у Вільні (закрыты ў 1945), выда-валася газ. «Беларускі голас» (рэд. Ф.А/іяхновіч'). Пасля вызвалення Л. час-тка беларусаў Віленшчыны на падставе літ.-польск. пагаднення аб узаемнай эвакуацыі насельніцтва ад 22.9.1944 пе-расялілася ў Польшчу. 3 1945 у Л. па вярбоўцы, на новабудоўлі і інш. пры-бывалі беларусы з БССР. Іх колькасць павялічылася тут з 30 тыс. чал. у 1959 да 63 тыс. у 1989, аднак. арганізаванага нац. жыцця яны практычна не мелі. У Вільні працягвалі сваю дзейнасць П.Сергіевіч, З.Верас, Л.Луцкевіч, Я.Шу-товіч і інш. Актывізацыя грамадскага жыцця бел. нац. меншасці ў Л. пачала-ся ў часы лібералізацыі грамадска-паліт. жыцця ў СССР (2-я пал. 1980-х г.), калі ўзнік шэраг бел. культ.-асв. арг-цый, у т.л. «Сябрына». 3 1989 у Л. трансліруюц-ца бел. перадачы на радыё і тэлебачан-ні. Пасля абвяшчэння незалежнасці Л., Беларусі і развалу СССР у 1991—96 з Л. ў Рэспубліку Беларусь вярнулася больш за 7,6 тыс. беларусаў, у Л. з Бе-ларусі пераехала 3,8 тыс. яе жыхароў. Паводле літ. стат. звестак, у сярэдзіне
1990-х г. у Л. (пераважна ў Віленскім краі) жыло больш за 50 тыс. беларусаў (1,5% насельніцтва краіны). У пач. 1998 культ.-асв. працу ў Л. (у Вільнюсе, Друскінінкаі, Вісагінасе, Шальчынінкаі, Швенчонісе і інш.) вялі 15 бел. арг-цый, у т.л. Т-ва бел. культуры, Т-ва бел. мовы. 3 1993 у Вільнюсе дзейнічае бел. сярэдняя школа імя Ф.Скарыны, у Вісагінасе і інш. гарадах Л. праходзяць выстаўкі твораў мастакоў-беларусаў, фестывалі бел. песні, выдаецца беларус-камоўная перыёдыка і інш. Забеспячэн-не суродзічам умоў для свабоднага раз-віцця роднай мовы, захавання трады-цый, выканання рэліг. абрадаў, абарону законных правоў грамадзян Беларусі ў Л. прадугледжвае Дагавор аб добрасу-седстве і супрацоўніцтве паміж Бела-руссю і Л. (1995), бел.-літ. міжурадавае пагадненне аб абароне сваіх грамадзян на тэр. абедзвюх краін (1996), аб гаран-тыі іх правоў у галіне пенсіённага за-беспячэння (1994) і інш.
Літ.: Кудаба Ч.П. Па Віліі: Падарож-ныя запісы: Пер. з літ. Мн., 1992; Р н м а н -т е н е Р. Палеолят н мезолнг Лнтвы. Внль-нюс, 1971; П ашуто В.Т. Образованне Лн-товского государства. М., 1959; Восстанне в Лнтве н Белорусснм 1863—1864 гг. М., 1965; Мулявнчус Л., Ючас М. Некоторые вопросы генезнса капнталмзма в Лнтве. Внльнюс, 1968; йсторня Лнтовской ССР (С древнвйшнх времен до нашмх дней). Внль-нюс, 1978; Навяцкас К.В. Лнтва н Ан-танта (1918—1920 гг.). Внльнюс, 1970; Рево-люцнонное двнженне в Внльнюсском крае, 1920—1940: Док. н матерналы. Внльнюс, 1978; Очеркн нсторнн Коммуннстнческой парткн Лнтвы: Пер. с лмт. Т. 1—2. Внльнюс, 1973—80; Г е д в н л a с М.А. Годы велнкого перелома (1940—1945): Пер. с лнт. Внльнюс, 1979; йсторня лнтовской ллтературы. Внль-нюс, 1977; К у б н л ю с В. Современная лм-товская поэзня. М., 1969; Ланкутнс Й. Панорама ллтовской советской лятературы. Вяльнюс, 1975; Пнсателн Советской Лнтвы: [Блоблногр. словарь]. Внльнюс, 1978; Мальдзіс А. Творчыя ўзаемасувязі бела-рускай і літоўскай літаратур у савецкі час // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970; Лапінскене A, Мальдзіс А Пера-зовы сяброўскіх галасоў. Мн., 1988; Чер-вонная С., Богданас К. Нскусство Лмтвы. Л., 1972; Я с ю л н с Л. йзобразн-тельное нскусство Лвтовской ССР: Жнво-ішсь. Театрально-декорацнонное нскусство. Скульптура. Графнка. Монументально-деко-ратнвное нскусство: [Альбом]. М., 1978; Лн-товская графнка: [Альбом]. Внльнюс, 1982; Гаудрнмас Ю. йз нсторнм лнтовской музыкм. Т. 1—3. М.; Л., 1964—78; Лан-дсбергнс В. Основные этапы развнтня лнтовской музыкальной культуры (возмож-носта перноднзацнн) // Прнбалтнйскнй му-зыковедческнй сборннк. Внльнюс, 1982. [Вып.] 1; Мальцене М.М. Кнно Совет-ской Ллтвы. Л., 1980; Г о р л о в С.А СССР н террнторнальныс проблемы Лятвы // Воен-но-нст. журн. 1990. № 7. РужанцаўА. Беларускія войскі ў Літве 1918—1920 // Спадчына. 1993. №4;Езавітаў К Бела-русы ў Літве. Рыга, 1932. Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe, 1917—1923. Bialystok, 1995.