Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
скія камунары» (1965), В.Хомчанкі «Вяртанне ў агонь» (1983), В.Коўтун «Крыж міласэрнасці» (1997) і інш. На літ. мову бел. творы перакладалі А.Ан-танавічус, Балтакіс, Жукаўскас, А.Ла-пінскене, Э.Легугэ, Матузявічус, Межэ-лайціс і інш. У перакладзе на бел. мову выйпілі: анталогіі прозы «Літоўскія апа-вяданні» (1957), паэзіі «Паэты Савецкай Літвы» (1954), «Галасы сяброў» (1958), «Літоўская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1977), зб-кі ліг. нар. казак «Цудоўная крыніца» (1955), «Літоўскія народныя казкі» (1961), «Літоўскі гумар» (1966), казка «Чаму ў моры вада салёная?» (1970), раманы Венцлавы «Дзень нара-джэння», Балтушыса «Прададзеныя га-ды» (абодва 1961), В.Бубніса «Пад лет-нім небам» (1982), В.Місявічуса «Мя-дзведжая акадэмія» (1988), Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989), паэма Данелайціса «Чатыры пары года» (1983), «Паэма братэрства» (1958) і зб. вершаў «Чалавек» (1984) Межэлайціса, зб-кі паэзіі Матузявічуса «Просіцца ў песню мора» (1965), Нерыс «Калі зямля прачынаецца» (1971), Марцінкявічуса «Трава і камень» (1981), Малдоніса «Ва-дзяныя знакі» (1985), шэраг твораў для дзяцей, у т.л. кн. вершаў Э.Балёнене «Уцёс і ружа» (1976), зб-кі вершаў «Ра-моначак-Рамунеле» (1979), А.Матуціса «Мамін піроі* (1986), кн. аповесцей Бубніса «Белы вецер» (1978), аповесць-казка Саі «Гэй, хавайцеся!» (1982), каз-ка Цвіркі «Срэбная куля» (1991) і інш. На бел. мову творы літ. пісьменнікаў перакладалі і перакладаюць А.Асташо-нак, Барадулін, Броўка, Я.Войніч, А.Вярцінскі, М.Гіль, С.Грахоўскі, М.Грьш-блат, А.Зарыцкі, А.3вонак, В.Іпатава, Калачынскі, І.Калеснік, Г.Каржанеў-ская, У.Карызна, Лойка, Е.Лось, В.Лук-ша, П.Марціновіч, С.Панізнік, А.Раза-наў, Ю.Свірка, Р.Семашкевіч, Я.Семя-жон, Я.Сіпакоў, А.Ставер, М.Танк і інш. Літ.-бел. сувязі даследуюць Лапінскене, А.Мальдзіс і інш.
Архітэктура. Пры археал. раскопках стаянак мезаліту і асабліва неаліту (4— 2-е тыс. да н.э.) выяўлены рэшткі круг-лых і авальных у плане жытлаў з ад-крытым ачагом, сценамі з верт. жэрдак з глінянай абмазкай. У пач. н.э. з’явілі-ся зрубныя, прамавугольныя ў плане пабудовы, умацаваныя паселішчы рода-вых абшчын — гарадзішчы-пілякальні-сы (5—8 ст.) з равамі, валамі і частако-лам з бярвён. У 9—12 ст. на тэр. піля-кальнісаў будавалі драўляныя замкі фе-адалаў. Жылыя пабудовы 12—14 ст. — драўляныя зрубныя, з адкрытымі ачага-мі ці глінянымі печамі. У перыяд ба-рацьбы з крыжакамі будавалі шматлікія драўляныя (Кярнава) і каменныя (Каў-нас) замкі. У 14 ст. ўзводзіліся буйныя абарончыя замкавыя комплексы (Тра-кайскі замак). Для ранняй замкавай ар-хітэкгуры харакгэрны манументаль-насць, стрыманы дэкор, арган. ўпісанне ў прыроднае асяроддзе (Верхні замак, замак Гедзіміна ў Вільнюсе). Гар. забу-
306 ЛІТВА
дова была пераважна драўляная, з 14 ст. ставілі і цагляныя будынкі. Некаторыя гарады абкружалі каменнымі сценамі (рэшткі гар. сцен з Вострай брамай у Вільнюсе, 16 ст ). Для пабудоў 14 — 1-й пал. 15 ст. (ранняя готыка) характэрны храмы з высокімі 2-схільнымі дахамі і трохвугольнымі франтонамі, рэдкімі аконнымі праёмамі ў масіўных сценах, умацаваных контрфорсамі, перакрытыя нервюрнымі крыжовымі скляпеннямі (касцёл Вітаўта ў Каўнасе). Культавыя збудаванні позняй готыкі (канец 15—16 ст.) сталі больш дэкаратыўныя, са свя-точным дэкорам з фасоннай цэглы раз-настайнай канфігурацыі ў аздабленні фасадаў (т.зв. Дом Пяркуна ў Каўнасе, касцёл св. Ганны ў Вільнюсе). Блізкімі да нар. дойлідства былі драўляныя кас-цёлы і званіцы. У 1-й пал. 16 ст. пачала пашырацца архітэктура Адраджэння, фарміраваліся гарады і мястэчкі з рэгу-лярнай планіроўкай (Біржай, Вірбаліс і інш ). У грамадз. архітэктуры гатычныя канструкцыі і планы часта спалучаліся з дэкорам у духу Адраджэння. Боль-шасць феад. замкаў захоўвала сярэдне-вяковы абарончы характар (замак у Ві-ценай, пач. 17 ст ). Будавалі таксама крэпасці-бастыёны (Клайпеда, Біржай), комплексы замкаў-рэзідэнцый феадалаў з палацам у цэнтры (замкі Ніжні ў Вільнюсе, каля 1530, і Раўдоне, канец 16 ст.). У 17—18 ст. узводзіліся пыш-ныя касцёлы і палацы ў стылі барока (касцёлы св. Казіміра, св. Тэрэзы, пала-цы Слушкаў, Сапегаў у Вільнюсе, Па-жайсліскі арх. ансамбль у Каўнасе). Ін-тэр’еры найб. значных цэркваў перыяду сталага барока аздаблялі багатым ляп-ным дэкорам (касцёл св. Пятра і Паўла
Да арт. Літва. Замак у Раўдоне. Канец 16 ст.
Да арт. Літва Кафедральны сабор св. Сганіслава ў Вільнюсе. 1777-1801. Арх. Л.Стуака-Гуцявічус.
літва 307
Да арт. Літва. Былы палац Тышкевічаў (цяпер Музей бур-штыну) у г. Паланга. 1897. Арх. Ф.Швехтэн.
на Антокалі ў Вільнюсе), размалёўкамі. У перыяд позняга барока (1700—90) сфарміраваўся стыль т.зв. Віленскага ба-рока (касцёлы св. Кацярыны, місіяне-раў, брама Базыльянскіх муроў у Віль-нюсе). У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. пашырыліся прынцыпы класіцызму (Кафедральны сабор св. Станіслава; ра-туша, цяпер Маст. музей; у Вільнюсе), распрацаваны і часткова здзейснены праекіы рэгулярнай планіроўкі Вільню-са (1817), Каўнаса (1847, 1871), Швен-чоніса (1874) і інш. гарадоў. Пасля 1820 пашыраюцца стылі ампір (б. губерна-тарскі палац, рэканструяваны ў 1832) і ампір мясцовы (панская сядзіба ў Тра-ку-Воке Вільнюскага павета). У сярэдзі-не 19 — пач. 20 ст. дамінавалі эклек-тычныя формы, стылістычныя тэндэн-цыі рамантызму, гістарызму (неаготыка, неарэнесанс, неабарока, неакласіцызм і шш.): будынкі філармоніі ў Вільнюсе, банка ў Каўнасе, касцёлы ў Рокішкісе і Паланзе; палац Тышкевічаў у Паланзе (цяпер Музей бурштыну). У 1930-я г. будавалі ў духу мадэрну, канструкіывіз-му, функцыяналізму (будынак паштам-та, Маст. музей імя М.Чурлёніса ў Каў-насе, мікрараён на Антокалі ў Вільню-се). Пасля 2-й сусв. вайны складзены генпланы буйных гарадоў: Вільнюса (1951, 1967, 1981), Шаўляя (1951, 1963, 1980), Паневяжыса (1951, 1962, 1973),
Да арт. Літва. Помнік М.Чурлёнісу ў г. Друс-кінінкай. 1975. Скулытгар В.Вільджунас
Клайпеды (1952, 1964, 1977), Каўнаса (1953, 1983). Фарміруюцца новыя пра-мысл. гарады Наўйойі-Акмяне (з 1948), Электрэнай (з 1960), Вісагінас (з 1978) і інш. Сучаснай архітэктуры ўласцівы планамернае развіццё гарадоў, рацыя-нальнае размяшчэнне прамысл. зон і жылых раёнаў, укараненне тыпавога праектавання і індустр. метадаў буд-ва. Вясковае буд-ва адметнае спалучэннем сучасных арх. форм і традыцыйнай за-
будовы, азеляненнем. Для жылых гар. раёнаў характэрны рацыянальная пла-ніроўка, кампактныя цэнтры, сувязь з ландшафтам, прастата форм: у Вільню-се — Жырмунай (з 1962), Лаздзінай (з 1967), Каралінішкес (з 1971), у Каўна-се — Кальнечу (1976—85), Эйгулю (з 1985), у Клайпедзе — Чацвёрты (1968—74), у Шаўляі — Лепарай (1966—82), у Алітусе — Відгірыс (1984). Архітэктура грамадз. збудаван-няў вызначаецца строгасцю форм, фун-кцыян. мэтазгоднасцю, у афармленні інтэр’ераў пашыраны дрэва, кераміка, вітражы, вырабы з металу, манум.-дэ-кар. жывапіс і скульптура: кавярня (1959) і гасцініца (I960) «Нярынга», Выставачны палац (1967), будынкі Літ. нац. т-ра оперы і балета (1974), Літ. драм. т-ра (1981), комплекс бальніц Сантарышкес (1972—83) — усе ў Віль-нюсе; аўтавакзал у Шаўляі (1966); сана-торыі і дамы адпачынку ў Друскінінкаі («Жыльвінас», 1969, «Лінас», 1979). У Друскінінкаі помнік Чурлёнісу (1975, скульпт. В.Вільджунас). У 1944 засн. Саюз архітэктараў Л. Іл. гл. таксама да арт. Вільнюс.
л ^
308 літва
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыклад-нос мастацтва 3 эпохі неаліту на тэр. Л. вядомы вырабы з каменю, косці і дрэва са скулыіт. дэкорам, арнаментаваны гліняны посуд, бурштынавыя фігуркі жывёл і людзей. У бронз. веку пашы-рыўся выраб упрыгожванняў з каляро-вых металаў і бурштыну (скроневыя падвескі, шыйныя грыўні, фібулы, бранзалеты, пярсцёнкі), дэкарыраваных зброі, даспехаў і конскай вупражы. У аздабленні выкарыстоўваліся ліставое серабро, сіняе шкло, геам. і стылізава-ны анімалістычны і расл. арнамент, ча-сам рэльефныя выявы. У сярэдневякоўі мастацтва Л. развівалася пад уплывам краін Зах. і Усх. Еўропы ў агульным рэ-чышчы развіцця культур інш. народаў ВКЛ. У 13—16 ст. высокага маст. ўзроўню дасягнула дэкар.-прыкладное мастацтва — ювелірная справа, глазу-раваная кераміка, рэльефная кафля, разьба па дрэве і косці; пашырыліся драўляная гатычная пластыка («Мадон-на», 15 ст., царква ў Крэцінзе), манум. жывапіс, у т.л. свецкі (размалёўкі пач. 15 ст. ў Тракайскім замку, не захавалі-ся). 3 пач. 16 ст. паралельна з готыкай развівалася рэнесансавае мастацгва, у якім дамінавалі партрэтны жанр і рэліг. кампазіцыі. Пашырыліся каменныя скулыгг. надмагіллі з партрэтнымі выя-вамі. 3 пачаткам кнігадрукавання разві-
Да арт. Літва Свягы Юргіс. Народная ску-лытгура. Канец 19 — пач. 20 ст.
Да арт. Літва. М. Ч у р л ё н і с. Саната мора. Фінал. 1908.
Да арт. Літва. П. Калпокас. Лесвіца ў Швалі. 1927.
ЛІТВА
309
ваўся дрэварыт, пазней медзярьгг. У тэхніцы гравюры выконваліся тьггуль-ныя лісты, ініцыялы, застаўкі, канцоўкі кніг («Катэхізіс» М.Мажвідаса, 1547; «Посціла каталіцкая» Я.Вуека ў пера-кладзе М.Даўкшы, 1599). У 17—18 ст. у аздабленні барочных палацаў і цэркваў выкарыстоўваліся скульптура і манум,-дэкар. жывапіс (размалёўкі манастыра кальмадалійцаў у Пажайслісе каля Каў-наса, 1677—84). Багаццем дэкар. маты-ваў, пластычнай экспрэсіяй вызначалі-ся разныя драўляныя алтары, скульпту-ра. Працавалі жывапісцы С. дэ Мірыс, М.А.Палоні, І.Прэхтэль, С.Чэховічус, Ю.Шульцас, скульптары Дж.М.Галі, І.Мерлі, П.Перці, графікі П.Бальцяві-чус, Л.Вілацас, К.Гётке, К.Карэнга, І.Пятраўскас, Т. і М. Шнопсы і інш. У канцы 18 — пач. 19 ст. літ. мастакі пра-цавалі пераважна ў стылях класіцызму і рамантызму. Вял. ўклад у станаўленне літ. маст. школы зрабілі мастакі І.Лляш-кевіч, В.Дмахоўскі, К.Русецкі, Я.Рустэм, Ф.Смуглевіч, скулытг. К.Ельскі і інш., дзейнасць маст. факультэтаў Віленскага ун-та. У дэкар.-прыкладным мастацтве сталі пашыранымі мануфактурныя вы-рабы маст. тэкстьшю (шпалеры, дыва-ны, паясы; майстры І.Літвінкявічус, А.Маркявічэне, М.Вербіцкіс), керамікі (М.Траповічус, П.Шуманаўскас, Л.ІОра-вічус), шкла і інш. У жывапісе сярэдзі-ны 19 ст. дамінавалі партрэт (АВаліна-вічус, І.Іацейка, К.Рыпінскі) і пейзаж (М.Кулеша, К.Рачынскі, М.Янушаві-чус). У жанравых і гіст. кампазіцыях сцвярджаліся ідэі нац. самасвядомасці (Ю.Карчэўскіс, К.Кукявічус і інш.). У графіцы былі пашыраны кніжная ілюс-трацыя (В.Неверавічус, В.Смакоўскі), эстампы (партрэты і гіст. кампазіцыі Б.Кіслінга, М.Пшыцкіса, Ю.Саўндэрса, Ю.Хшчановіча). Ствараліся скулытт. партрэты (Р.Слізень, І.Цэйзік). У 2-й пал. 19 ст. рэаліст. кірунак развіваўся ў творчасці РАлекна-Швайніцкіса, Ю.Бал-зукявічуса, І.Зенкявічуса, А.Рэмерыса і інш. На пач. 20 ст. важную ролю ў фар-міраванні нац. маст. школы адыграла дзейнасць Літ. маст. т-ва (засн. ў 1907). Найб. пашыраны былі жанравы рэаліст. жывапіс (А.Жмуйдзінавічус, П.Калпокас, М. Чурлёніс) і скулыттура (Ю.Зікарас, П.Рымша). У 1919—40-я г. мастацтва Л. вызначалася разнастайнасцю кірун-каў і плыняў. Разам з рэаліст. мастац-твам развіваліся імпрэсіянізм (Жмуйдзі-навічус, Калпокас, К.Склерус), сімва-лізм (А.Варнас, К.Шымоніс), акадэмізм і натуралізм (І.Мацкявічус, З.Пятраві-чус, І.Януліс). У скулытгуры пераважаў рэаліст. кірунак, часам у спалучэнні з рысамі акадэмізму, імпрэсіянізму (Р Анцініс, Б.Бучас, В.Грыбас, Ю.Міке-нас, Б.Пундзюс). У 1930-я г. ў творчас-ці мастакоў з аб’яднанняў «АРС», «Т-ва незалежных мастакоў» і інш. авангар-дысцкія тэндэнцыі спалучаліся са зва-ротам да традыцый нар. мастацтва (В.Візгірда, А.Гальдзікас, А.Гудайціс, А.Самуоліс і інш ). Развіваліся тэатр.-дэкарацыйнае мастантва (І.Грэгараў-скас, У.Дубянецкі, У.Дзіджокас), графі-ка (С.Жукас, Б.Жэконіс, І.Кузмінскіс,