• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЛІТКЕ Фёдар Пятровіч (28.9.1797, С.-Пецярбург — 20.8.1882), расійскі ге-ограф, мараплавец, даследчык Арктыкі. Ганаровы чл. (1855, чл.-кар. 1829) Пе-цярбургскай АН; з 1864 яе прэзідэнт. Адмірал (1855). У 1817—19 удзельнік кругасветнага плавання В.М.Галаўніна. У 1826—29 кіраваў кругасветнай экспе-дыцыяй на шлюпе «Сянявін»; апісаў зах. ўзбярэжжа Берынгава м., астравы Прыбылова, Банін, Каралінскі архіпе-лаг, дзе адкрыў 12 астравоў. Адзін з ар-ганізатараў і кіраўнік (у 1845—50, 1857—72) Рускага геагр. т-ва. Яго імем названы шэраг астравоў, мыс, заліў, паўвостраў, праліў, цячэнне ў Паўн. Ле-давітым і Ціхім ак. і ініп.
    Тв:. Путешествне вокруг света на военном шлюпе «Сенявнн», 1826—1829. 2 нзд. М., 1948.
    Літ: М а р н ч М. Жпзнь к плаванне фло-та каплтан-лейтенанта Федора Лхтке. М.; Л., 1949.
    ЛІТЛ-РОК (Little Rock), горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Арканзас. Каля 170 тыс. ж., з горадам Норт-Літл-Рок і пры-гарадамі 500 тыс. ж. (1996). Вузел чыгу-нак і аўтадарог. Гандл.-фін. цэнтр. Прам-сць: хім., эл.-тэхн., радыёэлек-тронная, шынная, металургічная, ба-воўнаачышчальная, паліграф., харч., авіяц., прыладабудаўнічая. Ун-т.
    «лнтбвскнЕ епархнАльные
    ВЕДОМОСТН», штотыднёвы часопіс, орган Літоўскай правасл. духоўнай кан-сісторыі. Выдаваліся ў 1863—1917 у Вільні на рус. мове (да 1873 двухтыднё-вы). Прызначаліся для Літ. правасл. епархіі. Часопіс меў афіц. і неафіц. ад-дзелы. У афіц. аддзеле змяшчаў паста-новы, распараджэнні ўрада і мясц. улад
    па царк. справах, рашэнні і справазда-чы Сінода, аб’явы і распараджэнні Літ. духоўнай кансісторыі; у неафіц. — ма-тэрыялы па гісторыі правасл. царквы на Беларусі, гісторыі асобных храмаў і ма-настыроў (у тл. пра Жыровіцкі манас-тыр і цудатворны абраз Маці Божай, 1863), нарысы пра царк. дзеячаў, пра ўдзел правасл. духавенства Літ. епархіі ў паўстанні 1863—64 (1863), арт М.Кая-ловіча «Смута ва уніяцкім асяроддзі ў Беларусі ў 1802—1803 гг.» (1874), Р.Кіпрыяновіча «Духоўны суд у Заход-няй Русі ў XVI ст.», «Лёсы рэлігійна-царкоўнага жыцця ў Заходняй Русі і Літве» (1878) і інш. Часопіс змяшчаў рэцэнзіі на творы пра гісторыю канфе-сій на Беларусі, у т.л. на працы М.Ізве-кава, І.Чыстовіча, Кіпрыяновіча 3 1907 неафіц. частку замяніў «Вестннк Вн-ленского православного Св.-Духовского братства».	В. В. Грыгор ’ева
    ЛІТбТА (ад грэч. litotes прастата), 1) мастацкі прыём прымяншэння велічы-ні, сілы прадмета ці з’явы, падзеі; троп, процілеглы гіпербале. Л. выяўляе адно-сіны аўгара да аб’екта адлюстравання, дапамагае завастрыць увагу чытача на найб. значным, характэрным. Пашыра-на ў фальклоры, нар. фразеалогіі (напр., «сілы, як у камара», «каласкі, як камаровыя наскі»), можа выступаць у ролі параўнання, метафары, эпітэта. У л-ры выкарыстоўваецца для ўзмацнен-ня вобразнасці мовы:
    Неўладкаваны чалавечы дом, Жывая кропля чорнага сусвету — Зямля мая, Зялёнае гняздо,
    Адкуль вылётваюць
    I птушкі, і ракеты.
    (П.Панчанка. «Зялёнае гняздо»)
    Выкарыстанне Л. побач з гіпербалай стварае эфект кантрастнасці, выклікае напружанасць пачуцця. 2) Характарыс-тыка якога-небудзь прадмета, дзеяння ці з’явы шляхам адмаўлення процілег-лага; напр., «някепскі» (замест добры), «не згаджацца» (пярэчыць).
    А.А.Майсейчык.
    ЛІТОЎСКАБЕЛАРУСКАЯ САВЕЦКАЯ САЦЫЯЛІСТЬІЧНАЯ РЭСПЎБЛІКА (Літоўска-Беларуская ССР, Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Бела-р у с і, Л і т б е л). Існавала ў гады гра-мадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918— 20. Утворана ў адпаведнасці з рэкамен-дацыямі ЦК РКП(б) у лют. 1919 шля-хам аб’яднання БССР і Літ. ССР (рэзалюцыі аб аб’яднанні зацверджаны рашэннямі I Усебел. з’езда Саветаў і з’езда Саветаў Літвы). Вырашальную ролю ў справе ўтварэння рэспублікі адыграла падрыхтоўка Польшчы да вай-ны з Сав. Расіяй. 27.2.1919 на сумес-ным пасяджэнні ЦВК рэспублік ство-раны ўрад (СНК) Літбела на чале з В.С.Міцкявічусам-Капсукасам і агуль-ны ЦВК на чале з К.Г.Цыхоўскім. 28.2.1919 зацверджаны афіц. назва («Са-цыялістычная Савецкая Рэспубліка Літ-вы і Беларусі») і сімволіка рэспублікі. У склад Літбела ўвайшлі тэр. Віленскай,
    ЛІТОЎСКА	315
    Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзен-скай губ. На тэр. Мінскай губ. і Вілей-скага нав. Віленскай губ. дзейнічаў Мін-скі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камі тэт. Плошча Літбела складала каля 207 тыс. км2, насельніцтва — каля 4 млн. чал. Адм. цэнтр — г. Вільня (цяпер Вільнюс). Вядучай партыяй у рэспублі-цы была Камуністычная партыя (баль-шавікоў) Літвы і Беларусі [КП(б)ЛіБ, утворана ў сак. 1919]. Дазвалялася дзей-насць парзый, якія прадстаўлялі яўр. насельнііггва (Бунд, Паалей Цыён, Яўр. камуніст. саюз) і польск. камуніст. гру-пы. Дзейнасць інш. партый забараняла-ся. Рэсп. органамі ўлады былі прыняты інструюіыі аб валасных, гар. і пав. Са-ветах, дэкрэты пра арганізацыю сав. мі-ліцыі і суда, раўнапраўе ўсіх мясц. моў, ураўнаванне жанчын у правах з мужчы-намі, скасаванне саслоўяў і тытулаў. У пач. крас. 1919 царква была аддзелена ад дзяржавы. Да мая 1919 Прэзідыум ЦВК Літ.-Бел. ССР распрацаваў праект рэсп. Канстытуцыі (моцы не набыў). Зямельны фонд, лясы, нетры, воды, сродкі зносін і банкі абвяшчаліся агуль-надзярж. уласнасцю. 16.2.1919 СНК БССР выдаў пастанову аб нацыяналіза-цыі прамысл. прадпрыемстваў. Пра-мысл. і харч. тавары размяркоўваліся па картачнай сістэме і ў выглядзе пайка. Збор гтрадуктаў праводзіўся шляхам прымусовай харчразвёрсткі. Урад Літбе-ла імкнуўся да стварэння саўгасаў, ка-мун і сельгасарцелей на базе былых па-мешчыцкіх маёнткаў. 11.4.1919 уведзена ўсеагульная працоўная павіннасць. У галіне культуры і адукацыі ўрад Літбела выдаў дэкрэты аб абавязковым бясплат-ным навучанні дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў (24.3.1919), ад-крыцці нар. ун-та ў Вільні (10.3.1919), стварэнні гіст.-этнагр. музея (25.3.1919) і музея прыкладнога мастацтва (26.3.1919) у Вільні. Выдавалася 6 газет (2 на рус., па адной на літ., бел., польск. і яўр. мовах). 28.2.1919 ЦВК Літбела прыняў дэкларацыю аб знеш-няй палітыцы, у якой прапанаваў усім народам і іх урадам прызнаць Літ.-Бел. ССР, дэклараваў гатоўнасць «вырашыць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і мі-ралюбіва». У сувязі з польск. інтэрвен-цыяй шмат увагі аддавалася мерапры-емствам у ваен. галіне. Ва ўмовах акты-візацыі баявых дзеянняў на Зах. фронце 13.3.1919 Зах. армія перайменавана ў Беларуска-літоўскую армію. 8.4.1919 ЦВК Літбела абвясціў у рэспубліцы ва-ен. становішча. 19.4.1919 створаны Са-вет абароны Літвы і Беларусі, які вало-даў усёй паўнатой ваен. і дзярж. улады (старшыня Міцкявічус-Капсукас). 12.4.1919 органы ўлады Літбела пера-ехалі ў Дзвінск (цяпер Даўгаўпілс), 28.4.1919 — у Мінск, 19.5.1919 — у Бабруйск. 2.5.1919 Савет абароны аб-вясціў усеагульную мабілізацыю ва ўзбр. сілы Літбела, 31.5.1919 падтрымаў прапанову ЦК РКП(б) аб стварэнні ва-ен. саюза паміж сав. рэспублікамі. 21.6.1919 ЦВК Літбела адобрыў дагавор аб ваенна-паліт. саюзе сав. рэспублік. У крас.—вер. 1919 значная частка Літбела
    (у т.л. Вільня і Мінск) акупіравана польск. войскамі. 14.7.1919 ЦК РКП(б) вырашыў ліквідаваць СНК і Савет аба-роны Літбела, але захаваць рэсп. ЦВК. 17.7.1919 Савет абароны ліквідаваны, наркаматы Літбела перайменаваны ў аддзелы Мінскага губ. ВРК. У вер. 1919 ЦК КП(б)ЛіБ і Мінскі губ. ВРК пера-ведзены ў Смаленск. Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літ-вой (12.7.1920) і абвяшчэння незалеж-насці БССР (31.7.1920) Літбел юрыдыч-на спыніла існаванне.
    Кр.: Борьба за Советскую власть в Лмтве в 1918—1920 гг.: Сб. док. Внльнюс, 1967; Борьба за Советскую власть в Белорусснн, 1918—1920 гг.: Сб. док. н матерналов. Т. 1 — 2. Мн., 1968—71; Ядеологнческая деягель-ность Компартнн Белорусскн, 1918—1945: [Сб. док.]. Ч. 1. Мн., 1990; Знешняя палітыка Беларусі: 36. дак. і матэрыялаў Т. 1. Мн., 1997.
    Літ:. Шкляр Е.Н. Борьба трудяшмхся Лнтовско-Белорусской ССР с нностраннымн ннтервентамн н внутренней контрреволюцн-ей (1919—1920 гг ). Мн., 1962; Велжнй Ок-тябрь в судьбах белорусского н лнтовского народов: (Матерналы межресп. науч. конф., посвяід. 60-летаю образовання Лнтовско-Бе-лорусской ССР). Мн., 1981; Селнванов П.А Укрепленме тыла Красной Армнн Дея-тельность Советов н ревкомов Белорусснм (1918—1920 гг). Мн., 1987; Платонов Р, Сташкевнч Н. К вопросу о станов-леннн белорусской нацнональной государ-ственностн // Октябрь 1917 м судьбы полн-таческой оппознцнн. Гомель, 1993. Ч. 2; На-рысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1995; Гіс-торыя Беларусі. Ч. 2. Мн., 1998; Круталевнч В. А Нстормя Беларусн: Становленме нацмональной державностн (1917—1922 гг.) Мн., 1999. А.ВЦіхаміраў.
    ЛІТОЎСКА-БЕЛАРЎСКІ ЧЫРВОНЫ ЖОНД, гл. Выканаўчы аддзел Літвы.
    ЛІТбЎСКА-БЕЛАРЎСКІЯ ДЫВІЗП вайсковыя злучэнні Войска Польскага ў 1919—20. Першая Л.-б. д. фарміравала-ся на тэр. Гродзенскай, Ломжынскай і Сувалкаўскай губ. з добраахвотнікаў па-лякаў і беларусаў-католікаў, ураджэнцаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. Складалася з 3 стралк. брыгад і палка ўланаў. Дывізія і палкі мелі толькі свае геагр. назвы без агульнай нумарацыі. Дзейнічала на бел.-літ. фронце польскіх войск. У лютым 1919 заняла Беласток, у крас. правяла наступальную апера-цыю ў раёне Баранавіч і Навагрудка, у ліп.—жн. дзейнічала супраць войск 16-й арміі Зах. фронту, наступала на Мір і Стоўбцы, удзельнічала ў наступ-ленні на Бабруйск. Вясной 1920 ёй на-дадзены № 1, а з Лідскага, Ковенскага, Слуцкага і Беластоцкага палкоў сфармі-равана 2-я Л.-б. д., якая дыслацырава-лася ў раёне Вільні. У ліп. 1920 у час наступлення Чырв. Арміі дывізіі са стратамі адышлі да Варшавы, удзельні-чалі ў яе абароне. У канцы вер. 1920 пасля адступлення Чырв. Арміі каман-дзірам 1-й Л.-б. д. прызначаны ген. Л.Жалігоўскі, яе ўзмацнілі Лідскім і Ковенскім палкамі з 2-й Л.-б. д. 8.10.1920 паводле загаду Ю.Пілсудскага Жалігоўскі ў знак нязгоды перадачы Вільні і Віленскага краю Літве ўзняў т.зв. «бунт» 1-й Л.-б. д. 9.10.1920 заняў
    Вільню, 12.10.1920 абвясціў пра ства-рэнне Сярэдняй Літвы. Дывізіі атрымалі агульную нумарацыю: 1-я Л.-б. д. стала 19-й, 2-я — 20-й дывізіяй Войска Польскага.	А.П.Грыцкевіч.
    ЛІТбЎСКА-ВІЛЕНСКАЯ ГУБЁРНЯ. назва Віленскай губерні да 1840.
    ЛІТОЎСКАІА ІПЯНЕРНАГА БАТАЛЬ-ЁНА ВЫСТУІІЛЁННЕ 1825 Адбылося 24.12.1825 у мяст. Бранск Беластоцкай вобл. (зараз на тэр. Польшчы) пад ю-раўніцтвам тайнай арг-цыі «Ваенныя сябры» з мэтай сарваць прысягу баталь-ёна цару Мікалаю I. У 8 гадз раніцы ба-тальён (1020 чал. з 1109 па спісе) быў пастроены на зборным месцы. Пасля зачытання маніфеста аб уступленні на прастол Мікалая I салдаты пад кіраў-ніцтвам ротных камандзіраў адмовіліся ад прысягі. Камандзір батальёна Обру-чаў намагаўся пераканаць салдат пры-няць прысягу, пагражаў адправіць сал-дат у Сібір. Потым загадаў ротам адпра-віцца на свае кватэры па вёсках і па-слаў у штаб корпуса данясенне. 25 снеж. ў Бранск прыбыў нач. штаба Лі-тоўскага асобнага корпуса Н.А.Вельямі-наў, пад уздзеяннем якога 26 снеж. ба-тальён і яго каманды прынеслі прысягу. Кіраўнікі выступлення былі арыштава-ны і пакараны ўладамі. В.В.Швед.