Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
ЛІТбЎСКАЕ БЮРО ЦК КІІЗЬ Дзейнічала ў 1930—38. Утворана ЦК КПЗБ у канцы 1930 з мэтай актывіза-цыі нелегальнай прапаганды сярод літ. насельніцтва Віленшчыны. У сувязі з тым, што ў некат. паветах Віленскага ваяв. значную частку насельніцтва складалі літоўцы, пасля ІП канферэн-цыі КПЗБ (1925) пачала выдавацца ка-муніст. л-ра на літ. мове, сярод літ. на-сельніцтва ўзніклі парт. арг-цыі. У кан-цы 1930 паводле рашэння ЦК КПЗБ пры Віленскім акр. к-це КГІЗБ створа-на Л.б. ЦК КПЗБ, у 1931 пераўтворана ў Л.б. пры ЦК КПЗБ. Бюро мела сек-цыі па рабоце сярод сялян, моладзі, падп. друкарню, дзе выдавала газету, часопіс, адозвы і брашуры, супрацоўні-чала з легальнымі арг-цыямі бел. нац,-вызв. руху. У 2-й пал. 1930-х г. право-дзіла работу па стварэнні антыакупац., дэмакр. нар. фронту ў краі. Існавала да роспуску КПП і КПЗБ (1938).
У. Ф.Ладысеў.
ЛІТбЎСКАЕ ВАЁННАЕ ГУБЕР-
НАТАРСТВА, адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1800—30. У яго ўваходзілі да 1801 Літоўская губерня, з 1801 Віленская губерня і Гродзенская губерня. 3 1830 наз. Віленскае генерал-губернатарства. Ваен-ныя губернатары: М.І.Кутузаў (да 1801, 1809—12), Л.Л.Бенігсен (1801—06), А.М.Рымскі-Корсакаў (1806—09 1812_ 30).
ЛІТОЎСКА-РЎСКАЯ ДЗЯРЖАВА наз-ва Вялікага княства Літоўскага ў рус. гістарыяграфіі 19 — пач. 20 ст.
316 ЛІТОЎСКАЯ
ЛІТбЎСКАЯ ГУБЕРНЯ, адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1797—1801. Цэнтр — г. Вільня. Утворана паводле імяннога ўказа ад 23.12.1796 шляхам аб’яднання Віленскай і Слонімскай губ. у складзе 19 паветаў: Ашмянскага, Браслаўскага, Брэсцкага, Ваўкавыскага, Віленскага, Вількамірскага, Гродзен-скага, Завілейскага, Кобрынскага, Ко-венскага, Лідскага, Навагрудскага, Пру-жанскага, Расіенскага, Слонімскага, Трокскага, Упіцкага, Цяльшэўскага, Шавельскага. Нас. ў 1797 — каля 1568,2 тыс. чал., у т.л. 1 млн. сялян, 120 тыс. шляхты. У Л.г. было 19 гарадоў, 268 мястэчак, 23 632 вёскі, засценкі, ва-коліцы, 166 манастыроў, 634 царквы і касцёлы. Найб. дзярж. ўладанне — Слонімская эканомія (1724 двары, 3321 рэвізская душа), з 1798 у пажыццёвым трыманні графа М.Е.Мнішкі. Цэнтр. адміністрацыя — вярх. літ. праўленне на чале з ген.-губернатарам (намесні-кам). Указам Аляксандра I ад 21.9.1801 Л.г. зноў падзелена на Віленскую і Сло-німскую губ. (з 9.9.1802 Гродзенская гу-берня). Я.К.Анішчанка.
«ЛІТОЎСКАЯ КАПЭЛА», аркестравы калеісгыў сярэдзіны 16 — пач. 17 ст.; адзін з найбольш ранніх на тэр. Белару-сі. Засн. ў Гродне ў 1543. У 1601 у склад капэлы ўваходзілі 15 музыкантаў і спе-вакоў: Хакон Бланк, Ян (Ганс) Браўн, Пётр Гергсан (Ортсан), Войцех (Аль-берт) Кулакоўскі, Мацей Кавянчук, Пётр Лаўрэнцій, Магнус, Ян Міхаловіч, Ян Няркоўскі (Ніркоўскі), Якуб Пэль, Якуб Пташкоўскі, Станіслаў Рагейскі, Эрык Том, Эрык Торсцін, Генрых Фін. Звесткі наконт складу інструментаў і характару рэпертуару не выяўлены.
А.Л.Капілаў.
ЛІТбЎСКАЯ мбВА, адна з балтыйскіх моў. Пашырана пераважна ў Літве. Вы-лучаюць 2 групы гаворак: верхнелітоў-скія (аўкштайцкія) і ніжнелітоўскія (жэмайцкія). Аснова літаратурнай Л.м. — сярэднеаўкштайцкі дыялект. У фанетыцы — адрозненне доўгіх і карот-кіх галосных, толькі кароткія зычныя, 6 дыфтонгаў, 2 трыфтонгі, рухомы таніч-ны націск; у марфалогіі — 2 роды на-зоўнікаў (мужч. і жан.), 5 скланенняў, 7 склонаў, прыметнікі 3 родаў, 4 часы дзеясловаў, складаная сістэма дзеепры-метнікаў і дзеепрыслоўяў; у сінтаксі-се — недапасаванае азначэнне, дапаў-ненне пры непераходных дзеясловах. Пісьменства з 16 ст. на аснове лац. гра-фікі. Літаратурная мова склалася ў кан-цы 19 — пач. 20 ст. Л.м. ўзаемадзейні-чае з бел. мовай. У літаратурнай мове і гаворках ёсць беларусізмы «abrakas» («аброк»), «guzas» («гуж»), у бел. мове адпаведна — літуанізмы, пераважна лексічныя («парсюк», «пуня»), а такса-ма сінтаксічныя — дзеепрыслоўе ў ролі простага выказніка («каровы пад’еў-шы») і інш.
Літ:. Грамматнка лнтовского языка. Внль-нюс, 1985. У.М.Свяжынскі.
ЛІТ6ЎСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБ-ЛІЯТбКАімя Марцінаса Ма-ж в і д а с а. Засн. ў 1919 на базе Вілен-скай гар. публічнай б-кі. Пасля акупа-цыі Вільні Полыпчай (1919—39) пера-ведзена ў г. Каўнас. У 1940 атрымала статус дзярж. б-кі. 3 1963 у Вільні. 3 1989 сучасная назва. Асн. кніжны фонд налічвае больш за 9 млн. адзінак (1998) на літ. і замежных мовах, у тл. 57 тыс. экз. рукапісаў, каля 30 тыс. экз. рэдкіх кніг і старадрукаў (выданні ант. аўтараў, кнігі М.Лютэра, Э.Ратэрдамскага і інш.), каля 6 млн. экз. кніг і перыёдыкі, больш за 100 тыс. мікраформ, больш за 2 млн. экз. інш. матэрыялаў (жывапіс, ноты, карты, атласы і інш.); мае калек-цьпо літуаністыкі (больш за 800 тыс. адзінак), у т.л. «Катэхвіс» у перакладзе М.Даўкшы (1595), калекцыю бел. кніг і перыёдыкі, надрукаваных у розныя часы ў Вільні, вьшанні ВКЛ на лац., ням., польск., бел. і рус. мовах. Штогод фонды павялічваюцца. Абменьваецца навук. л-рай з б-камі і ўстановамі замеж-ных краін, захоўвае ліг. рукапісную і дру-каваную спадчыну, вядзе н.-д., выдаве-цкую і метадалаг. работу; мае аўтаматыза-ваную інфарм. бібліятэчную сістэму, эле-кгронны каталог літ. кнігі, інфарм. цэнтр і г.д. 3 1992 б-ка з’яўляецца дэпазггарыем Еўрапейскага супольніцгва. Пры б-цы створаны Цэнгр бібліяграфіі і кііігазнаў-ства (б. Літ. кніжлая палата).
Літ.: Lietuvos nacionaline Martyno Mazvydo biblioteka. Vilnius, 1993. І.І.Курбатава. ЛІТбЎСКАЯ ТАРЫБА, прадстаўнічы орган літ. народа і краёвай улады ў Літ-ве ў 1917—20. Выбрана на літ. канфе-рэнцыі (18—23.9.1917, Вільня) у скла-дзе 20 чал. (старшыня А.Сметана); з 11.7.1918 наз. Літоўская дзяр-жаўная тарыба. Ставіла за мэту адраджэнне ў этнагр. межах самастой-най Літ. дзяржавы, скліканне ў Вільні Устаноўчага сейма. 11.12.1917 абвясціла Дэкларацыю аб аднаўленні незалежнай Літ. дзяржавы, 16.2.1918 — Дэклара-цыю незалежнасці Літвы, 2.11.1918 прыняла часовую канстьпуцыю Літвы. 27.11.1918 у склад Л.т. былі кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады (ВБР) і ўтворана мін-ва бел. спраў, 4.4.1919 кааптавана 2 прадстаўні-кі Бел. рады Гродзеншчыны. Пасля ўвядзення пасады прэзідэнта Літвы ў крас. 1919 Л.т. страціла свае заканад. функцыі. Фармальна праіснавала да склікання Устаноўчага сейма 15.5.1920.
Р.А.Лобаў.
ЛІібЎСКАЯ ЦЯЖКАЗАПРАЖНАЯ ПАРбДА к о н е й, выведзена ў Літве на аснове жмудскага каня, палепшанага ардэнскай пародай. Зацверджана ў 1963. На Беларусі гадуюць на прадпрыемстве «Абухава» Гродзенскага р-на.
Выш. ў карку да 158 см, даўж. тулава да 164 см, абхват грудзей да 199 см. Маса жа-рабцоў да 700 кг, кабыл да 650 кг. Масць пе-раважна рыжая, трапляецца гнядая і інш. Га-лава вялікая, шыя кароткая, мускулістая, гру-дзі шырокія, крыж шырокі, звіслы, раздвое-ны. Касцяк моцны, ногі сярэдняй даўжыні, дужыя. Коні спакойныя, добрых паводзін,
непатрабавальныя да ўмоў утрымання, з вы-сокай працаздольнасцю. М.А.Гарбукоў.
ЛІтбЎСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ СА SHA-KAMI, геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1997), на ўсх. ускраіне в. Лі-тоўка Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Валун ружавата-шэрага іраніту дробназярністага з крыппалямі біятыту і ксеналітаў цёмна-шэрага гнейсу. Заха-валася '/3 валуна (даўж. 2,7 м, шыр. 2,4 м, выш. 1,6 м, у абводзе 7,2 м, аб’ём 5,5 м3, маса каля 14,6 т). Прыне-сены ледавіком каля 220—150 тыс. га-доў назад са Скандынавіі. На паверхні каменя ёсць паглыбленне (даўж. 29 см, шыр. 14 см, глыб. да 2 см), якое лічылі следам казачнай «істоты». Амаль на вяршыні знаходзіцца паўсферычная вы-емка (у папярочніку 4 см, глыб. 1,5 см) з прыіпліфаванымі сценкамі, якая вы-сечана чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў на-зад. Валун меў культавае значэнне.
В.Ф.Вінакураў.
ЛІТбЎСКІ КОНЬ, парода коней, якая існавала на тэр. Беларусі (Гродзенская і Мінская губ.) са стараж. часоў па 18 ст. Паходзіла ад дзікага продка — ляснога тарпана. Паўплываў на вывядзенне па-роды беларускага запражнога каня.
Выш. ў карку да 140 см, маса да 350 кг. Масць шэрая, мышастая, радзей буланая, гнядая, з цёмнай паласой уздоўж спіны. Га-лава вял., тулава каржакаватае, моцнае, ногі сухія. Пры бегу жвавы, нястомны, трывалы; жыццяздольны, неўспрымальны да хвароб, але без добрых цяглавых якасцей. Выкарыс-тоўваўся ў ваенных і бытавых мэтах.
А. ФЛітвіноеіч
ЛІТОЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭАТР біІЕРЫ I БА-ІЕТА Засн. ў 1920 у г. Каўнас па ініцыятыве КПятраўскаса, Ю.Талат-Кялпшы і інш. 3 1922 дзяр-жаўны, з 1944 Т-р оперы і балета Літ. ССР, у 1948 пераведзены ў Вільнюс, з 1954 акадэмічны, з 1990 наз. Літ. опера, з 1998 сучасная назва. Першы оперны спектакль — «Травіята» Дж.Вердзі (1920). У 1933—40 пастаўлены нац. оперы «Гражына» і «Радвіла Пяркунас» Ю.Карнавічуса, «Тры талісманы» А.Ра-чунаса. Першы балетны спектакль — «Капелія» Л.Дэліба (1925), у 1928 пас-таўлены харэаграфічная карціна «Літоў-ская рапсодыя» на муз. Карнавічуса, першыя балеты літ. кампазітараў «Юра-тэ і Касціціс» Ю.Груадзіса, «Сватанне» Б.Дварыёнаса, «У віхуры танцаў» В Ба-цявічуса. Сучасны рэпертуар т-ра скла-даюць творы сусв. і рус. класікі, літ. і інш. сучасных кампазітараў. У т-ры працавалі: спевакі В.Адамкявічус, Н.Амбразайцітэ, Г.Апанавічутэ, В.Даў-нарас, З.Канява, А.Кучынгіс, Ю.Ма-жэйка, Р.Марыёшус, І.Мількявічутэ, В.Нарэйка, Пятраўскас, А.Садзейка, Э.Саўлявічутэ, Р.Сіпарыс, І.Стасюнас, А.Сташкевічутэ, А.Чудакова; артысты балета Л.Ашкелавічугэ, Г.Баніс, Б.Кял-баўскас, В.Куджма, Г.Кунавічус, Г.Са-баляўскайтэ, Т.Свенціцкайтэ, М.Юаза-пайцітэ; дырыжоры І.Аіскса (гал. ды-рыжор з 1975), М.Букша, Р.Генюшас, Х.Паташынскас, Талат-Кялпша; балет-майстры П.Баравікас, В.Браздзіліс, В.Грывіцкас, В.Дубеняцкене, Кялбаў-
літр 317
скас, П.Пятроў, з 1992 кіраўнік балет-най трупы Т.Сядунова; рэжысёры Ю.Грыбаўскас, Ю.Густайціс, ЭДомар-кас, В.Мікппайтэ, Сіпарыс; ген. дырэ-ктар т-ра Ю.Андрэевас (з 1999).
ЛІтбЎСКІ ПРАВІНЦЫЯЛЬНЫ КА-
МПЭТ, цэнтр падрыхтоўкі і кіраўніц-тва паўстаннем 1863—64 у Беларусі і Літве, арганізацыйны цэнтр лгг.-бел. «чырвоных». Утвораны ў Вільні летам 1862 з Камітэта руху. У Л.п.к. уваходзі-лі: Л.М.Звяждоўскі (старшыня да кастр. 1862), К.Каліноўскі, А.Банольдзі, ЭА.Вя-рыга, БФ.Длускі, АЛ.Залескі, З.Б.Чахо-віч. Пасля ад’езду Звяждоўскага ў Mac-Key (кастр. 1862) к-т узначаліў Каліноў-скі, у яго склад уведзены І.І.йзы з Міншчыны. Прадстаўніком Цэнтр. (Варшаўскага) нац. к-та ў Л.п.к. быў Н.Дзюлеран. Афіц. орган Л.п.к. — газ. «Chorqgiew swobody» («Сцяг свабоды»); для сялян Каліноўскі і яго аднадумцы выпускалі газ. «Мужыцкая праўда». За рэв.-дэмакр. праграму ў к-це паслядоў-на змагаўся Каліноўскі. Л.п.к. стварыў свае струкгурныя ячэйкі і арганізацыі ў бел. і літ. губернях і паветах, збіраў гро-шы і зброю, вёў агітацыю, наладжваў сувязі з рэв. групамі ў арміі. 3 лачаткам паўстання ў Польшчы 20.1(1.2).1863 аб-вясціў сябе Часоеым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі. Г.В.Кісялёў.